Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)




Пераход БССР да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг. Пераход да мірнага жыццяадбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны Беларусь страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі. Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне гаспадаркі БССР было праведзена на працягу чацвёртай пяцігодкі (1946—1950 гг.).

У час аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркіперш за ўсё увага была нададзена развіццю цяжкай прамы словасці — машынабудаванню, металаапрацоўцы, электраэнергетыцы. Былі пабудаваны МАЗ і МТЗ. На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і самазвалаў. У 1950 г. выпуск прадукцыі пачаўся на Мінскіх трактарным заводзе, мотавелазаводзе. У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вайны бёларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Ужо ў 1950 г. даўжыня чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны маеты, вакзалы, паравозныя дэпо і інш. Ваенныя разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспадарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывёлы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Захавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, так што прыходзілася апрацоўваць зямельныя ўчасткі з дапамогай коней, а калі іх не хапала, то запрагаліся самі сяляне. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала карточная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва. Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі аднаўленне калгасаў. Ва ўсходніх абласцях Беларусі гэта адбылося адразу пасля вызвалення ад акупантаў. Іншым было становішча ў заходніх абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7% сялянскіх гаспадарак. Таму быў узяты курс на правядзенне суцэлънай калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяўнасць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калектывізацыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквідацыяй гаспадарак кулакоў і перасяленнем іх у Сібір і Казахстан.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1945-1953 гг. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг. ыло звязана з існаваннем стпалінскага палітычнага рэжыму. Для яго былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. За гады вайны партыйная арганізыцыя рэспублікі панесла вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў падполлі, або за межамі тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах камуністыч-ная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасля-ваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, аў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі заходніх абласцей.

Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гадыпраходзіла ў складаных умовах. За гады вайны школьныя будынкі ў болынасці былі знішчаны. Між тым вучоба не адкладвалася ні на адзін дзень, а заняткі праводзілі і ў зямлянках, і на адкрытых пляцоўках, часцей без падручнікаў і пісьмовых прылад. Ужо да 1950 г. колькасць школ у рэспубліцы перавысіла даваенную. У беларускай літаратуры існаваў л*етпад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання падзей, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму. Забаранялася ўсё тое, што не ўпісвалася ў такі мастацкі метад. Так, напрыклад, у першым пасляваенным выданні збору твораў Янкі Купалы ў 1952—1954 гг. было забаронена друкаваць каля 160 твораў, у якіх выказваліся нацыянальна-вызваленчыя ідэі. Жорсткай партыйнай крытыцы падвергліся п'есы Кондрата Крапівы «Мілы чалавек», А. Кучара «Заложнікі», якая былапрысвечанадзейнасці бацькі Міная (М. Шмырова). У іх распавядалася пра тых людзей, што апынуліся на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі, а значыць, аўтаматычна залічваліся ў «ворагі народа» разам з памагатымі акупантаў — паліцаямі. У адсутнасці пачуцця гордасці за сваю савецкую радзіму быў абвінавачаны Кузьма Чорны, а яго раман «Млечны шлях» забаронены. Як антинародны напрамак у музыцы была ахарактарыза-вана опера Я. Цікоцкага «Алеся», дзе галоўную ролю выконвала знакамітая беларуская спявачка Л. Александроўская. Прыйшлося нават даць оперы іншую назву — «Дзяўчына з Палесся». У літаратуры галоўнай тэмай у гэтыя гады стала мінулая вайна, раскрыццё гераізму савецкіх людзей, адданасці іх сацыялістычнаму ладу і яго стваральніку — камуністычнай партыі. У ліку першых буйных твораў аб вайне — першы беларускі раман пра партызанскі рух «Глыбокая плынь» Івана Шамякгна, раманы «Мінскі напрамак» Івана Мележа і «Векапомныя дні» Міхася Лынькова. Чалавек у іх раскрываўся не праз яго ўнутраны свет, пачуцці і думкі, а перш за ўсё праз яго гераічныя ўчынкі. Мірнае жыццё пасляваенных гадоў таксама асвятлялася праз паказ барацьбы беларускага сялянства за адраджэнне калгасаў і гераічнай працы рабочых на будоўлях беларускай прамысловасці. Паэзія з яе лірычным успрыманнем жыцця напгўнялася думкамі аб шчасці жыцця ў СССР. Гэта было характэрна, напрыклад, для творчасці Аркадзя Куляшова, які атрымаў у 1946 г. Сталінскую прэмію за паэму «Сцяг брыгады». У выяўленчым мастацтве пераважала героіка-патрыя-тычная тэматыка. Мастак Я. Зайнiгаў напісаў карціны «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.», «Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску», «К. Заслонаў». Мастакам В. Волкову належыць карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944 г.», Ахрэмчыку — «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»

Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН азначаў выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля Другой сусветнай вайны. У ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні ўрад СССР прапанаваў прызнаць раўнапраўнымі членамі ААН Беларусь і Украіну. Гэтым прызнаваўся іх вялікі уклад у разгром фашызму, панесеныя імі ў час вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла ра-шэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай з мэтай падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі. Удзел у рабоце ААН дэлегацыі БССР меў фармальны характар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН. Разам з тым членства Беларусі ў складзе ААН адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала міжнародныя сувязі рэспублікі, садзейнічала набыццю дыпламатычнай культуры. Практычнай карысцю ўваходжання БССР у ААН для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў выглядзе паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час. Дэлегацыя БССР удзельнічалаў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У прыватнасці, па прапанове БССР у 1946 г. была прынята рэзалюцыя ААН «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без усялякага прыніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2283; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.