Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх эвалюцыя, месца ў палітычнай сістэме Старажытнай Русі 1 страница




 

Пытанне аб узнікненні дзяржавы заўсёды прыцягвала ўвагу вучоных самых розных накірункаў і распрацоўваецца яно як у агульнатэарэтычным, так і канкрэтна-гістарычным аспектах. Аналіз навуковай літаратуры паказвае, што ў адносінах да дзяржавы склаліся два асноўныя падыходы. Першы: дзяржава – гэта геаграфічная адзінка, якае мае свае каардынаты, тэрыторыю, межы і пражываючае тут насельніцтва. У гэтым сэнсе яе можна назваць краінай. Цяпер, напрыклад, на зямлі існуе больш за 200 дзяржаў-краін, у іх ліку і наша краіна ці дзяржава пад назваю Рэспубліка Беларусь або проста Беларусь. Разам з тым дзяржава – гэта асобны інстытут палітычнай сістэмы, які кіруе краінай і прызваны абараняць інтарэсы і правы пражываючых на яе тэрыторыі грамадзян, вырашаць усе пытанні як унутранага, так і знешняга жыцця.

Усе гэтыя значэнні ўзаемазвязаны і знаходзяць адлюстраванне ў прыкметах, якія ўласцівы дзяржаве. Звычайна вылучаюць тры такія прыкметы: 1) наяўнасць тэрыторыі з пастаянна пражываючым насельніцтвам, якое з’яўляецца падданным дзяржавы; 2) наяўнасць публічнай улады і асобнага механізма яе рэалізацыі, ажыццяўлення функцый дзяржавы. Пры гэтым падданыя дзяржавы абкладываюцца падаткамі і іншымі фінансавымі паборамі, якія неабходны для ўтрымання апарата кіравання і другіх органаў; 3) суверэнітэт дзяржавы. У гэтым паняцці адлюстроўваецца не толькі незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый, але і верхавенства ўлады, законаў дзяржавы на сваёй тэрыторыі. Менавіта суверынітэт забяспечвае дзяржаве самастойны шлях развіцця, недатыкальнасць яе межаў, неўмяшацельства другіх дзяржаў і суб’ектаў міжнародных адносін у яе ўнутраныя справы.

Не вызывае сумнення той факт, што дзяржава і як тэрытарыяльна-геаграфічнае ўтварэнне, і як асобны палітычны інстытут – з’ява гістарычная, г. зн. узнікае на пэўным этапе развіцця чалавечага грамадства. І ўжо з самага пачатку свайго існавання яна, на думку сучасных даследчыкаў, выступае ў якасці шырокай арганізацыі, якая павінна была вырашаць праблемы, меўшыя дачыненні да ўсяго насельніцтва. “Гэта, уласна кажычы,. – адзначае палітолаг К. Гаджыеў, - асноўная форма інтэграцыі грамадства на строга абмежаванай геаграфічнай тэрыторыі, падначаленай пэўнаму віду палітычнага панавання. Яна з’яўляецца носьбітам улады, юрысдыкцыя якой распаўсюджваецца на ўсіх членаў грамадства і на ўсю тэрыторыю краіны” [20,с.99].

З гэтых агульнатэарэтычных палажэнняў мы павінны зыходзіць, вывучаючы гісторыю ўзнікнення і развіцця дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх, у тым ліку і беларусіх землях. Так, ёсць падставы сцвярджаць, што элементы дзяржаўнасці ва ўсходніх славян з’явіліся на апошняй стадыі развіцця першабытнага грамадства ў перыяд т. зв. ваеннай дэмакратыі. Праўда, пытанне аб часе ўзнікнення дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх землях застаецца спрэчным, па яму выказваліся розныя пункты гледжання. Напрыклад, у дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі была выказана думка аб існаванні дзяржавы ва ўсходніх славян ужо ў перыяд да нашай эры. Такой думкі прытрымліваўся расійскі гісторык В. Тацішчаў. Аб узнікненні дзяржавы на землях усходніх славян у старажытнасці гаварылі і некаторыя савецкія, а таксама і беларускія гісторыкі, напрыклад, Я. Юхо [21].

Але такі погляд недастаткова аргументаваны, таму што вельмі мала крыніц, якія маюцца ў распаржэнні навукоўцаў. На наш погляд, больш абгрунтаваны пункт гледжання тых даследчыкаў, якія час узнікнення дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх землях адносяць да ранняга сярэднявечча, калі тут фарміраваліся племянныя княжанні. Іх многія даследчыкі лічаць першапачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ці першаснай формай дзяржаўнасці. Менавіта ў працэсе развіцця гэтых княжанняў і вызначыліся тыя прыкметы, якія характэрны для дзяржавы, у тым ліку і органы ўлады і кіравання на чале з князямі. Такія аб’яднанні складваліся, на думку расійскага гісторыка А. Горскага, у працэсе рассялення славян на працягу VI – VII - ІХ – Х стст. І тады ж адбываўся злом старых рода-племянных структур, фарміравалася новая службовая знаць, якая займе вядучыя пазіцыі ў тэрытарыяльна-палітычных супольнасцях, вядомых як “княжанни” [22,с.121,126,129]. Аб існаванні такіх княжанняў ва ўсходніх славян сведчаць пісьмовыя крыніцы, і, у прыватнасці, “Аповесць мінулых гадоў”. Іх цэнтрамі станавіліся гарады.

