Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аматарская мастацкая творчасць як сацыякультурная з’ява




Адносна аматарскай творчасці адзначым, што ёй мае права называцца:

- індывідуальная мастацкая дзейнасць, калі гэта самаініцыятыўная, свабодная дзейнасць, дзе мастацкі працэс выступае як сродак, а шматбаковае развіццё, сацыялізацыя і самарэалізацыя як асэнсаваны альбо неасэнсаваны матыў альбо самамэта;

- масавая мастацкая творчасць, калі ў мэтавых устаноўках, матывах, арыентацыях сукупнага суб’екта пераважае арыентацыя на самаразвіццё, самарэалізацыю, сацыялізацыю пры дапамозе мастацкіх заняткаў.

Прыкметы, якімі пранята надзяляць аматарскую мастацкую творчасць у спецыяльнай культурна-асветніцкай літаратуры, – арганізаванасць, наяўнасць прафесійнага кіраўніка, перавага выканаўчых відаў мастацкай дзейнасці і інш. – гэта з часам праходзячыя характарыстыкі з’явы, не набліжаючыя да разумення сутнасці.

Прызнанне ў якасці сутнасці і функцыі – самаразвіцця суб’екта, развіццё здольнасцей асобных індывідаў, а ў грамадскім – развіццё сутнасных сіл чалавека, дазваляе азначыць аматарскую мастацкую творчасць як сацыяльна – педагагічную з’яву не толькі таму, што грамадства імкнецца выкарыстаць яе як поле выхавання асобы, а таму што гэта сродак удасканалення чалавека па сутнасці, дзе ён выступае як суб’ект самаразвіцця, самавыхавання, самаўдасканалення.

Тэорыя аматарскай творчасці можа быць прадстаўлена як вобласць ведаў, што вывучае заканамернасці переўтварэння масавай мастацкай дзейнасці ў сферы вольнага часу ў мастацкую творчасць, а методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці і педагогіка аматарскай творчасці – як галіны прыкладных ведаў аб сродках аптымізацыі працэса пераўтварэння мастацкай дзейнасці людзей у іх сапраўдную мастацкую творчасць.

Пытанне аб функцыях аматарскай творчасці ўяўляецца самым фундаментальным для вырашэння праблем кіравання ёю. Натуральна, што яго тым альбо другім чынам кранаюць амаль усе аўтары, вывучаючыя аматарскую мастацкую творчасць як паліфункцыянальную з’яву (Ю.Я. Сакалоўскі, Н.Г. Міхайлава, Я.І. Смірнова, Т.І. Бакланава і інш.). З мнозтва азначэнняў паняцця “функцыя” скарыстаем самае простае – яе разуменне як прызначэння, як адказ на некаторыя грамадскія патрабаванні, якія параджаюць саму з’яву, вызначаюць яе асаблівасці.

Скурпулёзная праца па агульным падліку магчымых функцый аматарскай творчасці ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя прывяла да таго, што іх было выдзелена больш пяцідзесяці функцый. Пазней спецыялісты па тэорыі кіравання назвалі дадзеную сітуацыю залішне неўпарадкаванай інфармацыяй. Не падлежыць сумненню, што для практыкі кіравання мастацкай дзейнасцю аматараў наяўнасць гэтай сітуацыі мае не арантыруючае, а дызарыентыручае значэнне.

Сістэмны аналіз дапускае магчымасць вывучаць функцыі на выснове азначэння месца вывучаемай сістэмы ў болей буйной сістэме, таму, важна разгледзіць пытанне аб тым, як характэрызуюцца функцыі ў сувязі з азначэннем месца аматарскай творчасці ў сацыяльнай структуры. Адзначым, што далёка не ўсе аўтары абумоўлеваюць функцыі месцам аматарскай творчасці ў сацыяльнай структуры, але ўсё ж ёсць некаторая магчымасць аб’яднаць іх пазіцыі ў азначаныя групы.

Перш за ўсё, гэта група аўтараў, прадстаўляючых філасофскія навукі. Агульнасць пазіцыі тут выказваецца ў зацвярджэнні ў якасці галоўнай функцыі аматарскай творчасці – функцыі выхавання асобы, а частковыя функцыі прадстаўлены рознымі аўтарамі як падбор сацыяльных задач, у рашэнні якіх аматарская творчасць з’яўляецца сродкам, якое маецца ў распараджэнні грамадства.

