Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці французскага фашызму, яго сацыяльная база, праграмныя устаноўкі, асноўныя арганізацыі. Спроба путчу ў лютым 1934 г




Паколькі для Францыі часоў Трэцяй рэспублікі была характэрная адсутнасць права-кансерватыўных партый (правыя партыі тут традыцыйна стаялі на ліберальных пазіцыях), сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, што прынёс сусветны эканамічны крызіс адкрыў цудоўныя магчымасці для заняцця гэтай палітычнай нішы новай сілай – фашызмам.

Аднак падобна да Вялікабрытаніі, дзякуючы глыбокім дэмакратычным традыцыям, у Францыі не існавала шырокай і трывалай сацыяльнай базы для ўзнікнення класічнага варыянту фашызму. Для французскага фашызму была характэрна нешматлікасць, арганізацыйная раз’яднанасць ды ідэалагічная размытасць, адсутнасць агульнапрызнанага моцнага палітычнага лідэра-правадыра. Тыпалагічна ён быў блізкі да іберыйскага (іспана-партугальскага) варыянту – з апірышчам на дробнабуржуазныя слаі і дэкласаваныя элементы, з перавагай клерыкальна-манархічных і мілітарысцкіх, нацыяналістычных элементаў.

Найбольш фашысцкія па сваёй сутнасці арганізацыі, накшталт лігі "Франсістаў" Марсэля Бюкара (з ваенізаванай арганізацыяй – "сінімі кашулямі") і "Французскай салідарнасці" аб’ядноўвалі толькі па некалькі тысяч чалавек. Менш выразна фашысцкія (прафашысцкія) арганізацыі і групы аб’ядноўвалі былых ветэранаў вайны ("Вогненныя крыжы" на чале з Франсуа дэ ля Рокам), манархістаў ("Аксьён франсэз" на чале з Шарлям Марасам) і г.д. Буйнейшымі арганізацыямі былі "Патрыятычная моладзь" – да 90 тыс. чалавек, а таксама "Аксьён франсэз" і “Вогненныя крыжы” – прыкладна па 60 тыс.

Не з’яўляючыся моцнай самастойнай сілай, французскі фашызм не здолеў скласці рэальнай альтэрнатывы існаваўшаму буржуазна-парламенцкаму ладу. Найбольш гучная і, як аказалася, адзіная акцыя фашыстаў адбылася напачатку 1934 г. Карупцыйны скандал з удзелам буйных дзяржаўных чыноўнікаў ("афёра Ставіскага"), адстаўка ў студзені 1934 г. кабінета Каміля Шатана і, як вынік, наступленне палітычнага крызісу дазволілі фашыстам 6 лютага 1934 г. выступіць з патрабаваннем улады ў краіне.

20–тысячны мітынг ультраправых ля сцен Бурбонскага палацу, месца пасяджэнняў Нацыянальнага сходу павінны быў прадэманстраваць моц і рашучасць французскага фашызму. Але спачатку контрманіфестацыі сацыялістаў і камуністаў (дзейнічалі паасобку), а потым рашучыя дзеянні сіл аховы правапарадку пакінулі фашыстаў ні с чым. Пасля гэтага іх актыўнасць пайшла на спад, а вось антыфашысцкія, у т.л. левыя сілы вынеслі з лютаўскіх падзей 1934 г. карысны ўрок.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 504; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.