У агульным рэчышчы ўсходнеславянскай гісторыі мы павінны разглядаць праблему ўзнікнення і развіцця дзяржаўнасці і на беларускіх землях. Тут гэты працэс найбольш выразна праявіўся ў раёне Падзвіння і Верхняга Падняпроўя, дзе замацаваліся крывічы, дакладней, частка крывічоў. Увогуле гэта было буйнае ўтварэнне тыпа племяннога саюза, у якое, на думку беларускага гісторыка А. П’янкова, уваходзілі не толькі крывічы, але і землі, якія займалі суседнія дрыгавічы, радзімічы, вяцічы і севяране [23,с.163-164]. Можна сцвярджаць, что на базе гэтага саюза паступова склалася і дзяржаўнае ўтварэнне – княжанне, цэнтрам якога стаў Полацк. Аб палачанах як жыхарах гэтага княжання гаворыцца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Вось як піша старажытны летапісец; “И по сихь братья держати почаша род ихъ княженье в полях, а в деревлях своё, а дреговичи свое, а славяне свое в Новгороде, а другое на Полоте, иже полочане ” (вылучана намі – П.Дз.) [24,с.13]. Летапісец пры гэтым разглядае палачан менавіта як частку крывічоў, аб чым таксама ёсць адпаведны запіс у “Аповесці мінулых часоў”. Аналіз летапісных дадзеных паказвае, што як дзяржаўнае ўтварэнне княжанне ў палачан існавала ўжо ў ІХ ст. Менавіта тады ўпершыню названы горад Полацк (862 г.) і, трэба меркаваць, у палачан у той час быў князь, магчыма з Рурыкавічаў. У Х ст. дзяржаўны характар гэтага княства становіцца зусім відавочным. Тады у адносінах да яго ў летапісах усё часцей сталі ўжывацца такія паняцці, як “воласць”, “зямля”, (тэрмін “Полацкая зямля” упершыню упамінаецца ў летапісе пад 1128 г.) у якія ўкладваўся дзяржаўна-палітычны сэнс [25]. У летапісы названа і імя полацкага князя – Рагвалода. Летапісец адзначае, что гэты князь “... держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю” [26,с.320]. Магчыма ён быў скандынаўскага паходжання (“пришел из-за моря”). Некаторыя гісторыкі лічылі, што Рагвалод прыбыў на Русь яшчэ пры кіеўскім князі Святаславе, да якога паступіў на службу, атрымаўшы ў кіраванне Полацкую воласць. М. Доўнар-Запольскі выводзіў паходжанне Рагвалода з заходніх славян, а беларускі гісторык М. Ермаловіч абгрунтаваў пункт гледжання, што Рагвалод паходзіў з мясцовага княжацкага роду [27,с.70-72].

Паступова ўзнікла дзяржаўнасць і ў дрыгавічоў, яго першаснай формай таксама было “княжанне”, упамінаемае ў летапісе. Летапісец называе князя Тура, які, быццам, прыйшоў разам з Рагвалодам з-за мора і “имяше волосте свою в Турове”. Трэба сказаць, што асоба гэтага князя вызвала ў гісторыкаў спрэчкі. Адны з іх (А. Шахматаў, М. Доўнар-Запольскі, П. Галубоўскі) запіс у летапісе лічаць легендай, другія (В. Тацішчаў, В. Ключэўскі, М. Ціхаміраў) прызнаюць летапіснае паведамленне сапраўдным і разглядаюць гэтага князя асобай гістарычнай, прычым (гэта пункт гледжання беларускіх гісторыкаў П. Лысенкі і М. Ермаловіча) мясцовай, не варажскага, а дрыгавічскага паходжання.

Есць падставы меркаваць, што дзяржаўныя формы арганізацыі грамадскага жыцця меліся і ў радзімічаў. На чале іх таксама стаялі князі. Магчыма, такім князем быў Радзім, імя якога ўпаімнаецца ў “Аповесці мінулых часоў”. Кансалідацыя гэтага племяннога ўтварэння праходзіла ў Пасожжы, але развівалася яна павольней, чым у другіх раёнах. Сказваліся розныя прычыны і, відаць, тое, што ў сярэдзіне ІХ ст. радзімічы папалі ў залежнасць ад хазар.

