Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прычыны і характар Другой сусветнай вайны




За два дзесяцігоддзі пасля Першай Сусветнай вайны ў свеце, асабліва ў Еўропе, стварыліся вострыя эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя праблемы. Вырашэнне іх і з'яўлялася галоўнымі прычынамі новай сусветнай вайны.

а) Рост германскага экспансіянізма, які быў выкліканы з аднаго боку аб'ектыўным імкненнем значнай часткі немцаў, якія гістарычна жылі акрамя Германіі: у Аўстрыі, Чэхаславакіі, Францыі, аб'яднацца ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. З другога боку Германія, якая зведала паражэнне ў Першай Сусветнай вайне і нацыянальную знявагу, імкнулася вярнуць страчаныя пазіцыі міравой дзяржавы.

б) Стварэнне двух супрацьстаячых блокаў дзяржаў. Ядро аднаго з іх складалі Германія, Італія і Японія, якія адкрыта імкнуліся вырашыць свае унутраныя эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і нацыянальныя праблемы шляхам тэрытарыяльных захопаў і рабаўніцтва іншых краін. Другі блок, аснову якога складалі Англія, Францыя, ЗША, прытрымліваўся палітыкі стрымання.

в) Стварэнне таталітарных дзяржаў (Германія, Японія, Італія, Іспанія, СССР) з чалавеканенавісніцкай ідэалогіяй кіравання (Германія, Японія), заснаванай на нацыянальнай адметнасці і выключнасці адных рас над другімі.

Г) Існаванне СССР. Бязмежна кіруючая ў СССР камуністычная партыя адкрыта ўхваляла сваёй мэтай будаўніцтва сацыялізма і камунізма не толькі ў Расіі і ва ўсім свеце, што аб'ектыўна з'яўлялася пагрозай існаванню сацыяльна-палітычных рэжымаў у іншых краінах. Таму буржуазная эліта і палітыкі гэтых краін адпачатку разглядалі СССР у якасці стратэгічнага суперніка. Імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі і Японіі супраць сацыялістычнай дзяржавы, на яе ліквідацыю.

д) Двурушніцкая палітыка Англіі і Францыі ў адносінах да сваіх саюзнікаў. Нежаданне гэтых краін заключаць дамову з СССР аб стварэнні ў Еўропе кааліцыі неагрэсіўных дзяржаў.

е) Справацыравала вайну і савецка-германская дамова аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Яна дала магчымасць Германіі весці вайну па адным фронце.

Агрэсіўны блок Германіі, Італіі і Японіі імкнуўся не толькі да перадзелу света паміж дзяржавамі, але і да ўсталявання "новага парадку" на ўсёй планеце. Гэта ў прыватнасці абазначала поўнае ці частковае знішчэнне цэлых народаў, жорсткая эксплуатацыя астатніх.У гэтых умовах супрацьстаячы блок буржуазна-ліберальных дзяржаў Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, пазней сацыялістычнай дзяржавы (СССР) і іншых, аб'ектыўна абараняў не толькі ўласныя нацыянальныя інтарэсы, але і выпрацаваныя каштоўнасці цывілізацыі: нацыянальнае раўнапрауе, рэлігійную і ідэалагічную цярпімасць, прадстаўнічы дзяржаўны лад.

Пачалася Другая Сусветная вайна 1 верасня 1939 г. нападзеннем Германіі на Польшчу. 3 верасня Англія і Францыя аб'явілі ў адказ вайну Германіі. СССР не адразу распачаў свае дзеянні супраць Польшчы згодна дамовы 23.08.1939 г. (). Далучыў да сябе Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, СССР у верасні – кастрычніку 1939 г. прымусіў Эстонію, Латвію і Літву заключыць з ім "дамовы аб узаемадапамозе", згодна якіх меў права мець на іх тэрыторыі ваенныя базы. 31 кастрычніка Савецкая краіна прад'явіла тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Фінляндыі. 29-30 лістапада

1939 г. распачалася вайна СССР супраць Фінляндыі. Шляхам вялікіх страт і ахвяр СССР перамог і па дамове ад 12.03.40 г. Фінляндыя саступіла яму значную тэрыторыю.

3 верасня 1939 г. і да вясны 1940 г. у Заходняй Еўропе вялася так званая "дзіўная вайна". 110 англа-французскіх дывізій не вялі ніякіх ваенных дзеянняў супраць 23 нямецкіх. Англійскі і Французскі ўрад спадзяваліся, што Гітлер скіруе агрэсію на Усход, супраць СССР. Аднак гітлераўскія войскі ў красавіку 1940 г. акупіравалі Данію, затым Нарвегію. У мае захапіўшы Галандыю, Бельгію і Люксембург, распачалі баі супраць Францыі і Англіі. Англійскія войскі былі разбіты, 14 чэрвеня нямецкія войскі ўвайшлі ў Парыж, 22.06.40 г. Францыя капітуліравала. У чэрвені 1940 г. СССР безпадстаўна абвінаваціў прыбалтыйскія дзяржавы ў парушэнні дамоў, увёў свае вайскі на іх тэрыторыю, правёў выбары новых органаў улад, якія звярнуліся са зваротам аб уваходжанні ў СССР (жнівень 1940г). Праз некалькі дзён савецкі ўрад прад'явіў ультыматум Румыніі і абапіраючыся на ваенную пагрозу і падтрымку Германіі запатрабаваў ад Румыніі вяртанне ў склад СССР Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Румынія вымушана была саступіць. Дарэчы на гэтым дзеянні сталінскага кіраўніцтва з задавальненнем пазірала белагвардэйская эміграцыя манархічнага ўхілу, бачачы ў дзеяннях Сталіна аднаўленне памераў былой Расійскай імперыі. За адзін год з пачатку Другой Сусветнай вайны тэрыторыя СССР павялічылася на 500 тыс. кв.км, а насельніцтва на 23 млн чал.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1845; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.