Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя этапы развіцця бібліятэк на тэрыторыі Беларусі




Збаровыя бібліятэкі фармаваліся ў асноўным за кошт ладараванняў пратэстанцкай шляхты. Кожны збор мусіў мець абавязковы кнігазбор. У 1617 г. Віленскі сінод даручыў суперінтэндантам інспекта-вацьбібліятэкі міністраў(пратэстанцкіхсвятароў) — каб святары, якія не ведалі латыні, не карысталіся кнігамі каталіцкімі й арыянскімі. Пры кожным зборы павінны быць кальвінісцкія кнігі — Брэсцкая Біблія 1563 г., «Новы Тастамэнт», «Катэхізіс» Паўла Гілоўскага,творы Рыгора зЖарнаўцаі Крыштафа Краіньскага.

У фундацыйных даку-ментах на пратэстанцкія зборы фундатары звычайна выдаткоўвалі сродкі ці меркавалі вы-дзеліцьіхудалейшым на заснаванне пры зборы школы, шпіталю, пля-баніі. Звесткі наконт бібліятэк сустракаюцца вельмі рэдка. У фундушы 1612 г. брэсцкага ваяво-ды Крыштафа Зяновіча на збор у Смаргоні згад-ваецца мураваная вежа з гадзіннікам, пабудаваная спецыяльна для біблія-тэкі, каб пратэстанцкія святары і настаўнікі «не гультайнічалі, але прак-тыкаваліся, чыталі і вучыліся»[1]. Бібліятэка была ўласнасцю Зяновіча. У сваім тастамэнце, напісаным у 1611 г. у Глыбокім, звяртаючыся да свайго сына Мікалая, ён адзначае, што пакідае яму бібліятэку як вялікую каш-тоўнасць і просіць кнігі не раздаваць, нават не пазычаць, а прымнажаць і зберагаць у адзіным месцы — пры смаргонскім зборы,«каб руплівым чытаннем сумненнеі розум свой вастрыўі практыкаваў». Пісьменнік і перакладчык Ян Казаковіч у прысвя-чэнні Зяновічу свайго выдання «Гісторыі Іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія (Вільня, 1595 г.) пісаў, што бібліятэка ягоная мела шмат каштоўных кніг і амаль штодзень прыбывалі з чужых краёў новыя кнігі. Як вынікае з тастамэнту, большая частка кніг біблія-тэкі Зяновіча была тэалагічнага зместу.

Жмудскі кашталян Адам Тальваш пакінуў сваю бібліятэку збору ў Шылянах. У 1634 г. Вацлаў Па-каш перадаў віленскаму збору бібліятэку з рэестрам кніг, што раней належалі ягонаму 6ацьку,жыж-морскаму старасту Себастыяну Пакашу, заснавальніку збору ў Свіслачы.

Прыватныя бібліятэкі пакідалі зборам і духоў-ныя асобы. У1628 г. койданаўскі пастар Марцін Бя-лянскі Тэртуліян завяшчаў збору ў Койданаве «для ўжывання пастара, ці катэхіста» сваю бібліятэку. А каб яна «згінуць не магла», адзін асобнік рэестра кніг павінен застацца пры зборы, другі — у су-перінтэнданта дыстрыкту з подпісамі сеньёраў койданаўскага збору[2]. Пастар віленскага збору Андрэй Вельсіўс завяшчаў збору сваю бібліятэку за выклю-чэннем нямецкіх кніг, якія мусілі перайсці да яго-найжонкі.

Тастамэнт слуцкага пастара Даніэля Рэдэра здзіўляе сваёй арыгінальнасцю. Кожнаму з пратэ-станцкіх святароў, якія будуць прысутнічаць на яго-ным пахаванні, павінна быць падаравана кніга з ягонай бібіліятэкі, але толькі выданні ў адну чвэрць ці адну восьмую. Фаліянты ж застаюцца жонцы[3]. Гэты фактсведчыць пра тое, якую вялікую матэрыяльную каштоўнасць мелі ў той час кнігі.

Звесткі пра бібліятэкі сустракаюцца і ў дакументах. У інвентары слуцкага збору 1685 г. згадваец-ца бібліятэка ў шафе за катэдрай[4]. У фундацыйным запісе 1649 г. удавы заснавальніка збору, наваград-скага харужага Самуйлы Швяйкоўскага, падкрэслі-ваецца, што «бібліятэка евангелічных кніг» павін-назаўсёдызнаходзіццапры зборы,удобрай дазор-насці, а не дзе-небудзь у іншым месцы[5]. У інвен-тары асташынскага збору 1668 г. адзначаецца, што ў бібліятэчным пакоі з двума вокнамі зна-ходзілася вялікая шафа на 6 паліц з «некаторымі кнігамі», але без каталогу[6]. Але ёсць звесткі, што ў XVIII ст. быў складзены каталог асташынскай бібліятэкі[7].

