Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

М. Селяшчук. 1 страница




В. Славук;

Г.

Граматыка славянская;

Азбука;

С. Будны;

Апостал;

Стагоддзем газет;

Мальер;

Карнэль;

XV ст.

5) XVI ст.

У якой краіне і хто быўяго распачынальнікам? Запішыце.

 

Вопыты друкавання тэкстаў з наборнай формы рабіліся рознымі людзьмі ў Карэі, Нідэрландах, Бельгіі, Італіі, Францыі. Аднак толькі адзін з іх перамог. Імя гэтага чалавека – Іаган Гутэнберг. Вынаходства друкарскага станка з'явілася найвышэйшым дасягненнем, адным з найвялікшых адкрыццяў эпохі Адраджэння, паваротным пунктам у гісторыі чалавецтва. У 1447 г. Гутэнберг распачаў рэгулярны выпуск кніг у нямецкім горадзе Майнцы. Спачатку гэта былі невялікія брашуры і асобныя аркушы. Былі надрукаваны календары, некалькі выданняў лацінскай граматыкі Даната. Першым буйным выданнем І. Гутэнберга стала лацінская Біблія.

 

А 6. Адзначце, кнігі якіх французскіх аўтараў выдаваліся вялікімі тыражамі ў XVII ст.:

1) Лопэ дэВега;

4) Сервантэс;

5) Расін.

Што напісалі астатнія аўтары? Запішыце.

 

Лопэ дэ Вэга (1565-1635), іспанскі пісьменнік. З'яўляўся аўтарам велізарнай колькасці сцэнічных твораў: «Фуэнтэ Авехуна», «Настаўнік танцаў», «Сабака на сене» і інш., а таксама вершаў, раманаў.

П'ер Карнэль – вядомы французскі драматург, адзін з стваральнікаў класіцызму ў французскай літаратуры. Вядомы як аўтар вялікай колкасці камедый, фарсаў, вадэвіляў. З’яўляецца аўтарам трагедый "Сід", "Гарацый", "Цинна" і "Поліэўкт" і інш.

Жан Батыст Мальер (1622-1673), французскі драматург. Стварыў жанр сацыяльна-бытавой камедыі, у якой буфанада, плебейскі гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. Найбольш вядомыя творы: «Смешныя манерніцы», «Скупы», «Вучоныя жанчыны», «Мешчанін у дваранстве», «Мнімы хворы», «Тарцюф, ці Падманшчык» і інш.).

Мігель дэ Сервантэс (1547-1616), іспанскі пісьменнік. Аўтар знакамітага рамана «Хітры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (1606-1615). Сярод іншых твораў Сервантэса - пастаральны раман «Галатэя» (1585), патрыятычная трагедыя «Нумансія» (каля 1588), «Павучальныя навелы» (1613), «Падарожжа на Парнас» (1614), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), любоўна-прыгодніцкі раман «Вандраванні Персілеса і Сіхісмунды» (1617).

Жан Батыст Расін (1639 – 1699) – францускі драматург. Напісаў шмат твораў у другой палове XVII ст. Найбольш вядомыя: “Фіваіда”, “Аляксандр”, “Эсфір”, “Андрамаха” і інш.

 

А7. Адзначце, асаблівасці кнігавыдавецкай фірмы Эльзевіраў, якая праіснавала з 1581 па 1712 гг.:

1) стварэнне прыгожага і простага шрыфту для малафарматных выданняў;

2) размяшчэнне на карэньчыку кнігі прозвішча аўтара і назвы выдання;

3) выпуск першай штотыднёвай рэгулярнай газеты «Leipziger Zeitung»;

4) увядзенне незвычайна малых для таго часу фарматаў кніг;

5) выпуск навуковай і вучэбнай кнігі.

 

Знайдзіце у інтэрнэце і прадстаўце дзве вокладкі такіх кніг, сцісла ахарактарызуйце гэтыя выданні.