Тут адразу адзначым, што так званая выхаваўчая функцыя з’яўляецца як бы генеральнай для аматарскай творчасці ўвогуле. Але некаторыя даследчыкі сёння гавораць аб завышэнні магчымасцей аматарскай мастацкай творчасці ў гэтым плане, ставяць пад сумненне такое вярбальнае выхаваўчае ўздзеянне на асобу. Сёння прапануецца весці гаворку аб нейкай педагагічнай карэкцыі паводзін удзельнікаў аматарскіх мастацкіх калектываў (Я.І. Смірнова) [12].

Другую групу аўтараў, што даследуюць функцыі аматарскай творчасці, прадстаўляюць мастацтвазнаўцы. Уласна, тут дзве групы – мастацтвазнаўцы, што даследуюць спецыяльную мастацкую дзейнасць – мастацтва, прадстаўленае як прафесіянальнае мастацтва; і мастацтвазнаўцы, што займаюцца фальклорам і народнамі рамёствамі.

Мастацтвазнаўцы, якія займаюцца вывучэннем прафесіянальнага мастацтва, разглядаюць аматарскую мастацкую творчасць як падсістэму мастацтва. Яны фіксуюць увагу на дзвух яе функцыях: здольнасці ствараць каштоўнасці мастацтва і далучаць удзельнікаў да прафесійнага мастацтва. Прызнаючы абмежаванасць магчымасцей у адносінах да першай функцыі, націск робіцца на другую функцыю, трактуемую як выхаванне публікі для ўспрыняцця прафесійнага мастацтва.

Тыя мастацтвазнаўцы, якія займаюцца фальклорам і народнымі рамёствамі, выяўляюць дзве розныя пазіцыі. Адны зыходзяць з функцыянальнай блізасці фальклору і аматарскай творчасці і меркуюць, што яна (аматарская творчасць) можа выконваць некаторыя яго функцыі: пры вядомай культуры кіраўніцтва захоўваць здабыткі фальклору, прапагандаваць фальклор, узбагачаць яго новымі сучаснымі формамі бытавання.

Другая пазіцыя адмаўляе якую-небудзь агульнасць народнага мастацва і аматарскай творчасці, і адмяжоўваецца ад яе, як ад свайго прадмету, як бы ахоўваючы народнае мастацтва ад умяшання ў яе аматарскай творчасці, здольнай размыць, разбурыць ісконна народны пачатак мастацтва.

І яшчэ адна група аўтараў, прычым самая шматлікая на сёняшні дзень, прадстаўляе педагогіку. Для іх характэрны разгляд аматарскай творчасці ў якасці аднаго з сацыяльных інстытутаў выхавання. Месца яе ў сацыяльнай структуры азначаецца схемай: грамадства – сацыяльныя інстытуты выхавання – аматарская творчасць як адзін з такіх інстытутаў. Таму функцыі аматарскай творчасці тут прадстаўлены як педагагічныя задачы, у якасці якіх выступаюць шматлікія характарыстыкі сучаснай асобы, у фарміраванні якой зацікаўлена грамадства.

Педагагічныя трактоўкі функцый аматарскай творчасці часцей за ўсё шырэйшыя і больш ёмістыя, чым мастацтвазнаўчыя. Яны звычайна ўключаюць як шырокія задачы сацыяльнага выхавання, так і мастацкія. Часта на гэтай выснове аўтары лічаць свой падыход комплексным.

Аднак і педагагічныя падыходы нярэдка апынаюцца абмежаванымі. Тут, часцей за ўсё, фіксуюць увагу толькі на ўнутраных функцыях аматарскай творчасці – яе ўздзеянне на ўдзельніка, забываючы аб тым, што яна частка мастацкай культуры і не можа не мець знешніх функцый – даваць нешта шырэйшая, чым толькі новыя якасці для самаго ўдзельніка аматарскай творчасці. Звычайна педагогі, слушна адзначаючы першуступенную важнасць для чалавека – творчых функцый, абсалютызуюць іх, адхіляючыся ад мастацка-прадуктыўнай стараны яе як неіснуючай.

Да пытання аб функцыях аматарскай творчасці звяртаюцца спецыялісты, якія займаюцца праблемамі вольнага часу, культурна – адпачынкавай дзейнасці. Яны зазначаюць кампенсатарную функцыю адносна асноўнай працы, а таксама такія функцыі як рэкрэатыўную і забаўляльную. Натуральна, яны адзначаюць і функцыю развіцця асобы.

Між тым, на значнасці гэтай апошняй функцыі зыходзяцца ўсе даследчыкі, хаця само паняцце тут трактуецца па-рознаму.

