Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вопрос 21: індустрыялізацыя I калектыві3ацыя у БССР I IX вын1к1




Індустрыялiзацыя — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасцi ва усiх галiнах народнай гаспадаркi i перш за усе у прамысловасцi. СССР неабходна было правесцi iндустрыяльныя пераутварэннi, таму што краiна адставала у тэхнiка-эканамiчных адносiнах ад развiтых iндустрыяльных дзяржау. Падняць узровень эканомiкi без iндустрыялiзацыi было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгiя iндустрыяльнага развiцця, звязаная з працягам НЭПа, але, дабiушыся перамогi у кiраунiцтве партыяй i дзяржавай, Сталiн стау рэалiзоуваць сваю стратэгiю фарсiраванага развiцця.

Правядзенне iндустрыялiзацыi на Беларусi звязана з развiццём прамысловасцi па перапрацоýцы мясцовай сыравiны. Таму асноуныя капiталы у першыя гады iндустрыялiзацыi накiроувалiся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасцi, а таксама галiн, якiя перапрацоувалi драýнiну (лясная, дрэваапрацоучая, папяровая) i мiнеральную сыравiну (палiýная, хiмiчная). Мiнскiя заводы "Энергiя", "Камунар" паклалi пачатак станкабудавання, а закладзеная пад Оршай БелДРЭС - энергетыкi Беларусi.

Быý распрацаваны першы пяцiгадовы план развiцця народнай гаспадаркi Беларусi на 1928-1932 гг., у час якога планавалiся стварэнне буйной прамысловасцi, рост нацыянальных кадрау, рэканструкцыя усей народнай гаспадаркi. У строй дзеючых было уведзена 538 прадпрыемствау, сярод iх швейная фабрыка "Сцяг iндустрыялiзацыi", фабрыка "КiМ" у Вiцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС i iнш. У другой пяцiгодцы (1933 — 1937 гг.) ставiлася задача развiваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. У строй дзеючых уступiлi: Гомельскi шкляны, Крычаускi цэментавы заводы, Мiнская ЦЭЦ i iнш. Задачай трэцяй пяцiгодкi (1938 1942 гг.) было паскарэнне развiцця прамысловасцi, машынабудавання. Былi пабудаваны Мiнскi радыёзавод, Рагачоускi кансервавы iнш. За перыяд з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана i рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Церпячы матэрыяльныя i сацыяльныя нягоды, рабочы клас, сялянства, iнтэлiгенцыя верылi, што яны будуюць самае шчаслiвае грамадства.

Калектывiзацыя аб'яднанне дробных iндывiдуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыуныя гаспадаркi. Каапераванне сялянскiх гаспадарак мела месца яшчэ задоуга да 1929 г. Сяляне ахвотна iшлi на кааперацыю, якая не закранала асноу самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркi. Але пасля XV з'езда ВКП(б), якi адбыуся у 1927 г., аб'яднанне сялянскiх гаспадарак у буйныя калектыуныя становiцца генеральнай лiнiяй партыi у вёсцы. Дэкларавауся прынцып добраахвотнасцi пры уступлены у калгасы. Але на справе усе было iнакш.

Тых, хто выступау супраць прымянення сiлавых метадаў у эканомiцы, абвiнавачвалi у правым ухiле. Такi ярлык прыклеiлi Д. Прышчэпаву, якi быу у той час наркамам земляробства рэспублiкi, а па сваiх поглядах блiзкi да М. Бухарына. З'яву "правага ухiлу" упытаннi сельскай гаспадаркi у Беларусi называлі яшчэ "прышчэпаушчынай". Прышчэпава i яго прыхiльнiкаý абвiнавацiлi у насаджэннi кулацкiх гаспадарак, да якiх адносiлi i усе хутарскiя. У 1929 г. Прышчэпава i яшчэ 30 чалавек выключылi з партыi i рэпрэсiравалi. Адначасова было прынята рашэнне спынiць хутарызацыю.

