Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Расстаноўка палітычных сіл пасля вайны. Рабочы рух. Барацьба плыняў у Сацыялістычнай партыі. Стварэнне Народнай партыі




Знешнепалітычныя няўдачы і цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча краіны абвастрылі палітычную барацьбу і прывялі да сур’ёзнай карэкціроўкі партыйнай сістэмы Італіі.

Адбываецца аслабленне Ліберальнай партыі – старэйшай палітычнай партыі краіны, якая амаль на працягу паўстагоддзя валодала большасцю ў парламенце, а яе лідэры ўзначальвалі ўрад. Перыяд адносна стабільных кабінетаў на чале з лібераламі (урады А. Саландры 1914-1916 гг. і В. Арланда 1916-1919 гг.) змяніўся перыядам урадавай нестабільнасці: у 1919-1922 гг. дзейнічалі ажно 5 урадаў. Ліберальная партыя – астатнія буржуазна-дэмакратычныя партыі таксама – аказаліся непадрыхтаванымі да вельмі моцнага палявення італьянскага грамадства і радыкалізацыі палітыкі і таму захаванне ўлады лібералы забяспечвалі хутчэй па інерцыі. Хуткая індустрыялізацыя, якая асабліва паскараецца ў гады першай сусветнай, і звязаная з ёй пралетарызацыя выводзяць на палітычную авансцэну новую, пануючую колькасна і эмацыйна сілу – масы.

Існаваўшыя ў Італіі да гэтага палітычныя партыі ўяўлялі сабой нешматлікія групы буржуазных дзеячаў, якія падтрымлівалі таго ці іншага дэпутата ў парламенце. І калі за Ліберальнай партыяй яшчэ стаялі досыць значныя сілы і ўплывовыя колы, то нязначна прадстаўленыя ў парламенце астатнія буржуазныя групоўкі – рэспубліканцы, радыкалы і дэмакраты ні да вайны, ні ў час вайны, ні пасля яе не ўяўлялі рэальнай палітычнай сілы і нічым акрамя традыцыйных прыхільнасцяў з масамі звязаныя не былі.

Новыя тэндэнцыі – выкарыстанне шырокай прапаганды, прэтэнзія на прадстаўніцтва вялікіх груп народу і актывізацыя дзейнасці на рэгіянальным і лакальным узроўнях увасаблялі больш маладыя партыі, асабліва Сацыялістычная партыя Італіі (СПІ). Колькасць яе членаў у кастрычніку 1919 г. ужо складала каля 70 тыс. чалавек і пастаянна ўзрастала. Рост радыкальных настрояў, прыклад бальшавіцкай Расіі дазваляў сацыялістам разлічваць на хуткі прыход да ўлады. Аднак СПІ не магла прэтэндаваць нават на адноснае адзінства. Неаднароднасць партыі праяўлялася ў вострай унутрыпартыйнай барацьбе трох асноўных плыняў: рэфармістаў, максімалістаў (цэнтрыстаў) і прадстаўнікоў рэвалюцыйнай плыні (камуністаў).

У першыя пасляваенныя гады палітычны твар партыі вызначалі максімалісты (К. Ладзары і Д. Сераці), якія выступалі за рэалізацыю праграмы-максімуму (адсюль і іх назва) – за ўзяцце ўлады гвалтоўным шляхам і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту ў форме саветаў. Аднак, імкнучыся да захавання адзінства ў партыі, яны адмаўляліся ад ідэі неадкладнай рэалізацыі сваіх планаў.

Рэфармісцкая плынь была найстарэйшай у партыі і карысталася значным уплывам у масах (адлюстроўваючы настроі высокааплатных рабочых Паўночнай Італіі), у парламенце і прафсаюзах (амаль 2-мільённая Усеагульная канфедэрацыя працы (УКП) кантралявалася рэфармісцкімі дзеячамі). Рэфармісты, а асабліва сярод іх трэба вылучыць Філіпа Тураці, падкрэслівалі выключнасць кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і непрыймальнасць савецкага вопыту для Італіі. На іх думку, шлях да сацыялізму ляжыць праз парламенцкую барацьбу, парламенцкія рэформы і, на тагачасны момант, праз супрацоўніцтва з буржуазна-дэмакратычнымі партыямі і дзеячамі.

