Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Зімовая вайна 1939-1940 гг




Знешняя палітыка Паўночных краін у 1930-х гг.

Знешнепалітычны курс паўночнаеўрапейскіх урадаў характарызаваўся ізаляцыянізмам. З сярэдзіны 1930-х гг. Данія, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя практычна адмовіліся ад удзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах па калектыўнай бяспецы (заява "экс-нейтралаў" 1936 г., Капенгагенская дэкларацыя пяці Паўночных краін 1938 г.).

Нягледзячы на міралюбства паўночнаеўрапейскай палітыцы, у 1931-1933 гг. Нарвегія і Данія канфліктавалі з-за Грэнландыі. Першая лічыла сябе гістарычна законным уладаром аграмаднага вострава, але ўжо здаўна ён належаў дацкім манархам. Скончылася ўсё разбіральніцтвам у Міжнародным судзе Лігі Нацый у Гаазе, які прыняў бок Даніі.

Вялікую пільнасць трэба было захоўваць Фінляндыі, якая адчувала сябе ў пастаяннай небяспецы суседства з непрадказальным Савецкім Саюзам. Як нейкае рашэнне праблемы ў 1932 г. быў падпісаны фінляндска-савецкі дагавор аб ненападзенні.

Баючыся злаваць узрастальна магутную Германію, скандынаўскія краіны трымалі арыентацыю на заходнія дзяржавы, асабліва на Вялікабрытанію. Параўнальна больш прабрытанскую пазіцыю займала Нарвегія, больш прагерманскую – Данія (непакоілася за свой Паўночны Шлезвіг). Летам 1939 г. Данія, адзіная з паўночнаеўрапейскіх краін, пагадзілася на заключэнне з Германіяй пакту аб ненападзенні. Больш самастойна трымалася Швецыя, чыя самастойная палітыка падмацоўвалася пэўным вайсковым патэнцыялам і нават перадваеннымі абарончымі прыгатаваннямі.

У 1939 г. міжнародная абстаноўка ў Еўропе абвастрылася. Пагроза вайны стала адчувацца і ў Фінляндыі: пачалося будаўніцтва т.зв. "лініі Манэргейма". Заключэнне савецка-германскага пакту аб ненападзенні яшчэ больш ўстрывожыла фінскае кіраўніцтва.

5 кастрычніка 1939 г. урад Фінляндыі атрымаў запрашэнне ад кіраўніцтва СССР накіраваць у Маскву дэлегацыю для абмеркавання "канкрэтных палітычных пытанняў". 12 кастрычніка пачаліся перамовы. Спасылаючыся на неабходнасць гарантыяў бяспекі Ленінграду, савецкі бок высунуў Фінляндыі шэраг тэрытарыяльных патрабаванняў: пагадзіцца на арэнду паўвострава Ханка з правам стварыць там вайсковую базу, саступіць астравы ў Фінскім заліве, значную частку Карэльскага перашэйку і кавалак паўвострава Рыбачы. У якасці кампенсацыі СССР абяцаў перадаць Фінляндыі большую ўдвая, але амаль бязлюдную і невыгодную стратэгічна частку Усходняй Карэліі.

Фінляндская дэлегацыя адказала адмовай. 21 кастрычніка пачаўся новы раунд перамоваў. Яны скончыліся гэтак жа безвынікова. Развязка наступіла 26 лістапада 1939 г. пасля "інцыдэнту" ля савецкай вёскі Майніла ў Карэліі. Урад СССР абвінаваціў Фінляндыю ў правядзенні артылерыйскага абстрэлу сваёй тэрыторыі. Фінляндскае кіраўніцтва марна даказвала сваю невінаватасць, бо 31 лістапада Чырвоная Армія па сушы, на моры і ў паветры перасекла дзяржаўную мяжу. Пачалася "Зімовая" савецка-фінляндская вайна.

Сілы варагуючых бакоў былі няроўнымі. Войскі СССР, звернутыя супраць суверэннай Фінляндыі, налічвалі 19 дывізіяў (каля 450 тыс. чалавек), 7 танкавых брыгад (каля 2 тыс. танкаў); дапамагалі ім парадку 1 тыс. самалётаў. На галоўным накірунку фінскія войскі маглі проціпаставіць толькі 6 дывізіяў і берагавую артылерыю. Усе ўзброеныя сілы краіны налічвалі толькі 300 тыс. чалавек, з якіх не ўсе былі забяспечаныя нават стралковай зброяй.

Савецкае кіраўніцтва лічыла, што для атрымання перамогі спатрэбіцца максімум два тыдні. Для аблягчэння задачы вайскоўцаў яно імкнулася выкарыстаць "пятую калону" - адмыслова створаны Народны ўрад Фінляндскай дэмакратычнай рэспублікі на чале з лідэрам фінскіх камуністаў на эміграцыі Отта Віле Куусіненам. Гэты "народны" ўрад і заключыў усе патрэбныя для СССР дамовы. Было створана 10-тысячнае "народнае" войска, аднак фінамі і карэламі забяспечыць яго ўдалося толькі на 2/3 (астатнія - рускія), бо перажыць у СССР сталінскія рэпрэсіі удалося нямногім. (Ва ўрад О.В. Куусінена таксама не было каго прызначаць - фінскую камуністычную эліту амаль у поўным складзе перастралялі).

Тым не менш, савецкія войскі сустрэлі адчайнае супраціўленне. Агрэсія Савецкага Саюза згуртавала нават былых ворагаў - фінскіх "белых" і "чырвоных". Наступленне Чырвонай Арміі напаролася на абарончую "лінію Манэргейма". Прыводзіла ў разгубленасць агрэсара і тактыка абаронцаў, асабліва выкарыстанне лёгкіх мабільных атрадаў лыжнікаў і снайпераў. Савецкі наступ захлынуўся, а на некаторых участках фіны нават паспяхова контратакавалі.

Нечаканыя няўдачы ў барацьбе з адносна слабым праціўнікам устрывожылі савецкае кіраўніцтва: быў створаны Паўночна-Заходні фронт на чале наркомам К.Я. Варашылавым, на Карэльскі перашыек былі перакінутыя свежыя сілы і новае ўзбраенне. Напачатку лютага 1940 г. савецкія войскі перайшлі ў агульнае наступленне. Абарона фінаў была прарваная. Фінам прыйшлося пагадзіцца на перамовы, але вынікі адчайнага процістаяння былі немалыя. Па-першае, Савецкаму Саюзу прыйшлося прызнаць легітымныя ўрад і парламент Фінляндыі адзіна магчымымі суб'ектамі перагаворнага працэсу і адмовіцца ад сваіх камуністычных марыянетак. Па-другое, Савецкаму Саюзу быў нанесены значны ўрон (страты Фінляндыі: 24 тыс. забітымі і 44 тыс. параненымі; СССР (па яго ж дадзеных): 49 тыс. забітымі і 200 тыс. параненымі. Па-трэцяе, да Фінляндыі была прыкаваная ўвага ўсяго вольналюбівага свету (на франтах другой сусветнай было зацішша), а СССР выдалілі з Лігі Нацый.

15 сакавіка 1940 г. Фінляндыя вымушана была заключыць з СССР Маскоўскі мірны дагавор. Яна несла значныя тэрытарыяльныя страты: савецка-фінляндская мяжа адсоўвалася на 120 км на поўнач, г.зн. на фінскія землі. Каля 400 тыс. фінаў сталі ўцекачамі. Фіны затаілі злосць і спадзяваліся на рэванш. Нездарма мірны дагавор у Фінляндыі неафіцыйна называлі "перамір'ем".

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 479; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.