Такім чынам, асновай дзяржаўнасці на ўсіх беларускіх землях станавіліся племянныя княжанні. Перадумовамі яе ўзнікнення стала паглыбленне грамадскага падзелу працы, з’яўленне прыватнай уласнасці і сацыяльных супярэчнасцяў, рост колькасці насельніцтва, ускладненне тых задач, якія паўсталі на тым этапе жыцця усходнеславянскіх плямёнаў.

Другімі славамі, гэта быў заканамерны працэс і развіваўся ён не толькі на беларускіх землях, але і ў іншых рэгіёнах, занятых усходнеславянскімі плямёнамі. Так, на поўначы, у раёне Прыільмення і Паладажжа, цэнтрам кансалідацыі мясцовых плямёнаў стаў Ноўгарад, дзе, на думку многіх гісторыкаў, склалася даволі вялікае дзяржаўнае ўтварэнне, у якім галоўную ролю адыгрывалі славяне. Паўднёвая ж група ўсходнеславянскіх плямёнаў была ўцягнута ў дзяржаваўтваральныя працэсы, што развіваліся вакол Кіева. Яшчэ больш узмацніліся гэтыя працэсы пасля аб’яднання ў другой палове ІХ ст. Наўгародскіх і Кіеўскіх зямель. У выніку ва Усходняй Еўропе з’явілася дзяржаўнае ўтварэнне, вядомае ў навуковай літаратуры як Кіеўская Русь ці Старжытнаруская дзяржава (у сучасных выданнях яна называецца і як дзяржава Русь).

Трэба зазначыць, што аб гісторыі дзяржавы Русь (тэрміны “Старжытная Русь”, “Кіеўская Русь” – літаратурныя, навуковыя) у крыніцах утрымліваюцца не толлькі адрывачныя, але і супярэчлівыя звесткі. І тым не менш можна сцвярджаць, што складвалася яна ў ходзе вострай барацьбы, звязанай з імкненнем кіеўскіх князёў пашырыць сферу свайго ўплыву, аб’яднаць пад сваёй уладай як мага больш зямель. Крыніцы сведчаць, што кіеўскія князі яшчэ да аб’яднання з Ноўгарадам рабілі неаднаразовыя паходы на суседнія землі, у тым ліку і на землі крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. Так, у Ніканаўскім летапісе пад 865 г. вылучаны паход кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на палачан. У ім мы чытаем: “Того же лета воевоша Оскольд и Дир полочан и много зла сотвориша” [28,с.246]. Некаторыя гісторыкі лічаць, што з гэтага часу полацкія крывічы трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх князёў. Ва ўсялякім разе полацкія крывічы сталі ўдзельнічаць у паходах кіеўскіх князёў, напрыклад, у паходзе 881 г. на Смаленск, паходзе 907 г. на Візантыю. Праўда, такі пункт погляду падзяляюць не ўсе навукоўцы, некаторыя разглядаюць Полацк таго часу не ў якасці падначаленага, а як саюзніка Кіева.

У летапісе гаворыцца і аб паходзе кіеўскіх князёў на землі радзімічаў. Аб гэтым ёсць звесткі ў “Аповесці мінулых гадоў”. Пад 885 г. у ёй паведамляецца, што кіеўскі князь Алег спытаў у радзімічаў: “Кому даете дань?”. Яны адказалі: “Хазарам”. І сказаў тады ім Алег: “Не давайте хазарам, но платите мне” [29,с.217]. З гэтага часу радзімічы сталі плаціць даніну Кіеву і тым самым былі ўключаны ў сферу ўплыва кіеўскіх князёў. Магчыма тады ж былі падначалены Кіеву і дрыгавічы. Аб гэтым пісаў яшчэ і Я. Турчыновіч [30.с.38].

Барацьба за землі палачан, раздімічаў і іншых плямёнаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, працягвалася і ў далейшым, прычым на гэтыя землі прэтэндавалі не толькі Кіеў, але і Ноўгарад. Так, у “Аповесці мінулых гадоў” апісваецца паход ноўгародскага князя Уладзіміра на Полацк у 980 г. (у час барацьбы з кіеўскім князем Яраполкам). Тады у Полацку княжыў Рагвалод, і Уладзімр папрасіў, каб яго дачка Рагнеда стала яму жонкаю, але Рагнеда адмовіла: “не хочу разути рабыніча, но Яраполка хочу” [31]. І калі, паведамляе летапісец, Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, зруйнаваў горад, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду забраў у Кіеў і прымусіў быць сваёю жонкаю (атрымаўшы перамогу над Яраполкам). Трэба адзначыць, што гісторыкі па-рознаму ацэньваюць гэтае летапіснае паведамленне і нават сумняваюцца ў праўдзівасці падзей таго часу. Аднак факт барацьбы за полацкія землі сапраўды меў месца. У гэтай барацьбе адлюстравалася саперніцтва не толькі Ноўгарада і Полацка, але і імкненне кіеўскіх князёў распаўсюдзіць сваю уладу на паўночны захад усходнеславянскай тэрыторыі і важны адрэзак гандлёвага шляху “з варяг в греки”. Шлюбныя адносіны былі тыповым для сярэдневяковага грамадства сродкам усталявання (ці пераймання) палітычнай улады. І князь Уладзімір, узяў за жонку Рагнеду, тым самым узаконіў свае правы на полацкія землі [32].

