Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кадравы рэсурс мастацкай творчасці ў Беларусі




Аматарская творчасць арганічна ўпісваецца ў духоўнае жыццё грамадства і адказвае патрабаванням творчай рэлаксацыі, самарэалізацыі асобы ў адказных, але нефармальных адносінах у вольны час.

Актыўнасць, грамадская скіраванасць і масавы характар аматарскай дзейнасці, яе арганізацыйная самавыбудаванасць вызначаюць гэты феномен як грамадскую з'яву, якая знаходзіць істотную падтрымку ў сістэме сацыякультурнай адукацыі праз падрыхтоўку спецыялістаў – арганізатараў сацыякультурнай дзейнасці.

Як сістэмнае ўтварэнне прафесійная мастацкая адукацыя Беларусі бярэ пачатак з абвяшчэння ў студзені 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Народны камісарыят асветы БССР неадкладна прыняў праграму ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, разгортвання пачатковых школ, культурна-асветных устаноў.

У першыя гады дзяржава адразу паспрыяла арганізацыі сеткі гурткоў мастацкай творчасці, аматарскіх калектываў, студый, якія далучалі насельніцтва да мастацтва. У агульнаадукацыйных школах было ўведзена абавязковае выкладанне музыкі і малявання. Наладжвалася шырокая канцэртна-асветніцкая дзейнасць прафесіяналаў і аматараў у галіне музычнага мастацтва і выставачная дзейнасць у галіне выяўленчага мастацтва.

Актыўнае развіццё сферы культуры патрабавала адпаведных кадраў і кіраўнічыя органы дзяржавы адначасова з рашэннямі аб умацаванні і пашырэнні сеткі ўстаноў культуры прымалі рашэнні аб разгортванні ўстаноў па падрыхтоўцы кадраў: адкрываліся акцёрскія і мастацкія студыі, народныя мастацкія школы, народныя кансерваторыі, тэхнікумы і вучылішчы.

Гісторыя адукацыі ў сферы культуры Беларусі пачынаецца з адкрыцця Віцебскай народнай кансерваторыі па дазволу Наркамасветы РСФСР ад 18 чэрвеня 1918 года. Праз год гэта кансерваторыя ужо была рэфармавана ў спецыяльную музычную школу 3-х ступеняў: ад пачатковай да прафесійнай з правам выкладання ў музычнай школе першай ступені, з 1922 г. – гэта музычны тэхнікум з выканальніцкім, навукова-тэарэтычным і інструктарска-педагагічным аддзеламі.

Паўсюдна па рэспубліцы пачалі адкрываць народныя кансерваторыі для падрыхтоўкі як музыкантаў, так і ктраўнікоў мастацкіх калектываў. Так, к 1919 годзе ў Гомелі адкрылася народная кансерваторыя з двумя студыямі ў рабочых раёнах; у 1920 годзе – народная кансерваторыя ў Мінску; у 1921 годзе – народная кансерваторыя ў Бабруйску.

З 1924 года пачынае сваю дзейнасць Мінскі музычны тэхнікум з класамі музычных інструментаў, кампазіцыі, вакалу, інструктарскім аддзяленнем, якое рыхтавала настаўнікаў музыкі для агульнаадукацыйных школ, дзіцячых дамоў, дзіцячых садкоў, кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці (з 1935 г. – аддзяленне музычнага выхавання).

Непасрэдна з 1928 года пачалася падрыхтоўка кадраў культуры ў Магілёўскім палітасветтэхнікуме, а з 1939 года – гэта палітшкола, якая рыхтавала селькораў, работнікаў для хат-чытальняў, настаўнікаў грамадазнаўства, у далейшым (з 1944 г.) – культурна-асветнае вучылішча, потым (з 1990 г.) – вучылішча культуры са спецыялізацыямі: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, харэаграфічнае і тэатральнае мастацтва, інструментальная і харавая музыка, рэжысура святаў і абрадаў, кінафотавідэааматарства.

У 30-я гады мінулага стагоддзя адкрываліся музычныя вучылішчы ў абласных гарадах, Так, у 1937 годзе адкрылася музычнае вучылішча ў Магілёве, у 1939 годзе – у Брэсце.

Тэатральная адукацыя бярэ пачатак з 1919 года з адкрыццём у Гомелі Народна-пралетарскай музычна-драматычнай студыі. Праз два гады ў Мінску была створана Хатка беларускага мастацтва, сярод задач якой была таксама і падрыхтоўка кадраў тэатральнага мастацтва, у 1921 г. – Беларуская драматычная студыя ў Маскве, у якой беларускім навучэнцам выкладалі майстры тэатральнага мастацтва з ММАТа, у 1931 годзе – аднагадовыя драматычныя курсы і тэхнікум сцэнічнага мастацтва у Мінску, праз год – Беларуская тэатральная студыя пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы у Ленінградзе.