 

“Эльзевірамі” называюць кнігі знакамітага галандскага выдавецтва Эльзевіраў канца XVI – пачатку XVIII ст. Выданні Эльзевіраў адрозніваліся высокім узроўнем паліграфічнага мастацтва, дакладным і прыгожым шрыфтам, прастатой і вытанчанасцю афармлення. Эльзевіры зрабілі рэвалюцыю ў кніжнай справе ўвядзеннем невялікіх фарматаў (1/12, 1/16, 1/24 долі аркуша). Асабліва цікавы фармат 1/12, які з’яўляецца нібыта выцягнутым, падоўжаным. Прыкладам зусім маленькіх кніжачак памерам 8,8 на 4,4 см (1/24 доля друкаванага аркуша) з’яўляецца серыя “Рэспубліка”, што складаецца амаль з 40 папулярных даведнікаў па розных краінах свету.

Сярод “эльзевіраў” – выданні твораў антычных аўтараў, навуковыя працы (Г. Галілей, Р. Дэкарт, Б. Паскаль, Дж. Лок і інш.), творы мастацкай літаратуры (Ж. Мальер, Ф. Рабле, Дж. Бакачыа і інш.) і навучальныя дапаможнікі. Тагачасныя вучоныя і пісьменнікі лічылі для сябе за гонар, калі гэта фірма бралася друкаваць іх творы. Эльзевіры заснавалі друкарню пры Лейдэнскім універсітэце і выпусцілі ў свет не менш за 3 000 дысертацый.

Выданні Эльзевіраў – эпоха ў гісторыі мастацтва кнігі. Яны ўяўляюць сабой выразны тып выданняў, які лёгка адрозніць ад іншых. Дзякуючы шматлікім новаўвядзенням і ўдасканаленням, Эльзевірам удалося ўзняць мастацтва кнігадрукавання на высокі ўзровень. Выдавецкі дом Эльзевіраў адыграў значную ролю ў гісторыі кніжнай справы, падрыхтаваў глебу для далейшага развіцця паліграфіі эпохі еўрапейскага Асветніцтва.

 

А 8. Адзначце імя і прозвішча пачынальніка славянскага кнігадрукавання:

 

1) Францыск Скарына;

2) Спірыдон Собаль;

3) Іван Фёдараў;

4) Іаган Гутэнберг.

5) Швайпольт Фіёль;

 

Чым праславіліся іншыя дзеячы? Запішыце.

 

Скарына Францыск (каля 1486 - каля 1551) – славуты дзеяч беларускай, славянскай і сусветнай культуры, асветнік, гуманіст, вучоны, пісьменнік, мысліцель, творчасць якога аказала вялікае ўздзеянне на развіццё беларускай мовы, літаратуры, кнігадрукавання, усіх галін духоўнага жыцця беларускага і ў пэўнай ступені ўсіх усходнеславянскіх народаў.

У 1517-1519 апублікаваў у Празе надрукаваныя кірыліцай 23 асобныя выданні Бібліі. У пачатку 1520-х г. заснаваў друкарню ў Вільні. Пракаментаваў і надрукаваў тут «Малую падарожную кніжыцу» (каля 1522) і «Апостал» (1525). Выданні Скарыны вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і інш. Высокамастацкія і гравюры Скарыны, рэлігійная тэматыка некаторых з іх спалучаецца з секулярызаванымі вобразамі, сюжэтамі (архітэктура еўрапейскіх гарадоў, праца дойлідаў і земляробаў, экзатычны жывёльны і раслінны свет і да т.п.).

Спірыдон Міронавіч Собаль (па іншых дадзеных Багдановіч; у манастве – Сільвестр; каля 1580-1590 – 1645) – друкар, асветнік і літаратар.

У 1630 г. пры Куцеінскім манастыры (пад Оршай) пачала сваю дзейнасць друкарня пад кіраўніцтвам Спірыдона Собаля.

С. Собаль, выхадзец з Магілёўшчыны, не толькі вядомы друкар, але і перакладчык, які валодаў беларускай, рускай, украінскай, польскай, грэчаскай і лацінскай мовамі. У 1628 г. С. Собаль заснаваў друкарню ў Кіеве, дзе надрукаваў пяць кніг літургічнага характару.

