Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сусветны эканамічны крызіс у ЗША. Абвастрэнне эканамічных і сацыяльных праблем




Тэма 24. ЗША ў часы Вялікай дэпрэсіі і дзейнасці адміністрацыі Ф. Д. Рузвельта.

 

Бурны эканамічны рост у Злучаных Штатах стаў даваць першыя збоі яшчэ летам 1929 г. Крызіс перавытворчасці ахапіў прамысловасць, сельскую гаспадарку, фінансавую сістэму і іншыя галіны эканомікі.

Але пра сапраўдны крызіс загаварылі толькі напрыканцы кастрычніка 1929 г., калі на Нью-Ёркскай біржы пачалася нечуваная паніка. 24 кастрычніка, у г.зв. "чорны чацвер", было прададзена амаль 13 млн. акцый. 29 кастрычніка, у "чорны аўторак" былі "скінутыя" яшчэ звыш 16 млн. Ужо да 1 лістапада сукупная вартасць акцый упала на 37%. І гэта быў толькі пачатак, бо наступныя тры гады падзенне працягвалася бесперапынна і да сакавіка 1933 г. акцыі патаннелі ажно ў 4,5 разы.

Біржавы крах стаў толькі адной з праяў сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг., вядомага таксама як Вялікая дэпрэсія. Ён стаў дэтанатарам для абвальнага фінансавага і валютнага крызісу, які паразіў у наступныя два гады практычна ўсе вядучыя краіны свету.

Гіганцкая разбуральная сіла эканамічнага крызісу найперш праявілася ў небывалым падзенні прамысловай вытворчасці. У параўнанні з дакрызісным 1929 г. агульны аб’ём амерыканскай прамысловасці склаў: у 1930 г. – 80,7%, у 1931 г. – 68,1%, 1932 г. – 53,8%. Летам 1932 г. - вясной 1933 г. Вялікая дэпрэсія ў Злучаных Штатах дасягае свайго максімуму.

Найбольш пацярпела ад крызісу цяжкая прамысловасць. Панаваўшыя ў галіне манаполіі, нашмат больш неразваротлівыя за сярэднія ці дробныя кампаніі, не мелі асаблівага выбару, як толькі адрэагаваць на падзенне цэн рэзкім зніжэннем вытворчасці для захавання стабільных прыбыткаў. У выніку летам 1932 г. сталеліцейная прамысловасць была адкінута да ўзроўню 1901 г., а выплаўка чыгуну нават да 1896 г.

Аграмадных маштабаў дасягнула разарэнне банкаў і банкруцтва прамысловых, гандлёвых і фінансавых прадпрыемстваў. Толькі па афіцыйных дадзеных за 1929-1933 гг. адбылося каля 130 тыс. камерцыйных банкруцтваў. Спынілі сваё існаванне ў перыяд 1929-1932 гг. 5,7 тыс. банкаў, г.зн. кожны пяты. Крызіс не абышоў нават прадстаўнікоў буйнога капіталу: вясной 1932 г. пацярпела крах (і пры гэтым пакінула з нічым 600 тыс. сваіх акцыянераў) холдынгавая кампанія мультымільянера Сэм’юэла Інсула. Больш чым удвая зменшыўся нацыянальны даход Злучаных Штатаў.

Скарачэнне вытворчасці і хваля банкруцтваў выклікалі катастрафічны рост беспрацоўя. Напачатку 1933 г. у ЗША толькі па афіцыйных дадзеных налічвалася амаль 13 млн. беспрацоўных (па неафіцыйных – нават 17 млн.), што складала 24,9% ад агульнай колькасці працоўнай сілы ў краіне. Страта працы часта вяла і да страты ўсялякіх сродкаў да існавання. Толькі зімой 1931 г. у Нью-Йорку было зафіксавана каля 2 тыс. смяротных выпадкаў з прычыны голаду. Скарачаліся і заробкі тых, каму пашчасціла захаваць працоўнае месца.

Не лепшай была сітуацыя ў сельскай гаспадарцы. За час з 1929 па 1932 гг. цэны на прадукцыю земляробства і жывёлагадоўлі ўпалі ў 2-3 разы, а даходы фермераў за той жа час –больш як на палову. Паколькі цэны на прамысловыя тавары, пераважна ўсталяваныя манаполіямі, зменшыліся нашмат меней, "нажніцы цэн" рабілі іх становішча земляробаў проста катастрафічным. У выніку за 1929-1933 гг. "пайшло з малатка" каля 15% фермерскіх гаспадарак.

Кумулятыўны эфект ад эканамічных узрушэнняў выклікаў новы фінансавы крызіс і ў лютым-сакавіку 1933 г. банкаўская сістэма краіны фактычна рухнула.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1389; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.059 сек.