Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканамічны раён і яго прыкметы




Блок самаправеркi

Пашыральны блок

Былі ўтвораны наступныя акругі: Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калiнінская (цэнтр – Клiмавiчы), Магілёўская, Мазырская, Менская, Полацкая і Слуцкая. У 1926 г. пасля вяртання Беларусі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былі ўтвораны адпаведна Гомельская і Рэчыцкая акругі. У 1927 г. праведзена ўзбуйненне акруг: Барысаўская, Калiнiнская, Рэчыцкая і Слуцкая акругі былі скасаваны. Акругі існавалі да 1930 г.

У цяперашні час у якасці эканамічных раёнаў Беларусі разглядаюцца адзiнкі яе адміністрацыйнага падзелу – вобласці. Кожная вобласць уяўляе сабою своеасаблівы адмінiстрацыйна-эканамічны раён са спецыялiзацыяй у геаграфічным падзеле працы ўнутры краіны. Аднак такі падыход, калі ў якасці эканамічных раёнаў разглядаюцца адмiністрацыйныя адзінкi, не зусім поўна адлюстроўвае сутнасць эканамічнага раянавання. Сучасныя межы абласцей не з’яўляюцца адэкватным адбіткам гаспадарчага прыцягнення пэўных тэрыторый, што існуе ў рэальнасці. Пытанні эканамічнага раянавання і адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі патрабуюць далейшага даследавання, навуковага абгрунтавання.

1. Параўнайце падыходы да адміністрацыйна-гаспадарчага раянавання Беларусі ў пачатку 20-х гадоў i вылучэння сучаснай сеткі адмiністрацыйна-эканамічных раёнаў.

Ужо ў папярэдніх параграфах змешчана вызначэнне эканамічнага раёна як тэрытарыяльнай спецыялізаванай часткі гаспадаркі краіны. Неабходная ўмова функцыянавання эканамічнага раёна – яго гаспадарчая цэласнасць, эканамічнае адзiнства. Менавіта дзякуючы гэтаму эканамiчныя раёны рознага рангу з’яўляюцца тэрытарыяльнымі часткамі гаспадаркі краіны. Кожны эканамічны раён уяўляе сабой тэрытарыяльна-вытворчы комплекс са спецыялізацыяй у маштабе краіны. Галоўныя прыкметы эканамічнага раёна – спецыялізацыя і комплекснасць яго гаспадаркі.

Спецыялiзацыя эканамічнага раёна. Спецыялізацыя эканамічнага раёна – гэта яго галоўная народнагаспадарчая функцыя. Яна азначае арыентацыю гаспадаркі раёна на вытворчасці тавараў для спажывання пераважна па-за межамі раёна. Спецыялiзацыя выражае знешнюю функцыю раёна, яго ўдзел у геаграфічным падзеле працы ўнутры краiны.

Эканамічныя раёны спецыялiзуюцца, як правіла, на тых галінах гаспадаркі, для якiх моюцца найбольш спрыяльныя перадумовы, дзе прадукцыя можа быць атрымана з мiнімальнымі выдаткамі. Беларускі географ А. Смоліч у адной са сваіх прац па пытаннях раянавання пісаў, што геаграфiчны падзел працы выклiкае спецыялізацыю
паасобных тэрыторый – эканамічных раёнаў на тых галінах гаспадаркі, якiя даюць найлепшы эканамічны эфект у дадзеным раёне, на тых паасобных прадуктах, для вырабу якіх у дадзеным раёне найбольш спагадна складваюцца абставіны. Гэтая спецыялiзацыя раёнаў – з’ява вельмі карысная для народнай гаспадаркi, бо моцна павялічвае яе прадукцыю і павышае вытворчасць працы.

Галіны спецыялізацыі па сваім значэнні ў гаспадарцы раёна вядучыя, галоўныя. Яны вызначаюць эканамічны профіль раёна. Галінамі спецыялiзацыі вызначаецца характар міжраённых сувязяў, у першую чаргу па вывазе прадукцыі.

Вытворчая спецыялiзацыя эканамічнага раёна характарызуецца пэўнай устойлівасцю, стабiльнасцю. Спецыялізацыя, што склалася пад уздзеяннем прыродных ці сацыяльна-эканамічных фактараў, захоўваецца, як правіла, на працягу доўгага часу. Зразумела, што з цягам часу могуць адбывацца змены ў вытворчай спецыялізацыі раёна: з’яўляюцца новыя галiны, некаторыя ранейшыя галіны спецыялізацыі губляюць сваю ролю, пераходзяць у ранг дапаможных.

