Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь

Статья 40. Прекращение существования особых экономических зон и свободных экономических зон

Статья 39. Порядок разрешения споров

Споры, связанные с созданием или прекращением существования особой экономической зоны, нарушением резидентами особой экономической зоны условий соглашения о ведении промышленно-производственной, технико-внедренческой, туристско-рекреационной деятельности или о деятельности в портовой особой экономической зоне на территории особой экономической зоны, а также иные споры, возникающие из отношений, регулируемых настоящим Федеральным законом, разрешаются в судебном порядке в соответствии с законодательством Российской Федерации.

 

Глава 10. ЗАКЛЮЧИТЕЛЬНЫЕ ПОЛОЖЕНИЯ

1. Со дня вступления в силу настоящего Федерального закона существование особых экономических зон и свободных экономических зон, за исключением указанных в части 2 настоящей статьи особых экономических зон, созданных до дня его вступления в силу, прекращается.

2. Положения настоящего Федерального закона не распространяются на отношения, урегулированные федеральным законом об особой экономической зоне в Калининградской области и федеральным законом об особой экономической зоне в Магаданской области.

 

Статья 41. Вступление в силу настоящего Федерального закона

Настоящий Федеральный закон вступает в силу по истечении тридцати дней после дня его официального опубликования.

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 16 лiстапада 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 лiстапада 2005 года

Изменения и дополнения:

Закон Республики Беларусь от 18 июля 2007 г. № 265-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 173, 2/1362)

 

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

музей – юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя рэалiзуюць большасць вiдаў музейнай дзейнасцi;

музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi унiкальны прыродны аб’ект, якiя маюць культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць i ўключаны ў музейны фонд у мэтах захавання, вывучэння i папулярызацыi;

музейная калекцыя – сукупнасць музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, якая з’яўляецца адным цэлым i адначасова састаўной часткай музейнага фонду;

музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, якiя захоўваюцца ў музеi;

прадмет музейнага значэння – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi унiкальны прыродны аб’ект, якiя маюць прыкметы музейнага прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;

музейная справа – сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя i асветнiцкiя працэсы, накiраваныя на выяўленне, камплектаванне, улiк, захаванне, вывучэнне i папулярызацыю культурных каштоўнасцей i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi унiкальных прыродных аб’ектаў;

музейны работнiк – фiзiчная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеi музейнай дзейнасцi.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь

1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы

1. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

2. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы музейнай справы.

3. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы.

4. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне i кiраванне ў гэтай сферы i каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.

5. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.

Артыкул 4. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы

Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы музейнай справы з’яўляюцца:

забеспячэнне агульнадаступнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;

забеспячэнне сацыяльна-эканамiчных i iншых умоў для эфектыўнай дзейнасцi музеяў, садзейнiчанне фармiраванню сучаснай iнфраструктуры i iнфарматызацыi музейнай справы;

падтрымка дзяржаўных праграм развiцця музейнай справы;

забеспячэнне захаванасцi Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку шляхам фiнансавання кансервацыi i (або) рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

забеспячэнне падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi музейных работнiкаў;

распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы музейнай справы i кантроль за iх выкананнем;

падтрымка фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;

садзейнiчанне мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў сферы музейнай справы, у тым лiку арганiзацыя мiжнародных музейных выставак у Рэспублiцы Беларусь i выставак, створаных на аснове музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за межамi Рэспублiкi Беларусь, фiнансаванне ўдзелу ў мiжнародных музейных арганiзацыях.

Артыкул 5. Правы i абавязкi наведвальнiкаў музеяў

1. Наведвальнiкi музеяў маюць права на:

1.1. наведванне музеяў у адпаведнасцi з рэжымам iх работы, а таксама карыстанне iх паслугамi;

1.2. атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi музеяў, за выключэннем iнфармацыi, якая з’яўляецца дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайнай;

1.3. працу з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.4. абскарджанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасцi) службовых асоб музеяў, якiя абмяжоўваюць правы наведвальнiкаў.

2. Музеi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзiн раз у месяц, а iнвалiдам, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы, дзецям да сямi гадоў, дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, навучэнцам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, музейным работнiкам – пастаянна.

Навучэнцам устаноў адукацыi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скiдку ад кошту ўваходнага бiлета для наведвання экспазiцый i выставак, створаных музеямi, указанымi ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.

Прадугледжанае часткамi першай i другой гэтага пункта прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на iншыя платныя паслугi музеяў.

3. У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнiкамi гэтых музеяў.

4. Наведвальнiкi музеяў абавязаны беражлiва адносiцца да музейных прадметаў i музейных калекцый i выконваць правiлы для наведвальнiкаў музеяў.

