Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сярэднявечча, яго храналагічныя рамкі, асаблівасці




СТАНАЎЛЕННЕ СЯРЭДНЕВЯКОВАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. УЗНІКНЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

Раздзел 1.

 

 

У гісторыі Беларусі, як і ў іншых краінах, важнае месца займае сярэдневяковы перыяд. Сам тэрмін “сярэднія вякі” упершыню быў выкарыстаны італьянскімі гуманістамі яшчэ ў XV ст. у адносінах да таго часу, які аддзяляў еўрапейскую гісторыю ад антычнасці. У XVII ст. нямецкімі вучонымі гэты тэрмін быў уведзены і ў агульную перыядызацыю сусветнай гісторыі. Цяпер тэрмін “сярэднія вякі”шырока выкарыстоўваецца як у нашай, так і ў замежнай гістарыяграфіі. Праўда, у гісторыкаў няма адзінай думкі адносна храналагічных рамак сярэднявечча. Адны з іх звязваюць сярэднія вякі з ІІ – ХІІІ стст., другія з V – сярэдзінай XVII стст., а трэція разглядаюць сярэднія вякі ў межах V – XV стст., вылучаючы ў гэтым перыядзе Ранняе сярэднявечча (V – IX стст.), Высокае (Х – ХІІІ стст.) і Позняе (XIV – XV стст.). Акрамя тэрміна “сярэднія вякі”, у апошнія гады выкарыстоўваецца і паняцце “еўрапейская сярэдневяковая цывілізацыя” (іншы раз “еўрапейская хрысціянская цывілізацыя”), якую падзяляюць на заходнюю і ўсходнюю.

Такі падыход да вызначэння пачатку сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі не выпадковы. Ён абгрунтаваны падзеямі, звязанымі з заняпадам Рымскай імперыі і яе падзелам на дзве часткі: Заходнюю (уласна Рымскую) і Усходнюю (Візантыйскую). Гэта адбылося ў 476 г., г.зн. у V ст., і многія навукоўцы ўлічваюць падзеі, якія адбыліся тады, пры распрацоўцы перыядызацыі еўрапейскай гісторыі, пачынаючы сярэднія вякі з V ст.

Еўрапейская сярэдневяковая цывілізацыя склалася на базе Рымскай імперыі і падзел яе на Заходнюю і Усходнюю вызначыла не толькі сама спадчына гэтай імперыі, але і вядучыя хрысціянскія канфесіі – каталіцызм, які замацаваўся ў заходняй частцы і праваслаўе – ва усходняй. Хрысціянства адыграла вялізную ролю ў станаўленні і развіцці еўрапейскай сярэдневяковай цывілізацыі. Яно стала яе духоўнай асновай, сфарміравала светапогляд людзей, нормы іх маралі і паводзін, вызначала культурнае жыццё сярэдневяковага грамадства. Разам з тым хрысціянская царква была таксама ўплывовай палітычнай і грамадскай сілай (практычна ва ўсіх краінах гэта рэлігія была дзяржаўнай), валодала значнымі матэрыяльнымі рэсурсамі і, у прыватнасці, зямельным фондам.

Сярэднявечча мела і іншыя тыпалагічныя рысы, якія адрознівалі яго ад другіх гістарычных эпох. Так, сярэдневяковае грамадства пераважна было аграрным, прычым у гэтай сферы склаліся і панавалі феадальныя вытворчыя і сацыяльныя адносіны, якія вызначалі і дзяржаўны лад еўрапейскіх краін.

Але сярэднявечча, як гэта рабілі некаторыя гісторыкі, нельга разглядаць у якасці змрочнай цёмнай эпохі з застойнымі з’явамі. Ад такой характарыстыкі яго цяпер адмовіліся. Сярэдневяковае грамадства не пазбаўлена было дынамізму, г.зн. развіцця і менавіта ў той перыяд змянілася палітычнае і культурнае аблічча Еўропы і, у прыватнасці, узнікла большасць сучасных дзяржаў і народаў. Сфарміраваўся і новы гарадской лад жыцця, у той час не толькі працягвалі развівацца раней узнікшыя гарады, але з’явілася шмат іншых, актывізавалася развіццё рамёстваў і гандлю, а ў некаторых краінах з’явіліся нават і мануфактуры. Нягледзячы на ўплыў рэлігіі, у сярэдневяковы перыяд адбываліся змены і ў духоўным жыцці, культуры, навуцы, сферы адукацыі [1].

