Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 3. Еўрапейская інтэграцыя ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя




 

Першы вопыт заходнееўрапейскай інтэграцыі. Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва і яе дзейнасць."План Шумана" і стварэнне Еўрапейскай супольнасці вугалю і сталі. Стварэнне Агульнага рынку. Узнікненне Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Ідэя згуртавання еўрапейскіх краін не была новай. Першы яго праект адносіўся яшчэ да XVI ст. Пасля першай сусветнай вайны нараджаецца даволі ўплывовы пан'еўрапейскі рух, які выступаў пераважна з пацыфісцкіх пазіцый. Аднак рознагалоссі на кантыненце былі яшчэ нагэтулькі непераадольнымі, нацыяналістычнае асляпленне і няздольнасць дзяржаў да кампрамісаў настолькі моцнымі, што рэальных поспехаў, а не дэкларацый, на гэтым шляху так і не было дасягнута.

Заканчэнне другой сусветнай вайны паставіла заходнееўрапейскія краіны перад падобнымі праблемамі. Цяпер прыйшло разуменне таго, што разам пераадолець цяжкую спадчыну мінулага і распачаць новае жыццё будзе прасцей.

У 1946 г. у сваім выступленні ў Цюрыхскім універсітэце (“Цюрыхская прамова”) У. Чэрчыль заклікаў заходнеўрапейцаў з " мэтай уз’яднання еўрапейскай сям’і і надання ёй такой структуры, якая дазволіць ёй жыць і развівацца у мірных, бяспечных і свабодных умовах " стварыць Злучаныя Штаты Еўропы. На першых парах галоўнай перашкодай для пачатку збліжэння дзяржаў і народаў Заходняй Еўропы была падзел Германіі на акупацыйныя зоны. Абвяшчэнне ФРГ (1.10.1949 г.) дазволіла зрушыць справу з мёртвай кропкі.

З’яўляюцца канкрэтныя ініцыятывы і аб’яднанні, што выступалі ў іх падтрымку – Еўрапейскі саюз федэралістаў, Сацыялістычны рух за Злучаныя Штаты Еўропы, Еўрапейскі парламенцкі саюз. У 1948 г. скліканы імі Кангрэс у Гаазе скаардынаваў дзеянні многіх падобных структур, а яго рашэнні заклалі базу пад стварэнне Рады Еўропы.

Галоўнымі мэтамі еўрапейскай інтэграцыі на першапачатковым этапе былі: усталяванне трывалай бяспекі на кантыненце і прадухіленне канфліктаў і войнаў паміж еўрапейскімі народамі, а таксама эканамічнае адраджэнне Еўропы і паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Эканамічнаму збліжэнню заходнееўрапейскіх краін спрыяла супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі ў рамках “плана Маршала". У ліпні 1947 г. з удзелам 16 краін, якім ЗША аказвалі эканамічную дапамогу, быў арганізаваны Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва. У красавіку 1948 г. на яго базе была створана Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС). АЕЭС апынулася ў цэнтры еўрапейскага руху эканамічнага супрацоўніцтва і адыграла жыццёва важную ролю ў аднаўленні эканомікі Заходняй Еўропы Станоўчае ўздзеянне аказалі агульныя правілы па лібералізацыі гандлю, што скарацілі гандлёвыя абмежаванні паміж членамі арганізацыі. У 1950 г. краіны АЕЭС арганізавалі Еўрапейскі плацежны саюз. Найбольш актыўныя ўдзельнікі арганізацыі выступалі за яшчэ больш шчыльнае эканамічнае супрацоўніцтва.

У 1949 г. у мэтах паскарэння інтэграцыйнага працэсу была створана Рада Еўропы, якая аб'яднала прадстаўнікоў парламентаў заходніх дэмакратый.

Рашэнні Рады Еўропы насілі толькі кансультацыйны характар і да стварэння агульнага еўрапейскага парламента было яшчэ вельмі далёка. Ідэйныя натхняльнікі Еўрапейскага Саюза – французы Жан Манэ і Рабер Шуман, італьянец Альчыдэ дэ Гаспэры, бельгіец Поль-Хенры Спаак і інш. – лічылі неабходным перайсці да больш прадметных крокаў.

9 траўня 1950 г. міністр замежных спраў Францыі Рабэр Шуман агучыў мемарандум – г.зв. "План Шумана", у якім змяшчалася уся палітычная і эканамічная філасофія "бацькоў-заснавальнікаў" еўрапейскіх супольнасцяў: усталяванне фактычнай салідарнасці, адмова ад неадкладнага федэратыўнага ўладкавання, але канкрэтныя дзеянні (г.зв. функцыянальны падыход). Як гаварылася ў дакуменце: " Еўропа не паўстане за адзін момант і ў якасці пабудовы зверху, яна паўстане ў выніку канкрэтных дзеянняў, што створаць пачуццё "салідарнасці спраў"… Французскі ўрад прапануе перадаць усю сукупнасць франка-нямецкай вытворчасці вугалю і сталі пад агульнае Вярхоўнае Кіраўніцтва арганізацыі, адчыненай да ўдзелу іншых краін Еўропы. Салідарнасць праз вытворчасць, якая паўстане такім чынам, створыць сітуацыю, калі вайна паміж Францыяй і Германіяй будзе не толькі немажлівай, але і матэрыяльна немагчымай. [праз гэта] адбудзецца рэалізацыя першых канкрэтных крокаў у кірунку да еўрапейскай федэрацыі, без якой немагчыма захаваць мір. "