Артыкул 6. Мiжнародныя сувязi музеяў

Музеi Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаюць у мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь

За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 2
МУЗЕI I АРГАНIЗАЦЫЯ IХ ДЗЕЙНАСЦI

Артыкул 8. Вiды музеяў па форме ўласнасцi

1. Музеi ў Рэспублiцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасцi на дзяржаўныя i прыватныя.

2. Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеi, створаныя дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi.

3. Да прыватных музеяў адносяцца музеi, створаныя фiзiчнымi асобамi або недзяржаўнымi арганiзацыямi.

Артыкул 9. Статус музеяў

1. Музеi з’яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi, якiя ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.

Музеi могуць уваходзiць у склад юрыдычных асоб у якасцi структурных падраздзяленняў, у тым лiку адасобленых.

2. Статус музеяў вызначаецца iх заснавальнiкамi з улiкам палажэнняў гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей – статут музея) або ў палажэннi аб структурным падраздзяленнi юрыдычнай асобы.

3. У адпаведнасцi з гэтым Законам Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць устанаўлiваць асаблiвасцi прававога становiшча некаторых музеяў.

Артыкул 10. Парадак стварэння i лiквiдацыi музеяў

1. Музеi ствараюцца i лiквiдуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь», гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

2. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi i дзяржаўнымi арганiзацыямi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

3. Абавязковымi ўмовамi для стварэння музея з’яўляюцца:

3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi унiкальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасцi ад якiх вызначаецца профiль музея;

3.2. магчымасць заснавальнiка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама неабходнымi фiнансавымi сродкамi для арганiзацыi i ажыццяўлення музейнай дзейнасцi;

3.3. iншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

4. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея яго музейны фонд перадаецца iншым дзяржаўным музеям.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць цэласнасць i захаванасць музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рашэння аб iх адчужэннi перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў i (або) музейных калекцый пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы i дзяржаўныя музеi.

Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў

Асноўнымi задачамi музеяў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улiк, захаванне, вывучэнне i папулярызацыя культурных каштоўнасцей i (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi унiкальных прыродных аб’ектаў у мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.

Артыкул 12. Музейная дзейнасць

1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi i ўключае ў сябе наступныя вiды:

1.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;

1.2. камплектаванне музейных фондаў;

1.3. улiк музейных прадметаў i музейных калекцый;

1.4. захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi i захаванасцi;

1.5. вывучэнне музейных прадметаў i музейных калекцый, у тым лiку правядзенне на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц;

1.6. навуковую iнвентарызацыю i каталагiзацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

1.7. навуковае i мастацкае праектаванне, стварэнне на аснове музейных фондаў экспазiцый i выставак;

1.8. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;

1.9. культурна-асветнiцкую дзейнасць, звязаную з музейнымi прадметамi i музейнымi калекцыямi;

1.10. папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, у тым лiку шляхам публiчнага iх прадстаўлення, публiкацыi адпаведных матэрыялаў;

1.11. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы;

1.12. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў i музейных калекцый.

2. Юрыдычныя асобы, якiя не з’яўляюцца музеямi, а таксама фiзiчныя асобы могуць рэалiзоўваць асобныя вiды музейнай дзейнасцi.

Артыкул 13. Экспазiцыi i выстаўкi музеяў

1. У музеях на аснове ўласных музейных фондаў ствараюцца пастаянныя i часовыя экспазiцыi i выстаўкi.

2. Парадак стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 14. Правы i абавязкi музеяў

1. Музеi маюць права на:

1.1. дакументаванне ўсiх з’яў айчыннай i замежнай гiсторыi i культуры незалежна ад iх палiтычнай, iдэалагiчнай, гаспадарчай, сацыяльнай або iншай накiраванасцi, за выключэннем з’яў, звесткi аб якiх з’яўляюцца дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайнай;

1.2. арганiзацыю i правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

1.3. ажыццяўленне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прадпрымальнiцкай i (або) iншай дзейнасцi, якая прыносiць даход, у тым лiку аказанне платных паслуг;

1.4. працу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у архiвах, бiблiятэках i iншых арганiзацыях.

2. Музеi абавязаны:

2.1. садзейнiчаць рэалiзацыi правоў наведвальнiкаў музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;

2.2. абслугоўваць наведвальнiкаў музеяў у адпаведнасцi са статутам музея або палажэннем аб структурным падраздзяленнi юрыдычнай асобы;

2.3. пашыраць доступ наведвальнiкаў да музейных прадметаў i музейных калекцый;

2.4. забяспечваць цэласнасць i захаванасць музейных прадметаў i музейных калекцый;

2.5. рабiць справаздачы перад органамi дзяржаўнага кiравання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2.6. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi музейных работнiкаў;

2.7. прадастаўляць у адпаведнасцi з гэтым Законам асобным катэгорыям грамадзян права бясплатнага (iльготнага) наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;

2.8. разглядаць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь звароты грамадзян.