У Куцейне С. Собаль пачаў працаваць над Псалтыром з дадатковымі главамі. Апрача Псалтыра ён надрукаваў тры кнігі, якія прызначаліся галоўным чынам не для царквы, а для прыватнага жыцця – "Буквар" (1631), "Малітваслоў" (1631), "Часаслоў" (1632).

Выпускам "Буквара" С. Собаль адкрыў новую старонку ў выданні вучэбнай літаратуры для пачатковага навучання. Як лічаць даследчыкі, друкар упершыню на тэрыторыі Беларусі на тытуле ўвёў назву "буквар". У паліграфічным афармленні кнігі выкарыстаны наборны арнамент на тытульным лісце, гравюра на шмуцтытуле, вялікая і чатыры малых застаўкі з раслінным арнаментам, 12 ініцыялаў і канцоўка. Гэта унікальная вучэбная кніга ў адзіным экземляры знаходзіцца ў Музеі ўкраінскага мастацтва ў Львове.

У 1636 г. С. Собаль перасяліўся ў Магілёў, дзе пачаў працаваць у брацкай друкарні. За тры гады Собаль надрукаваў "Буквар славенскай мовы" (1636), "Псалтыр" (1637), "Тэстамент цара Васіля да сына Льва" (1638), перавыданні "Апостала" (1637) і "Актоіха" (1638).

Выданнем "Буквара" С. Собаль накіраваў работу Магілёўскай брацкай друкарні на выпуск вучэбнай літаратуры, неабходнай для навучання ў брацкіх школах. Методыку падачы матэрыялу, прынятую ў падручніках С. Собаля, выкарыстаў у сваёй рабоце маскоўскі друкар Васілій Бурцаў.

Іван Фёдараў (1510 – 16 снежня 1583, Львоў) – сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.

Выдаў «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш.

Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553 – 1563 гг.).

Іаган Гутэнберг – нямецкі ювелір, вынаходнік кнігадрукавання ў Еўропе (~1445). Вынаходзец друкарскага станка. Гэта з'явілася найвышэйшым дасягненнем, адным з найвялікшых адкрыццяў эпохі Адраджэння, паваротным пунктам у гісторыі чалавецтва. У 1447 г. Гутэнберг распачаў рэгулярны выпуск кніг у нямецкім горадзе Майнцы. Спачатку гэта былі невялікія брашуры і асобныя аркушы. Былі надрукаваны календары, некалькі выданняў лацінскай граматыкі Даната. Першым буйным выданнем І. Гутэнберга стала лацінская Біблія.

Сярод вынаходніцтваў Гутэнберга у галіне тыпаграфскай справы стварэнне металічнага шрыфта, распрацоўка тэхналогіі масавай вытворчасці шрыфтаў, увод у выкарыстанне чарнілаў на аснове алею і інш.

Тэхналогія друку Гутэнберга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантыненце і была адным з найважнейшых складнікаў эпохі Адраджэння.

Швайпольт Фіоль (прыб. 1460 - 7 мая 1525/16 мая 1526) – славянскі першадрукар. Першыя кнігі на кірыліцы – "Актоіх" і "Часаслоў" – выдадзены ў 1490-1491 гг. у Кракаве Швайпольтам Фіолем, які па праву лічыцца пачынальнікам славянскага кнігадрукавання. Выданні Фіоля мелі значны поспех, але неўзабаве яго друкарская дзейнасць была забаронена езуітамі, а кнігі знішчаны. Ш. Фіоль змог надрукаваць яшчэ дзве кнігі пры дапамозе прадпрымальніка Яна Турзо. Фіоль у Кракаве у асноўным выпускаў кнігі, прызначаныя для патрэб царквы.

 

А9. XVIII ст. даследчыкі гісторыі кніг называюць стагоддзем брашур. Адзначце, як у навуковай літаратуры называюць XIX ст.:

1) стагоддзем рукапіснай кнігі;

2) стагоддзем інквізіцыі;

4) стагоддзем кірмашоў.

5) стагоддзем раманаў;

Сцісла патлумачце.

