Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПРОГРАМА 1 страница




56.

34.39.

29.

Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 70% зямлі, і толькі прыблізна 27%)знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая садзейнічала развалу феадальнага эканамічнага механізму – гэта попыт на хлеб і прадукцыю сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. з адначасовым ростам ёмістасці ўнутранага рынку. Такім чынам, у памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі. Павіннасці сялян былі разнастайныя. Самай цяжкай формай была здача сялян панамі падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд. Гаспадары адрываліся ад асабістай гаспадаркі, якая прыходзіла ў заняпад. Значна выраслі памеры паншчыны – яны дасягалі шасці дзён у нядзелю з гаспадаркі, пры гэтым селянін выкарыстоўваў свой інвентар і цяглую сілу. да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы – зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства; паступовае ўкараненне элементаў капіталізму. У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту З мэтай абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад увеў абавязковыя інвентары – гаспадарчае апісанне памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй колькасці прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў. У 1844 г. было зацверджана палажэнне аб стварэнні дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў.

30. гэта эпоха станаўлення індустрыяльнага грамадства. У развіцці абпрадукцыйныхсілаў адбыўся пераход ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі, што абумовіла велізарны рост прадукцыйнасці працы. Вынаходства і ўдасканаленне паравоймашыны далі магутны рухавік не толькі для фабрычныхстанкоў, але і для транспарту. У 1830 чыгуначнаясетку усяго свету складала ўсяго 332 км.Праз пяць гадоў даўжыня яго ўзраслада 8 тыс, а ў 1870 годзе яна перавышала 200 тыс.км.У сярэдзіне XIX арт.вялікае распаўсюджанне атрымаў электрычны сувязь - тэлеграф. Станаўленне індустрыяльнага грамадства у еўрапейскіхкраінах і ЗША пацягнула значныя змены ўмоў жыцця чалавека. Калі раней большасцьнасельніцтва жыла ў вёсках і працавала круг зямлі, то з гэтага часу хутка раслонасельніцтва гарадоў. У канцы XIX арт. па колькасці гарадскога насельніцтва ўсе краіны Еўропы абагнала Вялікабрытанія,дзе дзевяць з дзесяці жыхароў пражывалі ў гарадах, у іншых краінах насельніцтва гарадоўтаксама расло вельмі хутка, але ўсё роўна ў сёлах пражывала яшчэ 70-80% насельніцтва. Рост гарадскога насельніцтвапрацягу XIX арт. пацягнулі такіяфактары:

• развіццё фабрычна-завадской прамысловасці з прычыны азгортванняпрамысловай рэвалюцыі;

• паляпшэнне землекарыстання i ўкаранення новых метадамдов вядзення сельскай гаспадаркі. Аграрнаярэвалюцыя прызвяла да з'яўлення вялікай колькасці сельскага насельніцтва,апынулася без працы і вымушана было шукаць яе ў гарадах;

• значны рост колькасці насельніцтва ў краінах Еўропы. З прычыны яго дэмаграфічнага выбуху колькасцьнаселеныня кантынента (з Расеяй уключна) павялічылася з 190млн.авек у 1800 г.да 420 млн у 1900 г.

31. Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане. амешчыц-кія і сялянскія надзелы зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш.Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны. Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у 60—70-я гг.Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада.

32. Рэформа 1861 г. лiквiдавала голоўную перашкоду, што стрымлiвала развiццё капiталiзму ў Расii – прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнана грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60-70-я гады XIX ст. ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.Буржуазныя рэформы 60-70-х годоў XIX ст. прывялi да значных змен у палiтычным жыццi РасiiГалоўным накiрункам сацыяльна-эканамiчнага развiцця парэформенай Беларусi было развiццё капiталiзму. Першыя два парэформенныя дзесяцiгоддзi адносяцца да лiку пераходных, калi адбывалася разбурэнне феадальных адносiн у сельскай гаспадарцы, завяршаўся працэс тэхнiчнага перааснашчэння прамысловасцi, ствараўся механiзаваны транспарт i складалiся новыя, характэрныя для капiталiстычнага грамадства сацыяльныя слаi насельнiцтва – пралетарыят i прамысловая буржуазiя.Зацвяржэнне капiталiзму, як дамiнуючай сацыяльна-эканамiчнай сiстэмы адносiцца да канца XIX – пачатку XX стст. Развiццё яго адбывалася ва ўмовах, хоць i мадэрнiзаванай, але, па сутнасцi, старой палiтычнай сiстэмы, пры захаваннii самадзяржаўнага i саслоўнага ладу. Гэта накладвала пэўны адбiтак на сацыяльна-эканамiчныя працэсы як на Беларусi, так i ў парэформеннай Расii ў цэлым, абумовiла iх цяжкасцi i супярэчнасцi.

33. Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861 г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.нацыянальна-вызваленчым руху аформіліся дзве палітычныя групоўкі: "чырвоныя" і "белыя". "Чырвоныя" меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, "Белыя", што прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся не дапусціць, каб паўстанне перарасло ў сялянскую рэвалюцыю, а спадзяванні на аднаўленне незалежнасці звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. "Белыя" планавалі аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай.У Беларусі найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі (1838-1864), шляхціч з Гродзеншчыны, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт. Сумесна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету "Мужыцкая праўда". На працягу 1862-1863 гг. выйшла сем нумароў у выглядзе лістовак. Летам 1862 г., з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). ЛПК ініцыіраваў збор сродкаў на паўстанне, стварэнне мясцовых рэвалюцыйных арганізацый: гродзенскай, мінскай, навагрудскай і іншых.
Паўстанне выбухнула ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г., калі адначасова напалі на рускія гарнізоны ў розных частках краіны. Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся ў заходніх паветах Беларусі з Польшчы ўжо ў канцы студзеня 1863 г. Большасць мясцовых атрадаў сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку. У іх склад увайшлі дробная шляхта, навучэнцкая моладзь, рамеснікі, сяляне, афіцэры, што пакінулі царскую армію. Агульнага плана дзеянняў і ўзаемнай каардынацыі не было. Не хапала таксама зброі. Дзейнічалі партызанскімі метадамі. Усяго на Беларусі з лютага па жнівень 1863 г. зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі; 2/3 з іх адбыліся на Гро-дзеншчыне і Віленшчыне.Калі першапачаткова ініцыятыва належала "чырвоным" і прычым іх радыкальнай, левай частцы, то з развіццём паўстання да яго далучыліся "белыя", каб пазбавіць рэвалюцыйнай накіраванасці, а толькі справакаваць ваеннае ўмяшальніцтва Англіі і Францыі. "Белыя" ўстанавілі кантроль над кіруючымі органамі ў Варшаве. выявілася няздольнасць "белых" кіраваць паўстаннем. Іх арганізацыі не вытрымлівалі тэрору ўлад. Мужны і нястомны Каліноўскі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць, спрабаваў выратаваць людзей і арганізацыі, каб зноў выступіць вясною 1864 г. Доўгі час удавалася канспіравацца, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 10 сакавіка Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш 850 асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чалавек сасланы і выселены. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага ўплыву і ўзмацненне русіфікацыі краю. Паўстанне К. Каліноўскага было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці на землях былой Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага.

Прыгнечанне паўстання 1863 г., якія развярнуліся затым рэпрэсіі ў адносінах да яго ўдзельнікаў, фактычная забарона беларускага друку надоўга затрымалі развіццё нацыянальнага руху. Яно ажывілася зноў толькі ў канцы 70-х гадоў, калі ў барацьбу ўступіла новае, народніцкае пакаленне. На чале яго апынуліся разначынцы-народнікі, прыхільнікі тэорыі сялянскага сацыялізму, распрацаванага А. Герцэнам і Н. Чарнышэўскім. Народніцтва Беларусі ідэйна і арганізацыйна з'явілася часткай агульнарасійскага руху. Напачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў адзіную арганізацыю ўсіх народніцкіх кружкоў выступіла група «Гоман», якой кіравалі А. Марчанка і Х. Ратнер. Былі выдадзены два нумары газеты «Гоман», якая прапагандавала ідэі абласной аўтаноміі Беларусі ў федэратыўнай рэспубліканскай Расіі. «Гомоновцы» ўпершыню заявілі пра існаванне беларускай нацыі, адстойвалі яе правы на нацыянальную самастойнасць.У наступныя гады народніцтва набывала ліберальны характар. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапанавалі ўмацаваць супольнае землекарыстанне, даць сялянам палёгкавыя крэдыты, развіваць сялянскія здабычы і г.д.Развіццё капіталізму прывяло да фармавання значных кадраў працоўнага класа Беларусі. У сілу наяўнасці тут мноствы дробных прадпрыемстваў становішча працоўнага класа Беларусі было цяжэйшым, чым у Расіі. 13 - 14-гадзіннікавы працоўны дзень, нізкая зарплата, штрафы, адсутнасць страхавога і пенсійнага забеспячэння пхала працоўных да розных формаў барацьбы. Спачатку гэта было ўцёкі, а ў 70-е гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту станавіцца стачка. У 70-х - першай палове 80-х адбылося 23 страйкі. У 80-е гады сталі стварацца кружкі сярод працоўных, дзе вывучаліся творы К. Маркса і Ф. Энгельса. У верасні 1895 г. у Вільню для перамоў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі прыязджаў В.І. Ленін. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі дзейнічалі ў Менску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмяне, Брэст-Літоўску, Гародня, Пінску. Чальцы сацыял-дэмакратычных арганізацыяй праводзілі палітычную агітацыю сярод працоўных, распаўсюджвалі ўлёткі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачнай барацьбой працоўных. У сакавіку 1898 г. у Менску адбыўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, і было абвешчана стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі (РСДРП).У працоўным і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'явіліся свае спецыфічныя рысы: імкненне габрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў ствараць працоўныя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Былі створаны сацыял-дэмакратычныя арганізацыі Каралеўствы Польскага «Усеагульны габрэйскі звяз у Літве, Польшчы, Расіі» (Бунд).