Масавы выпуск спецыялістаў у кароткі тэрмін умацаваў прафесійныя мастацкія калектывы і аматарскія гурткі, павялічыў колькасць прафесіяналаў-выкладчыкаў мастацтва ў школах, дазволіў удасканаліць сістэму культурна-асветнай работы ў рэспубліцы.

У сярэдніх спецыяльных навучальных установах закладаліся першапачатковыя прафесійныя навыкі, даваліся практычныя веды ў сферах мастацтва і культуры, фарміраваўся малады спецыяліст, здольны працягваць самадукацыю, весці практычную самастойную працу. Выкладчыкі гэтых навучальных устаноў назапашвалі вопыт педагагічнай работы, што дазваляла ў далейшым выкарыстоўваць іх у новых ВНУ.

Чатырнаццаць гадоў існавання сярэдняй спецыяльнай адукацыі прывялі да стварэння ў 1932 годзе першай вышэйшай навучальнай установы – Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Першымі студэнтамі яе сталі выпускнікі музычных вучылішчаў краіны, а выкладчыкамі – работнікі Мінскага музычнага вучылішча.

Навучанне ажыццяўлялася па спецыяльнасцях фартэпіяна, спевы, струнныя і духавыя інструменты, кампазіцыя, дырыжыраванне. Было адкрыта клубна-інструктарскае аддзяленне, а таксама аддзяленне дзіцячага музычнага выхавання, якое рыхтавала кіраўнікоў музычнага выхавання, выкладчыкаў музычных тэхнікумаў. Першы выпуск музычнай ВНУ прадэманстраваў высокую якасць падрыхтоўкі спецыялістаў: амаль усе яны папоўнілі выкладчыцкі склад кансерваторыі. Праз сем гадоў было адкрыта аддзяленне народных інструментаў. Пры кансерваторыі існавалі музычныя курсы для дарослых па павышэнню кваліфікацыі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці і падрыхтоўцы кіраўнікоў для аматарскіх музычных калектываў. Да пачатку вайны кансерваторыя дала пяць выпускаў выканальніцкіх спецыяльнасцей і два выпускі тэарэтыка-кампазітарскага факультэта.

Такім чынам, у 1918–1941 гг. у сацыякультурнай прасторы краіны ажыццяўлялася мэтанакіраванае стварэнне інстытуцыянальнай культурна-асветнай сістэмы ў адпаведнасці з канцэпцыяй партыйнасці культуры і татальнай падпарадкаванасці ўсёй яе сферы класавым інтарэсам [1].

Фарміраванне розных тыпаў аб'ектаў культуры адбывалася з азначэннем іх галоўнай функцыі – ідэалагічна-выхаваўчай, з апорай на камандна-бюракратычныя метады кіраўніцтва, насілля над творчасцю, палітыку рэпрэсій.

Культурная палітыка краіны гэтага перыяду была накіравана на стварэнне механізму ідэалагічнага і культурна-выхаваўчага ўздзеяння на насельніцтва, на фармаванне выканаўцы каманд вышэйстаячых інстанцый. Аднак, нягледзячы на цвёрдую рэгламентацыю дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх устаноў культуры, грамадскіх рухаў і творчых саюзаў у краіне былі сфармаваны асноўныя тыпы ўстаноў культуры, паняцці культурнай і творчай дзейнасці, якія атрымалі развіццё ў XX стагоддзі [2].

1944–1975 гг. – перыяд інтэнсіўнага адраджэння (пасля ўрону нанесенага Вялікай Айчыннай вайной) і ўдасканалення культурна-асветнай сістэмы, разгортвання прафесійнага і адраджэнне аматарскага мастацтва. Адначасова адраджалася і працягвала развівацца адукацыйная падсістэма культуры – крыніца папаўнення кадравых рэсурсаў культуры.

У 1945 г. быў адкрыты Беларускі тэатральны інстытут, у 1953 г. – яго мастацкі факультэт, а ўстанова атрымала найменне “Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут”.

З 1975 года начынаецца гістарычны шлях Мінскага інстытута культуры. Такім чынам, тры ВНУ рэспублікі забяспечвалі кадрамі вышэйшай кваліфікацыі ўсе тыпы арганізацый і ўстаноў культуры: тэатральна-відовішчныя, культурна-асветныя і навучальныя.