 

Газета уяўляе сабой друкаванае перыядычнае выданне, якое выходзіць пад пастаяннай назвай не радзей аднаго разу ў месяц. Папярэднікамі газет традыцыйна лічацца старажытнарымскія рукапісныя паведамленні аб падзеях у горадзе. Сучасны выгляд газеты набылі ў XVI ст. У ХІХ ст. адбываецца росквіт газетнай справы, газеты з’яўляюцца асноўнай крыніцай інфармацыі, у ХХ ст. узнікаюць новыя, больш массавыя СМІ – радые, тэлебачанне, Інтэрнэт, перыядычны друк страчвае свае значэнне. Менавіта таму, на думку даследчыкаў ХІХ стагоддзе і з’яўляецца стагоддзем газет.

 

А10. Даследчык В. Стасаў назваў віленскія выданні Ф. Скарыны «славянскімі эльзевірамі». Адзначце гэтыя выданні.

2) Прытчы Саламонавы;

3) Юдзіф;

4) Плач Ераміі;

5) Малая падарожная кніжка.

Прадстаўце тытульныя лісты (вокладкі) і сцісла ахарактарызуйце гэтыя кнігі.

 

Каля 1520 г. Скарына пераехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага. Значную колькасць насельніцтва Вільні – рамеснікаў, купцоў, багатай часткі гараджан, што трымалі ў сваіх руках самакіраванне горада, – складалі беларусы. Ф. Скарына заснаваў у доме "почтивого мужа Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славного и великого места виленского" новую друкарню. Многія даследчыкі лічаць, што Скарына забраў з Прагі не толькі гатовую прадукцыю, якую не паспеў раней адправіць на радзіму, але і друкарскі станок) шрыфты.

Віленскі этап кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны адзначаны далейшым развіццём мастацтва і тэхнікі кнігадрукавання. У гэты час Скарына сам непасрэдна займаўся справамі друкарні. Сваю ролю ў друкарскай дзейнасці ён неаднаразова падкрэсліваў у пасляслоўях да віленскіх выданняў. Кнігі, надрукаваныя ў Вільні, вызначаюцца практычным фарматам (у восьмую долю аркуша), выразным шрыфтам, асаблівай вытанчанасцю, дэкаратыўнасцю, гарманічнай мастацка-паліграфічнай аздобай* У. В. Стасаў назваў віленскія выданні Скарыны "славянскімі эльзевірамі".

Першае віленскае выданне – "Малая падарожная кніжка" – выйшла каля 1522 г.

 

Сваім зместам яна нагадвае звычайныя для Захаду ў той час "падарожныя кніжкі" (liber viaticus), аднак ва ўсходнеславянскім кніжным пісьменстве гэта быў новы тып зборніка. У склад зборніка ўвайшлі найбольш распаўсюджаныя богаслужэбныя і вучэбныя кнігі: "Псалтыр", "Часасловец", "Акафісты", "Шасцідневец", "Карорсія святцы", "Пасхалія" – больш чым 20 асобных выданняўу кожнае з якіх мае сваю ўласную пагінацыю.

Кніга адрасавалася як людзям духоўнага звання, так і свецкім – купцам, службовым асобам, рамеснікам, якія па характары сваіх заняткаў вымушаны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесіянальную і астранамічную інфармацыю, а пры нагодзе прыгадваць і словы малітваў і псалмоў.

"Малая падарожная кніжка" – выданне, складзенае, а ў некаторых частках і напісанае самім Скарынам. Аўтарства Скарыны адносна тэксту "Акафіста Іаану Прадцечу" і "Акафіста Ісусу" было ўстаноўлена А. А. Турылавым. Ініцыяльныя літары радкоў па візантыйскай традыцыі акраверша ўтвараюць выразы "Делал доктор Скоринич Францискус" і "Писал доктор Скоринич Францискус".

"Малая падарожная кніжка" – гэта не толькі кішэнны малітвеннік для падарожных людзей; у ёй змяшчаліся такдама некаторыя элементарныя навуковыя і практычныя звесткі.

