Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кансалідацыя ўлады фашыстаў. Надзвычайныя законы 1926 г. і канчатковае афармленне таталітарнага фашысцкага рэжыму




Разлад і пасіўнасць у лагеры апазіцыі натхніла на радыкальныя дзеянні фашыстаў. 3 студзеня 1925 г. Б. Мусаліні з парламенцкай трыбуны агучыў лозунг "Усю ўладу фашызму". "Авенцінскі блок" быў забаронены, яго друкаваныя органы – зачыненыя, а многія актыўныя дзеячы – арыштаваныя.

Па закону ад 24 снежня 1925 г. парламент страціў кантроль над дзейнасцю галавы ўраду. Ён прызначаўся каралём і нёс адказнасць толькі перад ім. Урад атрымаў права прымаць законы без парламенцкай санкцыі. Мясцовыя органы ўлады распускаліся, а на іх месца прыходзіла фашысцкая адміністрацыя. Суд над забойцамі Дж. Матэоці, які адбыўся ў сакавіку 1926 г., стаў фарсам. Максімальным пакараннем аказалася турэмнае зняволенне тэрмінам на адзін год.

2 кастрычніка 1925 г. Канфедэрацыя прамыслоўцаў і фашысцкія прафсаюзы заключылі т.зв. "Пакт Палаца Відоні". У адпаведнасці з тэкстам гэтага дакументу за фашысцкімі прафсаюзамі прызнавалася манапольнае права заключаць працоўныя дамовы паміж рабочымі і наймальнікамі. 3 красавіка 1926 г. "закон Рока" наклаў забарону на забастоўкі. У выніку фармальна-юрыдычна не забароненыя прафсаюзы страцілі хаця б мінімальнае легальнае поле дзейнасці.

На фоне ўзмацнення фашыстаў асабліва відавочнымі быў заняпад антыфашысцкага руху. Многія апазіцыйныя дзеячы перабраліся на эміграцыю, многія апазіцыйныя партыі самараспусціліся. Паступова адбываецца адкат да адчайных і бясплённых гвалтоўных метадаў барацьбы. На працягу 1925-1926 гг. на Б. Мусаліні было зроблена 4 замахі. Яны толькі выклікалі больш моцную і больш прафесійна арганізаваную хвалю тэрору ў адказ. Апошні замах, які адбыўся 31 кастрычніка 1926 г. паслужыў падставай для канчатковай ліквідацыі рэшткаў буржуазна-парламенцкага ладу.

Спачатку былі праведзены павальныя арышты падазроных у Балонні (звыш 2 тыс. чалавек). Напачатку лістапада 1926 г. былі прынятыя "надзвычайныя фашысцкія законы", распрацаваныя міністрам юстыцыі Альфрэда Рока. Палата дэпутатаў зацвердзіла законапраекты пра роспуск ўсіх варожых рэжыму партыяў і арганізацыяў і закрыцці ўсіх апазіцыйных газет; пра ўсталяванне "Асобага трыбуналу па абароне бяспекі дзяржавы"; пра наданне дзяржаўнага статусу існаваўшай з 1921 г. фашысцкай службе бяспекі "ОВРА"; пра ўвядзенне смяротнай кары. Гэтак пачалося ўсталяванне таталітарнай фашысцкай дыктатуры. Асобы трыбунал асудзіў да турэмнага зняволення больш за 4,5 тыс. антыфашыстаў, каля 10 тыс. былі апраўданыя ў высылку на астравы і лагеры заключэння.

Значныя змены закранулі фашысцкую партыю. Паводле новага статуту 1926 г. партыя пераўтваралася ў ваенізаваную арганізацыю, са строгай субардынацыяй і поўнай адсутнасцю выбарнага пачатку. Вярхоўным і нязменным правадыром партыі – дучэ – быў Б. Мусаліні. З 1927 г. прыём у партыю быў абмежаваны. Выключэнне рабілася для найбольш перспектыўных катэгорый грамадзян, напрыклад, для буржуазіі і аграрыяў. Новымі членамі партыя ў асноўным папаўнялася за кошт моладзі, якая прайшла праз маладзёжныя арганізацыі і добра сябе там зарэкамендавала. Фашысцкая партыя стала адыгрываць кіруючую ролю ў дзяржаве. Кіруючыя пасады ў дзяржаве маглі займаць толькі яе члены. Для дзяржаўных служачых і настаўнікаў была ўведзена асаблівая прысяга на адданасць фашысцкаму рэжыму, а фашысцкае вітанне шляхам узняцця рукі стала абавязковым ва ўсіх установах.