Бібліятэкібыліі пры іншыхбуйныхзборах, атак-сама зборах, якія знаходзіліся ў магнацкіх рэзідэнцыях — Біржах, Любчы, НаваградкуЛўгінш. Несум-ненна, святары карысталіся прыватнымі бібліятэ-камі пратэстанцкай шляхты.

Агульнаеўрапейскую ідэю новага свету ведаў і адукацыі Альбрэхт Дзюрэр увасобіў у грааюры «Св. Еранім» (1514), на якой. святы паказаны за кніжнымі заняткамі.

У актах Віленскага евангелічна-рэфармацкага сіноду сустракаюцца звесткі пра кнігазборы, якія за-сталіся пасля смерці чальцоў евангелічнай царквы. На Сінодзе 1616 г. было вырашана прасіць нашчад-каў міністра ашмянскага збору Войцеха Салінарыюса аб перадачы ягоных кніг віленскаму збору. У 1622—1623 гг. вырашалася пытанне аб куплі кніг нябожчыка пастара Касцецкага. Ягоную бібліятэку выкупіў Крыштаф Радзівіл, прычым 50 злотых было аддадзена ўдаве пастара, а 300 — на ўтрыманне сына нябожчыкаўпастараЯныЗыгровіўса[8]. Верагодна, Крыштафам Радзівілам была куплена адна з буйнейшых свецкіх бібліятэк таго часу, якая належала прыдворнаму шляхцічу Саламону Рысінскаму — вядомаму паэту, перакладчыку, парэміёлагу. Бібліятэка Рысінскага таксама згадваецца ў пратаколах Сіноду. Доўгі час не мог вырашыцца лёс багатай бібліятэкі аднаго з першых рэктараў слуцкай кальвінісцкай гімназіі, наваградскага суперінтэнданта Андрэя Дабжанскага, які памёр у 1640 г. Бібліятэка Дабжанскага была куплена Багуславам Радзівілам.

Віленскі сінод неаднойчы прымаў рашэнне аб упарадкаванні збаровых бібліятэк у Шылянах, Шыдлове, Аванце, асабліва — у Вільні. У 1634 г. Сінод пастанавіў скласці рэестр кніг віленскага збору ў 3-х асобніках, якія павінны захоўвацца ў суперінтэнданта, міністра і пры Сінодзе. У 1653 г. на Віленскім сінодзе было вырашана, каб бібліятэкі, «купленыя ў розных асобаў і па-дараваныя зборам», для лепшай захаванасці былі далучаны да бібліятэк Слуцкай і Кейданскай гімназіяў[9].

На жаль, нам амаль невядомы каталогі збаровых бібліятэк. Можна меркаваць, што ў асноўным яны ўключалі кнігі тэалагічнага зместу, вучэбную і на-вуковую літаратуру. Далейшыя навуковыя пошукі дапамогуць больш поўна асвятліць гэтую тэму.

У XIV ст. у Беларусі ўзнікла мноства навучальных ўстаноў. У Вільні, Нясвіжы, Бсрнсці, Любчы, Цяпіне адкрываліся друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы.

Значнымi былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Развіваліся лінгвiстыка, гісторця, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына, юрыдычная практыка дасягнута найвышэйшага у Еўропе узроўню. Ніводная краіна таго часу не мела такого дасканальнага заканадаўства як Беларусь, аб чым свепчыць змест "Статутаў ВКЛ" 1529, 1566, 1588 гадоў.

Залаты век ВКЛ азначаны ўздымам мастацтва (тэатр, музычнае мастацтва, партрэтны жывапіс, іканапіс, скульптура, граверскае мастацтва).

Разніваецца горадабудаўніцтва і дойлідства.

Пасля Люблінскай уніі 1569г., замацаваўшая ўваход Беларусі у склад Рэчы Паспалітай, назіраецца акаталічванне і апалячванне беларусаў і тармозіцпа развiццё беларускай культуры. Забараняецца ужываннс беларускай мовы.