Такім чынам, за выключэннем філасофскага падыходу, які вызначаецца як самы шырокі і агульны, але часта некарэктны, астатнія прадстаўлены як вузкадысцыплінарныя.

Аднак ужо той факт, што спецыялісты розных галін ведаў лічаць аматарскую мастацкую творчасць сваёй падсістэмай, сведчыць аб тым, што яна з’яўляецца адначасова падсістэмай некалькіх розных сістэм, што і тлумачыць складанасць самой з’явы аматарскай мастацкай творчасці, а таксама і складанасць яе функцый.

Намі не прымаецца ўяўленне аб тым, што аматарская творчасць з’яўляецца толькі падсістэмай мастацтва. Падставай для гэтай высновы выступае не тоеснасць мастацкай дзейнасці і мастацтва, не тоеснасць мастацтва і мастацкай культуры.

Нам уяўляецца, што адрозненне мастацкай культуры і мастацтва гэта не толькі адрозненне цэлага і частковага, але і адрозненне функцый і сродкаў яе рэалізацыі. Сістэмастваральным элементам мастацкай культуры з’яўляецца чалавек і людзі ўвогуле, як носьбіты культуры. Функцыя мастацкай культуры ў грамадскай структуры – ўдасканаленне грамадскіх адносін у працэсе эстэтычнага засваення і пераўтварэння рэчаіснасці. Мастацтва, у сваю чаргу, адно з больш дзейсных сродкаў эстэтычнага засваення і эстэтычнага пераўтварэння, якое ствараецца мастакамі і “даецца” немастакам для іх уласнай дзейнасці па эстэтычнаму засваенню і пераўтварэнню рэчаіснасці.

Мастацтва і мастацкая культура адрозніваюцца па суб’екту. Суб’ектам мастацтва з’яўляюцца мастакі – невялікая частка грамадства, занятая спецыялізаванай мастацкай працай па вытворчасці мастацкіх каштоўнасцяў. Суб’ектам мастацкай культуры з’яўляюцца і мастакі і “немастакі” – грамадства ў цэлым, у яго дзейнасці па эстэтычнаму засваенню і пераўтварэнню свету.

У апошні час некаторыя даследчыкі выказваюць думку аб тым, што ўласны ўдзел у мастацка – творчай дзейнасці не з’яўляецца абавязковым для поўнага эстэтычнага развіцця асобы, што дзейнасць па актыўнаму ўспрыяццю мастацтва можа даць не меньш, а тое і больш для развіцця і роста культуры. Меркуем, што гэта не зусім так.

У прынцыпе нетактычна само супрацьпастаўленне “спажывання” мастацтва і ўласнай мастацка-творчай дзейнасці. Сама гэтая дзейнасць, незалежна ад маштаба майстэрства, “узроўню прафесіяналізму”, як прынята выказвацца сярод дзеячоў мастацтва, выступае як незаменяльны сродак, які забяспечвае цэласнасць і шматбаковасць самарэалізацыі асобы.

Каштоўнасць непрафесійнай мастацкай дзейнасці для суб’екта заключаецца менавіта ў тым, што яна ўласная.

Акрамя мастацкіх каштоўнасцей, ствараемых таленавітымі мастакамі, для асобнага індывіда існуюць іныя каштоўнасці – магчыма бясконца сціплыя па агульначалавечым меркам, але свае ўласныя. Багацце мастацкага існавання чалавека дапускае яго ўладанне абодзьвума відамі гэтых каштоўнасцей, дзе адна другую не заменіць.

Уласная мастацкая дзейнасць з’яўляецца незаменным сродкам забеспячэння эмацыянальнага і духоўна-інтэлектуальнага дачынення чалавека да свайго культурнага соцыума.

Аматарская творчасць, з’яўляючаяся нашым прадметам, ёсць не толькі дзейнасць па засваенні мастацтва і далучэнні да яго, але ўяўляе сабой больш шырокую дзейнасць па эстэтычнаму засваенні і пераўтварэнні рэчаіснасці шляхам, па-першае, уласнай мастацка-прадуктыўнай дзейнасці суб’екта, а, па-другое, шляхам выкарыстання вопыту і здольнасцей, развітых у працэсе мастацкіх заняткаў у сваёй “немастацкай” жыццядзейнасці.

Аматарская творчасць – не ўнутраная падсістэма мастацтва, але самастойная падсістэма мастацкай культуры, якая функцыянуе паралельна з мастацтвам, часткова перасекаецца і сумяшчаецца з ім (так, як некаторыя прадукты аматарскай творчасці адпавядаюць эталонам мастацтва), але ж выступае як адносна самастойная з’ява.

