Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ВОПРОС№64:Развитие бел искусства в послевоенное время




Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара,П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi,.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне ча-

лавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш.

Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны

iдуць у бой".

У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш.

З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш.

Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму.

У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'есах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.

Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры".

Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвечаных вайне.

Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 521; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.