Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Унутрыпалітычнае жыццё ЗША ва ўмовах стабілізацыі. Прэзідэнцкія выбары 1924 і 1928 гг




Эканамічныя поспехі Злучаных Штатаў абяцалі рэспубліканцам перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 1924 г. Дзеючы прэзідэнт К. Кулідж быў намінаваны ад сваёй партыі ў пары з кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта, вядомым дзяржаўным дзеячам і дыпламатам Чарльзам Даўэсам.

У той час, як рэспубліканцы выступалі адзіным лагерам, дэмакраты раскалоліся на дзве групоўкі. Кансерватыўная іх частка падтрымала кандыдатуру малавядомага ў нацыянальным маштабе былога кангрэсмена і дыпламата Джона Дэвіса. Ліберальнае крыло партыі выступіла на баку сенатара Роберта Лафолета, высунутага Прагрэсіўнай партыяй. (Створаная ў 1912 г. і потым заняпалая, яна была адроджана кандыдатам "пад выбары").

Раскол дэмакратаў пазбавіў іх усялякіх шанцаў на поспех. К. Кулідж атрымаў амаль 16 млн. галасоў(54%) і перамог у падаўляючай большасці штатаў. Дж. Дэвіс заваяваў менш за 8,5 млн. галасоў (29%) і перамог толькі ў традыцыйнай з часоў Грамадзянскай вайны вотчыне дэмакратаў – на Поўдні і ў Аклахоме. Р. Лафолет для "трэцяга" кандыдата выступіў дастаткова моцна, набраўшы 16,5% галасоў амерыканцаў і выйграўшы выбары ў родным штаце – Вісконсіне. Рэспубліканская партыя здолела замацаваць свой палітычны поспех на выбарах у Кангрэс.

Бесклапотнае эканамічнае становішча ЗША толькі ўмацоўвала веру рэспубліканскіх уладаў ва ўсёмагутнасць "цвёрдага індывідуалізму". У 1926 г. К. Кулідж у сваім пасланні да Кангрэсу адзначаў: "Сутнасць нашай сістэмы праўлення палягае ў тым, што яна базуецца на прынцыпах свабоды і незалежнасці індывідуума. У сваіх дзеяннях кожны залежыць толькі ад сябе. Таму яны не павінны быць пазбаўлены плёну сваёй прадпрыемлівасці. Тое, што назапашана іх асабістымі высілкамі, непавінна стаць крыніцай дзяржаўнага марнатраўства".

Прэзідэнцкія выбары 1928 г. завяршыліся яшчэ большым трыумфам рэспубліканскага кандыдата. Герберт Гувер, які паспяхова працаваў у двух папярэдніх адміністрацыях на пасадзе міністра гандлю, устойліва асацыяваўся ў насельніцтва з эканамічным бумам 1920-х гг., а яго галоўны канкурэнт ад Дэмакратычнай партыі губернатар Нью-Йорку каталік Альфрэд Сміт выглядаў ў вачах публікі занадта экстравагантным кандыдатам (традыцыя абіраць пратэстанта была перарваная толькі абраннем у 1960 г. Дж. Ф. Кенэдзі).

"Эпоха росквіту" пакідала кандыдатам і іх выбарным штабам няшмат прасторы для вострых палітычных дыскусій. Прынцыповай розніцы паміж імі па большасці важнейшых сацыяльна-эканамічных і палітычных пытанняў не назіралася. Самыя вострыя спрэчкі і абмеркаванні выклікала веравызнанне і асоба кандыдата-дэмакрата, замешанага, як лічылася, у шэрагу карупцыйных скандалаў, а таксама стаўленне канкурэнтаў да "сухога закону" (А. Сміт выступаў за яго скасаванне).

У выніку Г. Гувер заваяваў звыш 21 млн. галасоў (58%) і перамог у 40 штатах з 48. Поспехі А. Сміта былі куды больш сціплымі – 15 млн. (40%). Хаця ў некаторых буйных гарадах ЗША з вялікім імігранцкім насельніцтвам – сярод продкаў А. Сміта былі ірландцы, італьянцы і немцы – дэмакраты ўпершыню атрымалі перамогу. На выбарах у Кангрэс 1928 г. рэспубліканцы яшчэ больш замацоўваюць сваю яўную перавагу.

Заняпад рабочага і дэмакратычнага руху. Распаўсюджванне тэорый "народнага капіталізму" і "амерыканскай выключнасці".

Пасля заканчэння эканамічнага крызісу 1920-1921 гг. рэзка слабее забастовачны рух. Колькасць удзельнікаў забастовак у перыяд 1924-1929 гг. у параўнанні з першым пасляваенным пяцігоддзем знізілася ў 4,5 разы. Пры гэтым улады дзейнічалі супраць рабочага руху рашуча і жорстка. Асабліва красамоўным доказам гэтага з’яўляецца справа актывістаў рабочага руху анархістаў Б. Ванцэці і Н. Сака, абвінавачаных у рабунку і забойстве касіра, і ў 1927 г. скончыўшых жыццё на электрычным стуле. Хаця спрэчкі адносна іх вінаватасці працягваюцца да нашых дзён, мала ў каго ўзнікаюць сумненні ў тым, што суд над анархістамі-імігрантамі не быў бесстароннім.

Адбываецца паступовае аслабленне антыманапалістычных настрояў насельніцтва. Больш таго, упершыню за апошнія дзесяцігоддзі можна было назіраць прамую апалогію манаполій і з’яўленне сапраўднага культу бізнесу, услаўленне буйных капіталістаў як "капітанаў індустрыі" і "стваральнікаў праспэрыці".

Шырокае распаўсюджанне атрымала тэорыя "народнага капіталізму" ("дэмакратызацыі капіталу"). Адзін з яе прапагандыстаў, прафесар Гарварда Томас Карвер у сваёй кнізе "Сучасная эканамічная рэвалюцыя ў ЗША" сцвярджаў, што развіццё акцыянернага капіталу і хуткі рост колькасці акцыянераў вядуць да "эканамічнай рэвалюцыі". У выніку яе рабочыя становяцца саўладальнікамі прадпрыемстваў, розніца паміж рабочымі і капіталістамі сціраюцца, а сам капіталізм змяняе свой характар.

Асабліва актыўна прапагандавалася тэорыя "амерыканскай выключнасці". Яе прыхільнікі, у т.л. прадстаўнікі гістарычнай навукі, сцвярджалі, што Злучаныя Штаты ўступілі ў новую фазу свайго развіцця, што яны развіваюцца па сваім, адрозным ад іншых капіталістычных краін, шляху. На гэтай падставе рабілася выснова, што ў Амерыцы больш ніколі не будзе эканамічных крызісаў і перад краінай адчыняецца перспектыва "вечнага праспэрыці".

Іншая сітуацыя складвалася ў сельскай гаспадарцы, дзе эканамічная сітуацыя ў 1920-х гг. была прыкметна горшай. Таму ў ЗША складваецца дастаткова моцны рух за ўрадавую дапамогу сельскай гаспадарцы. У 1924 г. быў нават распрацаваны і ўнесены ў Кангрэс біль Макнэры-Хоўгена, што прадугледжваў стварэнне ўрадавай арганізацыі для закупкі "лішкаў" сельскагаспадарчай прадукцыі ўнутры краіны і продажу яе за мяжой. Меркавалася, што з часам гэта здолее падвысіць унутраныя цэны на сельгаспрадукцыю. Нягледзячы на тое, што біль двойчы праходзіў абедзве палаты Кангрэсу, прэзідэнцкае вета (1927 і 1928 гг.) загубіла гэтае перспектыўнае пачынанне.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 552; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.