Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сферы народнай творчасці




Сацыяльна – выхаваўчы патэнцыял фестывальнай дзейнасці

У канцы ХХ ― пачатку ХХІ ст. заўважальна актывізавалася фестывальная дзейнасць у сферы народнай мастацкай творчасці [3, c. 82–86; 4, с. 672–677; 5, с. 695–729]. Фестываль стаў універсальнай формай, пасродкам якой вырашаліся разнастайныя мастацка-эстэтычныя, сацыяльна-педагагічныя, навукова-метадычныя, матэрыяльна-тэхнічныя і іншыя задачы.

У дадзеным артыкуле мы маем на мэце высветліць, як пад уздзеяннем спецыяльна арганізаванай сацыяльна-педагагічнай дзейнасці, у нашым выпадку, фестывальнай, “у разнастайных сацыяльна-педагагічных інстытутах соцыума працякаюць працэсы сацыяльнага развіцця асобы, уключэння чалавека ў соцыум, пераўтварэння самога соцыума” [1, с. 20].

На думку даследчыка культуралогіі вольнага часу Ю.А. Стральцова, “усе рэальна існуючыя віды сацыяльна-культурнай дзейнасці (СКД) арыентаваны на патрэбнасці і запыты чалавека, грамадства і самой культуры як адносна самастойнага феномена грамадскага жыцця. У выніку атрымліваецца тры вектары: СКД – культура, СКД – грамадства, СКД – чалавек, вытворнымі ад якіх становяцца крэатыўная, сацыяльна-арганізуючая і асобасна-развіваючая функцыі” [6, с. 16-35]. Аўтар лічыць, што крэатыўная функцыя ў гэтай сістэме адлюструе месца і ролю сацыякультурнай дзейнасці ў працэсе папаўнення культуры асноўнымі прадметна-практычнымі і духоўна-псіхалагічнымі каштоўнасцямі.

Заняткі мастацкай творчасцю (фальклор, аматарская творчасць) набываюць сваю культурную каштоўнасць і ператвараюцца ў культуратворчы фактар. Сацыяльна-арганізуючая функцыя выражаецца ў цэласнай сукупнасці ўздзеяння на сістэму грамадскіх зносін усіх узроўняў. У апошнія гады заўважальна ўзрастае роля культурнай дзейнасці ў далучэнні чалавека да соцыуму, у сацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі асобы, ва ўмацаванні грамадскіх сувязяў паміж людзьмі.

Асобасна-развіваючая, педагагічная функцыя выражаецца тым, што ў працэсе далучэння людзей да сістэмы культурных каштоўнасцей адбываецца мэтанакіраванае развіццё асноўных асобасных патэнцыялаў, якія ўключаюць пазнавальны патэнцыял (што чалавек ведае), каштоўнасна-арыентацыйны (што человек цэніць), творчы (што і як чалавек стварае), камунікатыўны патэнцыял (з кім і якім чынам чалавек кантактуе)” [6, с. 30–32].

“Сацыяльна-культурная дзейнасць, калі разглядаць яе ў якасці педагагічнай сістэмы, выступае як сувязь аб’екта і суб’екта. Сістэма складаецца з наступных кампанентаў: суб’ект, аб’ект, мэта, змест, сродкі, метады, формы, матэрыяльна-тэхнічная база, фінансавае зябеспячэнне працэса” [2, с. 6–7]. Фестываль як сацыяльна-педагагічная сістэма ўключае гэтыя складаючыя. У якасці суб’екта фестывальнай дзейнасці выступаюць яе ініцыятары і арганізатары: сацыяльныя інстытуты (установы, арганізацыі, творчыя суполкі) і асобныя грамадзяне. Аб’ектам з’яўляецца асоба ў сістэме сацыяльна-культурных сувязяў.

Схема 1. Канкрэтызуе сацыяльна-педагагічны працэс фестывальнай дзейнасці.

Схема 1.

