Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1990-я гг. Эканамічныя рэформы. Пераход да рыначнай эканомікі




Асаблівасць эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. – крызісныя з'явы выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. Займаючы 0,9% тэрыторыі СССР і налічваючы 3,6% насельніцтва і 3,4% кошту асноўных вытворчых фондаў, у 1990 г. Беларусь вырабляла 4% валавага нацыянальнага прадукту, 4,5% прамысловых тавараў і 5,6% прадукцыі сельскай гаспадаркі СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, прафіцыт дзяржбюджэту быў роўны 2,6% да ВНП. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем. Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і с/г прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу (супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі). Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу.

Осноунымi задачамi праграмы неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.) былi:

- Аздараўленне фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу).

- Нармалізацыя знешнеэканамічных адносін, стабілізацыя нацыянальнай валюты.

- Сацыяльная падтрымка найбольш неабароненых слаёў насельніцтва. Удасканаленне аплаты працы.

- Узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы.

- Пераадоленне спаду вытворчасці.

Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на час зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці. Актуальнай стала новая задача стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі у 1990-е гг.

У якасці перспектыўнай прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая будуецца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 926; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.