Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Спецыфіка эканамічнай стабілізацыі ў Францыі. Ператварэнне Францыі ў індустрыяльна-аграрную краіну




Знешняя палітыка Францыі. Малая Антанта. Імкненне да гегемоніі ў Еўропе.

Значны ўнёсак Францыі ў перамогу дзяржаў Антанты ў першай сусветнай вайне быў прызнаны ўжо фактам правядзення ў Парыжы мірнай канферэнцыі. Старшынстваваў на ёй французскі лідэр Ж. Клемансо. Нягледзячы на немагчымасць рэалізацыі найбольш радыкальных планаў Францыі, накшталт, новага падзелу Германіі, французы здолелі атрымаць нямала.

Паводле Версальскага мірнага дагавору яна вяртала страчаныя ў 1871 г. Эльзас і Латарынгію з велізарным эканамічным патэнцыялам і амаль 2-мільённым насельніцтвам. На 15 гадоў Францыя атрымлівала права на эксплуатацыю Саарскага вугальнага басейну, што пераходзіў на гэты час пад кіраванне Лігі Нацыяў. У выніку Францыя значна пашырала сваю паліўна-сыравінную базу прамысловай вытворчасці, у прыватнасці выйшаўшы на першае месца ў Еўропе па здабычы руды.

Стаўшы пастаянным членам Рады Нацый, Францыя атрымала мандаты на кантроль ад імя міжнароднай арганізацыі над Сірыяй, Ліванам, часткі Тога і Камеруна. Рэпарацыйная камісія вызначыла, што з агульнай сумы ў 269 млрд. залатых марак (у 1921 г. Лонданская канферэнцыя зменшыла выплаты да 132 млрд.) Францыі дастанецца 52%. Праўда, на самой справе ад Германіі ўсяго было атрымана толькі каля 8,2 млрд. марак і тое пераважна ў выглядзе натуральных паставак сыравіны і прамысловай прадукцыі.

З першых месяцаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі Францыя брала актыўны ўдзел у антысавецкіх контррэвалюцыйных акцыях. На Парыжскай канферэнцыі французская дэлегацыя імкнулася да радыкальнага вырашэння "рускага пытання", г.зн. ліквідацыі рэвалюцыйнага ачага нестабільнасці ў Еўропе. Супярэчнасці паміж вялікімі дзяржавамі не дазволілі дасягнуць згоды, а таму зручны час для задушэння савецкай улады быў страчаны. У 1921 г. інтэрвенцыя супраць Савецкай Расіі правалілася.

Тым не менш, для стрымлівання бальшавізму, узмацнення свайго ўплыву ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і стварэння супрацьвагі Германіі ў лютым 1921 г. Францыя заключыла вайсковы саюз з Польшчай, а на працягу 1921-1922 г. пад яе эгідай была арганізавана Малая Антанта – ваенны і палітычны саюз Румыніі, Чэхаславакіі і Югаславіі.

Беспрэцэдэнтная пасляваенная вайсковая магутнасць Францыі, яе вялікія амбіцыі на еўрапейскім кантыненце і далёка за яго межамі выклікалі занепакоенасць з боку Вялікабрытаніі і ЗША. Канкурэнцыя гэтых вялікіх дзяржаў, найперш Вялікабрытаніі, і ўласныя памылкі, напрыклад “рурская авантура”, не дазволілі Францыі дасягнуць жаданай гегемоніі ў еўрапейскіх справах.

Паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне ў 1924 г. галоўным чынам было звязана з агульным аздараўленнем сусветнай рыначнай эканомікі. Акрамя таго да гэтага часу завяршылася інтэграцыя Эльзаса і Латарынгіі ў эканамічную інфраструктуру Францыі, стабілізаваліся рэпарацыйныя выплаты Германіі. Эканамічная стабілізацыя ў Францыі была няўстойлівай. Даволі хутка прамысловая вытворчасць перавысіла даваенны ўзровень і, напрыклад, у 1930 г. перавышала яго на 31%. Вельмі паспяхова ішло развіццё галінаў цяжкой прамысловасці. Яе хуткі рост тлумачыўся патрэбамі аднаўлення разбураных вайной абласцей краіны, авалоданнем латарынгскай жалезнай руды і саарскага вугалю, атрыманнем германскіх рэпарацый. Дзякуючы гэтаму агульныя тэмпы прамысловага росту ў Францыі былі вышэйшымі за адпаведныя паказчыкі Вялікабрытаніі і Германіі. Рэсурсаў для замацавання гэтай эканамічнай тэндэнцыі было малавата.

