Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гукавая сістэма стараславянскай мовы. Паходжанне гукаў




Гукавая сістэма стараславянскай мовы – вынік эвалюцыі фанетычных сродкаў праславянскага перыяду, якія ў сваю чаргу былі спадчынай індаеўрапеўскай мовы.

Асаблівасці фанетычнай сістэмы індаеўрапейскай мовы

Галосныя гукі адрозніваліся не толькі паводле артыкуляцыі, месца і спосабу ўтварэння (па якасці), але і паводле даўжыні гучання (па колькасці) доўгія – [* ā ], [* ō ], [* ē ], [* ū ], [* ī ] кароткія – [* ă ],[* ŏ ],[* ĕ ],[* ŭ ],[* ĭ ]
Існавалі дыфтонгі: першы элемент – складаўтваральныя доўгія і кароткія гукі [* a ], [* o ], [* e ] і толькі кароткі [* u ], другі – нескладовыя [* ] і [* ] , *ō, *ē, *ŭ, *ă , *ŏ , *ĕ , *ā , *ō , *ē , *ă , *ŏ , *ĕ
Існавалі дыфтангічныя спалучэнні: першы элемент – доўгія і кароткія галосныя, другі – насавыя зычныя m, n і плаўныя r, l *ām, *ōm, *ēm, *īm, *ūm, *ăm, *ŏm, *ĕm, *ĭm, *ŭm, *ān, *ōn, *ēn, *īn, *ūn, *ăn, *ŏn, *ĕn, *ĭn, *ŭn, *ār, *ōr, *ēr, *īr, *ūr, *ăr, *ŏr, *ĕr, *ĭr, *ŭr, *āl, *ōl, *ēl, *īl, *ūl, *ăl, *ŏl, *ĕl, *ĭl, *ŭl
Складаўтваральныя санорныя [* r ], [* l ]
Развітая сістэма выбухных зычных непалатальныя (цвёрдыя) [* b ], [* p ], [* d ], [* t ], [* g ], [* k ], палатальныя (мяккія) [* g ’], [* k ’], прыдыхальныя[* dh ], [* ph ], [* th ], [* gh ], [* kh ], [* g’h ], [* k’h ], лабіялізаваныя [* gu ], [* ku ]
Фрыкатыўныя зычныя [* s ], [* z ], [* j ] і [* v ], нескладовыя галосныя [* ] і [* ], [* j ] і [* v ]
Адсутнасць шыпячых і афрыкат
Санорныя насавыя [* m ], [* n ] і плаўныя [* r ], [* l ]
Спалучэнне зычных і галосных гукаў у складзе не абмяжоўвалася

Фанетычныя змены ў сістэме індаеўрапейскай мовы абумоў­лены дзеяннем у праславянскай мове дзвюх асноўных тэндэнцый – тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада і тэндэнцыі да гармоніі склада.

Паводле тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада гукі ў складзе размяшчаліся ад менш гучнага да больш гучнага і абавязкова заканчваліся складаўтваральнымі гукамі. Максімальная колькасць гукаў у складзе раўнялася пяці, таму формулу склада можна абазначыць як STRVA, дзе

S – фрыкатыўныя s, z (акрамя ch);

T – выбухныя p, t, k, d, b, g і фрыкатыўны ch;

R – санорныя няплаўныя j, w, m, n;

V – санорныя плаўныя r, l;

A – галосныя a, e, o, i, e іінш.

Рэалізацыя тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада ў стараславянскай мове атрымала назву «закону адкрытага склада»: о-стро-въ, врh-м#, за-ко-нь-ни-ко-мъ, при-и-мъ.

Тэндэнцыя да гармоніі склада ў стараславянскай мове вядомая пад назвай «законускладовагасінгарманізму»: у складзепавінныспалучаццагукіаднароднайартыкуляцыіцвёрды зычны + непярэдні галосны, няцвёрды зычны + пярэдні галосны: по-лъ, же-шти, хы-тръ, дроу-жь-но, р@-кы, цh-на, вра-¾и, на-ч#-ло.