У "Малой падарожнай кніжцы" выкарыстана каля 257 адбіткаў заставак і віньетак (з 30 дошак) і каля 600 адбіткаў арнаментаваных ініцыялаў. У нашы дні ўстаноўлена тоеснасць дзвюх з гэтых гравюр – "Хрыстос у храме" і "Вадохрышча" – з ілюстрацыямі "Сусветнай хронікі" (1493) Гартмана Шэдэля, выдадзенай ў Нюрнбергу ў друкарні А. Кабергера. Параўнаўчы аналіз, а таксама стан ксілаграфічных дошак сведчаць, што гравюры Скарыны не копіі, а творы, надрукаваныя з сапраўдных дошак нюрнбергскага выдання.

У сакавіку 1525 г. Скарына выпусціў "Апостал", адну з найбольш ужывальных рэлігійных кніг. Надрукаваная на стараславянскай мове, яна карысталася вялікім попытам.

 

Яе выпуск быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, распачатай яшчэ ў Празе. Да "Апостала" Скарына напісаў 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў) Перад кожным раздзелам кнігі ў прадмовах (тут яны найчасцей называюцца "сказаннямі") дадзены ўступныя растлумачэнні, своеасаблівыя каментарыі, якія іншы раз падобны да невялікіх уступных артыкулаў. У некаторых з іх даюцца геаграфічныя даведкі аб месцах, што ўпамінаюцца у тых або іншых раздзелах. Заканчваецца выданне "Месяцасловам" са спецыяльнай прадмовай, у якой даюцца парады па карыстанні кнігай. Ілюстрацый у віленскім "Апостале" няма, аднак выданне ўпрыгожана вялікай колькасцю заставак, канцовак і гравіраваных ініцыялаў. Па падліках Я. Неміроўскага, выданне ўпрыгожваюць 283 адбіткі заставак і віньетак і 427 адбіткаў ініцыялаў. Высокую ацэнку мастацкага афармлення "Апостала" даў вядомы рускі мастацтвазнаўца У. В. Стасаў: "У "Апостале" 1525 г. загаловачныя літары, герб Скарыны і манаграма з літарай Т выкананы так далікатна, так тонка, з такім здзіўляючым густам, што перасягаюць усё награвіраванае ў такім родзе ў "Бібліі"

У "Малой падарожнай кніжцы" і "Апостале" Скарына шырока ўжываў чырвоны колер, што выклікана, на думку В. Ф. Шматава, імкненнем першадрукара наблізіцца да нацыянальных традыцый рукапіснай кнігі. Двухколернасць значна ўзбагачае віленскія выданні, надае ім урачысты настрой. Тэхніка двухколернага друку, выкарыстаная Скарынам, у адрозненне ад заходнееўрапейскага спосабу прадугледжвала друкаванне з адной формы.

Скарына ўпершыню ўвёў у практыку кірылічнага кнігадрукавання тытульны ліст. Тытул у выглядзе назвы, заключанай у гравіраваную арнаментаваную рамку, сярод пражскіх выданняў ёсць толькі ў агульным тытульным лісце да "Бібліі" 1517-1519 гг. У віленскіх кнігах тытульныя лісты сустракаюцца часта.

Незразумелыя царкоўнаславянскія словы, якія сустракаюцца ў "Малой падарожнай кніжцы" і "Апостале", Скарына забяспечыў тлумачэннямі на палях адпаведнымі эквівалентамі тагдчаснай беларускай літаратурнай мовы".

Пасля выпуску дзвюх кніг выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Вільні спынілася назаўсёды. Канкрэтных дакументаў аб прычынах спынення кнігадрукавання не захавалася. Магчыма, рашаючую ролю адыгралі фінансавыя цяжкасці ці пажар у 1530 г. у Вільні, у час якога магда загінуць і друкарня, а набыць новую Скарына ўжо не мог.

 

A 11. Адзначце прозвішчы паслядоўнікаў Ф. Скарыны:

1) М. Гусоўскі;

3) В. Цяпінскі;

4) С. Собаль;

5) I. Фёдараў.