ГЛАВА 3
АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ

Артыкул 15. Гiсторыка-культурныя музеi-запаведнiкi

1. Комплексы i ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвае культурнае, гiстарычнае, навуковае i (або) мастацкае значэнне, разам з тэрыторыяй, гiстарычна i культурна звязанай з iмi, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь гiсторыка-культурнымi музеямi-запаведнiкамi.

2. Межы гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў, асаблiвасцi iх прававога становiшча, аховы i выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Ахова нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўваходзяць у склад гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 16. Нацыянальныя музеi

1. Музеям, зарэгiстраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, можа быць прысвоены статус «нацыянальны» пры ўмове ўнясення iмi значнага ўкладу ў развiццё музейнай справы Рэспублiкi Беларусь.

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» i асаблiвасцi прававога становiшча музея з такiм статусам вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Народныя музеi

1. Музеям, якiя ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасцi структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус «народны» пры ўмове ажыццяўлення iмi на адпаведным прафесiйным узроўнi музейнай дзейнасцi не менш чым дзесяць гадоў.

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «народны» i асаблiвасцi прававога становiшча музея з такiм статусам вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ I МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫI

Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў

1. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:

1.1. набыцця прадметаў музейнага значэння;

1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;

1.3. абмену ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь музейнымi прадметамi або прадметамi музейнага значэння, музейнымi калекцыямi;

1.4. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

2. Прадметы музейнага значэння, накiраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Асаблiвасцi выкарыстання i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, распараджэння iмi

1. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi ў працэсе музейнай дзейнасцi выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры.

2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў i музейных калекцый ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу iх захаванню i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў i музейных калекцый i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты цi знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя.

3. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Часовы вываз музейных прадметаў i музейных калекцый за межы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

4. Парадак перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, на часовае або пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

4 1 . Асаблiвасцi выкарыстання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

5. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў i музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх назваў i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў.

Артыкул 20. Права ўласнасцi на музейныя прадметы i музейныя калекцыi

Музейныя прадметы i музейныя калекцыi могуць знаходзiцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасцi, за выключэннем аб’ектаў, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

ГЛАВА 5
МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 21. Агульныя палажэннi аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь

1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў i асобных музейных прадметаў i музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з часткай другой пункта 1 артыкула 22 гэтага Закона.

2. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

3. Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў i музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i iх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

1. Парадак уключэння музейных прадметаў i музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i iх выключэння з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

Музейныя прадметы i музейныя калекцыi прыватных музеяў уключаюцца ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленых заяў або згоды ўласнiкаў гэтых музейных прадметаў i музейных калекцый.

2. Музейны прадмет i музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi яны:

2.1. пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма iх рэстаўрыраваць;

2.2. страцiлi сваю культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць;

2.3. страчаны цi знiшчаны ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў;

2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

2.5. знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея (на падставе пiсьмова аформленых заяў уласнiкаў гэтых музейных прадметаў i музейных калекцый);

2.6. абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адпаведна на iншы музейны прадмет, якi знаходзiцца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння i на iншую музейную калекцыю, якая знаходзiцца ў замежным музеi.

3. Музейнаму прадмету i музейнай калекцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 23. Цэнтралiзаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

1. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку.

2. Цэнтралiзаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у якiм змяшчаюцца асноўныя звесткi аб кожным музейным прадмеце i кожнай музейнай калекцыi, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

3. Уласнiкi музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, абавязаны забяспечыць прадстаўленне ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь дакладнай iнфармацыi аб гэтых музейных прадметах i музейных калекцыях для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

4. Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i парадак прадстаўлення ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь iнфармацыi для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

1. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

2. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў формах:

2.1. праверкi цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;

2.2. праверкi ўлiковых дакументаў музейных прадметаў i музейных калекцый;

2.3. у iншых формах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за станам Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 6
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне музеяў

1. Заснавальнiк музея павiнен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама абсталяваннем i фiнансавымi, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi.

2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якiя не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў i музейных калекцый, i перавод музеяў у будынкi (памяшканнi), якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.

3. У выпадку перадачы iншым арганiзацыям будынка (памяшкання), у якiм размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) i забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду i абсталявання музея.

Артыкул 26. Фiнансаванне музеяў

Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:

сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);

сродкаў заснавальнiка (для прыватных музеяў);

прыбытку ад прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi музеяў, якая прыносiць даход, у тым лiку сродкаў, атрыманых ад продажу бiлетаў, экскурсiйнага абслугоўвання, выставачнай дзейнасцi, вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi, iншых вiдаў паслуг, аказанне якiх не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

ахвяраванняў музеям;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 27. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 28, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублiкi Беларусь страцiўшым сiлу

У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшым сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь ад 5 верасня 1996 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Статья 37. Таможенный режим свободной таможенной зоны | Статья 1. Основные термины, используемые в настоящем Законе, и их определения
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 543; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.114 сек.