Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гандаль




Прыкметы развіцця гандлю да сярэдзіны XVII ст.:

Складваецца сістэма гандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважалі аптовыя і дробнааптовыя аперацыі) і ў буйных гарадах кожны год праводзіліся адна-дзве ярмаркі, дзе шырока былі прадстаўлены замежныя купцы і разам з гандлем у розніцу праводзіліся буйныя аптовыя аперацыя.

Ідзе працэсс аб’яднання гандлевага люду. Адначасова з рамеснікамі пачалі ствараць свае аб’яднанні (брацтвы ці гільдыі) купцы. Яны атрымлівалі гандлевыя прывілеі – іншагароднім купцам забаранялася весці разнічны гандаль і рабіць закупкі па навакольным вескам.

XVI ст. вызначаецца пераходам мясцовага гандлю на больш высокую прыступку. Рэгулярны мясцовы абмен горад-веска дапаўняецца рэгулярнымі адносінамі на ўзроўню розных рэгіёнаў краіны. Трывалымі гандлевымі сувязямі былі звязаны Смаленск, Віцебск, Полацак. Цесна былі звязаны гарады поўдню Беларусі, а так сама Пандяпроўе з Падзвіннем і центрам княства. Гэтыя адносіні стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Брэст, Мінск з Оршай і Смаленскам.

Садзейнічае ўнутраннаму гандлю выразная спецыялізацыя рэгіёнаў. Слуцк спецыялізуецца на металаапрацоўке, Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на мылаварэнні і г.д.

Пашыраліся аб’ёмы экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу. Галоўныя прадукты экспарту – збожжа, сала, воск, лес, скуры, смала, дзёгаць, лён, хмель, попел, пянька, радзей – рамесніцкія вырабы.

Імпарт складалі наступныя тавары: жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброя, сукно, перац, віна, соль.

У знешнім гандлі шырока ўдзельнічалі феадалы, яны мелі вызваленне ад мыта.

Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі тавара-
мі – воскам, футрам каштоўных жывёл.

У разглядаемы перыяд грошы амаль поўнасцю выцяснілі натуральны абмен. У пачатку перыяду нярэдка як грошы выкарыстоўваліся каштоўныя футры ці прадаўгаватыя сярэбраныя зліткі – грыўны (ізгоі) – масай ад 100 да 200 г.

У канцы XIV – пачатку XV ст. у ВкЛ устанаўліваецца адзіная агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма, складзеная на падставе полацка-віцебскай сістэмы. Яна мае выгляд: рубель (каля 180 г) = 100 пражскім грошам = 1000 пенязям. Каля 1492 г. у Вільні пачаў працаваць дзяржаўны манетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а пазней дынарыі. Да таго грашовая сістэма была заснавана на замежных грашовых адзінках.

У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне XV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна, Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр фарміравання беларускай культуры і народнасці.

У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) – узнікаюць, так званыя, мястэчкі. Мястэчкі ўзнікалі і на тэрыторыях ранейшых вёсак (Санькава, Магільнае, Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных гандлёвых шляхах (Новы Свержан, Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўжо было больш за 20 мястэчак.

У цэлым да сярэдзіны XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх – 467 былі на тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належыць частка вольнага ці вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статус юрыдыкі, яна не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам.

Асноўнае насельніцтва гарадоў у гэты перыяд складалі белару-
сы – 80%. У іх таксама пражывалі літоўцы, палякі, немцы, з
XIV-XV стст. – яўрэі і татары. Гараджане выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы або феадала: плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы, пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д.

У адзначаны перыяд вялікакняскія гарады атрымліваюць права на самакіраванне – Магдэбурскае права. Першым яго атрымаў Брэст у 1390 г., потым Гродна – у 1391, Слуцк – у 1441, Полацк – у 1498, Мінск – у 1499, Віцебск – у 1597 і г.д. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Устанаўленне самакіравання, нягледзячы на яго абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслабляла феадальную залежнасць гараджан, якія былі асабіста свабоднымі.

У XIV – першай палове XVI ст. феадальная сістэма грамадскіх адносін на Беларусі канчаткова замацоўваецца ў заканадаўчых актах. Галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай грамадскага багацця становіцца зямля, галоўным вытворцам матэрыяльных благ – замацаваны за ёю селянін. Адначасова фарміруюцца пачаткі новых формаў грамадскіх адносін – таварна-грашовыя адносіны, паступова зараджаюцца элементы рынку. Перадумовамі новых працэсаў стала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, гандлю ад рамяства. Усё гэта паступова рыхтавала падставы для складвання новых эканамічных адносін.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 680; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.