Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Антыфашысцкі рух. Пакты аб адзінстве дзеянняў камуністаў і сацыялістаў 1934 і 1937 гг




Палітычны статус і роля італьянскай манархіі.

Віктар Эмануіл ІІІ заставаўся галавой дзяржавы толькі фармальна. Шматлікія беззаконні, фактычная ліквідацыя канстытуцыйнага рэжыму і ўсталяванне фашысцкай дыктатуры адбываліся пры яго маўклівай згодзе. Як узгадваў былы сакратар фашысцкай партыі Джавані Джурыяці наконт сітуацыі ў час "крызісу Матэоці": "Калі б кароль паварушыў адным пальцам, Мусаліні і фашызм былі б выкінутыя ў ваконца". Замест гэтага кароль даў права Мусаліні ўсталяваць жалезны кантроль над прэсай.

Кароль пераўтвараецца ў вартую жалю цень сапраўднага ўладара краіны – Б. Мусаліні. Сам дучэ характарызаваў манарха, як чалавека "занадта маленькага для Італіі, якая рушыць да велічы". Паступова адноснай рэдкасцю становяцца нават партрэты караля ў дзяржаўных і установах і школах.

Адным з фатальных для асабістага прэстыжу і павагі з боку народу, лёсу манархіі ў Італіі і яе Савойскай дынастыі ўчынкаў караля згода Віктара Эмануіла ІІІ на ўвядзенне расавых законаў. Пакінуўшы безабароннымі і пазбавіўшы базавых правоў частку сваіх падданых, ён парушыў сваю каранацыйную клятву і клятву канстытуцыі. Забарона на шлюб з іншаземцамі, якая таксама прадугледжвалася гэтымі законамі, ставіла ў няёмкае становішча самога Віктара Эмануіла ІІІ. Яго жонка – Алена Чарнагорская – была адначасова іншаземкай і славянкай!

Рознагалоссі з Б. Мусаліні ўзніклі толькі тады, калі дучэ прысвоіў сабе званне "першага маршала імперыі". Толькі потым такое ж званне дасталася і каралю. Гэта з’яўлялася прамым парушэннем Асноўнага закону краіны, які гаварыў: "Кароль прызначае на ўсе пасады ў дзяржаве".

Мілітарызацыя эканомікі і палітыка аўтаркіі, агрэсіўная знешняя палітыка Італіі вялі да ўзрастальнага расчаравання насельніцтва краіны. З’яўляліся абразлівыя для караля вершыкі. На адной італьянскай кавярні, напрыклад, быў змешчаны вершык з наступным зместам: "Калі наш Віктар быў простым каралём,/ Кава была звыклым прадуктам./ Калі яго зрабілі Імператарам,/ У кавы стаў прападаць водар./ Калі ён атрымаў албанскі трон,/ Не засталося ад кавы нават паху."

Запозненае прасвятленне Віктара Эмануіла ІІІ і змяшчэнне ім Б. Мусаліні у 1943 г. не здолелі выратаваць манархію. У 1946 г. Італія была абвешчана рэспублікай.

"Надзвычайныя законы" 1926 г., уведзеныя спачатку на 5 гадоў, пасля некалькі разоў падаўжаліся і дзейнічалі да самага краху рэжыму. Але нягледзячы на фашысцкую, а потым і карпаратывісцкую дэмагогію ўладаў, насуперак паліцэйскаму тэрору, рабочы, сялянскі і антыфашысцкі рухі дарэшты не затухалі ніколі. Тут, у параўнанні з нацысцкай Германіяй, для вядзення нелегальнай работы існавалі непараўнальна лепшыя ўмовы, пакаранні за падобную дзейнасць таксама не вызначаліся асаблівай лютасцю.

