Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя этапы і падзеі Другой сусветнай вайны. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі




Другая сусветная вайна мае пяць этапаў.

Першы: 1.09.1939-21.06.1941 захоп ГерманіяйЗахадноеўрапейскіх краін.

5 снежня 1940 г. Гітлер прыняў канчатковае рашэнне аб вайне з СССР. 18.12.1940 г. "Дырэктыва 21" прызначала дату рэалізацыі плана вайны супраць савецкай дзяржавы – 15 мая 1941 г., якая 30.04.41 г. была перанесена на 22 чэрвеня 1941 г.

На пачатак Вялікай Айчыннай вайны войскі Германіі і яе хаўруснікаў складалі на мяжы з СССР – 5,5 млн чалавек, 4300 танкаў і гармат, 5000 самалётаў; Чырвоная Армія ў памежных акругах мела 2,7 млн чалавек, 1475 танкаў і 1540 самалётаў новай канструкцыі.

Другі перыяд вайны (22.06.1941 – 18.11.1942). Характарызуецца гераічнай абаронай Чырвонай Арміяй і атрадамі апалчэння савецкай тэрыторыі, эвакуацыяй і перабудовай эканомікі краіны на ваенны лад, стварэннем антыгітлераўскай кааліцыі дзяржаў і разгромам гітлераўскіх войск пад Масквой, усталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму гітлераўцаў на захопленай тэрыторыі.

Сутыкнуўшыся з моцным супраціўленнем, гітлераўцы не дасягнулі пастаўленай імі мэты ў летняй кампаніі 1941 г. Аднак спыныць ворага савецкім войскам не ўдалося.

Гітлераўскія войскі захапілі Прыбалтыку, БССР, УССР, распачалася блакада Ленінграда. У гісторыю вайны гэтага перыяду ўвайшлі: Смаленская бітва (1941 г.), абарона Кіява, Адэсы, Севастопаля (1941-1942 гг.), Маскоўская бітва (верасень 1941 – красавік 1942 гг.) – першае буйное паражэнне германскіх войскаў у другой Сусветнай вайне, абарона Сталіграда (ліпень – лістапад 1942 г.), бітва за Каўказ (1942 – 1943 гг.).

Летам – восенню 1941 г. аформілася Антыгітлераўская кааліцыя. Вырашальнай сілай у ёй быў СССР і яго ваенныя дзеянні, істотнае значэнне на франтах другой Сусветнай вайны адыгралі ЗША і Вялікабрытанія. Таксама ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях сваімі ўзброенымі сіламі – Францыя і Кітай.

Працэс юрыдычнага афармлення кааліцыі завяршыўся ў чэрвені 1942 года. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі: ваенныя дзеянні на тэрыторыі СССР (саюзнікі прадставілі савецкай дзяржаве крэдыты, пастаўлялі ваенную тэхніку і зброю, тавары першай неабходнасці, так ЗША накіравала ў СССР за гады вайны каля 15 тыс. самалётаў і 7 тыс. танкаў), Афрыкі, супраць Японіі (ЗША утупіла ў вайну 7.12.1941 г. пасля нападзення Японіі на амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах), стварэнне Другога фронта ў Еўропе (чэрвень 1944 года), вызначэнне мэтаў вайны, узгадненне ваенных планаў, выпрацоўка пасляваеннага жыцця.

Вынікам арганізацыі і дзейнасці антыгітлераўскай кааліцыі было стварэнне ў Сан-Францыска (ЗША) у чэрвені 1945 года Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Трэці перыяд вайны (лістапад 1942 – канец 1943 гг.) Характарызуецца пераломам ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Чырвоная Армія пераходзіць ад абароны да наступлення і вызвалення часова акупіраванай тэрыторыі: контрнаступленне пад Сталінградам (лістапад 1942 – люты 1943), на Каўказе, прарыў блакады Ленінграда (студзень 1943 г.), Курская бітва (ліпень 1943г.), да снежня 1943 года вызвалены Наварасійск, Кіяў, усходнія раёны Беларусі. У гэты час адбываецца татальная мабілізацыя ў Германіі, пераход поўнай стратэгічнай ініцыятывы СССР да канца вайны, дасягненне эканамічнай і ваеннай перавагі СССР над гітлераўскай Германіяй, шырокі і масавы патызанскі рух на часова акупіраванай тэрыторыі, пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі ў вызваленых раёнах. Адбываецца павялічэнне міжнароднага ўплыву СССР, актывізацыя Руху Супраціўлення ў Еўропе. На Тэгеранскай канферэнцыі (1943г.) глаў урадаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі абмяркоўваюцца планы сумесных дзеянняў падчас вайны.

Чацверты перыяд вайны (студзень 1944 – май 1945 гг.). Характарызуецца разгромам гітлераўскага блока, выгнаннем гітлераўскіх войск за межы СССР, вызваленнем ад акупацыі краін Еўропы, поўным крахам гітлераўскай Германіі і яе безумоўнай капітуляцыяй.

У лютым 1945 года адбылася Крымская канферэнцыя, у ліпені – жніўні 1945г. Патсдамская канферэнцыя глаў урадаў ЗША, СССР, Вялікабрытаніі, на якіх узгоднены пазіцыі па пасляваеннаму ўрэгуліраванню становішча ў Еўропе і ўсім свеце.

Пяты перыяд. Разгром Японіі (9 жніўня – 2 верасня 1945 г.). У выніку Маньчжурскай аперацыі (Кітай) савецкіх войск і ваенных дзеянняў ЗША (6,8 жніўня авіяцыя ЗША зкінула на Хірасіму і Нагасакі дзве атамныя бомбы) былі разгромлены войскі саюзніка Германіі на ўсходзе – Японіі. 2 верасня 1945 г. прадстаўнікі Японіі падпісалі акт аб безумоўнай капітуляцыі. Гэтая падзея і з'яўляецца датай заканчэння Другой Сусветнай вайны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1313; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.