Сістэма галосных гукаў стараславянскаймовы налічвала 11 гукаў:

рад пад’ём пярэдні непярэдні
нелабіялізаваныя лабіялізаваныя
верхні [и] (н, і, v)* [ы] (ы, ъы) [у] (оу, u)
сярэдні насавыя [ę] (#)   [Q] (@)
ненасавыя [е] (tte) [ь] (ь) [ъ] (ъ) [о] (о, w)
ніжні [ě] (h) [а] (а)  

Заўвагі:

1. Гукі адрозніваліся паводле працягласцігучання,у адпавед­насці з чым размяжоўваюць галосныя поўнага ўтварэння: доўгія ([ и ], [ ы ], [ у ], [ ě ], [ Q ], [ ę ], [ а ]) і кароткія ([ е ], [ о ];) і галосныя няпоў­нагаўтварэння: [ ь ] і [ ъ ]. Гук [ ь ] вымаўляўся, як гук блізкі да [ е ], але з рэдукцыяй; галосны [ ъ ] вымаўляўся, як гук блізкі да [ о ], але з рэдукцыяй. У спецыяльнай літаратуры гукі [ ъ ] і [ ь ] называюць рэ­дукаванымі.

2. Літары # (юс малы) і @ (юс вялікі) абазначалі насавыя галосныя – е насавы і о насавы. Пры ўтварэнні насавых галосных паветра часткова праходзіць праз насавую поласць.

3. Гук [ ě ] (е адкрыты) абазначаўся літарай h (яць) і вымаўляўся як шырокі, вельмі адкрыты гук [е], блізкі да [‘а].

Адзначаная сістэма сфарміравалася ў выніку пераўтварэння колькасных адрозненняў індаеўрапейскіх галосных у якасныя і дзеяння тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада.

Тэндэнцыядапераўтварэнняколькасныхадрозненняўінда­еўрапейскіхгалосныху якасныяабумовіла ўзнікненне ў праславянскай мове 6 галосных гукаў: [ а], [о], [е], [ы], [ь], [ъ] (галосныя манафтангічнагапаходжання):

[а] * ā старасл. братръ, лац. frāter, бел. брат Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах
* ō старасл. дати, лац. dōno, бел. даць
[о] * ă старасл. мор ~, лац. măre, бел. мора Захаваўся ва ўсіх сла­вянскіх мовах. У поль­скай і ўкраінскай змяніўся на [і] і [у] (бел. вол, укр. віл, польск. wόl [вул])
* ŏ старасл. домъ, лац. dŏmŭs, бел. дом
[е] * ĕ старасл. небо, лац. nĕbula ‘туман’, бел. неба Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах
jо (у некаторых канчатках) пол~полjo), мор~морjo)
[ы] *ū* старасл. дымъ, лац. fūmus, бел. дым Ужываецца ў беларускай, рускай, польскай і некаторых іншых мовах. У асобных славянскіх мовах супаў з [і]: бел. мыш, славен. mìš, балг. мишка ‘ мыш
* ŏ (у некаторых канчатках) * kamōn → * kamūnкамы ‘камень’
[ь] * ĭ старасл. гость, лац. hostĭs, бел. госць Сустракаюцца толькі ў балгарскай мове: бел. мох, польск. mech, балг. мъх
[ъ] * ŭ старасл. дъва, лац. dŭvā, бел. два

Дзеянне тэндэнцыідаўзыходнайгучнасцісклада прывяло да змянення дыфтонгаў * ā , * ă , * ā , * ă і пад., дыфтангічных спалучэнняў * ām, * ăm, * ān, * ăn і пад. у адпаведныя славянскія галосныя.

Дыфтонгі і дыфтангічныя спалучэнні змяняліся перад зычным і на канцы слова: спачатку скараціліся складовыя доўгія галосныя; далей дыфтонгі і дыфтангічныя спалучэнні галоснага і насавога зычнага манафтангізаваліся, а ў дыфтангічных спалучэннях галос­нага і плаўнага адбылася перастаноўка гукаў з падаўжэннем або без падаўжэння галоснага.