Рэвалюцыйная плынь (Антоніа Грамшы і Пальміра Тальяці) выступала за рэвалюцыйнае вырашэнне барацьбы пралетарыяту за сваё вызваленне і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту. Сярод прывабных лозунгаў, якія выкарыстоўвалі радыкалы, быў лозунг вырашэння праблемы адсталасці Поўдню і змаганне з шырока распаўсюджанай у той час псеўданавуковай тэорыяй біялагічнай непаўнавартаснасць насельнікаў Паўднёвай Італіі.

Узмацненне пазіцыяў сацыялістаў і павышэнне іх аўтарытэту, узрастанне палітычнай актыўнасці насельніцтва, усеагульнае патрабаванне пашырэння выбарчага права, крызіс ліберальнай партыі вымагалі ад буржуазных колаў стварэння партыі зусім іншага тыпу – партыю з шырокай сацыяльнай праграмай і масавай сацыяльнай базай, якая б была здольнай і ў рыторыцы, і ў практычнай дзейнасці паспяхова змагацца з сацыялістамі.

Ініцыятыва належала Ватыкану. Сувязі рымска-каталіцкага касцёлу з рознымі слаямі грамадства ўзмацніліся дзякуючы дзейнасці масавай арганізацыі "Каталіцкае дзеянне" і каталіцкіх (г.зв. "белых") прафсаюзаў – Італьянскай канфедэрацыі працы (ІКП), якія аб’ядноўвалі каля 1 млн. чалавек. Абапіраючыся на гэтую сацыяльную базы і пры ўдзеле Рымскага банку ў студзені 1919 г. каталікі стварылі сваю масавую палітычную арганізацыю – Народную партыю або "папаляры" ( ад італ. – Partito Popolare Italiano). Заснавальнікам і яе першым кіраўніком быў сіцылійскі святар дон Луіджы Стурца. Па яго словам партыя жадала "даць адпор манаполіі сацыялістаў, якія пад сцягам чырвонай дэмакратыі імкнуцца аб’яднаць усіх пралетарыяў" і "быць выразнікамі іх інтарэсаў і прадстаўнікамі народу".

Праграма папаляры на самой справе магла скласці канкурэнцыю праграмным устаноўкам сацыялістаў. У ёй абвяшчалася права на працу, сацыяльнае страхаванне, прапанавалася вызначыць мінімум заробкаў і абмежаваць працягласць працы. У адпаведнасці з лозунгам "Зямля тым, хто яе апрацоўвае" ўжо на першым з’ездзе партыі была запланаваная экспрапрыяцыя латыфундыяльных зямель, якія не апрацоўваліся, і размеркаванне іх сярод сялян. Сярод агульнадэмакратычных патрабаванняў былі ўвядзенне мясцовай аўтаноміі і ўсеагульнага выбарчага права. Выступаючы ў абарону прыватнай уласнасці і не прызнаючы сацыялістычнай перспектывы, папаляры абвяшчалі сваім асноўным прынцыпам "карпаратывізм", г.зн. класавае супрацоўніцтва і салідарнасць. Як і практычна ўсе палітычныя партыі Італіі, папаляры не вызначалася маналітнасцю. Існавалі дзве фракцыі: "каталіцкіх дэмакратаў", якія дапускалі супрацоўніцтва з сацыялістамі, і "памяркоўных клерыкалаў", якія арыентаваліся на саюз з ліберальнымі сіламі.

Стварэнне Народнай партыі, папярэдніцы пасляваеннай Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, з’яўлялася важным паваротным момантам у гісторыі Італіі: каталіцкія масы ўпершыню ў гісторыі настолькі актыўна ўключаліся ў палітычнае жыццё.

