Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Атлантычная хартыя. Уступленне ЗША у вайну. Ваенныя дзеянні ў зоне Ціхага акіяна. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі




Нарастанне нацысцкай пагрозы падштурхнула Вялікабрытанію і Злучаныя Штаты Амерыкі да далейшага ваенна-палітычнага збліжэння. Яшчэ 11 сакавіка 1941 г. Кангрэсам ЗША быў зацверджаны закон аб ленд-лізе (ад англ. to lend – пазычаць, to lease – здаваць у арэнду, у наём). Ён ўпаўнаважваў прэзідэнта краіны перадаваць у заем або арэнду ўраду любой краіны, абарона якой прызнаецца жыццёва важнай для бяспекі Злучаных Штатаў, ваенную тэхніку, зброю, боепрыпасы, рыштунак, стратэгічную сыравіну, прадукты харчавання і г.д.

14 жніўня 1941 г. па выніках перагавораў на борце ваенных караблёў у атлантычнай бухце Арджэнтыа каля вострава Ньюфаўндленд (г.зв. "Атлантычная канферэнцыя"), брытанскім прэм’ер-міністрам У. Чэрчылям і амерыканскім прэзідэнтам Ф.Д. Рузвельтам была падпісана дэкларацыя, вядомая пад назвай "Атлантычная хартыя". Хаця на той момант ЗША яшчэ афіцыйна заставаліся па-за другой сусветнай, дакумент вызначаў мэты саюзнікаў у барацьбе супраць дыктатарскіх рэжымаў і ў агульных рысах акрэсліваў уладкаванне свету пасля атрымання перамогі. На Лонданскай нарадзе, якая адбылася 24 верасня 1941 г., выказалі згоду з прынцыпамі хартыі і далучыліся да Вялікабрытаніі і ЗША дэлегацыі Савецкага Саюзу, эмігранцкіх ўрадаў Бельгіі, Чэхаславакіі, Грэцыі, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Югаславіі і прадстаўнікі "Свабоднай Францыі" Шарля дэ Голя.

Падмурак будучай антыгітлераўскай кааліцыі ўмацоўваўся новымі пагадненнямі. Напачатку кастрычніка 1941 г. быў падпісаны 1-шы Маскоўскі пратакол аб амерыканскіх пастаўках на суму $1 млрд. па лініі ленд-лізу у СССР (быў разлічаны на 9 месяцаў). Напачатку лістападу пасля падпісання Ф.Д. Рузвельтам спецыяльнага дакументу ленд-ліз быў афіцыйна распаўсюджаны на Савецкі Саюз. У снежні 1941 г. Вялікабрытанія абвясціла вайну дзяржавам, якія падтрымалі Германію ў яе агрэсіі супраць СССР. Аднак канчаткова ўмовы для стварэння шырокай антыгітлераўскай кааліцыі склаліся пасля поўнамаштабнага ўцягвання ў вайну ЗША.

Экспансіянісцкі курс Японіі на азіяцкім кантыненце, распачаты агрэсіяй супраць Кітаю ў 1931 і 1937 гг., атрымаў новы штуршок напачатку 1940-х гг. Спачатку японскі мілітарысцкі рэжым скарыстаўся аслабленнем пазіцыяў еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў і дыпламатычнымі сродкамі дамогся ўмацавання свайго становішча ў Паўднёва-Усходняй Азіі (дагавор аб сяброўстве з Тайландам, атрыманне ад ураду Петэна Французскага Індакітаю і г.д.). Потым пачалася падрыхтоўка да вайны са Злучанымі Штатамі за панаванне ў Ціхаакіянскім рэгіёне.

7 снежня 1941 г. японская палубная авіяцыя нечакана атакавала амерыканскую ваенна-марскую базу ў Пёрл-Харбары (Гавайскія астравы). На наступны дзень японцы нанеслі бомбавы ўдар па амерыканскіх аэрадромах на Філіпінскіх астравах. У адказ на гэтыя акты непрыхаванай і несправакаванай агрэсіі ЗША 8 снежня 1941 г. абвясцілі Японіі вайну. З пачаткам вайсковых дзеянняў паміж яшчэ дзвюма вялікімі дзяржавамі – ЗША і Японіяй – і абвяшчэннем вайны Злучаным Штатам з боку Германіі і Італіі (11 снежня) другая сусветная канчаткова набыла планетарныя маштабы.

У наступныя некалькі месяцаў Японія здолела развіць свой поспех на Ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў. Да пачатку 1942 г. яна захапіла Тайланд і Бірму, знішчыла варожыя ваенна-марскія базы на Філіпінах і ў Ганконгу. Перамога ў марской бітве ў Яванскім моры 27-28 лютага дазволіла Японіі авалодаць важнейшымі для ўмацавання яе вайсковага патэнцыялу нафтаноснымі раёнамі Галандскай Індыі (Інданезіі). "Трыумфальнае шэсце" японскага ВМФ было прыпынена амерыкана-брытанскімі ваенна-марскімі сіламі толькі вясной 1942 г. У траўні 1942 г. у сражэнні ў Каралавым моры японцы не здолелі пераадолець супраціўленне амерыканскага флоту. Бітва ў Каралавым моры стала першай, дзе асноўную ролю адыгралі авіяносцы. З гэтага часу марскія сражэнні канчаткова пераўтвараюцца ў бітвы палубнай авіяцыі.

Гэты поспех быў падрыхтаваны канкрэтнымі дамоўленасцямі лідэраў Вялікабрытаніі і ЗША. На іх Вашынгтонскай сустрэчы 1 студзеня 1942 г. была ўзгоднена стратэгія дзяржаў ў вядзенні ваенных дзеянняў ў Ціхім акіяне, а таксама планы дэсантнай аперацыі ў Паўночнай Афрыцы. Акрамя таго, там жа, у Вашынгтоне 26 дзяржаў ("вялікая чацвёрка" – Вялікабрытанія, ЗША, Кітай і СССР; 4 брытанскія дамініёны ды Індыя, 9 лацінаамерыканскіх дзяржаў, урады 8 заходнееўрапейскіх краін у выгнанні) падпісалі Дэкларацыю Аб'яднаных нацый. У тэксце дакумента падкрэслівалася, што для дзяржаў-удзельніц " поўная перамога над агульным ворагам з'яўляецца неабходнай умовай для абароны жыцця, волі, незалежнасці і права на свабоду рэлігіі, а таксама для захавання правоў чалавека і справядлівасці як на роднай зямлі, гэтак і на іншых тэрыторыях, і што яны ў бягучы момант уцягнутыя ў супольную барацьбу супраць варварскі жорсткіх сіл, якія хочуць заняволіць увесь свет ". Гэткім чынам, адбылося канчатковае афармленне антыгітлераўскай кааліцыі або "Аб'яднаных Нацый".




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1002; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.