У гэты перыяд наладжвалася і падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў: першая аспірантура была арганізавана ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1962 г. па спецыяльнасці "рэжысура і майстэрства акцёра", у 1972 г. – па спецыяльнасцях "мастацтвазнаўства" (тэатральнае мастацтва, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура).

У 1967 г. у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі была адкрыта асістэнтура-стажыроўка па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для педагагічнай работы ў ВНУ культуры і канцэртнай дзейнасці. Развівалася сярэдняя спецыяльная адукацыя: былі адкрыты музычныя вучылішчы ў Гродна, Маладзечна, Наваполацку, Баранавічах, Лідзе, Мазыры.

Ажыццяўлялася масавае адкрыццё дзіцячых музычных школ – пачатковых устаноў прафесійнай арыентацыі. З 1960 г. да 1970 г. колькасць музычных школ вырасла з 93 да 161, мастацкіх школ стала 4. У 1973 г. калегія Міністэрства культуры прыняла пастанову ”Аб паляпшэнні прафесійнага навучання вучняў музычных школ рэспублікі” (№ 168, ад 29.11.73 г.).

Упраўленням культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама было даручана забеспячэнне арганізацыі планамернай работы па адбору дзяцей і моладзі ў навучальныя ўстановы мастацтваў з улікам ахопу кантынгенту вучняў 1-5 класаў агульнаадукацыйных школ, груп дзіцячых садоў. Міністэрства прапанавала ўзмацніць прафарыентацыйную работу школ для забеспячэння больш шырокага паступлення выпускнікоў у музычныя вучылішчы.

У гэты перыяд завершылася фарміраванне сістэмы кіравання галіной культуры: да Упраўлення па справах мастацтва пры Савеце народных камісараў БССР (існавала з 1940 г.) далучыўся створаны у 1946 г. Камітэт па справах культасветустаноў пры Савеце Міністраў, а ў 1953 г. кіраўнічыя функцыі былі аб’яднаны ў адзіным Міністэрстве культуры ў складзе Савета Міністраў [3].

Былі разгорнуты таксама адпаведныя органы тэрытарыяльнага кіравання культурай. Работа культурна-асветных устаноў рэгламентавалася як палітычная і навукова-асветная прапаганда, палітычная самаадукацыя, арганізацыя культурнага адпачынку, развіццё мастацкай самадзейнасці; з развянчаннем культу асобы культурная палітыка зрабіла паварот ад прынцыпаў прымусу да добраахвотнасці, свядомасці.

1976–1990 гг. – узмацненне цэнтраімклівых тэндэнцый аб’яднання кадравых элементаў у цэласную сістэму, інтэграцыі ўзаемна звязаных узроўняў адукацыі ў адзіную сістэму бесперапыннай прафесійнай адукацыі ў галіне культуры.У кантэксце сацыяльна-эканамічных рэформ культурна-асветная работа арганічна перарастала ў састаўную частку сацыяльна-культурнай дзейнасці; ставіцца задача грамадскага эстэтычнага абслугоўвання людзей, актыўнага развіцця самадзейных форм арганізацыі вольнага часу і аматарскай творчасці розных відаў і форм сацыяльна – культурнай дзейнасці.

Такім чынам, 3 вышэйшыя і 21 сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова склалі адзіную прафесійную сістэму падрыхтоўкі кадраў культуры і мастацкай творчасці, як для прафесійнага мастацва, так і для аматарскай творчасці. Былі закладзены адзіныя арганізацыйна-метадычныя асновы для ўдасканалення ўсіх адукацыйных узроўняў сістэмы прафесійных навучальных устаноў культуры, паглыблення іх творчых сувязяў.

Перыяд 1991–2009 гг. – звязаны з прыняццем Вярхоўным Саветам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Краіна набыла палітычную і эканамічную незалежнасць. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры скіроўваецца на стварэнне матэрыяльных умоў для рэалізацыі працэсаў узнаўлення і развіцця культуры, умоў для культурных зносін, асэнсаванні эстэтычных каштоўнасцей.

Удасканальвалася структура і змест дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў мастацтва. Гэтым змяненням сталі адпавядаць іх новыя найменні, зацверджаныя адпаведнымі пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: у 1991 г. – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (раней – тэатральна-мастацкі інстытут) [5]; у 1992 г. – Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (раней – кансерваторыя) [6]; у 1993 г. – Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры (раней – Мінскі інстытут культуры) [7].

