Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка




Тэма 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі

Атамная бамбардзіроўка Хірасімы і Нагасакі. Уступленне СССР у вайну супраць Японіі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне другой сусветнай вайны, яе галоўныя вынікі.

На Ціхім акіяне брытана-амерыканскія войскі ў 1945 г. авалодалі Філіпінамі, выціснулі японскія войскі з большасці захопленых імі тэрыторый і выйшлі на подступы да Японскіх астравоў. Тым не менш, усведамляючы магчымыя маштабы баёў і ахвяры саюзных войск у будучым, амерыканскае камандаванне паспрабавала прымусіць Японію капітуляваць пры дапамозе новай зброі масавага знішчэння. 6 жніўня 1945 г. атамная бомба была скінутая на Хірасіму, а 9 жніўня на Нагасакі. Нейкага відавочнага ваеннага эфекту атамнай бамбардзіроўкі мірных японскіх гарадоў не было, але іх псіхалагічны эфект, як на тое і разлічвалі амерыканцы, быў немалым.

Згодна з узятым на сябе ў Ялце і Патсдаме абавязацельствамі 8 жніўня 1945 г. СССР далучыўся да Патсдамскай дэкларацыі і абвясціў Японіі вайну. У той жа дзень Красная армія пачала сваю наземную аперацыю. Яна вызваліла ад японскіх войск Курыльскія астравы і Сахалін, сумесна з Народна-вызваленчай арміяй Кітаю разграміла мільённую Квантунскую армію Японіі і Маньчжурыі і тым самым зрабіла немалы ўнёсак у вызваленне Карэйскага паўвострава.

2 верасня 1945 г. разумеючы безвыходнасць свайго ваенна-палітычнага становішча японскае камандаванне падпісала акт аб капітуляцыі на борце амерыканскага лінкора "Місуры" у Такійскай бухце.

Важнейшым вынікам другой сусветнай вайны стаў разгром агрэсіўнага блоку нацысцкай Германіі, фашысцкай Італіі і мілітарысцкай Японіі, якія імкнуліся да сусветнага панавання. Нацызм і найбольш небяспечныя для сусветнай цывілізацыі праявы фашызму былі знішчаны.

 


РАЗДЗЕЛ ІІ. ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ, 1945-2010-Я ГГ.

ў другой палове ХХ‑пачатку ХХІ ст.

 

Аднаўленне эканомікі пасля другой сусветнай вайны. Асаблівасці дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму ў розных краінах. Эканамічныя рэформы ў 1940‑я – пачатку 1950‑х гг. Нацыяналізацыя, яе характар і вынікі. Роля плана Маршала ў аднаўленні эканомікі Заходняй Еўропы.

Другая сусветная вайна мела беспрэцэдэнтныя маштабы і наступствы. Дзяржавы-ўдзельніцы (звыш 60) панеслі аграмадныя чалавечыя страты – загінула каля 60 млн. чалавек. Яшчэ прыкладна столькі ж па розных прычынах былі вымушаныя развітацца з радзімай. Вайна, якая вялася на тэрыторыі 40 дзяржаў, выклікала катастрафічныя разбурэнні жыллёвага фонду, прамысловай інфраструктуры і транспартнай сеткі. Вельмі моцна пацярпеў сельскагаспадарчы сектар. Неабходнасць вялікіх вайсковых выдаткаў і рост унутранага доўгу падчас вайны правакавалі некантраляваную грашовую эмісію, што спарадзіла небывалую інфляцыю. Агульныя матэрыяльныя страты набліжаліся да $316 млрд.

Амаль паўсюдна адбылося значнае падзенне вытворчасці. На пачатак 1946 г. выпуск прамысловай прадукцыі ў еўрапейскіх краінах складаў каля 70% ад даваеннай, а ў Германіі і Італіі нават менш за 50%. Шмат дзе складвалася крытычная сацыяльна-эканамічная сітуацыя.

У асаблівым становішчы апынуліся ЗША. Рост ВНП за перыяд з 1939 па 1945 гг. склаў 65%! Нацыянальны даход за гады вайны ўзрос удвая. У 1945 г. на долю Злучаных Штатаў прыпадала 60% прамысловай прадукцыі, 2/3 залатога запасу і 1/3 экспарту капіталістычнага свету. Гэта, а таксама эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, праграмы рэканверсіі для дэмабілізаваных салдат, хуткі рост прыватнага спажывання і г.д., дазволіла ЗША хутка перавесці эканоміку на мірныя рэйкі.

Паспяхова ішлі справы Канады і дзяржаў-нейтралаў – Швецыі і Швейцарыі. Гэтыя дзве малыя еўрапейскія краіны па росту ВНП за перыяд 1938-1948 гг. выйшлі на 2-е і 3-е месцы ў свеце (адпаведна 33% і 25%). Гэткім чынам, другая сусветная вайна паглыбіла дыспрапорцыі ў эканамічным развіцці дзяржаў Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

У пасляваенны перыяд умяшанне дзяржавы ў эканоміку і сацыяльныя адносіны, якое ў даваенны перыяд насіла надзвычайны характар і ажыццяўлялася галоўным чынам у перыяды крызісаў і войнаў, стала пастаянным элементам функцыянавання капіталістычнай вытворчасці. У краінах Захаду замацавалася сацыяльна эканамічная сістэма, якая спалучала рыначную эканоміку з дзяржаўным рэгуляваннем, – дзяржаўна-манапалістычны капіталізм (ДМК; у гістарыяграфіі таксама сустракаюцца альтэрнатыўныя гэтаму марксісцкаму тэрміну – дзяржаўна-карпаратыўна-канкурэнтны капіталізм і "змешаная эканоміка").