Пры гэтым адчувалася слабая энергаўзброенасць французскай прамысловасці, адставанне ў тэхнічнай мадэрнізацыі і адсюль высокі сабекошт прадукцыі і адносна невысокая яе якасць. Акрамя таго вельмі павольна павялічвалася вытворчасць тавараў шырокага попыту, а тэкстыльная прамысловасць да 1930 г. гэтак і не здолела дасягнуць узроўню 1913 г. Да 1927 г. заставалася нестабільнай фінансавая сістэма краіны.

У перыяд стабілізацыі адбываецца значная канцэнтрацыя вытворчасці, асабліва ў цяжкой прамысловасці: у ваеннай галіне панавалі два канцэрны – Шнэйдэра і Гочкіса, у металургічнай дзесяць прадпрыемстваў выраблялі 72% усёй прадукцыі, у вугальнай 17 прадпрыемстваў давалі 87% вытворчасці, у аўтамабілебудаванні 75% аўтамашын рабілі "Сітраен", "Пежо" і "Рэно".

Нягледзячы на індустрыялізацыю французскай эканомікі, доля ранцье ў нацыянальным даходзе павялічвалася. Даходы ад экспарту капіталаў у 1929 г. на 50% перавышалі даходы ад гандлёва-прамысловых кампаній. Аграмадную ролю ў забеспячэнні прыбыткаў ранцье і даходаў прамысловых магнатаў адыгрывала дзяржава. Створаная ў 1925 г. Нацыянальная эканамічная рада, камісія па пытаннях металургічнай прамысловасці і г.д. вырашалі пытанні крэдытавання прыватных прадпрымальніцкіх арганізацый, размяркоўвалі натуральныя пастаўкі з Германіі, ваенныя заказы і іншае.

У няпростым становішчы знаходзілася сельская гаспадарка. Становішча сялянства пагаршалася з-за малазямелля, падаткаў, інфляцыі і ўзрастання канкурэнцыі. Адбывалася далейшае скарачэнне долі даходаў ад сельскай гаспадаркі у агульным даходзе – з 23,3% у 1913 г. да 14,2% у 1930 г.

Напрыканцы 1920-х гг. эканамічная сітуацыя ў Францыі значна палепшылася. Добрым знакам было павелічэнне інвестыцый у прамысловасць. Змянілася структура занятасці і гарадское насельніцтва ўпершыню перавысіла сельскае. Упершыню за доўгі час стаў адчувацца недахоп рабочых рук і пачаўся прыток працоўнай сілы з-за мяжы (у т.л. з міжваеннай Польшчы, у склад якой уваходзіла і Заходняя Беларусь). Нарэшце здолелі зладзіць з інфляцыяй, выраз залаты запас краіны

Урады "Картэлю левых" і "Нацыянальнага яднання", іх палітыка.

Адначасова з нарастаннем крызісу "Нацыянальнага блоку" адбывалася згуртаванне левацэнтрысцкіх сіл. Набліжэнне парламенцкіх выбараў 1924 г. падштурхоўвала апазіцыю да збліжэння. Летам 1923 г. Партыя радыкалаў і радыкал-сацыялістаў на чале з Эдуардам Эрыо, СФІО і рэспубліканскія сацыялісты стварылі новую выбарчую кааліцыю – "Картэль левых" (выкарыстанне слова "картэль" падкрэслівала намер яго ўдзельнікаў ажыццяўляць шчыльнае супрацоўніцтва і пасля выбараў пры захаванні поўнай аўтаноміі сваіх партый).

Травеньскія выбары 1924 г. прынеслі "Картэлю левых" перамогу, хаця яго партыі і не авалодалі абсалютнай большасцю мандатаў (287 з 582). Правыя партыі здолелі атрымаць толькі 125 месцаў. Затое ўпершыню ў гісторыі была створана парламенцкая фракцыя ФКП – былі абраныя 26 камуністаў.