Для вызначэння галін спецыялiзацыі гаспадаркі ў эканамічным раёне iснуюць розныя каэфiцыенты (iндэксы). Перш за ўсё адрозніваюць каэфiцыенты ўзроўню спецыялiзацыі і каэфіцыенты эфектыўнасці спецыялізацыi. Каэфiцыенты ўзроўню сведчаць аб ступені развіцця дадзенай вытворчасці ў раёне ў параўнанні з паказчыкамі па краіне ў цэлым. Каэфiцыенты эфектыўнасці сведчаць аб тым, наколькі выгадна з эканамiчнага пункту гледжання спецыялізацыя раёна на пэўных вытворчасцях.

Узровень спецыялізацыі можна разлічыць з дапамогай простых каэфiцыентаў: каэфiцыента душавой вытворчасці (Кд) і каэфіцыента лакалізацыі (Кл) па формулах:

Кд = Пг : Н; Кл = Пг : Пс, дзе Пг – удзельная вага эканамiчнага раёна ў прадукцыі пэўнай галіны гаспадаркі (у працэнтах); Н – удзельная вага раёна ў насельніцтве краіны; Пс – удзельная вага раёна ў прадукцыі прамысловасці краіны (або ў прадукцыі сельскай гаспадаркі).

Канкрэтны прыклад: на долю Гомельскай вобласці прыпадае 60 % вытворчасці паперы на Беларусі, удзельная вага вобласці ў насель-ніцтве краіны складае 15,6 %. Адсюль Кд для Гомельскай вобласці (як адміністрацыйна-эканамічнага раёна) па вытворчасці паперы роўны 3,8 (Кд = 60: 15,6 = 3,8). Адпаведна каэфiцыент лакалізацыі для Віцебскай вобласці па вытворчасці ільновалакна: Кл = 30: 12 = 2,5 (30 % – удзельная вага вобласці ў вытворчасці iльновалакна; 12 % – удзельная вага ва ўсёй прадукцыi сельскай гаспадаркi). Кл для Гродзенскай вобласці па вытворчасці цэменту 40: 10 = 4.

Каэфіцыент эфектыўнасці спецыялiзацыі (Кэ) можна разлiчыць па формуле Кэ = Пг : В, дзе В – удзельная вага эканамічнага раёна ў выдатках на развіццё дадзенай галіны.

Калі мець значэнне Кэ, можна разлічыць i агульны каэфіцыент спецыялiзацыі эканамiчнага раёна (Каг), для чаго Кэ памнажаецца на каэфiцыент узроўню (Куз) у выглядзе Кд або Кл. Такім чынам, Каг = Куз * Кэ.

Апрача прыведзеных, маецца сістэма больш складаных паказчыкаў і разлiкаў для вызначэння галін спецыялізацыі эканамічнага раёна. У нашых разліках да галiн спецыялізацыі адносяцца тыя галiны гаспадаркі раёна, для якіх Куз больш за 1. Для славеснага вызначэння ўзроўню спецыялізацыi прынята наступная шкала ў адпаведнасці з велічынёй Куз:

 

Узровень спецыялізацыі Велічыня каэфіцыента
Нізкі Да 2
Сярэдні Ад 2 да 4
Высокі Ад 4 да 6
Вельмі высокі Больш за 6

 

Комплекснасць гаспадаркi раёна. Ужо адзначалася, што спецыялізацыя выражае знешнюю функцыю раёна, яго ўдзел у геаграфічным падзеле працы. Комплекснасць жа – гэта ўнутраны стан гаспадаркі, прапорцыі, суадносіны памiж асобнымі групамі галін, асобнымі галінамі. Апрача галін спецыялізацыі, у кожным эканамічным раёне развіваюцца дапаможныя і абслуговыя галіны гаспадаркі. Самі назвы сведчаць аб прызначэнні дадзеных груп галiн.

Дапаможныя галіны забяспечваюць неабходныя ўмовы для паспяховага развіцця галін спецыялiзацыi, абслуговыя – закліканы забяспечваць патрэбы ў таварах спажывання і паслугах насельніцтва самога раёна. Усе тры групы галін – спецыялiзацыі, дапаможныя i абслуговыя – узаемазвязаныя, узаемадзейнічаюць паміж сабой, утвараюць гаспадарчы комплекс. Ад прапорцый, суадносін паміж галінамі спецыялiзацыі, дапаможнымі i абслуговымi залежыць ступень комплекснасці.