У. Ігнатоўскі і некаторыя іншыя гісторыкі лічаць, што Уладзімір Кіеўскі пасля перамогі над Рагвалодам далучыў да сваіх уладанняў і Тураў з яго землямі, бо ў тыя часы Тураўская воласць належала Полацку [33,с.40].

Працягвалася барацьба і за землі радзімічаў. Так, у 984 г. кіеўскі князь Уладзімір зрабіў паход на радзімічаў, таму што яны, як сцвярджае летапісец, адмовіліся плаціць даніну Кіеву. У час гэтага паходу адбылася бітва на раце Пішчане, што недалёка ад сучаснага горада Слаўгарада. Кіяўляне адалелі радзімічаў, атрымалі ў гэтай бітве перамогу [34,с.275].

Як бачым, беларускія землі былі ўключаны ў склад Старжытнарускай дзяржавы ўжо у пачатковы перыяд яе існавання і мы не можам ігнараваць гэту дзяржаву, вывучаючы сярэдневяковую гісторыю Беларусі. Няма падстаў таксама адмаўляць агульнаўсходнеславянскі характар Кіеўскай Русі, як гэта робяць некаторыя беларускія і ўкраінскія гісторыкі. Напрыклад, беларускі гісторык М. Ермаловіч Кіеўскую Русь не лічыў нават дзяржаваю, яна, на яго думку, была “штучным і таму нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб’яднаннем”. Яшчэ далей пашлі украінскія гісторыкі: для іх Кіеўская Русь з самага пачатку была ўкраінскай нацыянальная дзяржаваю, яе так і называюць – Украіна-Русь.

Не паглыбляючыся ў аналіз такіх падыходаў да Кіеўскай Русі, трэба сказаць, аднак, што пры ацэнцы гэтай дзяржавы нельга зыходзіць толькі з фактаў і падзей, якія сведчаць аб канфліктах, усобіцах, барацьбе паміж кіеўскімі і мясцовымі князямі. У такіх умовах складваліся ўсе еўрапейскія дзяржавы сярэдневяковага перыяду. Што ж тычыцца этнічнага характару Кіеўскай Русі, то яна не была ні украінскай, ні беларускай, ні рускай дзяржаваю, таму што ў той час (і гэту думку падзяляе большасць сучасных даследчыкаў) гэтыя этнасы яшчэ не сфарміраваліся. Гэта - дзяржава ўсходніх славян і менавіта ў гэтым сэнсе разумелі яе сучаснікі. Так аўтар “Слова о погибели Русской земли” характарызуючы яе межы (да часу нашэсця манголаў), пісаў: “отселе до Угор, и до Ляхов, до Чяхов, от Чяхов до Ятвязи, и от Карелы до Устьюга… и за Дышючим морем, от моря до Болгарь, от Болгарь до Буртас, от Буртас до Чермис, от Чермис до Мордви” [35,с.28]. Вось такой агромністай прадстаўлялася Старажытнаруская дзяржава, дзяржава, у межах якой пражывалі ўсходнія славяне (“русины”, “русичи”, “руськия”). Гэта была іх агульная дзяржава, “cветло светлая и украсно украшена, земля Руськая”.

Разам з тым усходнеславянскія плямёны, якія апынуліся ў складзе Кіеўскай Русі (а менавіта яны склалі яе этнічную аснову) мелі агульнае паходжанне, былі блізкія па мове, культуры, ды і ў палітычнай сферы кіеўскія князі прымалі меры па ўмацаванню дзяржавы, яе адзінства. Важную ролю ў збліжэнні ўсходнеславянскіх зямель адыграла і новая рэлігія – хрысціянства. Гэта прызнавалі нават і тыя гісторыкі, якія адмаўлялі агульнаславянскі характар Кіеўскай Русі. Вось як пісаў украінскі гісторык М. Грушэўскі: “Увогуле ўсе гэтыя новыя сувязі, прыўнесеныя Кіеўскай дзяржаваю і галоўным чынам эпохай Уладзіміра, аб’ядноўвалі паміж сабой не адны ўкраінскія землі і плямёны, а захватывалі таксама сучасныя беларускія і вялікарускія землі і сціралі, аслаблялі племянныя, этнаграфічныя адрозненні, не даваўшыя сябе адчуваць яшчэ доўгі час пасля за агульнасцю веры, іерархіі, кніжнасці, права і агульнага імя рускага. Духавенства і княжацкая дынастыя, з свайго боку, імкнуліся заглушыць усё, што раздзяляла гэтыя народнасці, і узмацняць у іх пачуццё адзінства” [36,с.82]. На важную кансалідуючую ролю хрысціянства (а яно, як вядома, было прынята Руссю па візантыйскаму ці грэчаскаму ўзору) указвалі і многія расійскія мысліцелі і гісторыкі. “Візантыйскія ідэі і пачуцці, - адзначаў рускі філосаф К.Ляонцьеў, - з’ядналі ў адно цэлае паўдзікую Русь” [37,с.47]. Як агульнаусходнеславянскую дзяржаву ацэньваюць Кіеўскую Русь і многія сучасныя даследчыкі. Аб гэтым сведчыла дыскуссія, якая адбылася на старонках расійскага часопіса “Родина” у 2002 г. (у ёй прынялі ўдзел дзевяць гісторыкаў, у тым ліку такія вядомыя, як А.Горскі, М.Катляр, В.Сядоў, В.Янін). Удзельнікі дыскусіі адзначалі, што ёсць падставы лічыць Старажытную Русь адзіным дзяржаўным утварэннем, якое было больш згуртаванае, чым некаторыя еўрапейскія сярэдневяковыя дзяржавы, напрыклад, Франкская дзяржава Каралінгаў [38,с.7]). На думку гісторыка І.Фраянава, Старажытную Русь можна разглядаць нават у якасці “особой древнерусской цивилизации”[39,с.38].