Новы кіраўнік ураду Э. Эрыо абвясціў пра прынцыповыя змены ва ўнутранай і знешняй палітыцы Францыі. Што датычыцца ўнутрыпалітычнага курсу, то галоўныя намаганні былі скіраваны на дэмакратызацыі палітычнай сістэмы. Яна ўключала палітычную амністыю удзельнікам антыўрадавых выступленняў першых пасляваенных гадоў, пашырэнне выбарчых праў жанчын, паслядоўную барацьбу за далейшае скарачэнне ўплыву касцёлу ў сферы адукацыі і ўмацаванне свецкіх асноў французскай рэспублікі. Сацыяльна-эканамічная дзейнасць урада аказалася не вельмі прадуктыўнай: 4-мільярдны унутраны заём не меў поспеху, спадзяванні на комплексную праграму сацыялізацыі вытворчасці не спраўдзіліся, рост сацыяльных выдаткаў стваралі праблему бюджэтнага дэфіцыту. Выгодная сусветная эканамічная кан’юнктура дазваляла некаторы час заплюшчваць вочы на гэтыя праблемы. Аднак выкарыстанне механізму "схаванай" (г.зн. не санкцыянаванай належным чынам) эмісіі незабяспечаных дзяржавай франкаў і скандал, які разгарэўся вакол гэтага, вымусілі Э. Эрыо пакінуць пасаду прэм’ер-міністра. Новым кіраўніком французскага ўраду стаў лідэр рэспубліканскіх сацыялістаў Поль Пенлеве. Пры ім некалі актыўны рэфармісцкі курс "Картэлю левых" стаў згортвацца, а сама кааліцыя паціху губляла згуртаванасць. Скрайне дарагія для дзяржаўнага бюджэту каланіяльныя войны Францыі ў Марока і Сірыі прывялі да яго канчатковага распаду.

У ліпені 1926 г. была сфарміравана новая ўрадавая кааліцыя – "Нацыянальнае яднанне". У яе склад увайшлі як рэспубліканскія партыі (правацэнтрысты і цэнтрысты), гэтак і радыкалы з рэспубліканскімі сацыялістамі (левацэнтрысты). У параўнанні з "Нацыянальным блокам" і "Картэлем левых" "Нацыянальнае яднанне" вызначалася больш шырокай сацыяльнай базай.

Новым прэм’ер-міністрам стаў Раймон Пуанкарэ. Галоўнай задачай ураду стала фінансавая стабілізацыя. Упершыню пасля вайны адбылося рэзкае павышэнне падаткаў. Было значна скарочана фінансаванне сацыяльных праграм. Важным сродкам фінансавага аздараўлення стала маштабная дэвальвацыя франка (на 4/5 у параўнанні з 1913 г.). Да 1928 г. праблема інфляцыі была вырашана, за што Р. Пуанкарэ атрымаў ганаровую мянушку "выратавальнік франка".

Актывізацыя эканамічнай палітыкі ў гады праўлення "Нацыянальнага яднання" суправаджалася істотнай перабудовай механізму дзяржаўнай улады ў французскай Трэцяй рэспубліцы. Напрыклад, значна пашыраецца практыка "дэлегаванага заканадаўства" - урад карыстаўся правам выдання падзаконных актаў. Гэткім чынам ажыццяўленне асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі адбывалася без парламенцкага абмеркавання. Тым самым значна ўзрастала роля старшыні ўраду (прэм’ер-міністра).

Яшчэ адной важнейшай зменай стала рэформа выбарчага заканадаўства. Францыя адмовілася ад задужа складанай змешанай сістэмы і вярнулася да мажарытарнай. На думку ініцыятараў рэформы, гэта дазволіла б спыніць далейшую фрагментацыю французскага палітычнага спектру і паспрыяць замацаванню пануючага становішча за нямногімі партыямі-лідэрамі.

Умовы эканамічнай і палітычнай стабілізацыі, эфектыўнасць дзейнасці ўраду і высокі асабісты аўтарытэт Р. Пуанкарэ прынеслі перамогу "Нацыянальнаму яднанню" на парламенцкіх выбарах 1928 г. Аднак вельмі хутка стракатая кааліцыя развалілася. Праблемы пачаліся пасля таго, як партыя радыкалаў. Цяжкая хвароба нязменнага лідэра кааліцыі, яго адстаўка, а потым і смерць закрылі і гэтую, адну з самых яркіх старонак ў міжваеннай гісторыі Францыі.

Пасля зыходу Р. Пуанкарэ няўдалую спробу аднавіць адзінства кааліцыі зрабіў Арыстыд Брыян. Але яго кабінет пратрымаўся толькі тры месяцы (ліпень-лістапад 1929 г.). Надыходзіў перыяд "пазапартыйных" урадаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 448; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.