У выніку манафтангізацыі дыфтонгаў і дыфтангічных спа­лу­чэнняў у праславянскай мове з’явіліся доўгія галосныя гукі: [ у ] (q), [ ę ] (#), [ Q ] (@) (галосныя дыфтангічнагапаходжання):

[у] ← *ā , *ă , *ō , *ŏ старасл. оухо, лац. auris, бел. вуха; старасл. соухъ, літ. sausãs, бел. сухі Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах
*e ← *ē , *ĕ старасл. любъ, ст.-інд. leubhoh, бел. любы; старасл. блюдо, ст.-інд. beudhoh, бел. блюда
[ę] (#) * en (em) ← * ēn, * ēm, * ĕn, * ĕm, * ĭn, * ĭm старасл. дес#ть літ. dësimt, бел. дзесяць; старасл. кън#зь, ст.-ням. Kuning, бел. князь Захаваліся толькі ў польскай мове; ва ўсходнеславян­скіх мовах галос­ны [ę] (#) супаў з [‘а] (я), галосны [Q] (@) – з [у]
* ēns (← ons) (у некаторых канчатках) * konjons → * konjēns → * kon’ęкон>
[Q] (@) * on (om) ← * ōn, * ōm, * ŏn, * ŏm, * ān, * ām, * ăn, * ăm, * ŭn, * ŭm старасл. р@ка, літ. ranka, бел. рука; старасл. @зъкъ, лац. angustus. бел. вузкі

У становішчы перад галоснымі змяняўся складападзел: дыфтонгі і дыфтан­гічныя спалучэнні распадаліся на два гукі. Складаўтваральны элемент адыходзіў да папярэдняга склада, другі элемент пачынаў наступны склад. Нескладовыя кампаненты [ ] і [ ] перад галоснымі змяніліся адпаведна ў зычныя [ j ] і [ в ]. У славянскіх мовах гэта зафіксавана ў выглядзе спалучэнняў ов / ав (з індаеўрапейскіх * ō , * ŏ , * ā , * ă ) і ев (з індаеўрапейскіх * ē * ĕ ): соу-н@-ти*so nonti) і со-ва-ти*so ati); коу-ти*ko ti) і ко-ва-ти*ko ati); чаргаванняў [ę] (#) // [ин], [ę] (#) // [ен], [ę] (#) // [им] і пад.: и-м#*imen) і и-ме-н а(з *imena).

Славянскія доўгія галосныя [ и ] і [ ě ] (h) узніклі ў выніку пера­ўтварэнняколькасныхадрозненняўіндаеўрапейскіхгалосныху якасныяі ў выніку дзеяннятэндэнцыідаўзыходнайгучнасціскла­да (галосныя дваякага – манафтангічнага і дыфтангічнага – паходжання):

[и] * ī старасл. живъ, лац. vīvŭs, бел. жывы Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах
←*ē , *ĕ старасл. кривъ, літ. kreĩvas, бел. крывы
(у некаторых кан­чат­ках) ← *ō , *ŏ , *ā , *ă старасл. бери (адз. л. заг. лад), прасл. * berois,бел. бяры
[ě] (h) * ē старасл. вhра, лац. vērus, бел. вера Змяніўся і супаў з галоснымі [э] (у беларускай мо­ве), [’а], [і] (ва ўкраінскай мове)*
← *ō , *ŏ , *ā , *ă старасл. вhньць, літ. vaìnikas, бел. вянец; старасл. цhсарь, ням. Kaisar, бел. цар

Сістэма зычных гукаў стараславянскай мовы:

