Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі




Зыходзячы з дадзеных археалогіі і антрапалогіі, якая вывучае даіндустрыяльныя грамадствы сучаснасці – у першабытных людзей ужо з часоў палеаліту існавалі рэлігійныя вераванні. Даказана існаванне рэлігіі і пахавальнага культу ў неандэртальцаў (яны клалі ў магілы ежу, кветкі, зброю і г.д.). З прыходам славян у познім жалезным веку пашырылася традыцыя крэмацыі, толькі з замацаваннем хрысціянства вярнуліся да трупапакладання.

Формамі першабытнай рэлігіі былі:

- татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь паміж чалавекам і прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, паходжанне роду ад гэтых прадстаўнікоў (напр. імёны і плямёны індзейцаў);

- фетышызм – вера ў звышнатуральныя якасці прыродных аб’ектаў (напр. пакланне камяням, дрэавам), а таксама ў сувязь чалавека і прадмета (напр. шчаслівая дзіда);

- анімізм – вера ў існаванне душы, духаў у прыродзе і чалавеку;

- магія – вера ў магчымасць уздзеяння на прыродныя аб’екты і людзей з дапамогай асаблівых дзеянняў (напр. замовы, праклёны і г.д.).

У канцы бронзавага і жалезным веку рэлігійныя вераванні індаеўрапейскага насельніцтва набываюць больш сістэматызаваны выгляд. У жалезным веку ў балтаў і славян фарміруецца політэізм – рэлігія, заснаваная на веры ў шматлікіх багоў. Ствараецца пантэон паганскіх (язычніцкіх) багоў, галоўнымі з якіх з’яўляліся Пярун (бог грому, маланкі і вайны), Велес (бог – абаронца хатняй жывёлы і дабрабыту), Ярыла (бог сонца), Сварог (бог неба), Цёця, Лада, Купала і інш. Кожнаму богу прыносіліся ахвяры, былі прысвечаны асобныя мясціны (крыніцы, валуны), святы і абрады, некаторыя з якіх дагэтуль шануюцца беларусамі (Купала, Каляды, Масленіца і г.д.). Фарміруецца спецыяльная праслойка служыцеляў рэлігійнага культу – вешчуноў.

Такім чынам, у першабытным грамадстве адбываецца фарміраванне рэлігійных вераванняў і культаў, паступова складваецца політэістычная язычніцкая рэлігія.

 

Асноўныя паняцці:

Антрапагенэз, неандэрталец, краманьёнец, ледавік, палеаліт, паляванне, збіральніцтва, родавая абшчына, матрыярхат, мезаліт, рыбалоўства, неаліт, ткацтва, ганчарства, неалітычная рэвалюцыя, археалагічныя культуры, фіна-угры, бронзавы век, індаеўрапейцы, жывёлагадоўля, лядна-агнявое земляробства, энеаліт, патрыярхат, вялікія патрыярхальныя сем’і, “ваенная дэмакратыя”, жалезны век, кавальства, ворыўнае земляробства,малыя патрыярхальныя сем’і, тэрытарыяльная (суседская) абшчына, гарадзішчы, селішчы, балты, славяне, “Вялікае перасяленне народаў”, татэмізм, фетышызм, анімізм, магія, політэізм, пантэон.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Калі і дзе ўпершыню з’явіліся людзі на тэрыторыі Беларусі?

2. Ахарактарызуйце асноўныя рысы жыцця людзей на палеалітычных стаянках.

3. Якімі былі асноўныя заняткі насельніцтва ў перыяд палеаліту?

4. Што такое родавая абшчына? Які характар мела родавая абшчына ў каменным веку?

5. Якія змены абдываюцца ў занятках людзей і сацыяльнай арганізацыі ў перыяд мезаліту?

6. Якія Вам вядомыя асноўныя тэхнічныя вынаходніцтвы перыяду мезаліту?

7. Якія новыя віды дзейнасці з’яўляюцца ў насельніцтва Беларусі ў перыяд неаліту? Назавіце новыя тэхнічныя спосабы апрацокі крэменю ў гэты час.

8. Што такое “неалітычная рэвалюцыя”? Калі яна пачынаецца на тэрыторыі Беларусі?

9. Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства на тэрыторыі Беларусі ў перыяд неаліту? Якія этнічныя асаблівасці насельніцтва Беларусі ў неаліце?

10. Калі на тэрыторыі Беларусі пачынаецца бронзавы век? У чым яго спецыфіка на дадзенай тэрыторыі? Што такое энеаліт?

11. Хто такія індаеўрапейцы? Якім чынам адбываецца працэ засялення тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі?

12. Якія Вам вядомыя тэхнічныя вынаходніцтвы індаеўрапейцаў?

13. Якія формы гаспадарання замацоўваюцца на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку?

14. Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства ў бронзавым веку?

15. Якія Вы ведаеце асноўныя археалагічныя культуры на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку?

16. Да якіх сацыяльна-эканамічных вынікаў прыводзіць распаўсюджанне жалеза ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы?

17. Якія з’явы сведчаць пра працэсы разлажэння родавай абшчыны ў жалезным веку?

18. Якія Вы ведаеце асноўныя археалагічныя культуры ў жалезным веку?

19. Што такое “Вялікае перасяленне народаў”? Якім чынам яно закранула землі Беларусі?

20. Назавіце асноўныя формы першабытнай рэлігіі.

21. Што такое політэізм? Калі адбываецца яго фарміраванне на тэрыторыі Беларусі?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Жыццё людзей на палеалітычных стаянках.

2. Краснасельскія шахты, іх станаўленне і развіццё.

3. Індаеўрапейцы: прарадзіма, гісторыя перасялення.

4. Ганчарства і ляпны посуд у бронзавым і жалезным веку.

5. Балты і славяне ў жалезным веку.

6. Гарадзішчы на тэрыторыі Беларусі.

7. Фарміраванне пантэона багоў ў насельніцтва Беларусі ў жалезным веку.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1069; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.