Чым праславшся іншыя дзеячы? Запішыце.

 

Мікола Гусоўскі (каля 1470-1533 гг.) – Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Паходзіў з сям'і паляўнічага. Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым паглыбляючы веды ў Вільні, Польшчі і Італіі. У Рыме, у 1522 г. стварыў свой лепшы твор - "Песню пра зубра", прасякнуты любоўю да роднай зямлі, трывогай за яе лёс і гонарам за слаўнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага.

Сымон Будны (1530 - 1593 гг.) - Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдаўца. У 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага "Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на старабеларускай мове. На працягу жыцця Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні.

Васiль Цяпінскі (1530-40-я – 1603 гг.), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і русінскай,

Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелле, якое выйшла каля 1570 года. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана iм жа. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам.

Па меркаванню даследчыкаў у 1562 годзе В. Цяпiнскi надрукаваў у Нясвіжы 2 творы Сымона Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У Супрасльскім зборніку XVI ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.

Спірыдон Міронавіч Собаль (па іншых дадзеных Багдановіч; у манастве – Сільвестр; каля 1580-1590 – 1645) – друкар, асветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 ў пад Оршай Куцеінская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У тытульным лісце Актоіха (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні ужыў гравюру на медзі.

Вынікам яго дваццаціпяцігадовай дзейнасці сталі каля дваццаці выданняў. Собаль ўжываў у сваіх кнігах значная колькасць гравюр, прыгожыя і вельмі арыгінальныя застаўкі і ініцыялы з тонкім малюнкам і выявамі звяроў і птушак. Дошкі для гравюр і заставак па замове Собаля выразалі спрактыкаваней манастырскія разьбяры. Акрамя таго, Собаль, часта не маючы сродкаў для набыцця новых дошак, арыгінальна відазмяняць ўжо існуючыя. Ён таксама шырока ўжываў наборны літой арнамент. Шрыфт друкара – выразны выразны полуустав, а спалучэнне чорнага і чырвонага колераў даведзена да сапраўднай гармоніі.

Іван Фёдараў (1510 – 16 снежня 1583, Львоў) – сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.

Выдаў «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш.

Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553 – 1563 гг.).

 

А12. Адзначце прадметы, якія ёсць на гравюрным партрэце Ф. Скарыны:

1) пясочны гадзіннік;

2) царкоўны крыж;

3) ксілаграфічныя дошкі;

4) кошыкі і збаны;

5) вілы і граблі.

Патлумачце, што яны сімвалізуюць?

 

Выдатным творам кніжнай гравюры з'яўляецца партрэт Скарыны, двойчы змешчаны ў кнігах пражскай Бібліі. Беларускі першадрукар паказаны ў сваім рабочым кабінеце. Ён сядзіць у крэсле за невысокім столікам, на якім ляжыць рукапіс; злева на пюпітры – другая кніга, да якой скіраваны погляд Скарыны. У правай руцэ – пяро. Апрануты Скарына ў доктарскую мантыю, на галаве – берэт. Столік пакрыты вузкім арнаментаваным абрусам з відарысам сігнета Скарыны – сонца і месяца. Вучоны сядзіць у акружэнні розных прадметаў: пясочны гадзіннік, рэфлектар, армілярная сфера, збанкі, кошыкі для лекавых раслін, кнігі на паліцах.

 

Гэта – сімвалы, якія характарызуюць дзейнасць асветніка, кола яго інтарэсаў у галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Уверсе справа – “Глобус сусвету”, які сведчыць пра заняткі астраноміяй. Ніжэй, на паліцах – кніжныя фаліянты, паміж верхнім і ніжнім радамі кніг – гравіравальныя дошкі, што гаворыць пра сувязь з мастацтвам. Пясочны гадзіннік сімвалізуе хуткацечнасць часу. У правым ніжнім вуглу, разам са свечкай з рэфлекткрам, награвіравана пчала – сімвал руплівасці і працаздольнасці.Злева – кошыкі для збору лекавых раслін, што ўказвае на прафесію лекара. Керамічныя збанкі – для вады; вада сімвалізуе жыццё.