Калі ў працэсе аматарскай творчасці ўзнікаюць каштоўнасці мастацкага кшталту, з пункту гледжэння прынятых у мастацтве эталонаў, яны становяцца часткай непасрэдна мастацтва. Пры гэтым ні нейкім “саматарскім мастацтвам”, а проста – мастацтвам. Няма дзвух мастацтваў – сапраўднага і аматарскага (прафесійнага і аматарскага).

Мастацкі прадукт, кім бы ні быў яго стваральнік, ёсць альбо твор мастацтва, альбо недасканалы прадукт мастацкай дзейнасці. Ствараць нейкія заніжаныя патрабаванні да твораў удзельнікаў аматарскай творчасці, снізыходзячы да яе і “прабачаючы” недасканаласць – гэта абраза для суб’екта творчасці і безпрынцыпова ў адносінах да мастацтва.

Што тычыцца тэрміна “мастацкая творчасць”, то калі маецца на ўвазе мастацкая творчасць як працэс, які мае прыкметы творчасці, то тэрмін гэты да месца у аматарскай творчасці.

Іное пытанне заключаецца ў тым, што агульначалавечая каштоўнасць і значнасць аматарскай творчасці як падсістэмы мастацкай культуры, у адрозненні ад мастацтва, вымяраецца не толькі і не столькі якасцю мастацкіх каштоўнасцяў, узнікаючых у ёй. Прадуктам аматарскай творчасці з’яўляецца, перш за ўсё, сам удзельнік з яго новымі, развітымі ў працэсе дзейнасці якасцямі; а прадукты яго мастацкай дзейнасці карысны як паказчыкі ўзроўня культуры, як вынік развіцця у працэсе аматарскай творчасці разнабаковых здольнасцяў удзельніка.

Далей, паколькі вышэйазначаная мастацкая дзейнасць ажыццяўляецца людзьмі у вольны час, гэтая дзейнаць будзе накіравана на рэалізацыю шэрагу наступных функцый, звязаных з патрэбай у адпачынку і рэлаксацыяй, з атрыманнем чалавекам станоўчых эмоцый у працэсе мастацкіх заняткаў.

У гэтай сувязі аматарскую творчасць дакладней было б разглядаць як з’яву вольнага часу, дакладней, часткі вольнага часу, накіраванага на развіццё асобы.

З’яўляючыся падсістэмай культурнай сферы вольнага часу, аматарская творчасць выконвае функцыі розных узроўней арганізацыі вольнага часу, сфармуляваных Э.У. Сакаловым – адпачынку, забавы, асветы, сузірання, творчасці, патрэбы ў свяце.

У гэтай сувязі вызначаюць функцыю развіцця асобы, а таксама функцыі рэкрэацыі і рэлаксацыі (патрэба ў адпачынку, у псіхалагічнай разгрузцы)), кампенсатарную функцыю (калі чалавек праз удзел у аматарскай творчасці кампенсуе недахоп у яго асноўнай дзейнасці патрабаванняў) і геданістычную (“гедоніс”- грэч. радасць) і інш.

Функцыі масавай мастацкай дзейнасці ў сферы вольнага часу, якія атрымоўваюцца праз “налажэнне” функцый вольнага часу і функцый мастацкай культуры, паўстаюць як функцыі творчага развіцця ўдзельнікаў (пад эстэтычным развіццём трэба разумець развіццё здольнасці да эстэтычных адносін) і функцыі гарманізацыі жыццядзейнасці за кошт дапаўнення асноўнай працы мастацкімі заняткамі ў вольны час.

Масавая мастацкая дзейнасць людзей з’яўляецца неабходнай формай рэалізацыі вольным часам і мастацкай культурай сваіх функцый гарманізацыі і эстэтызацыі грамадскіх адносін.

Без масавай мастацкай дзейнасці мастацкая культура не можа рэалізаваць сябе як культура грамадства, таму што яна стане замкнутай сферай эстэтычнага самаабслугоўвання вузкага круга дзеячоў мастацтва. Аматарская творчасць, такім чынам, ёсці “патрэба” мастацкай культуры, кампанент, без якого яна не можа функцыянаваць. Тое ж самае можна гаварыць і пра вольны час. Для выканання функцыі гарманізацыі жыццядзейнасці, ён мае патрэбу ў аматарскай творчасці як у неабходным кампаненце.