Пачатак рэалізацыі ідэй, агучаных у "Плане Шумана", адкрыў першы этап еўрапейскай інтэграцыі і прывёў да заключэння ў 1951 г. Парыжскай дамовы. Згодна з гэтым дакументам краіны Бенілюксу (Бельгія, Нідэрланды і Люксембург), ФРГ, Францыя і Італія стварылі Еўрапейскую супольнасць вугалю і сталі (ЕСВС). Так паўстала першая еўрапейская арганізацыя, што валодала рэальнай уладай і мела наднацыянальныя інстытуты кіравання (Вярхоўная Кіраўніцтва, а з 1967 г. Камісія Еўрапейскіх Супольнасцяў).

У 1952-1954 гг. рабіліся няўдалыя спробы стварэння Еўрапейскай абарончай супольнасці. Але ізноў праявіліся старыя боязі: не жадаючы страчваць свабоду рук у распараджэнні сваімі узброенымі сіламі, французскі заканадаўчы сход адмовіўся ратыфікаваць дамову. Тым самым быў нанесены першы адчувальны ўдар па інтэграцыі.

25 сакавіка 1957 г. тая ж шасцёрка дзяржаў заключыла Рымскія пагадненні. Прадугледжвалася стварэнне Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС, каб аб’яднаць вытворчасць і перамяшчэнне тавараў) і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі (Еўратам, каб збудаваць "ядзерную" Еўропу і забяспечыць яе энергарэсурсамі). ЕСВС, ЕЭС і Еўратам сталі неафіцыйна называцца Еўрапейскімі Супольнасцямі. На долю ЕЭС прыпадала каля 1/3 тэрыторыі і больш за 50% насельніцтва Заходняй Еўропы.

У межах ЕЭС узнік буйны рынак, паступова здымаліся мытныя перашкоды, узмацнілася каардынацыя эканамічнай палітыкі. Ствараліся сумесныя фінансава-эканамічныя інстытуты. Былі зробленыя крокі па ўзгадненні гаспадарчага заканадаўства, бюджэтнай, падатковай і сацыяльнай палітыкі, па фармаванні агульнага рынку працоўнай сілы. Тым не менш, барацьба стыхійна-рыначнага і дзяржаўна-рэгулюючага пачаткаў, міжманапалістычная канкурэнцыя і міждзяржаўныя супярэчнасці ўнутры ЕЭС ускладнялі і тармазілі інтэграцыйны працэс.

У 1968 г. у рамках ЕЭС быў створаны Мытны саюз (скасаваныя мытныя пошліны і ўведзены агульныя мытныя тарыфы ў адносінах да трэціх краінаў). Аднак мытныя праблемы яшчэ доўга заставаліся з-за недастатковай гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін-удзельніц.

Поспехі Еўрапейскіх Супольнасцяў павялічылі прывабнасць інтэграцыі і ўжо Вялікабрытанія двойчы спрабуе далучыцца да шасцёркі (1963 і 1967), але абодва разы з-за вета Францыі беспаспяхова.

Амаль адначасова са з’яўленнем ЕЭС намаганнямі Вялікабрытаніі была ўтворана яшчэ адна еўрапейская інтэграцыйная арганізацыя. У альтэрнатыўная арганізацыя ўвайшлі еўрапейскія дзяржавы, якія лічылі планы стваральнікаў ЕЭС занадта амбітнымі і не жадалі ці не здолелі далучыцца да "Агульнага рынку". У 1960 г. была заключана Стакгольмская канвенцыя, на аснове якой сем дзяржаў – Аўстрыя, Вялікабрытанія, Данія, Нарвегія, Партугалія, Швейцарыя і Швецыя – стварылі Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЕАСГ). У наступным годзе асацыяваным членам арганізацыі стала Фінляндыя, а праз дзесяць гадоў у ЕАСГ уступіла Ісландыя.

У параўнанні з ЕЭС ЕАСГ абмежавалася вырашэннем больш сціплых задач. Адзіная мытная палітыка распаўсюджвалася толькі на мытныя тавары, краіны-удзельніцы не ўводзілі адзіную тарыфную палітыку на прадукты, імпартаваныя з трэціх краін, захоўвалі нацыянальныя мытныя пошліны і г.д.

Да пачатку 1970-х гг. працэс стварэння зоны свабоднага гандлю быў завершаны. Нават намеціліся тэндэнцыі да перарастання ЕАСГ у больш развітую інтэграцыйную форму – эканамічны саюз. Аднак недастактова шчыльныя эканамічныя сувязі краін-удзельніц, далучэнне Вялікабрытаніі і Даніі да ЕЭС не дазволілі рэалізаваць гэтыя магчымасці. Хаця ЕАСГ існуе і сёння, у ёй удзельнічае ўжо толькі чатыры дзяржавы – Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 523; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.