Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Блок самаправеркi. Вы чытаеце навуковыя тэксты, у якiх ключавымi словамi з’яўляюцца паняццi і катэгорыі: 1) ядро, атам




Вы чытаеце навуковыя тэксты, у якiх ключавымi словамi з’яўляюцца паняццi і катэгорыі: 1) ядро, атам, працэсы распаду, радыёактыўнасць; 2) клетка, аднаклеткавыя i шматклеткавыя арганізмы, прасцейшыя; 3) марэна, катлавіны, марэнныя ўзвышшы, краявыя ўтварэнні; 4) гаспадарчы вузел, сiстэма рассялення, эканамічныя лiнiі, эканоміка-геаграфічнае становішча. Да якiх навук адносяцца названыя ў прыкладах тэксты?

Вы адказалі на пастаўленае пытанне і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што навукі адрознiваюцца памiж сабой прадметам даследавання і гэтае адрозненне адлюстроўваецца праз паняцці i катэгорыі, якiмі дадзеныя навукі карыстаюцца.

Цi iснуе розніца памiж словамі "паняццi" і "катэгорыі"? Адзначым, што розніца гэтая адносная, умоўная. Звычайна на ўвазе маецца, што слова "катэгорыя" азначае большую ступень абстракцыі, абагульнення. Скажам, "рака", "паселішча", "горад" i г. д. – што гэта? Агульныя паняццi ці катэгорыі? Далей будзем выкарыстоўваць пераважна слова катэгорыi – катэгорыі СЭГ.

Усе катэгорыi, што выкарыстоўваюцца ў СЭГ, умоўна можна па-дзялiць на тры групы: 1) агульнанавуковыя; 2) агульнагеаграфічныя; 3) уласныя катэгорыi СЭГ. Так, у СЭГ шырокае выкарыстанне знаходзяць катэгорыi, якiя актыўна функцыянуюць i ў іншых навуках – грамадскiх і прыродазнаўчых. Цяжка ці немагчыма вызначыць іх прыналежнасць да канкрэтнай навукi, хаця iншы раз гэта катэгорыi эканамічнага ці палітычнага зместу. Такiя катэгорыi прынята лiчыць агульнанавуковымi. Прыкладамі іх з’яўляюцца сістэма, гаспадарка, город, комплекс, вытворчыя сілы, дзяржаўныя межы, грамадства, прырода, нацыянальнае багацце, землекарыстанне, меліярацыя.

Другую групу ўтвараюць катэгорыі, што шырока ўжываюцца ва ўсёй сiстэме геаграфiчных навук. Гэта перш за ўсё катэгорыі, звязаныя з адлюстраваннем адметнай рысы геаграфii – тэрытарыяльнасці, тэрытарыяльнага падыходу. Агульнагеаграфічнымі па сваёй сутнасцi з’яўляюцца, напрыклад, катэгорыі: рэгiён, ёмістасць тэрыторыi, тэрытарыяльны комплекс, краявід, краяназнаўства, раянаванне, размяшчэнне, геаграфічная абалонка, геаграфiчнае становiшча.

Нарэшце, трэцяя група катэгорый утворана непасрэдна ў працэсе развiцця самой сацыяльна-эканамічнай геаграфіі: эканамiчнае раянаванне, сістэма рассялення, вузлавыя тэрыторыі, прамысловы пункт, эканамічнае прыцягненне, урбанізаваная зона. Шэраг катэгорый i паняццяў гэтай групы абазначае розныя паказчыкі, што ўжываюцца ў СЭГ, напрыклад: гушчыня паселiшчаў, асвоенасць тэрыторыі, грузанапружанасць.

Сярод уласных катэгорый СЭГ па iх значэнні, па ступені абстрактнасці, колькасці ўзаемасувязяў паміж элементамі вылучаюцца фундаментальныя катэгорыi.

Трэба адзначыць, што фундаментальныя катэгорыі маюць і асобныя навукі і дыялектыка – навука аб агульных законах развіцця прыроды, грамадства, мыслення. Так, да лiку фундаментальных катэгорый дыялектыкі можна аднесці наступныя: развіццё, процілегласць, колькасць і якасць, прычыннасць.

На падставе лагічнага аналізу СЭГ, г. зн. аналізу яе вызначэнняў (дэфiніцый), сутнасці палажэнняў, тэндэнцый развіцця, можна вылучыць наступныя фундаментальныя катэгорыi дадзенай навукі: размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі, эканоміка-геаграфічнае становішча, геаграфiчны падзел працы, эканамічны раён, тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма. Сутнасць кожнай з названых катэгорый будзе раскрыта ў наступным параграфе.

Ад кожнай фундаментальнай катэгорыі ўтвараюцца шматлікія вытворныя катэгорыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 502; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.