Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Магдэбурскае права




Берасьце 1390 Горадня 1391[1] Слуцк 441 Горадня 1496[2] Высокае 1494

Полацак 1498 Менск 1499 Браслаў 1500[1] Ваўкавыск 1503 Наваградак 1511 Мілейчыцы 1516 Камянец 1518 Слонім 1531 Рэчыца 1397 Радашковічы 1569

Пешчатка 1569 Дзісна 1569 Сураж 1576 Магілёў 1577 Мазыр 1577 Вула 1577 Нясвіж 1586 Пінск 1581 Азярышча 1583[1] Кобрын 1589 Гарадзец 1589

Пружаны 1589 Любча 1590 Віцебск 1597 Орша 1620 Чавусы 634 Мсціслаў 1636

Ружаны 1637 Чэрыкаў 1641 Дзівін 1642 Друя 1643 Лагішын 1643 Мальча 1645

Капыль 1652[3]

Магдэбурскае права (па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама Майдэборскае права — адна з найбольш вядомых сыстэмаў мескага (гарадзкога) права. Магдэбурскае права склалася ў XIII ст. у нямецкім месьце Магдэбург як фэадальнае мескае права, паводле якога эканамічная дзейнасьць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльны стан месцічаў рэгуляваліся ўласнай сыстэмай юрыдычных нормаў, што адпавядала ролі местаў як цэнтраў вытворчасьці і грашова-таварнага абмену.

Магдэбурскае права склалася з розных крыніцаў: прывілеяў, выдадзеных архіяпіскапам Віхманам мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга і іншых. Яно тлумачыла розныя віды праваадносінаў: дзейнасьць мескай улады, суда, яго кампэтэнцыю і парадак судаводзтва, пытаньні зямельнай уласнасьці «ў межах места», парушэньні ўладаньня, захопу нерухомасьці, усталёўвала пакараньні за розныя віды злачынстваў.

Жыхары местаў, якія атрымалі Магдэбурскае права, вызваляліся ад фэадальных павіннасьцяў, ад суду і ўлады ваяводаў, старастаў і іншых дзяржаўных службоўцаў. У прыватнаўладальніцкіх местах Магдэбурскае права не вызваляла месьцічаў ад залежнасьці і ўлады фэадалаў, аднак залежнасьць ня мела рысаў прыгоньніцтва. На аснове Магдэбурскага права ў месьце ствараўся выбарны орган самакіраваньня — магістрат. З уводзінамі Магдэбурскага права скасоўвалася дзеяньне мясцовага права, аднак дазвалялася ўжываньне мясцовых звычаяў, калі нормы, неабходныя для рашэньня спрэчкі, не былі прадугледжаныя Магдэбурскім правам.

Магдэбурскае права не распаўсюджвалася на габрэйскае насельніцтва, якое не лічылася часткай спрадвечнага насельніцтва ўсходнеэўрапейскіх местаў. Выключэньне склала толькі вялікалітоўскае места Трокі, дзе габрэі ў 1444 годзе атрымалі Магдэбурскае права ў якасьці самастойнай групы месьцічаў.

Магдэбурскае права было перанятае многімі местамі Усходняй Нямеччыны, Усходняй Прусіі, Сылезіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Польшчы.

Магдэбурскае права ў Беларусі

3 XIV ст. Магдэбурскае права было пашыранае на месты Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з прывілеем на магдэбурскае права ў месьце ствараліся органы самакіраваньня, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Мескае кіраваньне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам зь ім дзейнічала меская рада, што складалася з 12-20 месьцічаў-радцаў. Дзейнасьць рады ў фінансавай сфэры кантралявалася выбарным органам з 12 месьцічаў — мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэньні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазьней — на агульным сходзе месьцічаў. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, разьвязваў цывільныя справы. Меская рада і лава разам складалі магістрат. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбурскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі. Атрыманне местам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай фэадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна павышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасьць, вызваляліся амаль ад усіх фэадальных павіннасьцяў — нарыхтоўкі сена, выдзяленьня фурманак і інш., якія несьлі дагэтуль разам зь сялянамі воласьці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у месьце ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацку і некаторых іншых местаў з магдэбурскім правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Месты з магдэбурскім правам — Менск, Полацак, Магілёў адрозна ад звычайных местаў мелі права двойчы на рок праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым госьці-купцы з усяе Эўропы мусілі прадаваць тавар толькі гуртам, ад чаго места мела значную выгаду.

Магдэбурскае права мелі каля 60 местаў і мястэчак Беларусі. У ліку першых Магдэбурскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Берасьце (1390), Горадня (1391 няпоўнае, 1496 поўнае), Слуцак (1441), Высокае (1494), Полацак (1498), Менск (1499), Браслаў (1500), Наваградак (1511) і іншыя

Граматы на Магдэбурскае права дзяржаўным местам выдавалі вялікія князі Вялікага Княства Літоўскага, прыватнаўладальніцкім местам — уладальнікі местаў або па іх хадайніцтве вялікія князі. Гаспадар і ўрад Вялікага Княства ўсяляк заахвочвалі месты да самакіравання, бо былі непасрэдна зацікаўленыя ва ўмацаваньні іх эканамічнага становішча: чым багацейшае было места, тым больш падаткаў яно ўносіла ў дзяржаўны скарб. Апрача таго, жыхары местаў з магдэбургіяй наўзамен дараваных палітычных і грамадзянскіх свабодаў ускладалі на сябе дадатковыя абавязкі, у прыватнасьці рамонт і аднаўленьне за свой кошт абарончых ўмацаваньняў.

На Беларусі Магдэбурскае права было скасаванае паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губэрні ў лістападзе 1775, у Менскай — у траўні 1795, у заходняй Беларусі — у сьнежні 1795.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 729; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.