35. На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на беларускай зямлі. Экспарту прадукцыі з Беларусі садзейнічала яе блізкае знаходжанне да рынкаў збыту і добрыя шляхі зносін. Аднак гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўвалася феадальнае землеўладанне іфеадальныя парадкі на вёсцы). Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Менавіта зямельнае пытанне стала падставай да разгону першых дзвух Дзяржаўных Думаў. Патрабавалася правесці неадкладныя рэформы на вёске.3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя плацяжы. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні).А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. – дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Урадаваму праекту рэформ на вёске быў супрацьпастаўлены больш радыкальны праект, распрацаваны дэпутатамі Дзяржаўнай думы, але ён быў адвергнуты, а Першая і Другая Думы распушчаны Мікалаем II.Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх – разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа – асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, выдача сялянам ссуд і крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы.

36. чынай рэвалюцыі 1905-1907 гг. была барацьба паміж ростам капіталізму і рэшткамі прыгону. Яна мела буржуазны характар, бо павінна была забяспечыць умовы для развіцця капіталізму і дэмакратызаваць усе грамадска-палітычныя інстытуты. Па сваім рухаючым сілам яна была дэмакратычнай. У ёй прынялі ўдзел самыя шырокія слаі працоўных. Ініцыятарамі рэвалюцыі выступілі партыі РСДРП, ПСР, Бунд, Польская партыя сацыялістаў (ППС), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Узаемапаразумення паміж імі не назіралася, што адлюстравалася ў тактыцы барацьбы. Найбольшым уплывам карысталіся эсэры, яны распаўсюджвалі літаратуру, прымалі ўдзел у стачках і забастоўках. Забастоўкі 11-15 студзеня ахапілі Мінск, Магілёў, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў. Усеагульная забастоўка, колькасцю каля 4-х тысяч чалавек, адбылася 16 студзеня ў Гомелі. Да рабочага руху далучыўся сялянскі, са студзеня па красавік прайшло 53 сялянскія выступленні. РСДРП на III з'ездзе ў красавіку прыняла рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння самаўладдзя. Вясной і летам прайшла новая хваля забастовак. Рэвалюцыя ішла на ўздым. Цар прыняў рашэнне аб сазыве Булыгінскай думы, але яе байкатавалі. Восенню адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў і Цар вымушаны быў прыняць Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г., які дэклараваў свабоду слова, сходаў, веравызнання, выбараў, арганізацый. Пасля гэтага рэвалюцыя пайшла на спад. Галоўным было сялянскае пытанне: трудавікі, эсэры, сацыялдэмакраты адстойвалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння, а акцябрысты і памешчыкі падтрымлівалі рэфармацыйную праграму Сталыпіна, і пасля прыняцця сталыпінскай праграмы Дзяржаўная дума раскалолася. 3 чэрвеня 1907 г. цар выдаў Маніфест аб роспуску Дзяржаўнай думы. Гэта падзея атрымала назву дзяржаўнага перавароту, таму што быў прыняты новы закон аб выбарах у Думу, па якім значна павялічылі маёмасны цэнз, гэта закрыла дарогу на выбары вялікай колькасці рабочых і сялян. У Думу трапілі ў асноўным прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі ўвогуле не былі прадстаўлены. Выбары ў Думу сталі паражэннем рэвалюцыі 1905-1907 гг., аднак рэвалюцыя выкрыла рэакцыйную сутнасць самаўладдзя і адсутнасць у яго здольнасці да рэфармавання. Рэвалюцыя разбурыла ілюзіі адносна асобы цара, як заступніка народа.

37. Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію.Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі.З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна–Вільня–Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.Асабліва цяжка адбівалася вайна на гаспадарцы. Былі перабудаваны многія фабрыкі і заводы, а таксама створана шмат часовых прадпрыемстваў і майстэрань, што абслугоўвалі армію. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Па сутнасці, гэта былі стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроў. Найбольш масавымі сялянскія выступленні былі ў Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. З іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

38. У пачатку XX ст. у Беларусі адбыліся дзве буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905-1907 гг. была вызвана пагаршэннем становішча народа ў су-вязі з эканамічным крызісам у пачатку XX ст. Сотні прадпрыемст-ваў спыняі або скарачалі вытворчасць. Павялічылася беспрацоўе. Пачаткам рэвалюцыі сталі падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, названыя «Крывавай нядзеляй». Было расстраляна мірнае шэсце рабочых з петыцыяй да цара. Студзеньскі рух салідарнасці ахапіў каля 30 гарадоў і мястэчкаў Беларусі. Новы ўздым палітычнага рабочага руху быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. Разгортваўся сялянскі рух. Першым найболын значным выступленнем была за-бастоўка сялян-падзёншчыкаў і батракоў у чэрвені 1905 г., якая ахапіла амаль усе маёнткі Навагрудскага павета. У Мінску і Брэс-пе одбыліся выступленні салдат.
Каб спыніць рэвалюцыйны рух, царскі ўрад пайшоў на ўступкі. 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў Маніфест, абвяш-чаўшы дэмакратычныя свабоды і скліканне заканадаўчай Дзяр-жаўнай думы. У гэты час праходзіла ўсерасійская кастрычніцкая палітычная стачка. На Беларусі найбольш актыўна ў ёй выступалі чыгуначнікі. 18 кастрычніка ў Мінску адбыўся Курлоўскі рас-стрэл. Губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на Прывакзальнай плошчы ў Мінску. Было забіта 100 ча-лавек, каля 300 паранена. Аналагічныя падзеі адбыліся ў Віцебску 19 кастрычніка.Тут таксама быў расстраляны мірны мітынг. Усе-расійская кастрычніцкая стачка перарасла ў снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. У Мінску ў снежні 1905 г. пачалася ўсеагульная стачка, але ва ўзброенае паўстанне яна не перарасла.На працягу 1906-1907 гг. назіраўся павальны спад рэвалю-цыі. Каб супакоіць сялян, былі адменены выкупныя плацяжы за зямлю, указам ад 9 лістапада 1906 г. аб выхадзе сялян з абшчыны пачалася Сталыпінская аграрная рэформа. Гэта, а таксама стварэн-не Дзяржаўнай думы - першага парламента ў Расіі, стала га-лоўнымі вынікамі рэвалюцыі. Трэццячэрвенскім дзяржаўным пераваротам 1907 г., калі цар распусціў II Дзяржаўную думу, закон-чылася першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі.Г лоўнай прычынай лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі былі цяжкасці, вызваныя першай сусветнай вайной. Цэны з 1913 па 1917 гг. на харчовыя прадукты ўзраслі ў 5-8 разоў. Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця сад-зейнічалі росту антываенных і антыўрадавых настрояў -сярод сал-дат. Працоўныя патрабавалі міру, хлеба, зямлі. Лютаўская рэва-люцыя адбылася 23 лютага-2 сакавіка 1917 г. У выніку было звергнута самадзяржаўе у Расіі. 2 сакавіка Мікалай II адрокся ад прэстола. У краіне ўстанавілася двоеўладдзе - буржуазны Часовы ўрад і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
За два месяцы пасля рэвалюцыі ў Беларусі было створана 37 Саветаў, у якіх пераважалі меншавікі, бундаўцы, эсэры, хаця ар-ганізатарамі Саветаў у болыпасці выпадкаў з'яўляліся балыпавікі (М.В. Фрунзе, І.Е. Любімаў і інш.). Органы Часовага ўрада на Бе-ларусі прадстаўлялі губернскія і павятовыя камісары, прызнача-ныя з прадстаўнікоў буржуазіі і памешчыкаў. Галоўным вынікам лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі стала выразнае акрэсліванне трох галоўных груповак сіл, якія ўпарта пачалі барацьбу за ўладу і ўплыў на народныя масы:
1) Часовы ўрад і яго прыхільнікі;
2) балынавікі - РСДРП(б) і яе арганізацыі;
3) нацыянальна-дэмакратычныя партыі і арганізацыі, і перш
за ўсё БСГ.
Такім чынам, буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі у пач. XX ст. актывізавалі грамадства, прывялі яго да размежавання палітычных сіл.

40. Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа.

Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. У выўленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч. Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905—1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры. Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны – неакласiцызм.

41. 25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Рабочыя i салдаты пад кiраунiцтвам бальшавiкоу скiнулi Часовы урад. Прычынамi рэвалюцыi сталi цяжкасцi, вызваныя nepшай сусветнай вайной, незадаволенасць палiтыкай Часовага урада, якi не вырашау пытаннi аб мiры i зямлi.Паведамленне аб перамозе узброеннага паустання у Петраградзе прыйшло у Мiнск 25 кастрычнiка. Мiнскi Савет, у якiм пераважалi бальшавiкi, узялi на сябе кiраунiцтва рэвалюцыяй у Мiнску. Ён абвясцiу сябе уладай i на важнейшыя аб'екты горада паслау сваiх камiсарау. 3 салдат, вызваленых з турм на вул. Валадарскага, якiя раней былi арыштаваны за палiтычныя выступленнi, быу арганізаваны Першы рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання рэвалюцыi на чале з меньшавiком Калатухiным. Яго падтрымалi усе астатнiя партыi. Перавага сiл была на баку Камiтэта. I толькi, калi Мiнскаму Caветy прыйшоу на дапамогу браняпоезд з па-бальшавiцку настроечномi салдатамi з Заходняга фронту, Камiтэт выратавання здауся. 2 лiстапада была абвешчана перамога савецкай улады у Miнску. К гэтаму часу рэвалюцыя ужо перамагла у Вiцебску. Гомелi i iншых гарадах. Непасрэднае кiраунiцтва пераходам улады да Саветау ажыццяуляу ВРК (ваенна-pэвалюцыйны камiтэт) Заходняй вобласцi i фронту на чале з K.I. Ландэрам.Пазней за ycix гарадоу савецкая улада устанавiлася у Магiлёве. Тут знаходзiлася Стаука Вярхоунага галоунакамандуючага генерала М.М. Духонiна. Бальшавiкi накiравалiі сюды узброеныя сiлы. 27 лiстапада Стаука была лiквiдавана. Улада перайшла у pyki ВРК. Такiм чынам, з 25 кастрычнiка па 27 лiстапада рэвалюцыя перамагла на усей Беларусь Была установлена улада Саветау. Вышэйшымi органамi савецкай улады сталi Аблвыкамзах (абласны выканаучы камiтэт Зах. вобласцi i фронту, на чале з А.Ф. Мяснiковым) i CHK (Савет Народных камiсарау) на чале з K.I. Ландэрам. На месцах улада пераходзiла да Савeтау.

42. У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыi не зрабiлi нiчога, как вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 г. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў. перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.
На захопленай тэрыторыi акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты.
Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнулiся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматай да беларускага народа. Беларусь была аб`яўлена народнай рэспублiкай. Былi вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краiны, тэрыторыя, формы ўласнасцi i iнш. Кiруючым органам БНР былi Рада i Народны Камiсарыят. 25 сакавiка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфiчных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць i незалежнасць БНР яе кiраўнiкi хацелi здзейснiць пры дапамозе Германii. Аднак зрабiць гэта было немагчыма. Германiя не была зацiкаўлена ў стварэннi такой дзяржавы. Не прызналi БНР i iншыя краiны. Рада БНР аб`явiла аб разрыве з Расiяй, не ўлiчваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжовывалася толькi сферай культуры. Не было i судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэннi беларускай дзяржаўнасцi.
У вынiку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыi ў Германii германскiя войскi пакiнулi Беларусь. 13 лiстапада 1918 г. савецкi ўрад ануляваў Брэсцкi дагавор.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-26; Просмотров: 369; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.026 сек.