Так у 1931 г адбылася буйная забастоўка жанчын, што працавалі на рысавых палях. Баставалі 20 тыс. чалавек на працягу 5 дзён. Ім нават удалося дамагчыся паляпшэння ўмоваў працы. Напачатку 1932 г. у некаторых гарадах прайшлі дэманстрацыі беспрацоўных. З чырвонымі сцягамі і пад "Інтэрнацыянал"! У 1933 г. адбылося больш за сотню забастовак. У некаторых правінцыях было ўведзена становішча аблогі, а ў адным мястэчку сяляне нават спалілі памяшканне сакратарыяту фашысцкай партыі і прафсаюзаў.

І ў наступныя гады забастовачны рух не спыняўся. Выступленні насілі пераважна стыхійны характар і толькі зрэдку былі інспіраваны падпольнымі суполкамі сацыялістаў, камуністаў або прадстаўнікоў Усеагульнай канфедэрацыі працы.

Многія цяжкасці руху працоўных у Італіі былі звязаныя не толькі з забаронамі і рэпрэсіямі. Яму шкодзілі супярэчнасці паміж сіламі антыфашыстаў і, асабліва паміж камуністамі і сацыялістамі. Адносіны паміж КПІ і СПІ заўсёды былі няпростымі, а першыя гады дыктатуры, у т.л. спрэчкі вакол стратэгіі і тактыкі Авенцінскага блоку, не дадалі ўзаемнай прыязнасці. Рашэнні VI кангрэсу Камінтэрну (1928 г.) і ўвогуле прывялі да разрыву камуністаў з сацыялістамі, а ў самой КПІ ў 1929-1931 гг прайшлі чысткі праціўнікаў падобнай лініі.

Толькі ў 1933-1934 гг., ужо пасля выцверажальнага ўздзеяння на рабочы рух прыходу да ўлады А. Гітлера, раскол ў антыфашысцкім руху пачаў пераадольвацца. У сярэдзіне 1934 г. кіраўніцтва ІСП (не атрымаўшы дазволу на гэта ад СРІ!) заключыла з КПІ 1-шы Пакт аб адзінстве дзеянняў. У пагадненні падкрэслівалася наяўнасць прынцыповых разыходжанняў па многіх пытаннях, але дамаўляліся аб сумесных дзеяннях як на эміграцыі, гэтак і ў самой Італіі.

Рашэнні VII кангрэсу Камінтэрну (1935 г.) дазволілі пераадолець адчужэнне паміж дзвюма рабочымі партыямі Італіі. У 1936 г. аб'ядналіся камуністычныя і сацыялістычныя прафсаюзныя арганізацыі. А ў 1937 г. быў заключаны 2-гі Пакт аб адзінстве дзеянняў КПІ і ІСП. Прынцыпова важным з'яўлялася дасягненне кампрамісу па найбольш важных стратэгічных пытаннях: агульнай мэтай абвяшчалася ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі, правядзенне нацыяналізацыі, ліквідацыя феадальных перажыткаў на вёсцы і, гэткім чынам, складванне падмурку для пераходу да сацыялізму. Важнейшым тактычным рашэннем стала прызнанне неабходнасці стварэння Народнага Фронту.

Аднак адзінства італьянскіх антыфашыстаў у даваенны час аказалася недасяжным. Заключэнне Пакту Молатава-Рыбентропа ўнесла разлад у кіраўніцтва КПІ, якое падтрымала рашэнне савецкага кіраўніцтва, і СПІ, якое асудзіла змову СССР з агрэсарам. У верасні 1939 г. сацыялісты разарвалі Пакт аб адзінстве дзеянняў.

Пазіцыя Італіі па пытанні аншлюсу Аўстрыі. Італа-абісінская вайна. Умяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспаніі. Афармленне восі "Токіа-Берлін-Рым".

Прыход у Германіі да ўлады Гітлера выклікаў абвастрэнне італа-германскіх супярэчнасцяў. Галоўнымі з іх былі рознагалоссі па Аўстрыі і Балканах. Падчас путчу нацыянал-сацыялістаў у Аўстрыі (ліпень 1934 г.) Італія заняла жорсткую пазіцыю і падсунула свае войскі да італа-аўстрыйскай мяжы. Аншлюс удалося прадухіліць.