Комплекснасць гаспадаркi эканамічнага раёна не азначае функцыянаванне ў яго межах як мага большай колькасці галін і вытворчасцей. Адбор іx, фармiраванне аптымальных прапорцый памiж га-лінамі ажыццяўляецца ў працэсе геаграфiчнага падзелу працы, зыходзячы з перадумоў і магчымасцей канкрэтнай тэрыторыі. Комплекснасць выключае вузкую, аднабаковую вытворчую спецыялiзацыю раёна, якая не можа забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне яго прыродных, працоўных рэсурсаў, вытворчых магчымасцей. Комплекснасць забяспечваецца эканамічна эфектыўнай прапарцыянальнасцю развіцця асобных галiн пры дадзенай вытворчай спецыялiзацыi эканамiчнага раёна.

Узровень комплекснасцi гаспадаркі ў адрозненне ад узроўню спецыялізацыі выразiць у лiчбавых паказчыках непамерна складана. Галоўны паказчык узроўню комплекснасці павінен адлюстроўваць ступень адпаведнасці вытворчай структуры раёна, структуры яго эканамiчных, прыродных i гаспадарчых рэсурсаў. Сённяшняя статыстыка не дае магчымасцi разлічыць такi паказчык.

Тым не менш даваць ацэнку ўзроўню комплекснасці гаспадаркі, параўноўваць у гэтым дачыненнi раёны памiж сабой можна па некаторых менш агульных цi ўскосных паказчыках. Напрыклад, наколькі адпавядае ўдзельная вага працаёмістых i навукаёмiстых вытворчасцей ступені забяспечанасцi раёна кваліфiкаванымі працоўнымі рэсурсамi яго навукова-тэхнічнаму патэнцыялу. У якой меры абслуговыя галіны забяспечваюць патрэбы жыхароў эканамiчнага раёна, ці адпавядаюць магутнасцi энергетычнай і будаўнічай базы патрэбам раёна і iнш.

Тыпалогiя эканамічных раёнаў. У СЭГ, якая даследуе вялiкую колькасць першасных аб’ектаў і элементаў, важную ролю адыгрываюць тыпалагiчныя падыходы. Трэба выяўляць заканамернасці функцыянавання, тое агульнае, што ўласцiва не аднаму, а мноству аднародных аб’ектаў. Тыпалагічны падыход накіраваны на выяўленне груповак вывучаемых працэсаў і аб’ектаў, што маюць устойлівыя адрозненнi паміж сабой. Тыпалогія – гэта групоўка вывучаемых аб’ектаў па сукупнасцях (тыпах), што адрознiваюцца якаснымі прыкметамі. Кожны эканамічны раён мае своеасаблiвае эканоміка-геаграфiчнае становiшча, прыродныя ресурсы, характарызуецца пэўнай структурай і спецыялiзацыяй гаспадаркi. Разам з гэтым у структуры прыроднага патэнцыялу, ступені забяспечанасці працоўнымi рэсурсамі, структуры i спецыялізацыі гаспадаркі, праблемах сацыяльна-эканамiчнага развiцця шэрагу раёнаў нярэдка маюцца агульныя рысы. Іх наяўнасць служыць падставай для тыпалогіі эканамічных раёнаў.

У дачыненні да эканамічных раёнаў СССР тыпалогiя ўпершыню была праведзена М. Баранскім у кнізе "Экономическая география СССР. Обзор по областям Госплана" (1926). У кнiзе вылучаны чатыры групы эканамічных раёнаў: 1) прамысловыя; 2) сельскагаспадарчыя; 3) змешанага тыпу; 4) леса-прамыслова-земляробчага тыпу.

М. Каласоўскі прапаноўваў праводзіць тыпалогію эканамічных раёнаў па спалучэнні ў iх энергавытворчых цыклаў; у пазнейшых работах (Г. Лапо, Т. Калашнiкава) тыпалогія эканамічных раёнаў выконвалася па асаблівасцях iх структуры гаспадаркі, спалучэнні галін на базе розных відаў рэсурсаў, ступені завершанасці тэрытарыяльна-вытворчага комплексу.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 409; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.