Суб’екты і сферы уздзеяння Асоба, творчы калектыў, кіраўнік мастацкага калектыву Соцыум (нацыянальныя, тэрытарыяльныя, прафесійныя групы) Культура
Функцыі сацыяльна – культурнай дзейнасці Асобасна-развіваючая Сацыяльна-арганізуючая Інкультурацыя Асобы сродкамі культуры
Мэта Працэс фарміравання, развіцця чалавека, соцыуму, удасканальвання культурнай прасторы, пашырэнне яе межаў
Задачы Сацыялізацыя, інкультурацыя, індывідуалізацыя асобы; Выўленне і адрасная падтрымка таленавітых асоб і калектываў; Удасканальванне майстэрства; Узбагачэнне ведамі; Абмен інфармацыяй і інш. Вырашэнне сацыяльна-культурных праблем існавання сацыяльных груп; Узбагачэнне культурнага жыцця Стварэнне новых твораў, праектаў, праграм; Дэманстрацыя і папулярызацыя лепшых узораў культуры і мастацтва;
Змест У залежнасці ад віда і жанра мастацкай творчасці, культурна-адукацыйнай накіраванасці
Формы Розныя віды і формы мерапрыемстваў: канцэртна-відовішчныя, гульнёва-забаўляльныя, адукацыйныя і інш. (акцыі, канцэрты, спектаклі, шоу-праграмы, выстаўкі і г.д.)
Сродкі Вярбальныя, аўдыявізуальныя, сродкі масавай інфармацыі, сродкі мастацтваў
Метады Уключэнне ў дзейнасць: удзел у мастацкіх праграмах, культурных акцыях; стымуляванне: узнагароджванне; прысваенне званняў; папулярызацыя творчасці: буклеты, праграмы, каналы масавай інфармацыі Уключэнне ў творчы працэс жыхароў мясцовасцей, розных сацыяльна-дэмаграфічных груп  
Сацыяльна – культурная значнасць і вынікі фестывалю Самарэалізацыя творчай асобы; павышэнне яе творчага і сацыяльнага статуса; пашырэнне творчых кантактаў; паляпшэнне фінансавага і матэрыяльнага стану і інш. Рост прэстыжу рэгіёну ці тэрыторый; пашырэнне культурных кантактаў; захаванне рэгіянальнай культуры і інш. Пашырэнне культурнай разнастайнасці; узнікненне новых мадэляў культурнага жыцця; стварэнне новых твораў, праграм, праектаў

 

Фестывальная дзейнасць можа разглядацца как эфектыўны метад cтымулявання творчай актыўнасці. Удзел у фестывалях з’яўляецца значным і шматаспектным стымулюючым фактарам як для асобных удзельнікаў, так і калектываў розных жанраў мастацкай творчасці. “Стымулы ўяўляюць сабой вонкавыя ўздзеянні, якія актуалізуюць і побуджаюць патрэбнасці асобы.

Да іх адносіцца мэтанакіраванае ўздзеянне на свядомасць і асобая арганізацыя аб’ектаў і сродкаў задавальнення патрэбнасцей, якая падштурхоўвае да дзейнасці”, ― канстатуе Ю.А. Стральцоў і выдзяляе некалькі груп стымулаў, якія пабуджаюць людзей да сумеснай дзейнасці ў вольны час. “Для працэса культурна-творчай дзейнасці характэрны высокі прэстыж матываў, якія параджаюцца гэтай дзейнасцю.

Выканальніцтва і творчасць у галіне культуры і мастацтва вызначаюцца асаблівай прыцягальнасцю, і людзі заўсёды атрымліваюць ад гэтых заняткаў вялікае задавальненне. Пэўнае значэнне мае патрэбнасць сцвердзіць сябе ў соцыуме, атрымаць адабрэнне, прызнанне, павагу” [6, с. 228].

У фестывальнай дзейнасці падводзіцца вынік творчага развіцця на пэўным этапе. Яе вынікі дэманструюцца у асяроддзі спецыялістаў, лепшыя паказчыкі атрымліваць грамадскае прызнанне. Удзел у прэстыжных конкурсных і фестывальных мерапрыемствах, як і перамога ў іх, гарантуе творчай асобе папулярнасць як у асяроддзі непрафесіяналаў, так і сярод прафесіяналаў, пашырае камунікацыйную арбіту.

“Другая група стымулаў, якія аб’ядноўваюцца пад агульнай назвай геданістычныя, абапіраюцца на патрэбнасць чалавека ў атрыманні задавальнення, асалоды. Геданістычны пачатак нярэдка пранізвае пазнавальную дзейнасць – чалавеку падабаецца сам працэс набыцця новых ведаў. Імкненне да асалоды ў многім вызначае эстэтычную актыўнасць асобы. На атрыманні задавальнення заснаваны любы забаўляльны і мастацка-творчы занятак” ― піша Ю.А.Стральцоў [6, с. 229].

