Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.ст. Узаемаадносіны з Кіевам




Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства.

Упершыню Полацк узгадваецца пад 862 г. сярод іншых рускіх гарадоў, але ідылічных адносін з іншымі славянскімі плямёнамі не было. У 860-я гг. адбыўся паход кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на Полацк. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў Кіеву вядомы старажытнарускі князь Алег. У 907 г. Полацк, як саюзнік Кіева, прымаў удзел у сумесным паходзе рускіх князёў на сталіцу Візантыйскай імперыі – Царград (Канстантынопаль).

РАГВАЛОД, пачынальнік дынастыі полацкіх князёў, магчыма вывеў княства з-пад улады Кіева, бо ў барацьбе сыноў кіеўскага князя славутага Святаслава яны абодва – і Ўладзімір, і Яраполк дамагаліся падтрымкі Рагвалода. Так Уладзімір стаў адзіным кіраўніком вялікай дзяржавы, якая аб’яднала Ноўгарад Вялікі, Полацак і Кіеў – тры галоўныя палітычныя цэнтры ўсходніх славян. Ад Рагнеды (а яна была не адна жонка ў Уладзіміра) ён меў сыноў – Ізяслава Полацкага, Яраслава Мудрага, Мсціслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Ўладзіміра-Валынскага (усе яны былі выключнымі асобамі, пакінулі вялікі след у гісторыі Кіеўскай Русі).

Пры князе БРАЧЫСЛАВЕ ІЗЯСЛАВАВІЧУ (1003-1044 гг.) Полацкая дзяржава пачала сваё хуткае ўзвышэнне і дасягнула найвялікшай палітычнай вагі. У 1021 г. Брачыслаў выступае супраць свайго роднага дзядзькі, наўгародскага князя Яраслава Ўладзіміравіча (Мудрага), захоплівае Ноўгарад і выводзіць у Полацк мноства палонных з маёмасцю.

Калі ў 1026 г. Яраслаў Мудры стаў вялікім кіеўскім князем, Брачыслаў супраць не выступіў – кантроль над галоўнай гандлёвай артэрыяй усё роўна ажыццяўляў Полацк, і менавіта гэтае вызначала вядучае становішча Полацкай дзяржавы ў той час сярод усходніх славян.

Брачыслаў тым часам актыўна пашыраў межы княства ў паўднёвым і заходнім напрамках, у першую чаргу падпарадкоўваліся землі, што ляжалі уздоўж Заходняй Дзвіны.

У 1054 г. памірае Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Ён пакідае 7 нашчадкаў, а каб старэйшыя з іх не прыцяснялі малодшых, завяшчае полацкаму князю быць гарантам выконвання ўмоў свайго тэстаменту. Амаль 10 год працягвалася мірнае суіснаванне дзвюх старажытнарускіх дынастый – Рагвалодавічаў і Яраславічаў. Але ў 1065 г. пачынаецца барацьба Ўсяслава з Кіевам і Ноўгарадам.

З 60-х гг. XIII ст. узмацніліся сувязі Полацка з Наваградкам, на полацкае княжэнне сталі запрашаць літоўскіх князёў, наладжваліся сумесныя паходы літоўскіх, наваградскіх і полацкіх дружын супраць крыжакоў.

Калі на поўначы сучаснай Беларусі месцілася Полацкае княства, то паўднёвыя землі займала другое дзяржаўнае ўтварэнне на Беларусі – княства Тураўскае. Гэта княства месцілася на землях дрыгавічоў, у басейне ракі Прыпяць. Калі Заходняя Дзвіна – вялікі гандлёвы шлях з Балтыкі на поўдзень, то Прыпяць – бойкі гандлёвы шлях паміж Кіевам і Заходняй Еўропай.

Тураў упершыню ўзгадваецца пад 980 г. Ён быў падпарадкаваны суседняму Кіеву, і тут склалася традыцыя – Тураў атрымліваў старэйшы сын Вялікага кіеўскага князя, які займаў потым бацькава месца ў Кіеве, а Тураў зноў атрымліваў старэйшы сын новага кіеўскага князя.

Тураў таксама вельмі часта стаў пераходзіць з рук у рукі розных паўднёварускіх княжацкіх родаў. Вялікую ролю ў Тураве адыгрывала веча. У Тураве існавала некалькі адміністратыўных пасад, што выконвалі функцыі, блізкія да некаторых княжаскіх функцый. Так, тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне.

У Тураве дзейнічаў пасаднік – галоўны кіраўнік цывільнай адміністрацыі княства.

Крыху пазней за Полацкае і Тураўскае княствы, на захадзе сучаснай Беларусі ўтвараліся невялікія ўдзельныя славянскія княствы.

Сярод княстваў Верхняга Панёмання трэба адзначыць найбольш старажытныя і важныя – Наваградскае, Ваўкавыскае і Гродзенскае.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1202; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.