Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэдагаваць] Неалькагольныя




Рэдагаваць] Алькагольныя

Самымі старажытнымі алькагольнымі напоямі былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй фэрмэнтацыі, звычайна малога мацунку (2–3 аб.%), але спажывалася ў значнай колькасьці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі (асабліва ў фальварках) досыць часта. У параўнаньні з сучаснасьцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу (“белае”). Піўныя поліўкі (з жаўткамі, тварагом, сьмятанай — граматка) да 19 стагодзьдзя замянялі сярэдняму клясу каву і гарбату. Пітны мёд, у залежнасьці ад прапорцыі мёду і вады ды ступені перагонкі, меў мацунак ад 12% да 50%; асабліва цаніўся мёд, які “сыцілі” ў Коўне. У адрозьненьне ад Расейскай дзяржавы, вытворчасьць і спажываньне алькагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасьць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вясельле; магдэбурскія гарады мелі на выключнае права вытворчасьці і продаж напояў у корчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойнага вырабу пэўнай колькасьці напояў у канун вялікіх сьвятаў.

Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя кагоры), з Грэцыі (мальвазія), з 16 ст. найбольшую папулярнасьць сярод шляхты набыло віно з Вугоршчыны (асабліва такай). У 17–18 ст. пашырылася мода на рэйнскія (якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам) і францускія віны. Гарэлка (вино горелое) зьявілася ў ВКЛ ў канцы 15 ст. і па меры зьмяншэньня выдаткаў на яе вытворчасьць паступова выцясьняла піва і асабліва мёд, з канца 17– пач. 18 ст. заняўшы месца асноўнага алькагольнага напою. У залежнасьці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15–20% (г.зв. простая) да “акавіты” (каля 70%). Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спэцый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г.д.

Зь неалькагольных напояў у беларусаў былі папулярныя бярозавы і кляновы сокі, якія нарыхтоўвалі ў сакавіку, спажывалі не толькі ў сьвежым, але і ў зброджаным выглядзе: зьлівалі ў кадку, дадавалі дрожджы, некалькі галінак парэчак для паляпшэньня смаку і насыпалі авёс, які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу; у Польшчы “бярозавая юшка” служыла аб’ектам сталых кпінаў над літоўцамі і беларусамі. Іншым традыцыйным напоем быў хлебны квас, які выраблялі досыць салодкім. І квас, і бярозавы сок летам выкарыстоўвалі для прыгатаваньня халаднікоў. Папулярнымі былі адвары розных зёлак (ліпавага квецьця, дзіванны), зьбіцень, узвары з яблыкаў, груш.

Зьбі́цень — традыцыйны рускі гарачы безалькагольны напой з паленага мёду з пранасьцямі і зёлкамі (шалфеем і іншымі).

Найбольш распаўсюджаным быў на рынках, кірмашах — у разьліку на масавага спажыўца. У кіпень з мёдам, цукрам ці патакай дабаўлялі спэцыі (перац, гвазьдзіку, цынамон, мускатны арэх, бабкі і інш.), часам піва ці сьпірт. У XVIII – XIX стагодзьдзях вядомы таксама і ў Беларусі, асабліва на Усходзе, хаця яго рэцэптура часта адрозьнівалася ад расейскай. П.Шпілеўскі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя апісваў беларускі зьбіцень з Менска як выраблены з бярозавага лісьця, аеру, ліпавага цьвету і патакі; такі зьбіцень кіпяціўся на рынку ў вялізных, не надта прыгожых самаварах і разьліваўся ў кубкі са сподачкамі. На Віцебшчыне з сумесі рэдзькі, мёду, хрэна і солі гатавалі г.зв. хрэсьбінны зьбіцень — рытуальны напой, які бабка падносіла бацьку нованароджанага. У народнай мэдыцыне зьбіцень — сродак прадухіленьня цынгі. У XIX стагодзьдзі зьбіцень выцесьнены гарбатай, рудымэнтарна захоўваецца ў выглядзе адвараў з розных зёлак (дзіванны і г.д.)

 

Кава распаўсюдзілася ў Рэчы Паспалітай з канца 17 стагодзьдзя (традыцыйна лічыцца, што першая буйная партыя трапіла як трафей пры перамозе над туркамі ў Венскай бітве 1683 году). Вельмі хутка кава набыла вялікую папулярнасць сярод шляхты і мяшчанаў і пачала лічыцца адным з “сармацкіх” нацыянальных сімвалаў; ніжэйшыя саслоўі імітавалі каву з пражаных жалудоў, ячменя, цыкорыі. З гарбатай шляхта пазнаёмілася ў сяр. 18 стагодзьдзя, але да падзелаў дзяржавы яна так і не набыла папулярнасці, маючы рэпутацыю толькі аптэчнага сродку.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-31; Просмотров: 369; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.