 

А13. У 90-я гг. XVI ст. пачала актыўна дзейнічаць Віленская брацкая друкарня. Адзначце вучэбныя кнігі Л. Зізанія, выдадзеныя ў ёй.

1) Лексікон славеноросскій...;

2) Граматыка лацінскай мовы;

5) Даведнік па хіміі, або Апісанне лекаў і іх дзеяння.

Прадстаўце тытульныя лісты (вокладкі) і сцісла ахарактарызуйце гэтыя кнігі.

 

Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) быў(вельмі адукаваным чалавекам. Ён добра валодаў рускай, беларускай і стараславянскай мовамі. Да 1592 г. працаваў настаўнікам у Львоўскай брацкай школе, затым тры гады правёў у Брэсце, а ў 1595 г. пераехаў у Вільню. Магчыма, “Граматыка” і “Азбука” былі апрабаваны ў брацкіх школах яшчэ да выдання.

“Азбука”, у падрыхтоўцы якой прымалі ўдзел абодва браты Зізаніі, склададася з алфавіта, матэрыялу для авалодання практыкай чытання і слоўніка. У канцы кнігі былі змешчаны творы Стэфана Зізанія аб праваслаўнай веры ў форме дыялогу паміж праваслаўным і ерытыком. “Лексіс” даваў тлумачэнне кніжнаславянскіх слоў народнымі моўнымі сродкамі, прыводзіў сціслыя звесткі па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўчых навуках.

У рэестры “Лексіса” дадзена 1061 слова. “Азбука” надрукавана ў 8-ю долю аркуша, без нумарацыі. Каб кніга ўспрымалася больш даходліва, у ёй выкарыстаны прыгожыя і ёмістыя застаўкі, ініцыялы і канцоўкі з выявай расліннага арнаменту. Для вылучэння асобных палажэнняў падручніка пры наборы былі ўжыты два шрыфты: дробны (якім надрукаваны тлумачэнні малітваў і павучанні Лаўрэнція ў канцы іх) і буйны паўустаў (ім набраны ўвесь тэкст кнігі).

 

Вялікай падзеяй было выданне “Граматыкі славянскай” Л. Зізанія, якая на працягу 25 гадоў ужьгватася як падручнік у брацкіх школах Беларусі, Літвы і Украіны. “Граматыка” напісана ў форме пытанняў і адказаў з выкарыстаннем багатай лексікі беларускай мовы. На адвароце тытульнага ліста змешчана цудоўная гравюра невядомага мастака, на якой граматыка ўяўляе сабой жанчыну з ключом. Значэнне алегорыі растлумачваецца ў “Эпіграме на граматыку”, дзе ў вершаванай форме вызначаецца роля і месца граматыкі сярод іншых навук. Вучэбны матэрыял размешчаны ў кнізе такім чынам, каб уздзейнічаць на зрокавую і маторную памяць вучня. Кожная частка граматыкі (апрача сінтаксісу) даецца асобна ў падрабязным разглядзе. Дзякуючы дакладным рубрыкам, якія лагічна звязаны паміж сабой, у кнізе лёгка арыентавацца. Усе правілы ў граматыцы суправаджаюцца вялікай колькасцю прыкладаў, у ёй многа граматычных схем, табліц. “Граматыка славянская” Л. Зізанія адыграла вялікую ролю ў развіцці педагагічнай думкі славянскіх народаў.

“Граматыка” надрукавана з вялікім майстэрствам. Кнігу аздабляюць 27 заставак, 5 канцовак і 35 ініцыялаў. Усе ўпрыгожанні і большасць ініцыялаў выкананы з дошак, гравіраваных для віленскіх выданняў Скарыны. На адной са старонак змешчана арыгінальная скарынінская застаўка з відарысам друкарскага сігнета Скарыны, якая раней выкарыстоўвалася ў “Апостале” (1525). Як адзначае В. Шматаў, зварот Лаўрэнція Зізанія да “ўпрыгожання, адзначанага ўласным сігнетам Скарыны, – гэта пазіцыя, яскравае сведчанне паслядоўна наследаваць традыцыі Скарыны”. 3 дошак, якія засталіся ад віленскай друкарні Скарыны, адціснуты ўпрыгожанні і іншых кніг брацтва.