Усё гэта мы не можам не ўлічваць, аналізуючы асновы той дзяржаўнасці, якая ўвасобілася ў Кіеўскай Русі. Гэта дзяржаўнасць вырасла ў працэсе разлажэння родаплемянных адносін і адлюстравала асаблівасці развіцця як этнічных працэсаў, так і грамадскага ладу розных груп усходніх славян, характэрныя для ранняга сярэднявечча.

Разам з тым было б не правільна (як гэта рабілі многія савецкія гісторыкі) перабольшваць палітычнае адзінства дзяржавы Русь і недаацэньваць ролю мясцовых цэнтраў і княстваў, якія сфарміраваліся вакол іх. Аб’ектыўны аналіз крыніц паказвае, што з моманту свайго ўзнікнення Кіеўская Русь не адрознівалася ні цэнтралізацыяй у кіраванні, ні трываласцю свайго адзінства. Вось чаму, на наш погляд, больш абгрунтаваная думка тых гісторыкаў, якія не адмаўляюць агульнаусходнеславянскую прыроду Старажытнай Русі, але разглядаюць гэту дзяржаву як сваеасаблівую федэрацыю ці канфедэрацыю зямель-княстваў (або гарадоў) на чале з Кіевам, кожнае з якіх валодала значнай самастойнасцю і імкнулася выйсці з-пад улады кіеўскіх князёў.

У ліку такіх княстваў мы павінны перш за ўсё вылучыць Полацкае. Як адзначалася, гэта было першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях, якое ўжо ў ІХ ст. пачало афармляцца ў самастойную тэрытарыяльна-палітычную адзінку. У далейшым роля Полацкага княства яшчэ больш узмацнілася і яно мела ўсе прыкметы і інстытуты, характэрныя для дзяржавы, у тым ліку наяўнасць вярхоўнай улады ў асобе князя, узброеныя сілы, адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру. Праўда, гэта структура склалася не адразу. На думку беларускага даследчыка Г. Семянчука, фарміраванне тэрыторыі Полацкага княства праходзіла ў тры этапы: 1) пачатковы – да канца Х ст.; 2) першая палова ХІ ст. (да 1044г.); 3) другая палова ХІ ст. Да канца ХІ ст. гэты працэс у асноўным скончыўся. На той час яна мела агульную плошчу каля 100 тыс. км2 і межавала на поўдні з Тураўскім княствам, на поўначы і паўночным усходзе з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе са Смаленскім княствам, на захадзе з літоўскімі і латышскімі плямёнамі, якія знаходзіліся пад уплывам полацкіх князёў [40]. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ стст. пад пратэктаратам Полацка знаходзіліся таксама два невялікія княствы - Герцыке і Кукенойс, якія васальна залежылі ад полацкіх князёў. Як бачым, Полацкае княства сапраўды было буйнейшым дзяржаўным утварэннем, якое пры гэтым “уяўляла найбольш самастойную палітычную адзінку Старажытнай Русі” [41,с.290]. Улада полацкага князя распаўсюджвалася на вялізныя тэрыторыі, неселеныя не толькі ўсходнеславянскімі плямёнамі крывічоў, часткова дрыгавічоў, радзімічаў, але і на некаторыя землі балтаў (латгалаў, селаў, земгалаў, куронаў) і фіна-угорскіх плямёнаў (ліваў). Па-сучаснаму адміністрацыйнаму падзелу ў склад Полацкага княства ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай вобласці.