Другая палова дзевяностых гадоў – гэта час актыўных кіраўнічых дзеянняў па ўдасканаленні ўсіх напрамкаў культурнай дзейнасці. Мінкультуры Рэспублікі Беларусь (рашэнне калегіі ад 23 снежня 1997 г., № 11 п.2) абвяшчае аб пераходзе “да поўнага кадравага самазабеспячэння галіны” і выпрацоўвае стратэгію далейшага развіцця мастацкай адукацыі, вызначае шляхі спецыялізацыі навучальных устаноў, развіцця спецыяльнасцей і спецыялізацый, фарміравання кантынгенту навучэнцаў і студэнтаў, выкладчыцкага складу, удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння і сістэмы творчага стымулявання (конкурсы, фестывалі, агляды, выстаўкі, канферэнцыі, семінары); паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага стану навучальных устаноў [8].

У нашай краіне сфарміравана сістэма бесперапыннай прафесійнай адукацыі ў галіне культуры, якая выбудоўвалася дзесяцігоддзямі ў выніку мэтанакіраванай культурнай палітыкі і мае ўстойлівыя звёны: школьнае (дзіцячыя школы мастацтваў), прафесійнае (сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы), паслядыпломнае (падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка).

Уся сістэма мае трывалыя ўзаемасувязі і развіццё кожнага звяна служыць галоўнай мэце адукацыі ў сферы культуры – выхаванню прафесіяналаў для творчай дзейнасці ў культуры. У сістэме сацыякультурнай прафесійнай адукацыі школьнае звяно, самае масавае, прынята лічыць пачатковым. Афіцыйны статус дзіцячых школ мастацтваў – пазашкольныя ўстановы, менавіта яны з'яўляюцца першаснымі носьбітамі эстэтычных каштоўнасцяў і, па сутнасці, адзіным інстытутам па выяўленню, захаванню і развіццю мастацкіх здольнасцяў дзяцей, а таксама фармаванню зыходных прафесійных навыкаў і прафесійнай арыентацыі ў культуры. Дзіцячыя школы мастацтваў з`яўляюцца асноўнай крыніцай папаўнення студэнцкага кантынгенту прафесійных навучальных устаноў, аб чым сведчыць статыстыка: сярод студэнтаў ВНУ мастацтваў былых вучняў да 80%, а ў Акадэміі музыкі – 95%.

Дзіцячыя школы мастацтваў існуюць практычна ў кожным горадзе, кожным раённым цэнтры. Планамерна павялічваецца колькасць школ мастацтваў, якія маюць некалькі разнапрофільных аддзяленняў. Такія комплексныя цэнтры эстэтычнай адукацыі дазваляюць больш поўна задавальняць патрэбы ў пачатковай мастацкай, музычнай, харэаграфічнай адукацыі дзяцей, развіваць іх творчыя здольнасці. Большасць школ мастацтваў праводзіць актыўную канцэртную дзейнасць і з`яўляецца сапраўднымі дзіцячымі філармоніямі. Арганізуюцца мастацкія выстаўкі, у некаторых паспяхова дзейнічаюць мастацкія салоны вырабаў дзіцячай творчасці. Дзяржава падтрымала сельскую эстэтычную адукацыю, узяла на бюджэтнае ўтрыманне былыя калгасныя школы. Цяпер такія школы ў сельскай мясцовасці складаюць амаль палову ад агульнай колькасці.

Аснова сістэмы прафесійнай адукацыі ў сферы культуры – сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Яны рыхтуюць кадры, якія ажыццяўляюць усе віды прафесійнай творчай дзейнасці ў сферы культуры, забяспечваюць яе функцыянаванне.

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы культуры задавальняюць масавыя запатрабаванні рэгіёнаў у спецыялістах сярэдняй кваліфікацыі. Яны з'яўляюцца ключавым этапам прафесійнага фармавання спецыяліста культуры, бо менавіта тут закладваюцца асноўныя перадумовы сталення і загартоўкі ў абранай спецыяльнасці, замацавання ў сферы культуры.

Нагадаем, што ў галіне працуе 47% спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Важна, што значная частка выпускнікоў гэтых устаноў паступае ў ВНУ для працягу навучання. Кадры гэтага ўзроўню кваліфікацыі рыхтуюцца ў 21 сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе па 48 спецыяльнасцях і спецыялізацыях.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў забяспечвае навучанне па спецыяльнасцях: акцёрскае мастацва, рэжысура, тэатразнаўства, кінатэлеаператарства, жывапіс, графіка, скульптура, мастацтвазнаўства, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн, інтэр`ер і абсталяванне, праектаванне выставак і рэкламы, мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў за апошнія гады цалкам змяніў структуру і змест падрыхтоўкі кадраў для культуры і мастацтва. Калі да 1990 года тут існавалі толькі дзве спецыяльнасці, то сёння вядзецца навучанне па 15 спецыяльнасцях: бібліятэказнаўства, народная творчасць, мастацтва эстрады, культуралогія, сацыяльная педагогіка, сацыяльная работа, літаратурная работа, музейная справа, харэаграфія, дырыжыраванне, рэжысура (масавых мерапрыемстваў і святаў), мастацтвазнаўства, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, спевы, духавыя інструменты.

