Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аўстрамарксізм. Стварэнне кампартыі




Перавага ва ўрадзе аказалася за прадстаўнікамі СДРПА. Яшчэ напачатку ХХ ст. партыйныя ідэолагі – Фрыдрых і Макс Адлеры, Макс Баўэр, Карл Рэнэр – ажыццявілі арыгінальную рэвізію класічнага марксізму на базе філасофскіх пастулатаў пазітывізму. Згодна з палажэннямі "аўстрамарксізму" рэвалюцыя ўяўляла сабой паступальны працэс, які складаўся з трох фаз – палітычнай, сацыяльнай і нацыянальнай рэвалюцый. Першая павінна была знішчыць старыя дзяржаўна-прававыя інстытуты і стварыць новы дэмакратычны парламенцкі лад. Другая прадугледжвала фарміраванне новай дзяржаўнасці ў рамках эканамічна эфектыўнага рэгіёну. Гэткім чынам будучае аўстрыйскіх зямель бачылася аўстрамарксістамі або ў аншлюсе Аўстрыі і Германіі са стварэннем адзінай дзяржавы немцаў, або ў пераўтварэнні былой Аўстра-Венгрыі ў саюз яе народаў – Дунайскую канфедэрацыю. Калі дзве першыя фазы вырашалі агульнанацыянальныя задачы, то апошняя фаза, сацыялістычная, насіла класавы, пралетарскі характар.

Прыход да ўлады партыі пралетарыяту павінен быў адбыцца не гвалтоўна, як гэта здарылася ў Расіі, а канстытуцыйным дэмакратычным шляхам – праз перамогу на свабодных выбарах. Пераход да сацыялістычнага ладу, на думку ідэолагаў аўстрамарксізму, заключаўся не ў змяненні формаў уласнасці, а ў ліквідацыі сацыяльнай несправядлівасці і ліквідацыі эксплуатацыі чалавека чалавекам праз фарсіраванне сацыялізацыі грамадскай вытворчасці. Ліквідацыя прыватнай уласнасці, наадварот, уяўлялася верхам сацыяльнай несправядлівасці. Паспяховае функцыянаванне гэтага працэсу магчыма толькі пры актыўным супрацоўніцтве спецыяльных органаў прадстаўніцтва прадпрымальнікаў, рабочых спажыўцоў і дзяржавы.

Па меры кансалідацыі пралетарскага руху з’явіцца магчымасць выкарыстання дэмакратычнай дзяржавы ў агульнанацыянальных інтарэсах. Наступае перыяд "класавай раўнавагі" і з прычыны ўзрастання колькасці рабочага класу, падвышэння яго арганізаванасці і культурнага ўзроўню (абавязковай умовай паспяховага працэсу сацыялізацыі лічылася правядзенне культурнай рэвалюцыі) складваюцца перадумовы для мірнага ўсталявання дыктатуры пралетарыяту. Перамога сацыяльнай рэвалюцыі створыць умовы для пераходу да бяскласавага грамадства.

Не ўсе сацыял-дэмакраты падзялялі гэтыя ідэі, а таму 3 лістапада 1918 г. прыхільнікі традыцыйнай трактоўкі марксізму і ідэі пераносу вопыту Савецкай Расіі на аўстрыйскую глебу стварылі Камуністычную партыю Аўстрыі (КПА).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 501; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.037 сек.