Неабходна адзначыць, што ўзвышэнне Полацка, ператварэнне яго ў буйны палітычны цэнтр Старажытнай Русі шмат у чым было звязана са зручным геаграфічным становішчам земляў полацкіх крывічоў. Праз гэтыя землі праходзілі тады важнейшыя гандлёвыя шляхі, якія звязвалі ўсходнеславянскія землі з многімі краінамі, у тым ліку і славуты шлях “из варяг в греки”. Гэтыя шляхі адначасова служылі і асноўнымі магістралямі ўнутранага гандлю, выкарыстоўваліся князямі і пры вырашэнні знешнепалітычных спраў.

Невыпадкова таму полацкія князі імкнуліся забяспечыць самастойнае дзяржаўнае развіццё сваіх зямляў, актыўна процідзейнічалі цэнтралізатарскай палітыцы Кіева. Гэтаму спрыяла і тое, што ўжо ў канцы Х ст. тут была адноўлена ранейшая дынастыя Рагвалодавічаў, якую прадстаўляў князь Ізяслаў – сын Рагнеды, унук Рагвалода. Ен быў высланы ў Полацкую зямлю разам з маці кіеўскім князем Уладзімірам і неўзабаве заняў княжацкі стол у Полацку.

Ужо сын Ізяслава Брачыслаў (1001 – 1044 гг.) распачаў актыўную барацьбу па ўмацаванню Полацкага княства, пашырэнню яго тэрыторыі. Так, у выніку пагаднення з кіеўскім князем Яраславам Мудрым (дарэчы, гэта быў яго дзядзька) Брачыславу Полацкаму ў 1021 г. (па выніках паходу на Ноўгарад) не толькі ўдалося ўключыць у склад Полацкага княства землі ў вярхоўі Заходняй Дзвіны і Ловаці з гарадамі Віцебск і Усвяты і тым самым замацаваць за сабой важныя валокі, якія злучалі гэтыя дзве ракі на шляху “из варяг в греки”, але дабіцца фактычнай незалежнасці ад Кіева. Як адзначаў гісторык Б. Грэкаў, Полацкае княства ўжо з 1021 г. стала “жыць аўтаномным жыццём, вядучы працяглую барацьбу з Кіевам” [42,с.485]. Некаторыя гісторыкі лічылі, што Брачыслаў Ізяслававіч тады разам з Яраславам Мудрым быў суправіцелям усіх зямель Кіеўскай Русі [43,с.57]. А гэта таксама сведчанне ўзросшай палітычнай ролі Полацка.

Узмацненню Полацкага княства спрыялі тады і тыя змены, якія адбываліся ў экнамічным развіцці яго зямель. Як раз у той час актывізавалася гарадское жыццё, рамесная дзейнасць, гандлёвыя сувязі, завяршаўся працэс славяна-балцкай асіміляцыі ў месцах рассялення крывічоў. Усе гэта стварала матэрыяльныя перадумовы для самастойнага развіцця княства і яно ўсё больш актыўна стала адстойваць сваю незалежнасць, што найбольш яскрава праявілася ў час княжання Усяслава Брачыслававіча (1044 – 1101 гг.). Гэта быў буйны дзеяч не толькі Полаччыны, яго ведала ўся Русь (ён нават названы быў Усяславам Чарадзеям). Менавіта ў гэты час Полацк стаў асноўным канкурэнтам Кіева. Адным з эпізодаў барацьбы Усяслава з Кіевам з’явілася бітва на р. Нямізе, што адбылася ў 1067 г. У гэтай бітве Усяслаў пацярпеў паражэнне, быў узяты ў палон князямі Яраслававічамі і нават пасаджаны ў драўляны поруб у Кіеве. Але падчас паўстання 1068 г. кіеўляне вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем кіеўскім. Каля сямі месяцаў ён знаходзіўся на кіеўскай прастоле, затым збег у Полацк. Аднак і пасля гэтых падзей Усяслаў працягваў барацьбу з Кіевам. Есць падставы сцвярджаць, што ў аснове канфлікту паміж Усяславам і Яраслававічамі (як і барацьбы яго бацькі Брачыслава) ляжалі прэтэнзіі полацкіх князёў на вялікакняжацкі кіеўскі пасад. Полацкія князі Ізяслававічы, зыходзячы з свайго паходжання ад першай жонкі Уладзіміра Рагнеды і яго сына Ізяслава, як старэйшага ў родзе, лічылі сябе законнымі спадкаемцамі вялікакняжацкага прастолу. Так што нельга перабольшваць сепаратызм полацкіх князёў. Да таго ж трэба мець на ўвазе і той факт, што “ваенна-палітычныя канфлікты ХІІ ст. насілі выразнай феадальны характар дзе функцыяніравала сістэма сюзерэнітэту-вассалітэту” [44,с.76]. На гэта ўказвалі многія расійскія гісторыкі, і такую думку падзяляе шэраг сучасных украінскіх і беларускіх нгавукоўцаў, у прыватнасці, Талочка А.П., Ляўко В.М., Штыхаў Г.В., Заяц Ю.А., Марзалюк І.А. [45]. Беларускі гісторык У. Ігнатоўскі ў свой час ваенныя канфлікты, якія адбываліся ў Кіеўскай Русі, назваў “хатнімі войнамі”. Праўленне Усяслава працягвалася 57 гадоў. Яно, як слушна заўважыў М. Ермаловіч, склала цэлую і асабліва багатую эпоху ў полацкай гісторыі, а само гэта княства дасягнула найбольшай магутнасці.

Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля стала аслабяваць і неўзабаве раздзялілася на ўдзелы, якія ўзначалілі прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі. Разам з тым і ў гэты перыяд не спынілася барацьба з Кіевам, які па-ранейшаму імкнуўся ўтрымаць у сферы свайго ўплыву полацкія землі. На гэтыя землі кіеўскія князі рабілі неаднаразовыя паходы, якія адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах. Так, старажытнарускія летапісы паведамляюць аб паходзе кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха ў 1115 і 1116 гг. на Мінскае і Друцкае княствы. На Мінскае княства быў зроблены паход і ў 1119 г., і мінскі князь Глеб трапіў у палон, быў адпраўлены ў Кіеў, дзе і памёр (“Володимер взя Менск у Глеба и Всеславича самого привде Киеву” – запісаў летапісец).

У 1127 г. буйны паход на Полацкія землі арганізаваў сын Манамаха кіеўскі князь Мсціслаў. Па колькасці ўдзельнікаў гэта быў беспрэцэдэнтны паход на Полацкія землі. У ім удзельнічалі дружыны з васьмі княстваў. Утым ліку з Турава, Уладзіміра-Валынскага, Чарнігава, Смаленска, Курска, Гродна, Ноўгарада і нават атрады цюрскіх качэўнікаў. Аднак шырокіх ваенных дзеянняў тады не адбылося, відавочна таму, што палачане прагналі свайго князя Давыда і згадзіліся прыняць стаўленіка Кіева – друцкага князя Барыса-Рагвалода.

Барыс-Рагвалод, аднак, княжыў у Полацку зусім нядоўга, у 1128 г. (ці 1129 г.), ён памёр і, відаць, ужо тады полацкія князі перасталі выконваць абавязацельствы, якія раней далі Кіеву і, у прыватнасці, адмовіліся ад удзелу ў паходзе супраць полаўцаў (яго рыхтаваў Мсціслаў), за што былі схоплены кіеўскімі ваяводамі і адвезены ў Кіеў, а потым высланы ў Візантыю [46,с.99-111]. Але і гэта крайняя мера не прывяла да ўзмацнення пазіцый Кіева ў Полацкай зямлі. У 1132 г. да ўлады ў Полацку прыйшоў унук Усяслава Васілька, які выгнаў з горада пасажанага тут кіеўскага князя Светаполка. Праз некаторы час Полацкае княства канчаткова выходзіць з-пад кантролю Кіева [47].

Далейшая гісторыя Полаччыны характарызуецца ўскладненнем як ўнутранага жыцця, так і знешніх адносін. Працягваліся княжацкія ўсобіцы, барацьба за ўладу. Прычым, яна адбывалася ў асноўным паміж прадстаўнікамі трох галін княжацкага роду Ізяславічаў: віцебска-ізяслаўскай (“Святославичи”), мінскай (“Глебовичи”) і друцкай (“Рогволодовичи”). Асабліва яна ўзмацнілася ў другой палове XII ст., а гэта аслабіла Полацкія землі, і яны былі ўцянуты ў сферу ўплыву Смаленскага княства. Гісторыкі, якія займаліся вывучэннем узаемаадносін полацкіх і смаленскіх князёў у ХІІ – першай трэці ХІІІ стст., адзначаюць, што гэтыя ўзаемаадносіны адыгралі значную ролю не толькі ў гісторыі Полацкай і Смаленскай, але і іншых старажытнарускіх зямель. У гэты час “Полацк і Смаленск утварылі некі рэгіянальны саюз, заснаваны на гандлева-палітычным супрацоўніцтве ўздоўж заходне-дзвінскага рачнога шляху” [48.с.29]. Пры гэтым галоўную ролю ў іх аб’яднанні адыгралі смаленскія князі, якія дабіліся пэўнага сюзерэнітэту над данай тэрыторыяй. Аднак актывізацыя літоўскіх князёў у сярэдзіне – другой палове ХІІІ ст. ускладніла становішча ў рэгіёне, і полацкія, а потым і смаленскія землі будуць уключаны ў склад новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.