Такім чынам, аматарская творчасць выконвае значную колькасць функцый, выступаючы як сацыяльна-педагагічная з’ява.... На сёняшні час існуе даволі вялікі аб’ём работ па пытаннях педагагічнага кіравання аматарскай мастацкай творчасцю. Асноўную масу даследванняў выконваюць спецыялісты па сацыякультурнай дзейнасці, па пазашкольнай рабоце. Гэта заканамерна, таму што спецыялісты “школьнай” педагогікі разглядаюць мастацкую самадзейнасць у якасці пазакласнай, пазашкольнай работы, якая дапаўняе і пашырае магчымасці ўздзеяння на асобу навучэнца.

Развіццё педагагічнай думкі ў першых дысертацыйных даследваннях, прысвечаных аматарскай творчасці, пачынаючы з 70-х гадоў ХХ стагодзя ідзе па двух асноўных накірунках: перанясенне ў методыкі кіраўніцтва аматарскімі мастацкімі калектывамі агульных палажэнняў педагогікі і сацыяльнай псіхалогіі, а таксама палажэнняў спецыяльных мастацкіх педагогік (сцэнічнай, музычнай, харэаграфічнай і інш.).

Вядома, гэта заканамерны працэс станаўлення маладой галіны педагогікі, якою з’яўлялася тэорыя і методыка культурна-ассветніцкай работы. Аднак, палажэнне аб тым, што новая педагагічная галіна фарміруецца на “скрыжаванні” шэрагу другіх блізкіх навук, не вызваляе ад пошукаў сваёй уласнай спецыфікі.

Адразу адзначым, што нельга агульна пераносіць у педагогіку аматарскай творчасці палажэнні агульнай педагогікі, таму што яна па сёняшні час, у асноўным, арыентавана на дзіцячы і падлеткавы ўзрост, юнацтва, а таксама на спецыфічныя ўмовы агульнаадукацыйнай школы.

Улік спецыфікі аматарскай творчасці як дзейнасці дарослых альбо моладзі, якія вызначаюцца адносна незалежна і ў некаторай ступені супраціляюцца выхаваўчаму ўздзеянню, улік таго, што ўдзельнік выконвае па-за граніцамі мастацкага калектыву масу іншых сацыяльных роляў, падчас больш значных для суб’екта, чым роля удзельніка самадзейнасці, - істотна абмяжоўвае магчымасць простага запазычвання з методык кіраўніцтва дзіцячымі і юнацкімі класнымі і пазакласнымі калектывамі.

Таксама нельга безаглядна выкарыстоўваць у рабоце аматарскіх калектываў і дзейнасці ўдзельнікаў палажэнняў мастацкіх педагогік і прыёмы педагагічнай, а таксама і мастацка-творчай работы, уласцівых мастацка – вучэбным сістэмам (мастацкім вучэбным установам) альбо прафесійным мастацка – вытворчым арганізацыям. Перш за ўсё, патрэбна вызначыць, чым адрозніваецца мастацка-аматарская арганізацыя ад гэтых сістэм.

Выяўленне спецыфікі аматарскіх калектываў як мастацкіх адзінак і сферы выхавання удзельнікаў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Найбольш распаўсюджаным і агульнапрызнаным з’яўляецца ўказанне на дабраахвотнасць удзелу, а, значыць на свабоду выхаду ўдзельніка з аб’яднання ў выпадку яго незадаволенасці дзейнасцю. Гэтае палажэнне дазволіла ў першых жа работах сфармуляваць прынцып апоры на інтарэсы і патрэбы удзельнікаў у дзейнасці кіраўнікоў самадзейнасці.

Агульнапрызнаны і такія асаблівасці суб’екта як наяўнасць у яго асноўнай, іншай сферы заняткаў – працоўнай альбо вучэбнай, абмежаванасць часу, які можа быць прысвечаны мастацкім заняткам, утомленасць ад асноўнай дзейнасці, патрэба ў рэкрэацыі.

Даследванні апошніх часоў сведчасць аб тым, што магчымасці аматарскіх аб’яднанняў у выхаванні ўдзельнікаў у вядомай ступені перабольшваюцца, калі безапіляцыйна сцвярджаецца магчымасць вырашэння ў іх практычна любых педагагічных задач і ставяцца яны як задачы “фарміравання”.

