Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г




Падзеі, звязаныя з ліквідацыяй Польскай дзяржавы, сталі пачаткам паспяховай захопніцкай палітыкі нацысцкай Германіі ў першы перыяд Другой сусветнай вайны. На працягу 1941 г. германскія войскі захапілі Нідэрланды, Бельгію, Францыю, Данію, Нарвегію, сумесна з войскамі Італіі і іншых дзяржаў-саюзнікаў уварваліся ў Югаславію і Грэцыю. Германія атрымала ў сваё распараджэнне эканамічныя і ваенныя рэсурсы большасці еўрапейскіх краін. Да сярэдзіны 1941 г. фактычна адзіным сур’ёзным праціўнікам Германіі на еўрапейскім кантыненце заставалася Англія. У гэтых умовах кіруючыя колы нацысцкай Германіі пачалі рыхтавацца да вайны з СССР, паколькі бачылі ў ім найбольш сур’ёзнага на той момант канкурэнта ў дасягненні геапалітычнага панавання ў Еўропе. Напрыканцы 1940 г. яны распрацавалі план “ Барбароса ”, які прадугледжваў правядзенне хуткай, “маланкавай”, вайны супраць СССР, у выніку якой павінны быць імкліва захоплены асноўныя тэрыторыі еўрапейскай часткі дзяржавы і адбыцца капітуляцыя галоўных сіл савецкіх войскаў.

Да сярэдзіны 1941 г. германскае камандаванне сканцэнтравала каля мяжы з СССР 188 баявых дывізій, у складзе якіх налічвалася 3580 танкаў, да 30 тыс. адзінак артылерыі і мінамётаў, каля 5 тыс. баявых самалётаў. З боку СССР ім супрацьстаяла 170 дывізій, у складзе якіх было 8,8 тыс. танкаў, 46830 адзінак артылерыі і мінамётаў, 7,4 тыс. баявых самалётаў. На беларускім ўчастку мяжы дыслацыравалася група германскіх армій “Цэнтр” (камандуючы – генера-фельдмаршал фон Бок), якая налічвала 51,5 дывізій з 1,6 млн. чалавек, звыш 14,5 тыс. гармат і мінамётаў, 2 тыс. танкаў, 1,6 тыс. баявых самалётаў. З савецкага боку на гэтым участку дыслацыраваліся часці Заходняй асобай ваеннай акругі, пераўтворанай падчас вайны ў Заходні фронт, (камандуючы – генерал Д. Паўлаў) і 11-й арміі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, якія складаліся з 48,5 дывізій з агульнай колькацю 715 тыс. чалавек, з наяўнасцю 10,8 тыс. гармат і мінамётаў, 2,4 тыс. танкаў, 1,9 тыс. баявых самалётаў.

22 чэрвеня 1941 г. войскі нацысцкай Германіі ўварваліся на тэрыторыю СССР. На баку Германіі ў вайне выступілі таксама Італія, Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя. Пачалася Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг., якая адкрыла новы этап Другой сусветнай вайны. Пачатак вайны Германіі з СССР прывёў да заключэння саюзу СССР з Англіяй, да якога ў снежні 1941 г. далучыліся ЗША, якія ўступілі ў вайну супраць Германіі, Японіі і іх саюзнікаў. Такім чынам з 1941 г. у Другой сусветнай вайне супрацьстаялі адзін аднаму два блокі дзяржаў:

1) Германія, Італія, Японія і іх саюзнікі;

2) краіны антыгітлераўскай кааліцыі: СССР, ЗША, Англія і іх саюзнікі.

З чэрвеня 1941 г. пачалося шырокамаштабнае наступленне войскаў нацысцкай Германіі на тэрыторыі СССР ад Балтыйскага да Чорнага мора. У дні вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддаленых ваенных базах Чырвонай арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў. Пачаліся баі ўздоўж дзяржаўнай мяжы. Найбольшае супраціўленне нямецкім войскам аказаў гарнізон Брэсцкай крэпасці, які вёў абарончыя баі на працягу амаль месяца.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў у БССР, дзве групоўкі германскіх армій “Цэнтр” накіраваліся на ўсход: адна з іх рушыла ад Сувалак на Вільню і Мінск, другая ад Брэста ў напрамку Баранавічы – Мінск. Яны мелі задачу абыйсці з поўначы і поўдня галоўныя сілы Заходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх. У выніку напружаных баёў злучэнні нямецкіх войскаў 28 чэрвеня захапілі Мінск. На тэрыторыі на захад ад Мінска ў акружэнне трапіла значная частка савецкіх войскаў (“ Навагрудскі кацёл ”). У палон было ўзята каля 330 тыс. савецкіх вайскоўцаў, захоплена шмат баявой тэхнікі і вайсковай маёмасці.