Вось такія асноўныя падзеі палітычнай гісторыі Полацкага княства часоў Старажытнай Русі, на наш погляд, трэба вылучыць. На заканчэнне гэтага пытання неабходна адзначыць, што гісторыкі заўсёды ўказвалі на важную ролю Полацкага княства ў гісторыі Беларусі, звязваючы з ім нават асобны перыяд. Таксама высока яно ацэньваецца і ў сучаснай гістарыяграфіі, і, у прыватнасці, у публікацыях беларускіх гісторыкаў. Некаторыя з іх нават называюць Полацкае княства беларускай дзяржаваю. З тэрытарыяльна-геаграфічнага пункту гледжання такая ацэнка зусім правамерна, але трэба ўлічваць і тое, што беларускі этнас у час існавання Полацкага княства яшчэ не склаўся.

Нельга і адрываць Полацкае княства ад іншых старажытнарускіх земляў, выводзіць яго за рамкі Кіеўскай Русі. Хоць Полацкае княства і было найбольш самастойнай палітычнай адзінкай Старажытнарускай Русі, яно сфарміравалася на аснове агульных заканамернасцяў, якімі характэрызавалася развіццё ўсходнеславянскіх земляў у сярэднявеччы і, як адзначаў расійскі гісторык Л. Аляксеяў, “нягледзячы на рысы абасобленасці, Полацкая земля ніколі не парывала эканамічных і культурных сувязей з Кіеўскай Руссю” [49,с.291].

На наяўнасць такіх сувязяў указвалі і іншыя гісторыкі. “Роднасць моў, агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва заходніх зямель Русі з насельніцтвам іншых старажытнарускіх княстваў, - піша беларускі гісторык Г. Штыхаў, - падцвярджаюцца дадзенымі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, этнаграфіі, тапанімікі, фальклору” [50,с.76]. Такой думкі прытрымліваецца і Э. Загарульскі. “Аналіз гістарычных крыніц, - адзначае ён, - не пакідае сумненняў у тым, што Полацкая зямля ўжо з Х ст. складала арганічную частку Русі” [51,с.120]. Вельмі яскрава ахарактарызаваў становішча Полацкай зямлі ў складзе Старажытнарускай дзяржавы беларускі гісторык М. Ткачоў. На яго думку – “гэта залатое зерне залатога коласа, якім была Кіеўская Русь” [52,с.7].

Разам з тым нельга звесці гісторыю зараджэння і развіцця дзяржаўнасці на беларускіх землях толькі да Полацкага княства. Неабходна мець на ўвазе і іншыя княствы, у прыватнасці, Тураўскае. Гэтаму княству прысвечана таксама шмат прац, і мы маем даволі поўнае прадстаўленне аб гісторыі яго ўзнікнення і развіцця. Праўда, у гісторыкаў няма адзінага погляду адносна назвы гэтага княства. Адны (В. Тацішчаў, В. Антановіч) называлі яго Тураўскім, іншыя (В. Ключэўскі, В. Пашута, В. Каралюк) – Турава-Пінскім. У сучаснай гістарычнай літаратуры яно часцей за ўсё называецца Тураўскім, хоць сустракаецца і двайная назва.

Праведзеныя даследаванні паказваюць, што ў гісторыі ўтварэння і развіцця Тураўскага княства можна выдзеліць тыя ж этапы, якія былі характэрны і для Полацкай зямлі. Так, асновай яго фарміравання стала племянное княжанне, аб чым сведчаць летапісы (“...держать почаша род их княженье в полях, а в деревлях свое, а дреговичи свое…”). Гэты этап адносіцца да VІІІ – ІХ стст. У Х ст. Тураўскае княства развівалася ўжо як дзяржаўна-палітычнае ўтварэнне, бо як і Полацкае, мела практычна ўсе атрыбуты дзяржаўнасці: княжацкую ўладу, палітычны цэнтр, асобную тэрыторыю (яна ў асноўным ахоплівала землі дрыгавічоў). Аднак самастойнае развіццё Тураўскага княства працягвалася нядоўга – яно было ўключана ў склад Кіеўскай Русі. На думку В. Каралюка і У. Пашуты, гэта адбылося да 60-х гадоў Х ст. [53], П. Лысенка і А. Іоў мяркуюць, што залежным ад Кіева яно стала ў 80-я гады Х ст. пры Уладзіміры Святаслававічы [54].

Трэба заўважыць, што роля Тураўскага княства ў гісторыі Беларусі яўна недаацэньваецца, уся асноўная ўвага ўдзеляецца Полацку, Полацкай зямлі, толькі яна падаецца як гістарычная прарадзіма беларусаў, калыска беларускай дзяржаўнасці. А між тым Тураўскае княства ў той час (і гэта добра паказана ў працах беларускага гісторыка П. Лысенкі) было “адным з самых значных” [55,с.87]. Невыпадкова пасля прыняцця хрысціянства ў Тураве была заснавана адна з першых епархій ў Старажытнай Русі. Пра важнасць і значэнне гэтага княства сведчыць і той факт, што вялікі кіеўскі князь Уладзімір пры раздачы земляў, якімі ён валодаў, выдзеліў Тураў трэццяму па старшынству свайму сыну – Святаполку (па некаторых крыніцах – сыну Яраполка).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 828; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.