Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Арганізацыя карпаратыўнай дзяржавы. Узмацненне таталітарных тэндэнцый напярэдадні вайны




У траўні 1928 г. была ліквідавана парламенцкая сістэма. Парламент і партыі, як вядома, ўяўляліся фашыстам як класавыя інстытуты, уласцівыя спарахнелым буржуазным дэмакратыям. Для ўсебаковага прагрэсу краіны абсалютна неабходным лічылася згуртаванне у адзінае цэлае ўсёй нацыі. Абалонкай для падобнага згуртавання маглі б быць карпарацыі. Так пачаўся пераход да карпаратыўнай дзяржавы або Stato Nuovo ("новай дзяржавы"), як яе называлі фашысты.

Намінальна парламент працягваў сваё існаванне, але гэта ўжо не быў прадстаўнічы (ён не прадстаўляў народ, а толькі фашыстаў) або выбарны (яго абіраў не народ, а само фашысцкае кіраўніцтва) орган. У 1930 г. па дэкрэце Мусаліні з прадстаўнікоў фашысцкіх прафсаюзаў, прадпрымальнікаў, міністраў, экспертаў, функцыянераў з фашысцкай партыі была створана Нацыянальная рада карпарацый. Ёй парламент перадаваў паўнамоцтвы у сферы кіравання эканомікай і каардынацыі адносінаў у вытворчасці.

З 1934 г. працэс стварэння карпарацый і карпаратыўнай дзяржавы актывізуецца. На думку фашысцкіх ідэолагаў у краіне павінны былі дзейнічаць толькі дзве сістэмы арганізацыяй: фашысцкія сіндыкаты і карпарацыі. Уводзіліся чатыры карпарацыі прадпрымальнікаў: прамыслоўцы, гандляры, сельскія гаспадары і страхавыя ўстановы; чатыры карпарацыі асоб наёмнай працы: сельскагаспадарчыя працаўнікі, прамысловыя рабочыя, працаўнікі гандлю, працаўнікі фінансавых і страхавых устаноў. На вяршыні гэтай сістэмы стаялі міністэрства карпарацыяў і Нацыянальная рада карпарацый. У сярэдзіне 1930-х гг. усё насельніцтва Італіі увайшло ў карпаратыўную сістэму.

Паколькі важнейшыя рашэнні заканадаўчага парадку прымаліся ў Вялікай фашысцкай радзе і Нацыянальнай радзе карпарацый, парламент пераўтварыўся ў просты рудымент былой буржуазнай дэмакратыі. У 1939 г. ніжняя палата парламента была ўвогуле скасавана (Сенат, дзе засядалі пераважна прадстаўнікі італьянскай арыстакратыі, захавалі), а замест яе стваралася Палата фашый і карпарацый. Прызначалася яна асабіста галавой ураду па партыйна-вытворчым прынцыпе: з прадстаўнікоў кіруючых органаў фашысцкай партыі (фашый) і ад 22 карпарацый. У 1943 г. парламент быў канчаткова ліквідаваны. Але гэты факт нельга назваць сведчаннем таго, што фашысты здолелі паспяхова завершыць свой карпаратысцкі эксперымент. Карпарацыі і ў свае лепшыя, г.зн. даваенныя часы, цалкам залежалі ад фашысцкай партыі, а таму Італія як была, так і працягвала заставацца перадусім дзяржавай фашысцкай, а не карпаратыўнай.

Збліжэнне Італіі з Германіяй узмацніла рэпрэсіўны характар фашысцкага рэжыму. У 1938 г., напрыклад, Мусаліні выдае расавыя законы. Гэта парушала самыя базавыя прынцыпы Італьянскай дзяржаўнасці, што бралі свае вытокі ў Рысарджымента. Яны выклікалі моцнае абурэнне італьянскага грамадства, для якога, у адрозненне ад германскага, быў не надта ўласцівы побытавы антысемітызм. Свае пярэчанні выказвалі прадстаўнікі каталіцкіх арганізацыяў краіны і нават Ватыкан. Накладзеная дзяржавай забарона на міжрасавыя шлюбы парушала правы каталіцкага касцёлу, які паводле канкардату меў выключнае права рэгулявання матрыманіяльных адносін і паміж каталікамі, і паміж каталікамі і іншаверцамі безадносна іх расавых характарыстык.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 560; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.