Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Самастойнай працы студэнтаў




Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі

Самастойная праца студэнтаў

Пытанні для самаправеркі

1. У якіх умовах развівалася культура на беларускiх землях у другой палове XVІІ–XVІІІ ст.?

2. Якія грамадска-палітычныя фактары паўплывалі на выцяснен­не беларускай мовы з дзяржаўнага ўжытку ВКЛ?

3. Назавіце адметныя рысы развіцця літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і навукі ўXVІІ–XVІІІ стст.

4. Вызначце асноўныя ідэі і асаблівасці эпохі Асветніцтва на беларускіх землях.

5. Як ідэі Асветніцтва адбіліся на развіцці адукацыі ў ВКЛ?

6. Ці можна лічыць другую палову XVІІ–XVІІІ ст. часам заня­паду беларускай культуры?

7. Растлумачце паняцці «барока», «класіцызм», «асветніцтва», «рацыяналізм».

Літаратура: А–[4–7, 8, 10–13, 17, 19–23];

Д–[13, 25, 27, 35, 41, 42, 46].

 

 

 

 

Пры вывучэнні курса «Гісторыя Беларусі» прадугледжаны некалькі тэм для самастойнага вывучэння студэнтамі. Вынікам гэтай працы павінен стаць набраны на ЭВМ альбо напісаны ад рукі канспект тэм, які здаецца на апошнім занятку ў канцы семестра альбо ў вызначаны выкладчыкам час.

Канспектаванне – працаёмкі занятак, але гэта – апрабаваны метад, які дае добрыя вынікі, дапамагае грунтоўна разабрацца ў матэрыяле, вылучыць галоўнае, што пры паўтарэнні дазволіць хутка аднавіць у памяці змест вывучанай літаратуры.

У працэсе самастойнай працы над тэмамі курса студэнту неабходна:

- засяродзіць увагу на назве тэмы і пытаннях, якія трэба разгледзіць;

- падабраць прапанаваную літаратуру, азнаёміцца з ёй і адпаведным раздзелам падручніка ці вучэбнага дапаможніка;

- азнаёміцца з ілюстрацыямі, картамі, схемамі, актамі ці дакументамі, даведачным апаратам кнігі;

- ажыццявіць папярэдні прагляд, які дапаможа вызначыць спосаб далейшай працы з кнігай, ці наогул мэтазгоднасць яе выкарыстання;

- для запамінання і засваення прачытанага зрабіць запіс прачытанага.

Запісы могуць быць рознымі: выпіскі, тэзісы, разгорнутыя планы-канспекты.

Выпіскі – гэта цытаты, даслоўныя вытрымкі з той ці іншай працы, з выказвання, найбольш характэрныя факты і падзеі, кароткі, блізкі да тэксту пераказ пэўнага месца кнігі.

Узятыя з агульнага кантэксту вытрымкі, якія не маюць неабходных тлумачэнняў, могуць быць незразумелымі. У гэтай сувязі рэкамендуецца не завучваць цытаты, а асэнсавана раз­бірацца ў ідэях аўтараў.

Тэзісы (гр. thesis – сцвярджаю) – больш складаная і даска­налая форма запісу, сціслае выкладанне асноўных думак прачы­танай кнігі. Іх асаблівасць – сцвярджэнне, наяўнасць важных вывадаў і абагульненняў, якія маюць мала доказаў, ілюстрацый і тлумачэнняў.

Канспект (лац. соnspectyc – агляд) – кароткі запіс, сціслы выклад прачытанага, найбольш мэтазгодная форма запісу. Можа быць тэкстуальным альбо тэматычным.

Тэкстуальны канспект адлюстроўвае змест пэўнай працы ці дакумента, тэматычны – змест некалькіх прац, якія прысвечаны разгляду пэўнай тэмы. У тэкстуальным канспекце захоўваюцца логіка і структура вывучаемага твора у адпаведнасці з ма­тэрыялам, выкладзеным у кнізе. Тэматычны канспект будуецца інакш (яго план складаецца з патрабаванняў праграмы курса, у ім змяшча­юцца матэрыялы з некалькіх прац альбо падручнікаў):

- у пачатку канспекта неабходна ўказаць усе выходныя даныя падручнікаў, аўтара і дату напісання крыніцы ці пры­няцця дакумента;

- у канспекце ў кароткай форме зрабіць запіс асноўных палажэнняў вывучаемай тэмы, даць абгрунтаванне кожнага з палажэнняў, выявіць сувязь паміж імі. Найбольш істотныя думкі рэкамендуецца занатоўваць даслоўна – цытаваць, астатні ма­тэрыял – выкладаць сваімі словамі;

- у канспекце прадугледзіць таксама дапаўненні звесткамі па дадзеным пытанні з дадатковай вучэбнай літаратуры, даведнікаў, слоўнікаў, газет, часопісаў;

- звярнуць увагу на мову, аўтарскую падачу матэрыялу. Асэнсаваць думкі аўтараў яскрава і зразумела, што дапаможа выпрацаваць асабістыя ацэнкі і дакладнасць вашых думак;

- падрыхтаваць пытанні, якія б вы хацелі задаць і разабраць на кансультацыі альбо на спецыяльна адведзеным занятку.

Сістэматычнае, удумлівае чытанне і канспектаванне рэка­мендаванай літаратуры і крыніц па тэме садзейнічаюць глы­бокаму разуменню сэнсу гістарычнага працэсу, фарміруюць навуковы светапогляд. Зразумела, гэта патрабуе пэўнага часу, настойлівасці і нават ахвярнасці. Аднак прыкладзеныя намаган­ні, сістэматычная праца дадуць станоўчы вынік.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 489; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.