Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х — 30-я гг. ХХ ст




Палітычны рэжым,якіўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы памерыруху да сацыялізму. Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыя-лістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё індуст-рыялізацыю, калектывізацыю, «культурную рэвалюцыю», усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманд-нымі метадамі кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі адна-го чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей. Сталінскі палітычны рэжым забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні палітычнай уладай аказаліся адчужанымі ад народа і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, атаксамажорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг.былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, гра-мадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай. У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самай справе ваўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалi супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «на-цыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перад-смяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае раз-галінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б са 101 райкома, што існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1310; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.