Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вопрос 23: пачатак вял1кай Айчыннай вайны. Абарончыя ба1. Усталяванне акупацыйнага рэжыму




22 чэрвеня 1941 г. гiтлераускія войскi ýварвалiся у межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай iнфармацыi, сабранай на тэрыторыi рэспублiкi з дапамогай агентурнай сеткi, вораг наносiý дакладныя удары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнiкi. Часцi Чырвонай Армii неслi велiзарныя страты. Удар трупы армiй "Цэнтр" прынялi на сябе армii Заходняй асобай ваеннай акругi. Насмерць стаялi на сваiх рубяжах пагранiчнiкi. За тыдзень баёу байцы пагранiчнай заставы лейтэнанта А. Кiжаватава, што знаходзiлiся у заходняй частцы Брэсцкай крэпасцi, знiшчылi каля батальёна птлерауцау. А. Кiжаватау загiнуу як герой. Сем атак, адна за другой, адбiла застава пагранатрада на чале з лейтенантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоу ранiлi, але ён працягвау кiраваць боем. Лейтэнант В. Усау пасмяротна удастоены звания Героя Савецкага Саюза.

Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi. Штаб абароны узначалiу капiтан I. Зубачоу i палкавы камiсар Я. Фамiн. 1м давялося абараняць цэнтральную частку крэпасцi. Абаронай Усходняга форту кiраваý маёр П. Гаурылау.

Толькi нямногiм абаронцам удалося вырвацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з фашыстамi. Большасць з iх пазней падверглася сталiнскiм рэпрэсiям.

Нягледзячы на упартае супрацiýленне, савецкiм войскам не удалося утрымаць Мiнск. Стойка трымалi абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывiзii. Але гераiзм воінау не мог кампенсаваць адсутнасцi рэзервау i прадуманай сiстэмы абароны. Сiлы былi няроуныя, i 28 чэрвеня нямецкiя танкi прарвалi абарону, уварвалiся у Мiнск. У акружэннi праціуніка аказалiся 11 баяздольных злучэнняу. Тэта пазбавiла магчымасцi стрымлiваць нацiск працiýнiка у цэнтральнай частцы Беларусi.

Адступаючы на усход, часцi Чырвонай Армii працягвалi весцi цяжкiя абарончыя баi. У пачатку лiпеня арганiзуецца лiнiя абароны па Заходняй Дзвiне i Дняпры. Упартае супрацiуленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 лiпеня упершыню уступiла у бой батарэя рэактыуных мiнамётау (камандзiр - капiтан I. Флёрау). Каля тыдня цягнулiся баi за Вiцебск. 23 днi савецкiя войскi стрымлiвалi нацiск танкавай трупы у раёне Магiлёва. Больш месяца iшлi баi за Гомель. Толькi 19 жнiуня цаной вялiкiх страт гiтлерауцам удалося захапiць горад.

У канцы жнiуня была акупiравана уся тэрыторыя Беларусi. Адказнасць за тэта нясуць перш за усе Сталiн i яго блiжэйшае акружэнне. Але усю вiну несправядлiва усклалi на кiраунiцтва Заходнiм фронтам. Яго камандуючы Д. Паулау i некаторыя iншыя военачальнiкi былi асуджаны i расстраляны.

Разам з тым двухмесячныя абарончыя баi не дазволiлi працiунiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны".

Прычыны няудач у пачатковы перыяд вайны:

1. Да пачатку вайны працiунiк меу колькасную i якасную перавагу у жывой сiле, артылерыi, разведвальнай iнфармацыi.

2. На Германiю працавала болыпасць краiн Заходняй Еуропы, i у яе была перавага у матэрыяльных сродках вядзення вайны.

3.Нямецкая армiя была добра падрыхтаваная, поунасцю укамплектаваная i аснашчаная навейшай тэхнiкай, мела вопыт сучаснай вайны.

4. Сталiн iгнаравау верагоднасць нападу фашысцкай Германii на СССР. У данясеннях савецкiх разведчыкау, што паступалi у Маскву, называлi тэрмiны уварвання, аднак Сталiн не прымау iх пад увагу i разглядау як правакацыйныя. Ён верыу свайму партнёру па дагаворы аб дружбе i гранiцы.

5. Савецкiя войскi не былi прыведзены у баявую гатоунасць.

6. Савецкiя войскi былi расцягнуты уздоуж фронта i у глыбiню, i нямецкiя, зжатыя у тры ударныя кулакi, значка пераважалi на галоуных напрамках.

7. Узброеныя сiлы, у тым лiку i тая, iх частка, якая дыслацыравалася у БССР, былi вельмi аслаблены масавымi рэпрэсiямi. Чырвоная Армiя страцiла каля 45 тыс. вопытных камандзiрау. У вынiку рэпрэсiй на пачатак вайны амаль 75 % камандзiрау палкоу i дывiзiй займалi свае пасады менш года.

На акупiраванай тэрыторыi Беларусi нямецка-фашысцкiя захопнiкi уводзiлi "новы парадак" - дзяржауную сiстэму мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяу i рэсурсау, прыгнечанне i знiшчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткi. Намеснiкам Птлера на Беларусi стау гауляйтэр Вiльгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамi фон Готберг. Пры фармiраваннi акупацыйнай адмiнiстрацыi i палiцэйскiх падраздзяленняу немцы дазвалялi тым, хто стау з iмi супрацоунічаць, ужываць нацыяналь-ную сiмволiку, ствараць беларускiя школы, асветнiцкiя установы, выдаваць газеты. Пазней акупанты пайшлi нават на арганiзацыю органау кiравання, у тым лiку Беларускай цэнтральнай рады, Беларускай краёвай абароны. Ва умовах акупацыйнага рэжыму i пад уплывам некаторых прадстаунiкоу беларускага нацыянальнага руху невялiкая колькасць жыхароу рэспублiкi стала супрацоунiчаць з нямецкiмi адмiнiстрацыйнымi структурамi. Тэта калабарацыянiсты - людзi, якiя здрадзiлi свайму народу i пайшлi на службу ворагу.

 

Эканомiка на акупiраванай тэрыторыi Беларусi насiла каланiяльны характар. Быу створаны спецыяльны эканамiчны апарат з атрадамi для збору сродкау вытворчасцi i сыравiны, дзейнiчала 60 прадпрыемствау.

Птлерауцы гвалтоуна вывозiлi людзей на катаржныя работы у Германiю. Тых, хто ýхiляýся ад адпраукi, расстрэльвалi. Было вывезена 380 тыс.чалавек, вярнулася дамоу каля 120 тыс. У межах рэспублiкi было арганiзавана 260 лагерау смерцi, больш 100 гета, у якiя птлерауцы сагналi сотнi тысяч яурэяу i утрымлiвалi iх за калючым дротам. За гады акупацыi разам з жыхарамi было спалена 628 беларускiх вёсак*. Усяго.за гады вайны у рэспублiцы было знiшчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 372; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.