Як ужо адзначалася, пачатак сярэднявечча ў Еўропе звязваецца з заняпадам Рымскай імперыі і хоць гэты заняпад не меў непасрэднага дачынення да беларускіх зямель, ёсць падставы і ў нашай гісторыі сярэдневяковы перыяд таксама пачынаць з V ст., маючы на ўвазе тыя важныя змены, што адбыліся ў гэты час. Такі падыход да вызначэння пачатковай храналогіі сярэдневяковай гісторыі Беларусі, быў пакладзены ў аснову перыядызацыіі айчыннай гісторыі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Да гэтага часу беларуская гістарыяграфія выкарыстоўвала фармацыйную перыядызацыю, якой прытрымліваліся ўсе савецкія гісторыкі. Тады, як вядома, перыядызацыя як сусветнай, так і айчыннай гісторыі будавалася на марксісцкім вучэнні аб грамадска-эканамічных фармацыях, і сярэднія вякі звязваліся з феадалізмам, які ў савецкай гістарычнай навуцы ў адносінах да гісторыі ўсходнеславянскіх народаў пачыналі з ІХ ст.

Але марксісцкі падыход да гістарычнай перыядызацыі падзялялі не ўсе гісторыкі (нават у Савецкім Саюзе наконт яго ўніверсальнасці выказваліся сумненні), і змены, што адбыліся ў гістарычнай навуцы ў 90-я гады мінулага стагоддзя, спрыялі перагляду ранейшых схем і прадстаўленняў аб гістарычным працэсе. Менавіта тады ў нашай краіне была ўведзена новая перыядызацыя гісторыі Беларусі, узгодненая з перыядызацыей сусветнай гісторыі і з падзелам яе на Старажытны час, Сярэднявечча, Новы і Навейшы час [2]. Выкарыстанню такой перыядызацыі спрыяла распрацоўка нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, на аснове якой былі створаны і выдадзены базавыя праграмы і вучэбныя дапаможнікі па айчыннай гісторыі для агульнаадукацыйнай школы, з’явіўся тады і новы дапаможнік для студэнтаў [3]. У іх гісторыя Беларусі выкладалася на аснове спалучэння фармацыйнага падыхода з цывілізацыйным, і сярэднія вякі ў айчыннай гісторыі ўкладваліся ў храналагічныя рамкі заходнееўрапейскага сярэднявечча паміж V (VI) і XV стст.

Наколькі абгрунтаваны такі падыход, гэта асобнае пытанне, на якім мы не будзем спыняцца, тым больш, што яно ўжо падымалася ў друку, у прыватнасці, беларускім гісторыкам Г. Сагановічам [4,с.9-17]. З многімі крытычнымі заўвагамі і ўвогуле з разважаннямі гэтага гісторыка па пытаннях перыядызацыі можна пагадзіцца. Але яго катэгарычнае заключэнне: “перанос храналагічных рамак старой заходнееўрапейскай перыядызацыі на гісторыю Беларусі ні чым не апраўданы” наўрад ці знойдзе прыхільнікаў, хоць бы таму, што, як прызнае і сам гэты гісторык, “уселякі падзел гістарычнага часу адносны і ўмоўны”, і што “гісторыя кожнага народу мае свой сэнс, сваю дынаміку і масштабы часу” [5,с.3,15,17], г.зн. свае асаблівасці. Так вось адной з важнейшых задач навукоўцаў і з’яўляецца раскрыццё як зместу, так і асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускіх зямель на аснове класічнай еўрапейскай мадэлі перыядызацыі гісторыі, у тым ліку і ў сярэднія вякі, пачынаючы іх з V ст. Тым больш, што з гэтага часу і ў нашай гісторыі адбыліся істотныя змены, яна ўжо далёка адышла ад старажытнасці, асабліва ў ХІІ – ХІІІ стст. і стала развівацца ў рэчышчы ўсходнеславянскай еўрапейскай цывілізацыі, іспытываючы ўплыў дасягненняў і заходнееўрапейскіх краін.