У першай палове 90-х гадоў з'явіліся новыя кваліфікацыі: сацыяльны работнік, сацыяльны педагог, менеджэр, культуролаг, выкладчык сусветнай і айчыннай мастацкай культуры, мастак, выкладчык мастацтва і спецыяльных дысцыплін. На базе Мазырскага музвучылішча ў 1995 г. створаны філіял завочнага факультэта па спецыяльнасці “народная творчасць”.

Такім чынам, уся сістэма прафесійнай адукацыі ў сферы культуры цесна звязана з аматарскім і прафесійным мастацтвам і пададзена шырокім пералікам спецыялізацый мастацка-творчага, навукова-метадычнага, арганізацыйна-кіраўніцкага напрамкаў дзейнасці.

Адукацыю ў сферы культуры і мастацваў вызначаюць адметныя ўласцівасці: пабудаванасць на эмацыянальна-псіхалагічным асваенні свету і развіцці творчых задаткаў усёй сістэмы навучання; неабходнасць ранняга прафесійнага адбору моладзі на падставе выяўлення іх прыродных здольнасцей і забяспячэнне бесперапыннай паслядоўнасці прырашчэння прафесійных ведаў, уменняў, навыкаў; развіццё здольнасцей асэнсаваннязаканамернасцей культуратворчасці; набыццё арганізацыйных уменняў у рэалізацыі духоўна-эўрыстычных, інтэлектуальных, мастацка-творчых патэнцый людзей, праяўленняў іх сацыяльна-культурнай актыўнасці. У межах сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі спецыялістаў культуры адбываецца набыццё і развіццё ўмення выказаць сябе і навакольны мір словамі, музычнымі гукамі, рухамі, фарбамі з апорай на прыродныя задаткі і здольнасці.

Таленавітая моладзь набывае навыкі прадуктыўнай культурнай дзейнасці, атрымоўвае прафесію і далей у любым узросце можа адточваць сваё майстэрства, засвойваць новыя тэхналогіі, імкнуцца да новаўвядзенняў, што магчыма адлюстраваць у мадэлі бесперапыннай адукацыі спецыялістаў культуры праз адметныя узроўні адукацыі, якія ажыццяўляюцца ў адпаведных тыпах навучальных устаноў і праз самаадукацыю.

Крыніцы:

1.Чумикова, Г.Н. Концептуальные основания культурной политики и деятельности учреждений культуры в современной России: автореф. … канд. культурологии: 24.00.01 / Г.Н. Чумикова // МГУКИ.– М., 2004.– 22 с.

2.Чижиков, В.М. Введение в социокультурный менеджмент: Учебное пособие / В.М.Чижиков, В.В.Чижиков. – М.: МГУКИ, 2003. – 382 с.

3.Национальный архив Республики Беларусь.– Фонд № 974.– Оп. № 2.– Предисловие.

4.Национальный архив Республики Беларусь.– Фонд № 7.– Оп. № 10.– Д. № 1108.

 
5.О преобразовании Белорусского государственного театрально-художественного института в Белорусскую академию искусств: постановление Совета Министров Республики Беларусь, 15.11.91, № 424 / Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2006. – Режим доступа: http://www.pravo.by.– Дата доступа: 18.02.2008.

6.О преобразовании Белорусской ордена Дружбы народов государственной консерватории имени А.В.Луначарского в Белорусскую академию музыки: постановление Совета Министров Республики Беларусь, 30.07.92, № 465 / Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь.– Минск, 2006.– Режим доступа: http://www.pravo.by.– Дата доступа: 18.02.2008.

7. О преобразовании Минского института культуры в Белорусский университет культуры: постановление Совета Министров Республики Беларусь, 30.09.93, № 662 / Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь.– Минск, 2006.– Режим доступа: http://www.pravo.by.– Дата доступа: 18.02.2008.

8.Архив Министерства культуры Республики Беларусь – Фонд № 974. – Оп. № 4 (продолж.). – Д. № 149.

9.Канцэпцыя прафесійнай адукацыі ў галіне мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь / Рэд. – склад. В. Яканюк. – Мн.: БДА музыкі, 1999.– 70 с.

 

Л.П.Сівурава

Прыкладныя правілы




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 602; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.