Барацьба з Германіяй за сферы ўплыву на Балканах прывяла да збліжэння з Францыяй. У 1935 г. паміж дзвюма дзяржавамі было падпісана т.зв. Рымскае пагадненне. У ім бакі пацвердзілі імкненне захаваць суверэнітэт Аўстрыі, Італія адмаўлялася ад прэтэнзіяў на Французскую Афрыку, але атрымлівала свабоду рук у Абісініі (Эфіопіі).

Пазіцыя Францыі, Вялікай дзяржавы, адкрыла шлях для італьянскай агрэсіі супраць суверэннай краіны. Яшчэ напачатку снежня 1934 г. быў справакаваны канфлікт на мяжы Італьянскага Самалі і незалежнай Абісініі (Эфіопіі). Негус ("цар цароў") гэтай краіны звярнуўся па дапамогу да Лігі Нацый. Але міжнародная арганізацыя не здолела рашуча выступіць з асуджэннем агрэсіі і Італія атрымала магчымасць перайсці да шырокамаштабных вайсковых дзеянняў.

Напачатку кастрычніка 1935 г. Італія зрабіла напад на Абісінію. Пачалася Італа-абісінская вайна (кастрычнік 1935-травень 1936 г.). Ліга Нацыяў на гэты раз абвясціла Італію агрэсарам і заклікала краіны-ўдзельніцы выкарыстаць супраць парушальніка міжнароднага права эканамічныя і фінансавыя санкцыі. Але адзінства дасягнутае не было і сістэма санкцыяў фактычна не працавала.

Нягледзячы на адчайнае супраціўленне эфіопаў, італьянскім войскам даволі хутка ўдалося авалодаць ініцыятывай і за лічаныя месяцы расправіцца са сваёй ахвярай. 9 траўня 1936 г. дэкрэтам італьянскага караля Віктара Эмануіла ІІІ Абісінія спыніла сваё існаванне як незалежная дзяржава і разам з Эрытрэяй і Самалі была аб'яднана ў "Італьянскую Усходнюю Афрыку". Неўзабаве Ліга Нацый дазволіла краінам-удзельніцам прызнаць італьянскі суверэнітэт над Абісініяй.

Збліжэнне Італіі з Германіяй пачалося яшчэ падчас Італа-абісінскай вайны. Альянс агрэсіўных дзяржаў быў канчаткова аформлены сумесным удзелам у іспанскай Грамадзянскай вайне на баку мяцежнікаў генерала Франка. Пачалося стварэнне сумна вядомай восі “Берлін-Рым”. 6 лістапада 1937 г. Італія далучылася да Антыкамінтэрнаўскага Пакту. Гэткім чынам быў утвораны Траісты блок Германіі, Японіі і Італіі. Праз месяц яна пакінула Лігу Нацый.

Пры поўнай згодзе Італіі ў сакавіку 1938 г. адбыўся аншлюс Аўстрыі. Непасрэдны ўдзел яна брала і пры заключэнні Мюнхенскай змовы. Напачатку красавіка 1939 г. Італія распачала і хутка завяршыла захоп Албаніі. Пасля між Італіяй І Албаніяй была абвешчана асабістая унія і Віктар Эмануіл ІІІ дадаў да сваіх тытулаў караля Італіі і імператара Абісініі албанскую жалезную карону.

22 траўня 1939 г. быў заключаны італа-германскі дагавор аб ваенна-палітычным саюзе, г.зв. "Стальны пакт", які прадвызначыў сумесны удзел дзяржаў у другой сусветнай вайне. Тым не менш, празмерная вайсковая актыўнасць Італіі, асабліва звязаныя з гэтым вялікія выдаткі, вастрэйшы дэфіцыт неабходнай сыравіны (у т.л. паліва), старэнне ваенна-тэхнічнай базы арміі вымушалі кіраўніцтва краіны дзейнічаць больш абачліва. Італія ўступіла ў вайну толькі 10 чэрвеня 1940 г.

 

 

Тэма 15. Іспанія ў 1918-1929 гг.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 533; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.