Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Неалібералізм як ідэйная аснова палітыкі буржуазнага рэфармізму В. Вільсана. Зрух управа на прэзідэнцкіх выбарах 1920 г. Палітыка У. Гардынга




І ў час другога тэрміну дзейнасці дэмакратычная адміністрацыя В. Вільсана захоўвала адданасць неаліберальным прынцыпам "Новай дэмакратыі", у падмурку якой ляжалі індывідуалізм, свабода асобы і свабода канкурэнцыі.

Дэмакратычная партыя імкнулася спрыяць урэгуляванню сацыяльна-класавых канфліктаў. Як адзначаў у штогадовым пасланні да Кангрэсу сам В. Вільсан: "Буйныя ўзрушэнні ў свеце, якія патрабуюць неадкладнага разгляду цяжкасцяў ва ўзаемадачыненнях паміж працай і капіталам, прымушаюць нас навесці парадак ва ўласным доме. Шчыра кажучы, не можа быць аніякага ўстойлівага ўрэгулявання адносінаў паміж працай і капіталам, пакуль не прызнаныя фундаментальныя правы, за якія даўно ўжо змагаюцца рабочыя". Прэзідэнт неаднаразова звяртаўся да кангрэсменаў з прапановамі замацаваць за рабочымі права на арганізацыю і на заключэнне калектыўнага пагаднення, не дапускаць шырокага тлумачэння антытрэставага заканадаўства, якое магло замінаць рэалізацыі інтарэсаў прафсаюзаў, прызнаць "непарушнымі" правы рабочых на стачку.

Прадпрымальніцкія колы краіны, зразумела, рашуча супраціўляліся гэткім навацыям. Іх намаганнямі былі фактычна сарваныя нацыянальныя індустрыяльныя канферэнцыі (1-ая адбылася ў кастрычніку 1919 г., а 2-ая ў снежні 1919 г. – студзені 1920 г.), якія былі закліканыя наблізіць рэфармаванне працоўнага заканадаўства. Паражэнне дэмакратычнай партыі на прамежкавых выбарах 1918 г. у Кангрэс зрабіла ажыццяўленне планаў В. Вільсана ў гэтай сферы цалкам нерэальным.

Дзейнасць рэспубліканскай большасці у Кангрэсе і сур'ёзнае пагаршэнне здароўя прэзідэнта з восені 1919 г. моцна абмежавалі выніковасць неаліберальнага курсу правячай адміністрацыі. Гэткім чынам адзіным значным яе дасягненнем у пасляваенны час стала правядзенне праз Кангрэс ХІХ папраўкі да канстытуцыі аб прадастаўленні выбарчых правоў жанчынам (ратыфікаваная штатамі ў жніўні 1920 г.)

Вызначыць далейшыя перспектывы неалібералізму ў Злучаных Штатах і месца краіны на міжнароднай арэне былі павінны прэзідэнцкія выбары 1920 г. Нягледзячы на спадзяванні дэмакратаў захаваць палітычнае лідэрства, яны падышлі да іх у моцна аслабленым стане. В. Вільсан ужо адбыў два прэзідэнцкія тэрміны ў Белым доме і ў сілу даўняй традыцыі не меў шанцаў па гэтай прычыне быць намінаваным кандыдатам у трэці раз. Акрамя таго ён ужо быў прыкаваны да ложку хваробай і адышоў ад вялікіх палітычных спраў. Дастойнай замены В. Вільсану у дэмакратаў не знайшлося. Губернатар Агаё Джэймс Кокс быў практычна асуджаны на паражэнне.

Шанцы Рэспубліканскай партыі яшчэ больш узрасталі з-за адчувальнага эканамічнага крызісу, які пачаўся летам 1920 г. і закрануў практычна ўсе галіны прамысловасці. Рэзка скарацілася здабыча каменнага вугалю, выплаўка сталі, прадукцыя машынабудавання, вытворчасць аўтамабіляў і г.д. Адбыўся рост беспрацоўя.

Сапраўды, кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, Уорэн Гардзінг атрымаў пераканаўчую перамогу: за яго аддалі свае галасы16 млн. амерыканцаў, за галоўнага канкурэнта – толькі 9 млн. Пасля васьмігадовага перапынку рэспубліканцы вярнуліся да ўлады. Найбольш прыкметную ролю ў новай адміністрацыі У. Гардзінга (1921-1923) адыгрывалі міністр фінансаў Эндру Мэлан, галава адной з самых магутных манапалістычных груп ЗША, і міністр гандлю Герберт Гувер, шчыльна звязаны з вярхушкай амерыканскай фінансавай алігархіі. Як вынік, палітыка рэспубліканцаў была вытрымана ў самым кансерватыўным ключы.

Пачалося згортванне дзяржаўнага рэгуляванне, пачатага ў гады першай сусветнай. На базе традыцыйнай з ХІХ ст. ідэалогіі "цвёрдага індывідуалізму" і пад лозунгам " вяртання да нармальнасці" рэспубліканцы праводзілі ў жыццё прынцып неўмяшання дзяржавы ў эканамічнае жыццё грамадства. Былі расфарміраваны федэральныя агенцтвы, якія ажыццяўлялі кантроль над важнейшымі галінамі эканомікі ЗША. Былі значна паслабленыя абмежаванні, накладзеныя раней на трэсты і карпарацыі. Падатковы закон 1921 г. скасаваў уведзены ў час вайны звышпадатак на карпарацыі, у верасні 1922 г. набыў моц новы тарыфны закон, які выклікаў рэзкае скарачэнне імпарту і павышэнне цэн на ўнутраным рынку.

Незалежна ад гэтай палітыкі, галоўным чынам дзякуючы натуральным эканамічным працэсам, ужо летам 1921 г. намеціўся выхад эканомікі Злучаных Штатаў з крызісу, а з 1922 г. наступіла пара ўстойлівага прамысловага ўздыму, якая працягвалася да 1929 г. (У Заходняй Еўропы выхад з пасляваеннага эканамічнага крызісу адбываецца, як вядома, толькі ў 1924 г.)

Тым часам цэлы шэраг дзеячаў правячай адміністрацыі, самым шчыльным чынам звязаныя з буйным прамысловым і фінансавым капіталам Злучаных Штатаў, аказаліся ўцягнутымі ў афёру з атрыманнем прыватнымі кампаніямі дзяржаўных нафтаносных раёнаў у штатах Каліфорнія і Ваёмінг. Рэпутацыя прэзідэнта была выратавана толькі яго заўчаснай смерцю – летам 1923 г. ён падарожнічаў па Алясцы і сур'ёзна захварэў на запаленне лёгкіх.)

Прэзідэнцкае крэсла заняў былы віцэ-прэзідэнт – Кальвін Кулідж (1923-1929). Новаму амерыканскаму лідару, які зусім невысока ацэньваўся і сучаснікамі, і гісторыкамі, было накавана ўзначальваць ЗША ў час яго самага бесклапотнага перыяду – "эру росквіту" ("эру праспэрыці").




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 461; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.