Сцэнічная дэманстрацыя вынікаў творчай дзейнасці перад зацікаўленай і добразычлівай публікай, якая арганізуецца ў час правядзення фестывальных мерапрыемстваў, як правіла, на лепшых канцэртных пляцоўках горада, раёна, вобласці, рэспублікі, агульны прывабны эмацыянальны фон садзейнічае геданістычным перажыванням і пачуццям усіх удзельнікаў культуратворчага працэса.

“Трэцяя група стымулаў звязана з фарміраваннем грамадзянскай актыўнасці людзей. Яна базіруецца на іх імкненні да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Апошняе патрабуе набыцця, павышэння і пашырэння культуры чалавека, авалодвання спецыяльнымі ведамі, уменнямі і навыкамі. Жаданне выконваць свой грамадзянскі абавязак як мага лепш пабуджае людзей да пастаяннай работы над сабой, робіць іх больш актыўнымі” [6, с. 229]. Удзел у фестывальных акцыях, якія, як правіла, спрычынены да значных сацыяльна-культурных і сацыяльна-палітычных падзей, далучае да іх шырокія колы грамадскасці і садзейнічае выхаванню грамадзянскай і грамадска-палітычныай актыўнасці людей.

Фестывалі і іншыя культурныя акцыі ― гэта масавыя сацыяльныя дзеянні, у якіх бяруць удзел людзі з розным сацыяльным статусам, сацыяльным палажэннем, нацыянальнай прыналежнасцю. Іх аб’ядноўваюць агульныя ідэі, інтарэсы, мэты.

Праз удзел у сацыяльна-культурных, мастацкіх акцыях чалавек пашырае дыяпазон індывідуальнай свядомасці, паглыбляе веды і навыкі, далучаецца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. У падобных сацыяльных дзеяннях фарміруюцца сацыяльныя пачуцці: салідарнасць, патрыятызм.

“Чацвёртая група стымулаў накіравана на актуалізацыю камунікатыўных патрэбнасцей асобы. Гэтыя стымулы могуць быць выкліканы імкненнем атрымаць неабходную інфармацыю і абмеркаваць пэўныя пытанні, правільна зарыентавацца ў пэўных абставінах, умацаваць сваё ролевае становішча. Зносіны звязаны з рэалізацыяй экспрэсіўна-эмацыянальных патрэбнасцей і, у першую чаргу, з патрэбнасцю ў сумесных перажываннях. У дачыненні да маладзёжнай аўдыторыі кантакты ў вольны час пабуджаюцца і шэрагам ўзроставых матываў, сярод якіх трэба выдзеліць жаданне набыць новыя знаёмствы, пашырыць кола сваіх сяброў і да т.п.» [6, с. 230].

Удзел у фэстывальных мерапрыемствах шматлікімі прыхільнікамі мастацкай творчасці разглядаецца як спосаб рэалізацыі пазнавальнай цікавасці да новага прыродна-геаграфічнага, гісторыка-культурнага і сацыяльнага асяроддзя. Яно суправаджаецца натуральнай патрэбнасцю ў азнаямленні з музейнымі калекцыямі, помнікамі архітэктуры, іншымі славутасцямі масцовасці, з жыццём і побытам мясцовага насельніцтва. Для гасцей, якія прыбылі на фестываль з аддаленных рэгіёнаў і замежных грамадзян, як правіла, арганізуюцца экскурсіі, наведванні гістарычных месцаў, прыёмы ў адміністрацыі горада, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы з удзелам мясцовых жыхароў, прадугледжваецца паўнавартасная праграма адпачынку з уключэннем у прыродны і культурны ландшафт.

Умовай правядзення дзіцячых мерапрыемстваў часта з’яўляецца пражыванне ўдзельнікаў у сем’ях, што спрыяе больш цеснаму знаёмству з жыццём і побытам мясцовага насельніцтва. Творчыя дэлегацыі запрашаюцца да ўдзелу ў прэзентацыях, вечарах адпачынку, пікніках і іншых формах правядзення вольнага часу.

Такім чынам, падчас комплексных па сваім змесце мастацкіх мерапрыемстваў ствараюцца спрыяльныя ўмовы для паглыблення ў новую культурную прастору і ўсталявання сяброўскіх і творчых кантактаў з прадстаўнікамі розных культур.

Ппадчас фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца з'яўляецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці: мастакоў, музыкаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі. Яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў аналізе мастацкіх вынікаў сваёй дзейнасці з боку калегаў "па творчым цэху".

Фэстываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, круглых сталоў, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту. У ходзе фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару.

З вышэйпададзенага вынікае, што фэстывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі. Фэсты з’яўляюцца спосабам задавальнення патрэбнасцей людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання. Выпрацоўка і падтрыманне святочна-фестывальнай культуры ― важны элемент забеспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для паўнавартаснай сацыялізацыі і культурнай камунікацыі.

Такім чынам, фестывальная дзейнасць у сферы народнай мастацкай творчасці, накіраваная на задавальненне патрэбнасцей асобы, дае значны сацыяльна-педагагічны эфект. Разнастайныя грамадска-карысныя віды культурнай дзейнасці выконваюць вельмі важныя сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя функцыі. У гэтай дзейнасці адбываецца фарміраванне і замацаванне ўстойлівых станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Яна садзейнічае паўнавартаснаму культурнаму развіццю чалавека, што і з’яўляецца мэтай і вынікам сацыяльна-педагагічнага працэса ў сферы вольнага часу.

Фестываль як комплексная форма сацыяльна-культурнай дзейнасці садзейнічае развіццю грамадства ў напрамку трох вектараў. Паводле вектару “СКД – чалавек” ён спрыяе рознабаковаму развіццю творчых асоб, якія дыферэнцыраваныя па спосабу ўключэння ў творчы працэс (удзельнік творчага калектыву, асобны выканаўца, кіраўнік).

У напрамку “СКД - грамадства” сацыяльна-культурны ўплыў фестывальнай дзейнасці заключаецца ў папулярызацыі дасягненняў мастацкай творчасці сярод шырокіх колаў грамадскасці, якімі з’яўляюцца жыхары рэгіёну і краіны ў цэлым. Шматбаковае мастацка-эстэтычнае і сацыяльна-педагагічнае ўздзеянне атрымлівае глядач. Развіццё культуры выражаецца ў развіцці і актуалізацыі існуючых форм мастацкай творчасці, стварэнні новых твораў, праграм і інш.

Такім чынам, сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці выражаецца ва:

- ўцягненні ў культуратворчы працэс шырокіх колаў насельніцтва, далучэнні прадстаўнікоў розных сацыяльнах груп да культурных каштоўнасцей, іх сацыялізацыі, інкультурацыі, культурнай камунікацыі;

- укараненні лепшых узораў мастацкага вопыту і грамадскіх адносін, фарміраванні якасна новага сацыяльнага асяроддзя;

- стварэнні, асваенні, распаўсюджванні і далейшым развіцці культурных каштоўнасцей.

Фестывальная дзейнасць як від сацыяльна-педагагічнай дзейнасці, аб’ядноўвае працэсы сацыяльнага развіцця асобы, уключэння чалавека ў соцыум, пераўтварэнне самога соцыума. Яна з’яўляецца эфектыўным механізмам сацыялізацыі, інкультурацыі і самарэалізацыі асобы, ператварэння яе з аб’екта культурна-асветніцкага ўздзеяння ў суб’ект сацыяльна-культурнай творчасці.

Крыніцы:

1. Липский И.А. Понятийный аппарат и парадигмы развития социальной педагогики. ― Педагогика. – 2001. ― № 10. ― С. 13–20.

2. Первушина О.В. Социально-культурная деятельность (теоретические основы): Учебное пособие для студентов дневного и заочного отделений по специальности 053100 «Социально-культурная деятельность» /Алтайский государственный институт искусств и культуры. – Барнаул: Изд-во АГИИК, 2002. – С. 6–15, 39–55.

3. Сівурава Л.П. Фестывальная дзейнасць у галіне народнай мастацкай творчасці ў Беларусі на мяжы ХХ–ХХІ стст. Вып. 4. //Веснік БДУКіМ. — Мінск, 2005. — С. 82–86.

4. Сівурава Л.П. Фестывалі фальклорныя //Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва ― “Яшчур” /Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. ― Мінск: БелЭн. — 2006. ― С. 672―677.

5. Сивурова Л.П. Любительское художественное творчество //Современная Беларусь: Энциклопедический справочник. В. 3 т. Т. 3. Культура и искусство / редкол.: М.В. Мясникович [и др.]. ― Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 683–729.

6. Стрельцов Ю.А. Культурология досуга. Учебное пособие. – Изд. 2-е. – М.: МГУКИ, 2003.

 

Л.П.Сівурава Л




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 718; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.119 сек.