Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі




1. Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі ўвядзення хрысціянст­ва на беларускіх землях.

2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходне-славян­скіх землях?

3. Якія помнікі мураванага дойлідства ХІІ–ХІІІ стст. захаваліся да нашых дзён?

4. Якую ролю ў развіцці культуры Полацкай зямлі адыграла Ефрасіння Полацкая?

5. Чаму Кірылу Тураўскага сучаснікі называлі «другім Златавустам»?

6. Дайце тлумачэнне датам: 988, 992, 1050, 1161.

7. Растлумачце паняцці: «стоўпніцтва», «летапісанне», «фрэска», «берасцяная грамата», «пергамент».

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[5–7,

10–12, 15, 19, 24, 25, 27, 30, 35, 37, 41, 42, 46, 48–49].

 

Экзаменацыйнае пытанне 7. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў ХІV ст.

Прычыны і працэс утварэння ВКЛ. Шляхі ўваходжання бела­рускіх зямель у склад ВКЛ. Радавод князёў ВКЛ. Умацаванне адзінаўладдзя пры Гедыміне і Альгердзе.

Прычыны і працэс утварэння ВКЛ. Прычыны ўтварэння ВКЛ:

1) знешнепалітычная:

а) небяспека з боку рыцараў-крыжакоў з Захаду ў пачатку ХІІІ ст.;

б) з боку мангола-татар з Паўднёвага ўсходу ў сярэдзіне ХІІІ ст.;

2) унутрыпалітычная звязана з неабходнасцю пераадолець феадальную раздробленасць;

3) эканамічная звязана з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі;

4) этнічная.

Назва «Літва» ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У «Аповесці мінулых часоў» пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і пры­мусіў яе плаціць Кіеву даніну. Пад 1235 г. летапіс нагадвае «Літву Міндоўга». 1253 г. – каранацыя Міндоўга ў Наваградку.

Існуе некалькі меркаванняў па пытанню месцазнаходжання летапіснай Літвы:

1) «летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы су­часнай Літоўскай Рэспублікі» – меркаванне літоўскіх даслед­чыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага;

2) «Літва ХІІ–ХІІІ стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечнам, На­ваградкам, Слонімам і Менскам» – меркаванне беларускага гісто­рыка М. І. Ермаловіча ў манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990);

3) «летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель» – меркаванне А. К. Краўцэвіча ў манаграфіі «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» (1998).

Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Бела­рускія землі ў склад ВКЛ уваходзілі:

- праз дагаворы, пагадненні (Полацкае княства);

- праз дынастычныя шлюбы (Віцебскае княства);

- далучэннем сілай (як выключэнне) (Мсціслаўскае княства).

Герб «Пагоня» з’яўляецца на беларускіх землях у 1270 г. спа­чатку як герб Наваградка, а пасля – агульнадзяржаўны герб ВКЛ.

Радавод князёў ВКЛ. У ВКЛ на працягу 1240–1572 гг. кіра­валі наступныя князі і дынастыі:

Умацаванне адзінаўладдзя пры Гедыміне і Альгердзе. У 1323 г. князь Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пры Гедыміне каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі ўвайшло ў склад ВКЛ (гэта прыкладна 3/4 насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу). Прынцып дзяржаўнага кіраван­ня Гедыміна: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны».

Пры Гедыміне адбылося ўмацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ, узрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул – «кароль Літвы і Русі» альбо «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары Віцебскай, Берас­цейскай, Менскай і Тураўскай зямель, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. Такім чынам, пад «Руссю» тады разумелася тэрыторыя верхняга Падзвіння і Падняпроўе, пад «Літвой» – тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння. У першай палове ХV ст. была далучана Жамойція (заходняя частка сучаснай Літвы), і дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Кіраванне сына Гедыміна – Альгерда (1345–1377) звязана з пашыреннем межаў ВКЛ. У выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны і далучана да ВКЛ. Альгерд імкнуўся падпарадкаваць рускія землі, тройчы рабіў паходы супраць Маскоўскага княства ў 1368, 1370, 1372 гг.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2923; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.