На аснове раскулачвання бальшавiкi сталi пераходзiць да паскоранай, прымусовай калектывiзацыi. (Раскулачванне гвалтоуныя дзеяннi у дачыненнi да сялянства, лiквiдацыя кулацтва, пры гэтым кулакамі называлі усiх не згодных з суцэльнай калектывiзацыяй.) Так яны iмкнулiся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткiя тэрмiны калектывiзаваць вёску, з другога -узяць у яе сродкi для iндустрыялiзацыi. Замест прынцыпу добраахвотнасцi пры уступленнi у калгас сталi шырока прымяняць гвалт i запалохванне. Не усе сяляне успрымалi iдэю калектывiзацыi. Многiя не хацелi расставацца з той уласнасцю, якую мелi, не жадалi пераходзiць на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы. У вёску для стварэння калгасау былi накiраваны сотнi упаунаважаных камунiстау i рабочых-дваццацiпяцiтысячнiкау. Многiя з арганізатарау калгасау былi слаба дасведчаны у асаблiвасцях сялянскага жыцця. Працэс кааперавання быу падменены "раскулачваннем", пры гэтым адну частку сялян нацкоувалi на другую, заахвочвалi падзелам маёмасцi "кулакоу". Пры сельсаветах былi створаны спецыяльныя камiсii па раскулачваннi, якiя праводзiлi вопiс i канфiскацыю маёмасцi (часцей за усе сераднякоу). "Раскулачаныя" сяляне падвяргалiся арыштам i высяленню у Сiбiр. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысячы гаспадарак. Сяляне гвалтоуна залiчвалiся у калгасы. Не жадаючы уступаць у iх, яны рэзалi жывёлу, а у асобных выпадках бралiся за зброю. Толькi у 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступ ленняу. Усiх незадаволеных аддавалi пад суд як контррэвалюцыянерау. Пасля з'яулення у газеце "Правда" артыкула Сталiна "Галавакружэнне ад поспехау" (2 сакавiка 1930 г.) адбыуся адток сялян з калгасау. Але восенню 1930 г. палiтыка "суцэльнай калектывiзацыi" была адноулена i было вырашана завяршыць яе да канца 1931 г.

Вясной 1932 г. у рэспублiцы адбыуся новы адток сялян з калгасау. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасау з'явiуся рэакцыяй сялян на го лад, якi ахапiу краiну у 1932 - 1933 гг. Масавы го лад абышоу рэспублiку, хаця i тут многiя сяляне засталiся без хлеба, якi сiлай канфiскоувауся у iх праз калгасы.

У гады другой пяцiгодкi калектывiзацыя у Беларусi завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяуной плошчы. Для забеспячэння калгасау тэхнiкай былi створаны машынна-трактарныя станцыi (МТС), а пры iх палiтаддзелы, якiя строга праводзiлi партыйную лiнiю у калектывiзацыi. Першая МТС у БССР начала дзейнiчаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснiкау прыняу прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелi, якi гарантавау iснаванне асабiстай падсобнай гаспадаркi калгаснiкау i гэтым самым давау iм некаторую палёгку.

Вынiкi правядзення iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi:

1.Дзякуючы працоунаму энтузiязму i веры народа у будучыню у рэспублiцы была створана добрая матэрыяльна-тэхнiчная база для далейшага развiцця.

2.Была лiквiдавана шматукладнасць у эканомiцы (дзяржауная форма уласнасцi).

3.Створаны буйныя калектыуныя гаспадаркi, пры правядзеннi прымусовай калектывiзацыi рэпрэсiраваны кожны шосты селянiн.

4.Калгасы былi пазбаулены гаспадарчай самастойнасцi i тэта тармазiла iх эканамiчны рост.

5.Калгаснiкi былi адхiлены ад валодання сродкамi вытворчасцi, пазбаулены пашпартоу, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса i павялiчвала прымусовы характар працы.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 379; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.