Ступені і формы дзяржаўнага рэгулявання ў розных краінах былі адрознымі. У некаторых краінах Заходняй Еўропы пасля вайны правялі частковую нацыяналізацыю прамысловасці і банкаў. Найбольшы размах яна набыла ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Францыі. У канчатковым выніку частковая нацыяналізацыя прывяла да пашырэння дзяржаўнага сектару і стварэння "змешанай эканомікі", што спалучае дзяржаўную і прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці.

У Злучаных Штатах Амерыкі, дзе пазіцыі прыватнага прадпрымальніцтва былі больш трывалымі, чым у Еўропе, нацыяналізацыя не праводзілася, і дзяржаўная ўласнасць заставалася невялікай (дарогі, парты, аэрадромы). Дзяржаўнае рэгуляванне амерыканскай эканомікі ажыццяўлялася пераважна ўскоснымі метадамі: шляхам пераразмеркавання нацыянальнага даходу праз бюджэт, пры дапамозе дзяржаўных кантрактаў, заказаў і закупак, крэдытнай і падатковай палітыкі. Важную ролю адыгрывала паўдзяржаўная банкаўская арганізацыя – Федэральная рэзервовая сістэма.

У Заходняй Германіі (ФРГ) і Японіі, дзе былі скасаваныя ўсталяваныя падчас вайны формы ваенна-бюракратычнага рэгулявання эканомікі, дзяржава кантралявала частку банкаў і ўдзельнічала ў прадпрыемствах са змешаным (дзяржаўным і прыватным) капіталам. У эканоміцы ФРГ панавала канцэпцыя "сацыяльнай рыначнай гаспадаркі", якая прадугледжвала абмежаванае ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку і прадастаўленне сацыяльных гарантыяў маламаёмасным слаям насельніцтва.

Важнейшым складовым элементам палітыкі аднаўлення эканомікі у большасці краін Заходняй Еўропы сталі грашовыя рэформы 1946-1948 гг. Іх галоўнымі задачамі былі: поўнае канверсаванне нацыянальнай валюты, яе частковая дэвальвацыя і аздараўленне банкаўскага сектару. Адным з найбольш паспяховых узораў пераўтварэнняў у грашова-фінансавай сферы стала грашовая рэформа Людвіга Эрхарда ў Заходняй Германіі.

Пасляваенныя рэформы прадугледжвалі далейшае пашырэнне сацыяльных гарантыяў насельніцтву. Лейбарысцкія пераўтварэнні ў Вялікабрытаніі, напрыклад, забяспечылі ўніверсальнае пенсійнае забеспячэнне, стварэнні адзінай сістэмы аховы здароўя, маштабныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі і жыллёвага будаўніцтва. Падобны ж характар насіла стварэнне сістэмы дзяржаўнага страхавання ў Францыі.

Яшчэ адной характэрнай рысай аднаўленчай дзейнасці ўрадаў з’яўлялася палітыка нацыяналізацыі. Гэтак на працягу 1945-1947 гг. была нацыяналізаваная 1/5 французскай прамысловасці. Яна не закранула ўсіх асноўных галінаў прамысловасці, але спрыяла абмежаванню панавання манаполіяў і павелічэнню прытоку капіталаў у нацыянальную прамысловасць.

Магчымасць правядзення настолькі "дарагой" палітыкі тлумачылася ўдзелам заходнееўрапейскіх краінаў у рэалізацыі "плана Маршала" – "праграмы адраджэння Еўропы", заснаванай не толькі на чыста эканамічнай, але і ваенна-палітычнай логіцы.

План дапамогі ЗША Еўропе быў упершыню агучаны 5 чэрвеня 1947 г. ў прамове дзяржаўнага сакратара Джорджа Мáршала ў Гарвардзе. Юрыдычна-прававой базай для яго рэалізацыі стала прыняцце Кангрэсам "Закону аб дапамозе замежным дзяржавам". Згодна яму ў перыяд з 1948 па 1952 гг. Злучаныя Штаты выдаткавалі $17 млрд. (Прычым 2/3 гэтай сумы патрапілі Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Італіі). Для ажыццяўлення плану – падтрымкі заходнееўрапейскага капіталізму і замацавання ў рэгіёне амерыканскага ўплыву – была створана Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС; з 1961 г. – Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - АЭСР).

У выніку ўжо ў 1949 г. у Заходняй Еўропе наступіла фінансавая стабілізацыя, у 1951-1952 гг. быў дасягнуты даваенны ўзровень прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, а на сярэдзіну 1950-х гг. перавышэнне даваенных паказчыкаў дасягнула ўзроўню 60-70% у прамысловасці, а ў сельскай гаспадарцы – 20-30%.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 696; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.