 

А 14. Адзначце назву кнігі, у якой упершыню ў гісторыі выдавецкай справы на Беларусі быў прыведзены прадметны паказальнік:

1) Нясвіжскі «Катэхізіс» (1562) - першая на Беларусі кніга на беларускай мове, выдадзеная С. Будным;

2) «Брэсцкая Біблія», выдадзеная на польскай мове ў 1563 г. на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага (таму яе іншы раз называюць «Радзівілаўскай Бібліяй»);

3) «Евангелле» В. Цяпінскага, надрукаванае на царкоўнаславянскай і беларускай мовах у 70-я гг. XVI ст.;

4) «Евангелле вучыцельнае» (1569), выдадзенае ў Заблудаўскай друкарні;

5) «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570), выдадзены ў Заблудаўскай друкарні I. Фёдаравым.

 

Прадстаўце тытульны ліст (вокладку) і сцісла ахарактарызуйце гэтую кнігу.

Тытульны ліст Брэскай Бібліі, 1563 г.

Друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага выдала каля 40 кніг, сярод якіх славутая Брэсцкая, ці, як яе яшчэ наэываюць, Радзівілаўская Біблія. Гэты помнік польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусі яшчэ называюць Радзівілаўскай бібліяй, бо выдадзена яна была ў 1563 годзе ў Брэсце на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага, старосты берасцейскага. Тут змешчаны поўныя тэксты Старога і Новага Запаветаў на 738 старонках з малюнкамі, апраўленыя ў скураную вокладку. Упершыню за гісторыю выдавецкай справы на Беларусі змешчаны прадметны паказальнік.

Яна ўяўляе сабою памерам на аркуш, кнігу таўшчынёй у 10 сантыметраў, мае два гравіраваныя тытульныя лісты, 14 гравюр-ілюстрацый, своеасаблівыя застаўкі і віньеткі. Па-мастацку выкананы загалоўныя літары-ініцыялы. Размешчаныя па 2-3 на кожнай старонцы, яны ўдала ажыўляюць набраны ў два слупкі гатычным шрыфтам тэкст.

На жаль, адзіныя яе экземпляры знаходзяцца толькі ў цэнтральных бібліятэках Масквы, Літвы і Кракава.

 

А15. Адзначце прозвішчы выхадцаў з Беларусі, якія аказалі значны ўплыў на развіццё кнігадрукавання ў Расіі ў XVII-XVIII стст.:

1) А. Тызенгаўз;

2) М. Вашчанка;

3) К. Каганец;

4) С. Полацкі;

5) Г. Капіевіч.

Чым праславіліся іншыя дзеячы? Запішыце.

 

Антоні Тызенгаўз (1733-1.03.1785) падскарбі надворны літоўскі (1765), гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім. Бачны гарадзенскі мецэнат. Тызенгаўз кipaвaў брэсцкай, шавельскай i гродзенскай эканоміямі. Па яго ініцыятыве ў 1760-80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы г. Гродна). З намерам пашырэння асветы ў краі Тызенгаўз заснаваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і інш. школы.

У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню i быў да 1785 г. яе арэндатарам. Упершыню ў Рэчы Паспалітай запpaciў ён сюды людзей, якія маглі paбіць штампы на матрыцы i ліць літары. Адсюль бралі ix літоўскія i варшаўскія друкарні. У гродзенскай друкарні выдавалі падручнікі, польскія i лацінскія малітоўнікі, рэчы дэпутатаў гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі, рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календары, часопіс "Gazety Wilenskie" ("Віленскія газеты"). Тут друкаваліся арыгінальная і перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, "Каляндар гаспадарчы", "Літоўскі веснік", афіцыйныя дакументы і інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Тызенгаўз, "Gazeta Grodzienska" ("Гродненская газета").




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-22; Просмотров: 2638; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.109 сек.