Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне кампартыі, яе курс на сацыялістычную рэвалюцыю. Палітычны крызіс у пачатку 1919 г




Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1918 г. у Венгрыі. Стварэнне незалежнай рэспублікі.

Тэма 19. Венгрыя ў міжваенны перыяд, 1918-1939 гг.

Калі лёс першай сусветнай вайны перастаў выклікаць усякія сумненні, Аўстра-Венгерская імперыя апынулася ў глыбокім усеагульным крызісе. У кастрычніку 1918 г., яшчэ да таго, як дзяржава фармальна склала зброю перад пераможнымі краінамі Антанты, у ёй пачалася рэвалюцыя. Напружаная сітуацыя склалася і ў Венгрыі. Лідэры Аб’яднанай партыі незалежнасці і 1848 года ("Партыя незалежнасці" – лібералы), Партыі буржуазных радыкалаў і Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі (СДПВ) заявілі аб стварэнні Венгерскай нацыянальнай рады (ВНР) на чале з лідэрам Партыі незалежнасці графам Мíхаям Кáраі. Рада фактычна ўсклала на сябе функцыі ўраду. Галоўнай мэтай апазіцыя лічыла неадкладнае спыненне безнадзейнай вайны і дасягненне поўнай незалежнасці Венгрыі ў яе гістарычных межах, г.зн. і на тэрыторыях Венгерскага каралеўства, дзе колькасна пераважалі этнічныя меншасці – славакі, украінцы, румыны, харваты і сербы.

Афіцыйны ўрад на чале з буйным памешчыкам Янашам Хадзікам страчваў кантроль над сітуацыяй і ў сталіцы, якая пераходзіла на бок апазіцыйнай ВНР, і ў нацыянальных ускраінах, якія не бачылі сваёй будучыні ў венгерскай дзяржаве. 30 кастрычніка 1918 г. масавыя дэманстрацыі рабочых і салдат у Будапешце цалкам паралізавалі ўладу. 31 кастрычніка рэвалюцыя перамагла. (У замежнай гістарычнай літаратуры яе звычайна называюць " рэвалюцыяй астраў", паколькі прыхільнікі Венгерскага нацыянальнага савету для адрознення насілі гэтыя кветкі.) Адзінай арганізаванай сілай у Венгрыі, якая была здольная прыняць улады была ВНР. Эканамічныя і палітычныя эліты краіны палічылі, што Рада і яе лідэр – адзіная гарантыя ад пагружэння Венгрыі ў хаос радыкальнай рэвалюцыі. Намеснік Венгрыі эрцгерцаг Ёжэф Габсбург афіцыйна даручыў М. Караі узначаліць кабінет міністраў. 16 лістападу 1918 г. Венгрыя была афіцыйна абвешчана народнай рэспублікай, а М. Караі стаў яе прэзідэнтам.

Няўдалыя спробы здабыць прыязнае стаўленне да Венгрыі з боку дзяржаў Антанты (Бялградскае перамір’е з імі аказалася вельмі жорсткім), адпадзенне ад краіны нацыянальных ускраін, катастрафічнае сацыяльна-эканамічнае становішча (сацыял-дэмакраты блакіравалі пачатак прапанаванай М. Караем аграрнай рэформы, бо лічылі яе капіталістычнай па сутнасці) падрывалі легітымнасць кааліцыйнага ўраду прэзідэнта рэспублікі. У гэтай сітуацыі ўзрастае ўплыў лева-радыкальных палітычных сіл – левага рэвалюцыйнага крыла СДПВ і камуністаў.

Гісторыя венгерскіх камуністычных арганізацый пачынаецца ў сакавіку 1918 г. Пад уздзеяннем Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі ваеннапалоннымі-венграмі была заснавана Венгерская група ў расійскай партыі бальшавікоў. А ўжо 24 лістапада пасля іх вяртання на Радзіму была ўтворана Венгерская камуністычная партыя (ВКП) (Традыцыйная ў гістарыяграфіі назва, хаця першапачаткова яна называлася "Партыя камуністаў з Венгрыі", паколькі этнічныя венгры складалі ў ёй меншасць.) Яе лідэрам стаў удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі, радыкальны нават на думку Леніна камуніст, Бэла Кун. Партыя ў зяла курс на сацыялістычную рэвалюцыю і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту.

Няздольнасць ўраду М. Караі адрадзіць Венгерскую дзяржаву, арганізаваць на яе тэрыторыі сацыяльнае і эканамічнае жыццё ва ўмовах паражэння ў вайне і краху Аўстра-Венгерскай імперыі рабілася яшчэ больш відавочнай на фоне імкнення дзяржаў Антанты максімальна аслабіць Венгрыю.

У лютым-сакавіку 1919 г. лідары Антанты ўхвалілі ноту венгерскаму ўраду, у якой яму прадпісвалася вывесці свае войскі з Трансільваніі. 20 сакавіка кіраўнік вайсковай місіі Антанты ў Будапешце палкоўнік Вікс уручыў гэты дакумент, г.зв. " ноту Вікса", венгерскаму боку. Ультыматыўная форма патрабаванняў не пакідала сумненняў у тым, што пакінутыя тэрыторыі, стужка ў венгра-румынскім этнічным памежжы шырынёю каля 100 км. і глыбінёю ад 50 да 80 км., незваротна страчваюцца на карысць суседняй Румыніі. Венгерскае кіраўніцтва не магло пайсці на падобную капітуляцыю. (М. Караі падкрэсліваў нота: "можа прывесці толькі да рэвалюцыі", а ўрад, які яе б прыняў, "не пратрымаўся б ніводнага дня".)

Венгрыя апынулася ў стане глыбокага палітычнага крызісу. Пасля атрымання "ноты Вікса" прэзідэнт М. Караі адправіў у адстаўку буржуазна-дэмакратычны ўрад. Як адзначыў прэзідэнт на апошнім яго пасяджэнні: "Толькі аднапартыйны сацыял-дэмакратычны ўрад здольны аднавіць расхістаны парадак у дзяржаве… Калі мы не хочам выконваць забойчыя патрабаванні Антанты, тады нам патрэбна адзіная армія. У перыяд эканамічнага крызісу і жорсткай класавай барацьбы толькі сацыял-дэмакратычная партыя здольная стварыць гэткую адзіную армію." 21 сакавіка сфарміраваць урад было даручана сацыял-дэмакратам. У адозве М. Караі "Да народу" гаварылася: "Я, як часовы прэзідэнт Венгерскай народнай рэспублікі, звяртаюся за праўдай і дапамогай да сусветнага пралетарыяту, падаю ў адстаўку і перадаю ўладу пралетарыяту народаў Венгрыі".

У той жа дзень, 21 сакавіка 1918 г., адбылося аб’яднанне сацыял-дэмакратычнай і камуністычнай партый ў адзіную Сацыялістычную партыю Венгрыі (СПВ) і стварэнне Рэвалюцыйнага ўрадавага савету – новай рэвалюцыйнай улады у краіне. Новым прэм’ер-міністрам быў абраны Шандар Гарбаі. Адзіным міністрам (узначаліў знешнепалітычнае ведамства) з камуністычнага крыла партыі стаў Бэла Кун. Тым не менш, яго высокі аўтарытэт (у лісце да Леніна ён пісаў: "Мой асабісты ўплыў у Рэвалюцыйным урадзе нагэтулькі вялікі, што дыктатура пралетарыяту будзе рашуча ўсталявана") і той факт, што ва ўсіх міністэрствах экс-камуністам належала пасада намесніка міністра ў кожным міністэрстве, рабілі новы ўрад у тых умовах сапраўды камуністычным.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 601; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.