месца ўтварэння спосаб утварэння губныя язычныя акустычная характарыстыка
пярэднеязычныя сярэднеязыч­ныя заднеязычныя
зубныя паднябенна-зубныя пярэдне-паднябенныя
фрыкатыўныя [в] [з] [з’] [ж’] [j]   звонкія шумныя
  [с] [с’] [ш’]   [х] глухія
змычныя выбухныя [б] [д]       [г] звонкія
[п] [т]       [к] глухія
афрыкаты     [д’з’]       звонкія
    [ц’] [ч’]     глухія
складаныя       [ж’д’]     звонкія
      [ш’т’]     глухія
праходна-змычныя [м] [н], [л]   [н’], [л’]     санорныя
дрыжачыя       [р], [р’]    

Заўвагі:

1. Цвёрдасць і мяккасць не залежала ад пазіцыі і была сталай якасцю гукаў стараславянскай мовы. Цвёрдыя зычныя перад галоснымі пярэдняга рада набывалі памякчонасць (пазіцыйны варыянт цвёрдага гука).

2.Мяккія зычныя [ ж’ ], [ ч’ ], [ ш’ ], [ ц’ ], [ ж’д’ ], [ ш’т’ ], [ j ] былі мяккімі незалежна ад свайго становішча ў слове: жажд@, чародhица, чаша, с@штоу.

3. Заднеязычныя гукі [ г ], [ к ], [ х ] ніколі не спалучаліся ў славянскіх паводле паходжання словах з галоснымі пярэдняга рада: кънигы, кыпhти, хытрость.

4. Цвёрдымі і мяккімі маглі быць зычныя [ р ] – [ р’ ], [ л ] – [ л’ ], [ н ] – [ н’ ], [ з ] – [ з’ ], [ с ] – [ с’ ], аднак яны не складалі адпаведных пар паводле цвёрдасці-мяккасці.

5. Большасць шумных зычных утварала адпаведныя пары па глухасці-звонкасці [ б ] – [ п ], [ д ] – [ т ], [ з ] – [ с ], [ з’ ] – [ с’ ], [ д’з’ ] – [ ц’ ], [ ж’ ] – [ ш’ ], [ г ] – [ к ], [ ж’д’ ] – [ ш’т’ ], аднак пазіцыйных чаргаванняў звонкіх і глухіх не было.

6. У стараславянскай мове выкарыстоўваліся складаўтвараль­ныя плаўныя [р] і [л], якія перадаваліся праз спалучэнне плаўных зычных з рэдукаванымі [ь] і [ъ] у становішчы паміж галоснымі. Каб адрозніць складовыя рэдукаваныя ад складовых плаўных, трэба супаставіць слова з сучасным: кръвь – кроў (парадак гукаў супадае, значыць, склад утвараў рэдукаваны галосны [ъ]), врьхъ – верх (парадак гукаў не супадае, значыць, склад утвараў зычны [р]).

7. Гук [ j ] перадаваўся пры дапамозе ётаваных літар ~, ", ю, \, > ў пачатку слова і пасля галосных.

Пераважная большасць зычных гукаў стараславянскай мовы характэрная для ўсіх сучасных славянскіх моў: старасл. црькы, мати, бел. царква, маці, польск. cerkiewбудынак ’, matka, чэшск. cirkev, matka, балг. църква (черква), майка. Некаторыя зычныя гукі змяніліся ці ўвогуле перасталі ўжывацца. Так, у беларускай мове з’явіліся пары паводле цвёрдасці-мяккасці (стол – на стале (л – л’), трава – на траве (в – в’)), зацвярдзелі [ р ], [ ц ], усе шыпячыя і [ дж ] (жыццё, прывесці, цытата, джаліць, дождж). Гук [ д’з’ ] (¾) супаў з гукам [ з’ ], але ў польскай мове ўжываецца і цяпер (nogano dz e, stógstó dz e). У большасці сучасных славянскіх моў (акрамя чэшскай, сербскай, славенскай і славацкай) не выкарыстоўваюцца складаўтваральныя плаўныя [ р ] і [ л ]: старасл. влъкъ, врьба, бел. воўк, вярба, чэшск. v k, v ba, сербск. вук, врба.

Фарміраванне славянскай сістэмы зычных гукаў звязана са зменамі індаеўрапейскай і праславянскай сістэм зычных.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 2658; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.032 сек.