У XVII ст. самай вялікай бібліятэкай на тэрыторыі Літвы і Беларусі з'яўляецца бібліятэка Вілейскага універсітэта, якая мела 11 тыс. кніг.

Пры каталіцкіх манастырах сталі адкрывацца каталіцкія і уніяцкія біблiятэкі. Iх фонд выкарыстоўваўся для рэлігійнага рабаваішя беларускага народа. Бьгў распрацаваны "Індэкс забароненых кніг", выкарыстанне якіх пагражала адлучэннем ад каталіцкай царквы.

У канцы 16-17 ст. пачалася арганізацыя праваслаўных царкоўных брацтваў, якіх вялі барацьбу супраць каталіцкай экспансіі.

Праваелаўныя царкоўныя брацтвы адкрывалі свае друкарні, школы. Пры брацкіх школах ствараліся бібліятэкі, фонд якіх складалі кнiгі рэлігійнага характару, граматыкі на беларускай мове, антыкаталіцкая і аптыўніцкая літаратура. (У Магілёве, Брэсце, Мінску, Полацку).

К пачатку 18 ст, большасць гэтых школ і бібліятэк былі знішчаны каталіцкiм духавенствам.

У 18 ст. працавалі бібліятэкі каталіцкага ордэна піар. Яны былі больш прагрэсіўнымі каталіцкімі бібліятэкамі. Так у бібліятэцы Шчучынскага піарскага манастыра налічвалася каля 1,5 тыс. кніг па прыродазнаўству, медыцыне, матэматыцы, рэлігіі і др. Бібліятэкі гэтыя былі у Гродне, Ваўковыску, Паставах, Навагрудку, Мінску.

У XVII ст. вызкачаецца дзейнасць Сімяона Полацкага - вядомага асветніка, таленавітага паэта, непаўторнага драматурга, унікальнага богаслова, перакладчыка і педагога. Ён быў аўтарам першага Стаута Маскоўскай акадэміі. Кіраваў доўгі час Маскоўскай друкарняй, быў хатнім настаўнікам царскіх дзейнасцi Фёдара, Соф’і і Пятра I. Хаця Сімяон Поланкі большасць сваёй дзейнасді аддаў Расіі, беларусы па-праву ім ганарацца, як сваім славутым

У канцы 18 сг. адбываецца уз'яднанне Беларусі з Расіяй. Пачалася праводзіцца палітыка русіфікацыі. Усе дзяржаўныя пасады маглi займаць толькі рассейцы, забараняецца беларуская мова. Нягледзячы на гэта на Беларусі назiраецца рост бібліятэк і галоўнае іх вялікая разнастайнасць. Адкрываліся школы і народныя учылішчы, дзе прадугледжвалася вывучанне расійскага языка, расійскай гісторыі. Адкрываліся бібліятэкі народных вучылішчаў (у Полацку, Віцебску, Магілёве).

У губернскіх гарадах адчыняюцца друкарнi. Дазвалялася мець прыватныя друкарні. Пачынае развівацца кніжная таргоўля.

У 1775 г. у Гродне літоўскі магнат А.Тызенгаўз адкрыў медыцынскую школу і адпаведна бібліятэку. Яе лічаць першай навуконай бібліятэкай у Беларусі.

У пачатку 19 ст. асноўнымі цэнтрамі распаўсюджвання кніг былі бібдіятэкі гімназій і уездных вучылішчаў.

Працавала бібліятэка пры Пролацкай іезуітскай акадэмii, меўшая каля 40 тыс. кніг. У 1820 г. яна была закрыта.

У 19 ст. па Беларусі дзейнічалі тайныя арганiзацыі дзекабрыстаў, некаторыя мелі свае бібліятэкі з забароненай літаратурай.

У 30-я гады 19 ст. пачалі адкрывацца губернскія публічныя бібліятэкі. (У Магілёве - 1833г., у Гродне – 1830г., у Мінску - 1842г.) Але діяржаўныя сродкі на іх не выдзяляліся толькі камітэты папячыцеляў, што стрымлiвала іх адкрыццё і дзейнасць.

У 19 ст. з'яйляюцца кабінеты для чытання пры кніжных лаўках, выконваючыя функцыі публічных біблiятэк. Адчыняюцца прыватныя лаўкі польскіх кніг. Іх прадавалі за плату для чытання.

У 1840 г. у Магілёўскай губерні была арганізавана земляробчая школа і пры ей першая сельскагаспадарчая бібліятэка з фондам у 165 экз. Дзейнічала яна да 1864 года.

 

 


 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 910; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.