Артыкул 1. Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншаземныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны паважлiва ставiцца да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 3. Эталон Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i эталон Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь (шматколерны, двухколерны i аднаколерны ў графiчным i аб’ёмным варыянтах) захоўваюцца ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь», эталонны запiс Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь захоўваецца ва ўстанове «Беларускi дзяржаўны архiў кiнафотафонадакументаў» — пастаянна.
|
|
Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i яго выява незалежна ад iх памераў павiнны ў дакладнасцi адпавядаць эталону Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.
Рэпрадуктаваная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь незалежна ад яе памераў павiнна ў дакладнасцi адпавядаць шматколернаму, двухколернаму i аднаколернаму эталонам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у графiчным цi аб’ёмным варыянце. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змешчана ў дадатку 1 да гэтага Закона.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь павiнен выконвацца ў дакладнай адпаведнасцi з тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi) згодна з дадаткамi 2 i 3 да гэтага Закона, а таксама ў адпаведнасцi з эталонным запiсам Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь вырабляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Не дапускаецца выкарыстанне Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь, якiя выраблены iншым спосабам.
ГЛАВА 2.
|
|
|
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 364; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!
Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет