Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 1. Якімі храналагічнымі рамкамі вызначаецца працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага?




1. Якімі храналагічнымі рамкамі вызначаецца працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага?

2. Назавіце асноўныя прычыны ўзвышэння Наваградка і ператва­рэння яго ў цэнтр новай дзяржавы.

3. Якія пункты погляду існуюць у вучоных адносна месцазнахо­джання летапіснай Літвы?

4. Пералічыце і ахарактарызуйце прычыны ўтварэння ВКЛ.

5. Назавіце шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Чаму гэта пытанне з’яўляецца важным для вывучэння гісторыі беларускіх зямель?

6. Назавіце імёны першых князёў ВКЛ і галоўныя вынікі іх дзейнасці.

7. Дайце тлумачэнне датам: 1009, 1235, 1253, 1323, 1363, 1368, 1370, 1372.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[10, 11, 19, 21, 24, 29, 32, 35, 41, 48–51].

Экзаменацыйныя пытанні 8, 9. Крэўская унія і яе наступствы (княжанне Ягайлы і Вітаўта).

Прычыны заключэння і вынікі Крэўскага пагаднення. Княжан­не Вітаўта ў ВКЛ. Грунвальдская бітва. Унутрыпалітычныя супярэчнасці пасля смерці Вітаўта.

Прычыны заключэння і вынікі Крэўскага пагаднення. 14 жніўня 1385 г. заключана Крэўская унія ў Крэве – першая спроба аб’яднання дзвюх дзяржаў: ВКЛ і Польскага каралеўства.

Прычыны заключэння Крэўскага пагаднення:

1) знешняя небяспека з боку крыжакоў для ВКЛ і Польшчы;

2) спроба Ягайлы атрымаць апору ў саюзе з Польшчай;

3) імкненне польскіх феадалаў умацаваць Польшчу ў саюзе з ВКЛ.

Умовы Крэўскай уніі:

1) Ягайла павінен прыняць каталіцкую веру;

2) узяць шлюб з Ядвігай;

3) правесці акаталічванне Літвы.

Вынікі Крэўскага пагаднення:

1) умацаванне абароназдольнасці саюза ВКЛ і Польшчы;

2) незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва;

3) нарастанне супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаўнымі.

Княжанне Вітаўта ў ВКЛ. Княжанне Вітаўта (1392–1430) звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. Вёў барацьбу супраць акаталічвання ВКЛ.

1392 г. – Востраўскае пагадненне, па якому Вітаўт стаў вялі­кім князем Літоўскім, а Ягайла застаўся найвялікшым князем ВКЛ і польскім каралём.

1413 г. – Гарадзельская унія. Пацвердзіла ўладу Вітаўта ў ВКЛ і ўвяла адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у ВКЛ:

 

Пры Вітаўце ВКЛ у пачатку ХV ст. стала адной з буйнейшых дзяржаў у Еўропе па сваёй тэрыторыі. Паэт М. Гусоўскі ў паэме «Песня пра зубра» (1523) назваў час княжання Вітаўта «залатым векам у гісторыі ВКЛ».

Справаводства пры Гедыміне і Альгердзе вялося на дзвюх мовах: дакументацыя, звязаная з Захадам, была на лацінскай мове, а прызначаная для ўласнай дзяржавы і ўсходніх суседзяў – на лацінскай і царкоўна-славянскай мовах. Ужо ў сярэдзіне ХІV ст. у граматах, напісаных у Вільні і Полацку на царкоўнаславянскай мове, ужываюцца словы жывой беларускай мовы. З канца кіра­вання Вітаўта, з сярэдзіны ХV ст. да 1696 г., дзяржаўнай мовай ВКЛ была старабеларуская мова.

Грунвальдская бітва. 15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская біт­ва паміж саюзнымі беларуска-літоўска-польскімі войскамі на чале з Ягайлам (войскі ВКЛ узначальваў Вітаўт («Гром перамогі»)) і Тэўтонскім ордэнам на чале з Ульрыхам фон Юнгінгенам.

Значэнне Грунвальдскай бітвы:

1) адна з буйнейшых бітв сярэдніх вякоў;

2) паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе;

3) перамога над крыжакамі павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польска­га каралеўства сярод іншых краін;

4) заходняя мяжа ВКЛ і Каралеўства Польскага на стагоддзе стала самай спакойнай;

5) праз 100 год пасля бітвы Тэўтонскі ордэн прызнае сваю ва­сальную залежнасць ад Польскага Каралеўства, а Лівонскі ордэн стане галоўным эканамічным партнёрам ВКЛ. Сталіца ордэна Рыга будзе гандлёвымі варотамі для ВКЛ у Заходнюю Еўропу.

Унутрыпалітычныя супярэчнасці пасля смерці Вітаўта. 1432–1436 гг. – гады ўнутрыпалітычных супярэчнасцей і вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы(1430–1432) і Жыгі­монта Кейстутавіча(1432–1440). Да супярэчнасцей у палітыч­ным жыцці вяла не розніца ў веры, а імкненне феадалаў таго ці іншага веравызнання ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 820; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.