Выбары 1919 г. "Чырвонае двухгоддзе". Стварэнне кампартыі. Нарастанне палітычнага крызісу ліберальна-буржуазнай дзяржавы.

На хвалі росту дэмакратычнага руху лібералы правялі рэарганізацыю дзяржаўнага апарату. Вялікай перамога дэмакратычных сілаў становіцца прагрэсіўная выбарчая рэформа, якая прадугледжвала павелічэнне колькасці выбаршчыкаў з 8,7 млн. у 1912 г. да 11 млн. у 1919 г. і пераход да прапарцыйнай сістэмы.

У лістападзе 1919 г. адбыліся першыя пасляваенны выбары. Большасць мандатаў атрымалі розныя плыні Ліберальнай партыі – 181. Сацыялістам дасталася 154 месцы ў Палаце дэпутатаў, папаляры – 100, астатнім – 65. Гэтыя вынікі азначалі канец панаванню лібералаў, якія для стварэння ўрада вымушаны былі шукаць падтрымкі іншых палітычных сілаў.

Сацыялісты катэгарычна заявілі аб немагчымасці ўдзелу ва ўрадзе, расцаніўшы свой поспех на выбарах як неабвержнае сведчанне імклівага росту папулярнасці сацыялістычных ідэй. Выйшаўшы ў адкрытую апазіцыю да ўраду яны распачалі дзейнасць накіраваную на расхістванне існуючага сацыяльна-эканамічна ладу і грамадска-палітычных парадкаў.

Лева-сацыялістычныя ідэолагі прыходзяць да высновы, што зародкам саветаў у Італіі з’яўляюцца фабрычна-завадскія камісіі. Гэты інстытут узнік з ініцыятывы прафсаюзаў і ўмацаваўся на прадпрыемствах яшчэ ў гады вайны. Камісіі, якія абіраліся на агульных сходах фабрык і заводаў, мелі на мэце абарону інтарэсаў рабочых перад гаспадарамі і нават імкнуліся стаць органамі рабочага кантролю. Рэарганізацыя фабрычна-завадскіх камісіяў у фабрычна-завадскія саветы, масавыя рэвалюцыйныя арганізацыі, і мусілі стаць органамі барацьбы за дыктатуру пралетарыяту. Стварэнне падобных структураў планавалася распачаць і на вёсцы.

Аднак гэты план, найбольш дэталёва распісаны А. Грамшы быў рэалізаваны толькі ў Турыне ("італьянскім Петраградзе"). Пасля першых спробаў уладаў у сакавіку-красавіку 1920 г. падавіць гэты рух турынскія рабочыя арганізавалі ўсеагульную забастоўку. Баставала каля 0,5 млн. чалавек. Шырокае распаўсюджанне атрымала тактыка "захопу фабрык" ў адказ на жорсткія захады іх кіраўніцтва. Разам з эканамічным крызісам 1919-1921 гг. гэтая дэстабілізацыя вытворчасці спарадзіла вастрэйшы крызіс.

Намаганнямі ўраду ўдалося дасягнуць згоды паміж прадпрымальнікамі і рабочымі. Першыя абавязваліся павысіць заробкі, кампенсаваць рабочым вымушаны прастой і не прадпрымаць аніякіх рэпрэсіўных дзеянняў у адрас рабочых актывістаў. Акрамя таго, ўрад і прамыслоўцы паабяцалі прадставіць у парламент законапраект "Аб усталяванні рабочага кантролю на прадпрыемствах".

Уступкі ўладаў і прадпрымальнікаў дазволілі зняць палітычную напружанасць і аслабіць пазіцыі радыкальнага крыла сацыялістаў. Пасля паражэння руху за захоп фабрык рэвалюцыйная хваля пайшла на спад. Напрыканцы 1920 – напачатку 1921 г. намячаецца раскол у СПІ. На XVII з’ездзе партыі ў Ліворна левыя сабраліся асобна і 21 студзеня 1921 г. і заявілі ад стварэнні Камуністычнай партыі Італіі (КПІ).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 462; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.