Так, з V – VІ стст. стала змяняцца этнічная сітуацыя на беларускіх землях, таму што тут пачалі рассяляцца і замацаваліся ўсходнеславянскія плямёны. З прыходам гэтых плямёнаў паскорыўся і агульны рост вытворчых сіл у занятых імі раёнах, адбыўся пераход да новых форм грамадскай і сацыяльнай арганізацыі, зарадзілася і стала развівацца дзяржаўнасць, феадальныя адносіны. Праўда, феадалізм на ўсходнеславянскіх землях меў сваю спецыфіку, якая, на думку многіх гісторыкаў, тлумачылася прыродна-геаграфічнымі фактарамі і адсутнасцю ва ўсходніх славян “античного наследия”, што прадвызначыла т. зв. “бессинтезный” шлях развіцця феадалізму і ўвогуле сярэдневяковага грамадства. Але своеасаблівасць феадалізацыі грамадства была характэрна і для другіх рэгіёнаў. Таму невыпадкова, як адзначае Г. Штыхаў, гісторыкі “вылучаюць у Еўропе лакальныя мадэлі цывілізацыі (заходнееўрапейскую, центральнаеўрапейскую, усходнееўрапейскую) і рэгіёны з рознымі формамі і тэмпамі грамадскага развіцця” [6,с.17]. Ды і звязваць сярэднія вякі толькі з феадалізмам таксама нельга і, у прыватнасці, з адной з яго характэрнай рысаю – вассалітэтам, як гэта робіць Г. Сагановіч. Дарэчы, адмаўляць вассалітэт на Русі таксама няма падстаў, ён меў асноўныя рысы, характэрныя для вассалітэту ўвогуле і трымаўся на княжацка-дружынных адносінах (у далейшым ён не атрымаў развіцця) [7,с.137]. Паняцце “феадалізм” вельмі ўмоўнае. У сучаснай навуцы (асабліва заходнееўрапейскай) паняцце “феадалізм” не з’яўляецца чым-та бясспрэчным нават для сярэднявяковых краін Заходняй Еўропы. Таму не ўсе даследчыкі выкарыстоўвалі гэтае паняцце пры асвятленні іх гісторыі. Напрыклад, нямецкія вучоныя пішуць не аб феадалізме, а аб “ленной системе”, адзначаючы яе фундаментальнасць. Амерыканская медыявістыка канцэнтруе ўвагу на роднасці палітычных сістэм у розных краінах сярэднявяковага Захаду. Нават у Францыі, дзе больш за ўсё адстойвалася ўніверсальнасць феадалізма, некаторыя навукоўцы ўжывалі тэрмін “феадалізм” толькі для апісання грамадскага ўладкавання сваёй краіны ХІ – ХІІІ стст. [8,с.97].

Істотныя змены адбыліся ў сярэдневяковы перыяд і ў культуры беларускіх зямель, духоўным жыцці, прычым тут ужо з канца Х ст. стала распаўсюджвацца новая рэлігія – хрысціянства (праваслаўнага абраду), якая звязала беларускую гісторыю з усходнееўрапейскай цывілізацыяй, што базіравалася на візантыйскіх традыцыях.

Змяніліся таксама знешнія ўмовы развіцця беларускіх зямель, яны не толькі былі часткай усходнеславянскага міру, звязаны са Старажытнай Руссю, але і ўсё актыўней сталі ўцягвацца ў сістэму міжнародных адносін.

Усе гэтыя змены асабліва прыкметны былі з ІХ –Х стст., таму некаторыя навукоўцы пры распрацоўцы перыядызацыі гісторыі Беларусі вылучалі менавіта гэтыя стагоддзі ў якасці своеасаблівага рубяжа.

Такім чынам, прыкладна з сярэдзіны І тыс. н.э. гістарычнае развіццё беларускіх зямель стала вызначацца працэсамі, якія, хоць і мелі асаблівасці, у цэлым былі характэрны для сярэднявечча.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2459; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.