Як мы ўжо адзначалі, сёння прынята больш мягкая пастанова пытання – як магчымасць педагагічнай карэкцыі паводзін дарослых удзельнікаў аматарскіх гурткоў пад уздзеяннем педагагічна арганізаванай дзейнасці і ўтварэння ў калектывах стылю жыццядзейнасці, уплываючага на ўдзельніка на выснове механізмаў рэферэнтнасці каштоўнасцей, прынятых у групе, як норм адносін да мастацтва, да жыцця па-за межамі самадзейных калектываў, да іншых людзей, сяброў па калектыву, да сябе самога.

З найбольш тыповых функцый аматарскай творчасці як сацыяльна-педагагічнай з’явы адзначым мастацка-адукацыйную (калі удзельнік атрымоўвае нейкія веды, навыкі і ўменні ў дадзеным жанры мастацтва) і мастацка-асветніцкую (калі праз адно захапленне акрэсленым відам мастацтва, ўдзельнік калектыву далучаецца да шырокага спектру мастацкіх каштоўнасцей).

Такім чынам, вывучэнне аматарскай творчасці як паняцця і як рэальнай грамадска-гістарычнай з’явы, прыводзіць да высновы, што тэрмін “аматарская творчасць ” можна разглядаць у дзвух асноўных сутнасцях:

- маючы на ўвазе індывідуальную мастацкую дзейнасць асобы, калі ў аснове яе мастацкай актыўнсці ёсць патрэба ў шматбаковым развіцці і самарэалізацыі праз мастацкія заняткі;

- маючы на ўвазе масавы грамадска-мастацкі рух, заканамерна ўзнікаючы на шляхах барацьбы грамадскіх сіл за дэмакратызацыю культуры, гістарычная навізна якога ў тым, што мастацкая актыўнасць сукупнага суб’екта азначаецца не утылітарнымі матывамі, але асэнсаванай альбо неасэнсаванай патрэбай у самаразвіцці ў бок большай цэласнасці, шматбаковасці, універсалізацыі сваёй сацыялізацыі і самарэалізацыі.

Увогуле, аматарскую мастацкую творчасць мы разумеем як паліфункцыянальную з’яву, якая выступае падсістэмай трох асноўных мегасістэм – мастацкай культуры, вольнага часу і сацыяльна-педагагічвнай з’явы.

Адпаведна, калі мы вядзем гаворку аб функцыях аматарскай творчасці, то яна будзе выконваць шэраг функцый той падсістэмы, якую мы разглядаем на дадзены момант.

Крыніцы:

1. Актуальные проблемы социально-культурной деятельности: Сборник статей.- М.: МГУК, 1995.- 121 с.

2. Алексеева Л. От рабочих кружков к народным коллективам. – М.: Просвещение, 1973. - 157 с.

3. Бакланова Т.И. Педагогика художественной самодеятельности: Учебное пособие / МГИК.- М., 1992. – 160 с.

4. Исторический опыт социальной работы в России. – М.: Б.и, 1994. – 255с.

5. Каргин А.С. Воспитательная работа в самодеятельном художественном коллективе. – М.: Просвещение, 1984. – 234 с.

6. Каргин А.С. Самодеятельное художественное творчество. История, теория, практика. – М.: Просвещение, 1988. – 189 с.

7. Киселёва Т.Г., Красильников Ю.Д. Основы социально-культурной деятельности: Учебное пособие. – М.: Изд-во МГУК, 1995. – 136с.

8. Культурно-просветительная работа в СССР. – М., 1974. – 349 с.

9. Педагогические условия организации самодеятельного творчества: Сборник статей. – Л.: ЛГИК, 1982. – 156 с.

10. Проблемы взаимодействия самодеятельного и профессионального художественного творчества. Тр. НИИ культуры, т. 110. – М., 1982. – 176 с.

11. Сасыхов А.В., Стрельцов Ю.А. Основы клубоведения: Теория и методика клубной работы. – Улан-удэ: Вост.-Сиб. гос. институт культуры, 1969.– 531 с.

12. Смирнова Е.И. Теория и методика организации самодеятельного творчества трудящихся в культурно-просветительных учреждениях. – М.: Просвещение, 1983. – 178 с.

13. Смирнова Е.И. Клубные объединения. – М.: Просвещение,1977. – 184 с.

14. Соколовский Ю.Е. Коллектив художественной самодеятельности: Вопросы теории и практики. – М.: Просвещение, 1984. – 167 с.

15. Социально-культурная деятельность: поиски, проблемы, перспективы: Сборник статей. – М., МГУК, 1999. – 132 с.

М.І.Аксюцік




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 1190; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.04 сек.