Пасля правядзення паскоранай мабілізацыі і перадыслакацыі з іншых рэгіёнаў некалькіх армій савецкае камандаванне на пачатку ліпеня 1941 г. арганізавала лінію стратэгічнай абароны ўздоўж рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра. Упартае супраціўленне савецкіх войскаў адбывалася пры пераправе германскіх злучэнняў праз р. Бярэзіну. 6 ліпеня адбылася буйнейшая падчас першага этапу вайны танкавая бітва ў раёне Сянно і Лепеля. З 3 па 27 ліпеня адбывался абарона Магілёва. Упартыя баі праходзілі ў раёне Віцебска, Оршы, Гомеля. Аднак нямецкім войскам удалося прарваць савецкую абарону і працягваць наступленне. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя БССР апынулася пад кантролем германскіх войскаў. Баявыя дзеянні перайшлі на тэрыторыю РСФСР. У выніку наступлення германскай арміі на тэрыторыі БССР загінула каля 300 тыс. савецкіх салдат, больш за 1.5 млн. патрапіла ў палон. Германскае кіраўніцтва не забяспечвала элементарных правоў ваеннапалонных.

Да ліку прычын, якія абумовілі паражэнні савецкіх войскаў у 1941 г., належаць:

- якасная перавага Германіі ў эканамічнай і тэхнічнай сферы (Германія выкарыстоўвала рэсурсы большасці краін Еўропы, якія былі больш эканамічна і тэхнічна развітымі ў параўнанні з СССР; У СССР мадэрнізацыя толькі пачыналася, а таму тэхнічнае забеспячэнне эканомікі і ваенных рэсурсаў было на ніжэйшым узроўні);

- непадрыхтаванасць да ваенных дзеянняў новай лініі мяжы СССР 1939 г.;

- стратэгічны пралікі савецкага камандавання (быў няправільна вызначаны асноўны накірунак наступу германскіх войскаў; панавала дактрына наступальнай вайны, войска было непадрыхтавана да тактыкі абарончых баёў);

- масавыя рэпрэсіі супраць каманднага саставу войска напярэдадні вайны (у 1941 г. амаль 75% камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш чым адзін год);

- дыпламатычныя пралікі сталінскага кіраўніцтва (разлік быў на тое, што ў хуткім часе Германія не распачне вайну).

У сувязі з пачаткам баявых дзеянняў у БССР, як і ў цэлым у СССР, адбывалася мабілізацыя людскіх і матэрыяльных рэсурсаў на ваенныя патрэбы. У адпаведнасці з дырэктывай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. партыйна-дзяржаўным арганізацыям прадпісвалася арганізаваць мабілізацыю людзей у Чырвоную армію, перабудаваць прамысловасць на выпуск ваеннай прадукцыі, правесці эвакуацыю вытворчых фондаў, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход.

Мабілізацыйныя мерапрыемствы ў асноўным праводзіліся ва ўсходняй частцы БССР, паколькі заходняя і цэнтральная частка была за вельмі кароткі тэрмін акупіравана германскімі войскамі. На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. у Чырвоную армію было мабілізавана каля 500 тыс. жыхароў БССР. Дапаможную ролю адыгрывалі знішчальныя батальёны, якія неслі ахову важных аб’ектаў, групы садзейнічання савецкім войскам, атрады і палкі народнага апалчэння, якія налічвалі каля 46 тыс. чалавек. Каля 2 млн. чалавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў. Праводзілася масавая работа па зборы матэрыяльных сродкаў на карысць Чырвонай арміі.

На прамысловых прадпрыемствах усходніх абласцей БССР адбывалася пераарыентацыя вытворчасці на выпуск ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень быў павялічаны да 10-12 гадзін у суткі. Ва ўсходняй частцы БССР была праведзена буйнамаштабная эвакуацыя матэрыяльных рэсурсаў і насельніцтва. У выніку яе на ўсход (пераважна ў Паволжа, на Урал і ў Сібір) былі вывезены 124 прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі, значная частка сельскагаспадарчай тэхнікі і працоўнай жывёлы, чыгуначнага саставу, фінансавыя сродкі, культурныя каштоўнасці і інш. Разам з гэтым было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў БССР. Частка прадпрыемстваў, абсталявання і прадукцыі, якія не ўдалося вывезці, знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Абарончыя баі на тэрыторыі БССР і мабілізацыйныя мерапрыемствы дазволілі савецкаму кіраўніцтву сканцэнтраваць рэзервы і правесці абарончыя мерапрыемствы на маскоўскім напрамку. У баях пад Масквой у лістападзе-снежні 1941 г. наступленне нямецка-фашысцкіх войскаў было спынена.

Пачатак вайны суправаджаўся ўзмацненнем рэпрэсіўнасці сталінскага таталітарнага рэжыму. Прадстаўнікі вайсковага кіраўніцтва Заходняга фронту на чале з Д. Паўлавым, абвінавачаныя ў “баязлівасці”, былі расстраляны. Паводле загаду партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ад 16 жніўня 1941 г. прадугледжвалася пакаранне смерцю чырвонаармейцаў, якія здаваліся ў палон, дэзерціравалі або “праяўлялі трусасць”, а іх сем’і падлягалі высылцы ў аддаленыя раёны СССР.

Такім чынам, у выніку пачатку Вялікай Айчыннай вайны на працягу чэрвеня – жніўня 1941 г. уся тэрыторыя БССР была захоплена войскамі нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1813; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.