17 траўня 1928 г. быў выданы "Закон аб рэформе палітычнага прадстаўніцтва", які ўводзіў новыя карпаратыўныя прынцыпы абрання парламенту. Фашысцкія карпаратыўныя арганізацыі, прафсаюзы, арганізацыі прадпрымальнікаў і іншыя фашысцкія асацыяцыі нацыянальнага значэння высоўвалі кандыдатаў у дэпутаты колькасцю 800 чалавек, а ВФР з іх складала свой спіс з 400 чалавек. Потым выбарчы спіс публікаваўся ў друку. На выбарах італьянцы павінны былі адказаць на пытанне бюлетэню: "Ці ўхваляеце вы спіс дэпутатаў, ухвалены Вялікай фашысцкай радай?" Спіс лічыўся абраным, калі за яго прагаласавала 50% плюс адзін голас. Падобная сістэма канчаткова ліквідавала прадстаўнічую парламенцкую сістэму. У сакавіку 1929 г. новая выбарчая сістэма была паспяхова выпрабавана.

Палата дэпутатаў не толькі страчвае сваю натуральную прадстаўнічую прыроду, але і статус галоўнага заканадаўчага інстытуту дзяржаўнай улады. Спецыяльным законам ад 9 снежня 1928 г. за ВФР (па-ранейшаму вышэйшым органам партыі) прызнаваліся заканадаўчыя функцыі і фактычна статус галоўнага органа дзяржаўнай улады ў краіне.

Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. "Хартыя працы".

21 красавіка 1927 г. ВФР прыняла " Хартыю працы" – вышэйшы закон, які рэгуляваў працоўныя адносіны. Фашысцкія прафсаюзы былі прызнаныя адзінымі і абавязковымі прафесійнымі аб’яднаннямі працоўных. Прыём на працу мог ажыццяўляцца толькі праз фашысцкае бюро па найме, што знаходзілася ў сістэме фашысцкіх прафсаюзаў. Ужо да пачатку 1928 г. колькасць членаў "чорных" прафсаюзаў складала 3 млн. чалавек, а праз 10 гадоў – амаль усіх, хто працаваў па найме – 7,7 млн. чал. Кіруючыя органы ў фашысцкіх органах не абіраліся, а прызначалася зверху і толькі з членаў фашысцкай партыі. Забастоўкі забараняліся, а працоўныя спрэчкі разглядаліся спецыяльнымі "міжсаюзнымі камітэтамі". Галоўная сутнасць фашысцкіх прафсаюзаў зводзілася да прапаганды вытворчай дысцыпліны і садзейнічання развіццю нацыянальнай прамысловасці. Дзеля гэтых "высокіх мэтаў" фашысцкія прафсаюзы нават пачалі сістэматычна праводзіць кампаніі па зніжэнню заробкаў!

Таксама "Хартыя працы" абвясціла прынцып умяшання дзяржавы ў сферу эканомікі, у тым ліку, і ў сферу прыватнай ініцыятывы, калі гэтага патрабавалі "інтарэсы нацыі". Органамі правядзення дзяржаўнай эканамічнай палітыкі павінны былі стаць карпарацыі. Іх меркавалася стварыць з прадстаўнікоў прафсаюзаў і аб’яднанняў прадпрымальнікаў ва ўсіх галінах прамысловасці. Стварыць карпарацыі ў задуманым выглядзе здолелі далёка не адразу. Але пазней, у 1930-я гг., на гэтых ідэях у Італіі фашысцкі рэжым нават паспрабаваў пабудаваць прынцыпова новую карпаратыўную дзяржаву.

Фашызм імкнуўся паставіць пад свой кантроль усё грамадства. Фашысцкая індактрынацыя пачыналася з самага ранняга ўзросту. Дзеці ва ўзросце да 8 гадоў аб’ядноўваліся ў арганізацыю "Сын ваўчыцы" (легендарны заснавальнік Рыму Ромул быў выгадаваны ваўчыцай), ад 8 да 13 гадоў – у арганізацыю "Баліла" (прозвішча хлопчыка-патрыёта, барацьбіта з аўстрыйскім панаваннем у Італіі), юнакі ад 13 да 17 гадоў – маладзёжную арганізацыю "Авангард" і, нарэшце, моладзь з 17 да 21 году – у арганізацыю "Маладыя фашысты". Напрыканцы 1930-х гг. гэтыя арганізацыі ўжо аб’ядноўвалі каля 8 млн. чалавек, г.зн. амаль усіх дзяцей і юнакоў гэтых узростаў.

Вялікая роля ў арганізацыі адпачынку насельніцтва адводзілася арганізацыі "Допалавора" ("Пасля працы"). Для ахопу хатніх гаспадынь была створаная спецыяльная арганізацыя на чале з жонкай дучэ.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 556; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.