Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адраджэнне сельскай гаспадаркі




Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.). Калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР.

Сельская гаспадарка Бел, у пасляваенныя гады перажывала глыбокі крызіс. Маёмасць калгасаў і саўгасаў была разрабавана ў час вайны. С/г тэхніка была поўнасцю знішчана. Прадукцыйнасць адноўленых пасля вызвалення калгасаў і саўгасаў ва ўсх. абл. Бел. заставалася надзвычай нізкай. Для ўздыму с/г неабходны былі значныя сродкі, выдзеліць якія дзяржава аказалася не ў стане. Адначасова з аднаўленнем ва ўсходніх абласцях калгасна-саўгаснай вытворчасці адбывалася калектывізацыя с/г зах. абл, уз’яднаных з БССР у 1939 г. Калектывізацыя праводзілася ў сціслыя тэрміны, вельмі часта з выкарыстаннем прымусовых метадаў. Кулацкія гаспадаркі былі ліквідаваны. Звыш 10 тыс. кулацкіх сямей высланы ў Сібір і Казахстан. Да канца 1950 г. калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі амаль што завяршылася. Становішча ў с/г рэспублікі было складаным. У параўнанні з даваенным перыядам у 1950 г. пасяўныя плошчы складалі 94 %. Па шэрагу паказчыкаў не ўдалося выканаць заданні пяцігодкі. Адбылося так бо заставалася недастатковай матэрыяльна-тэхнічная падтрымка калгасаў з боку дзяржавы. Не існавала і эканамічнага стымулу ў калгаснікаў, якія працавалі за працадні (1930—1966 г.). Абмяжоўваўся гандаль прадуктамі,вырашчанымі на прысядзібных участках. Даводзілася жыць за кошт таго, што мелі з агародаў. Аднак працавітасць народа ды імкненне пераадолець усе цяжкасці паспрыялі выкананню планаў першай пасляваеннай пасяўной. Сеяць калгаснікам, пераважна жанчынам і падлеткам, даводзілася ўручную. Цяглавай сілай былі толькі коні, але іх не хапала, таму вельмі часта і самі людзі запрагаліся ў плугі. Аднаўленне с/г ішло даўжэй, чым прамысловасці. Момантам яго завяршэння ўмоўна можна лічыць сярэдзіну 1950-х гг. Пераломным стаў верасень 1953 г., калі па рашэнні Пленума ЦК КПСС разам з каманднымі сталі выкарыстоўвацца эканамічныя метады кіравання с/г. Павышаліся нарыхтоўча-закупачныя цэны на с/г, адмяняліся абавязковыя пастаўкі з уласнай дапаможнай гаспадаркі і інш. У выніку гэтага з сярэдзіны 1950-х гг. с/г ўступіла ў перыяд адносна стабільнага развіцця.

С/г Бел. ў пасляваенныя годы знаходзілася ў цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэр. база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспад. сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.

Пасля вызвалення Бел. на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп раб. сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Згодна з планам на чацьвёртую пяцігодку(1946-1950 гг.) с/г БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіц. земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспад. вытворчасці.

У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі.

Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў с/г і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіц. вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.

У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі с/г БССР у 1949 г». БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіц. грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 714; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.