Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пастаноў I Усебеларускай нарады сцэнарыстаў




№ 2

Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР

№ 1

Пастанова ЦК КП(б)Б

 

27 мая 1932г.

ЦК КП(б)Б адзначае своечасовасць і вялізарнае палітычнае значэнне пастановы ЦК УсеКП(б) ад 23 красавіка г. г. аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый, якая будзе садзейнічаць яшчэ большаму аб’яднанню шырокіх колаў савецкіх пісьменнікаў і мастакоў вакол Камуністычнай партыі, яшчэ болышай мабілізацыі на актыўны ўдзел у пабудове бяскласавага сацыялістычнага грамадства, на стварэнне літаратурна-мастацкіх твораў, вартых нашай вялікай эпохі.

ЦК канстатуе, што пралетарскія літаратурна-мастацкія арганізацыі, у тым ліку і БелАПП, якія на пэўным этапе, калі ў літаратуры быў яшчэ значны ўплыў элементаў, што асабліва ажывіліся ў першыя гады нэпа, а кадры пралетарскай літаратуры былі яшчэ слабыя, адыгралі станоўчую ролю ў сэнсе ўмацавання пазіцый пралетарскіх пісьменнікаў. «У сучасны момангг, калі паспелі ўжо вырасці кадры пралетарскай літаратуры і мастацтва, вылучыліся новыя пісьменнікі і мастакі з заводаў, фабрык, калгасаў, рамкі існуючых пралетарскіх літаратурна-мастацкіх арганізацый (ВОАПП, РАПП, РАПМ і інш.) становяцца ўжо вузкімі і тармозяць сур’ёзны размах мастацкай творчасці».

ЦК КП(б)Б пастанаўляе:

1. Ліквідаваць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).

2. Правесці арганізацыю Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, які павінен аб’яднаць усіх пісьменнікаў, што стаяць на платформе Савецкай улады і імкнуцца ўдзельнічаць у сацыялістычным будаўніцтве.

Усе пісьменніцкія арганізацыі падначаліць аргкамітэту. Перадаць у распараджэнне аргкамітэта літаратурныя часопісы.

Культпропу ЦК забяспечыць шырокую прапрацоўку пастаноў ЦК УсеКП(б) і ЦК КП(б)Б аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый, дамогшыся максімальнай мабілізацыі ўсяго фронту літаратуры і мастацтва на вырашэнне задач сацыялістычнага будаўніцтва.

Для правядзення працы па падрыхтоўцы Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў выдзеліць арганізацыйны камітэт у наступным складзе: 1. Клімковіч — старшыня, 2. Лынькоў— адказны сакратар, 3. Гурскі, 4. Александровіч, 5. Кузьма Чорны, 6. Галавач, 7. Харык, 8. Гараўскі, 9. Бэндэ, 10. Нёманскі, 11. Ліманоўскі, 12. Кульбак, 13. Швэйдэль, 14. Дунец, 15. Юдэльсон, 16. Крапіва.

Дэлегатамі ад БССР ва Усесаюзны аргкамітэт Саюза савецкіх пісьменнікаў лічыць неабходным накіраваць тт.: І.Лынькова— адказны сакратар, 2. Кузьму Чорнага, 3. Харыка, 4. Александровіча.

 

Пасля крутога павароту: Ідэолага-палітычная барацьба ў Беларусі. 1932 – 1936 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Аўт.- склад.: У.І.Адамушка [і інш.] – Мінск.: БелНДІДАС, 2008. С. 98 – 99.

 

6 сакавіка 1931 г.

I. Аб становішчы кінематаграфіі БССР і шляхах яе далейшага развіцця

Гіганцкі рост сацбудаўніцтва, паспяховы ход ажыццяўлення прынятага партыяй шпаркага тэмпу індустрыялізацыі краіны, паварот шырачайшых бядняцкіх і серадняцкіх мас вёскі пад кіраўніцтвам партыі і рабочага класа на шлях ператварэння дробнай індывідуальнай сялянскай гаспадаркі ў буйныя калектыўныя гаспадаркі забяспечваюць далейшаё ўзмоцненае разгортванне наступу сацыялізма па ўсяму фронту, ліквідацыю кулацтва як класа на базе суцэльнай калектывізацыі.

2. Гэтыя ўмовы з асаблівай астратой прад’яўляюць савецкай кінематаграфіі патрабаванне быць сапраўды магутнай палітычнай зброяй у руках пралетарыяту і яго партыі ў класавай барацьбе з рэшткамі капіталізму ўнутры СССР і БССР (кулацтва, шкодніцтва, контррэвалюцыйная дзейнасць беларускага нацыянал-дэмакратызму і г. д.) і з падрыхтоўкай міжнароднага капітала да ўзброенай інтэрвенцыі супраць СССР.

Савецкая кінематаграфія якасцю сваёй прадукцыі павінна дапамагчы партыі ў максімальнай мабілізацыі творчаскіх сіл рабочага класа, калгаснікаў і ўсіх працоўных на праадаленне труднасцей, што стаяць на шляху сацыялістычнага будаўніцтва, на шляху ажыццяўлення лозунга «Пяцігодка ў чатыры гады» (з рэзалюцыі снежаньскага аб’яднанага Пленума ЦК і ЦКК ВКП(б)).

3. Між тым абслугоўванне кінематаграфіяй чарговых задач сацыялістычнага будаўніцтва і важнейшых палітычных кампаній, якія праводзяцца партыяй і Савецкай уладай, пастаўлена нездавальняюча. Савецкае кіно вельмі маруднымі тэмпамі пераключаецца на асвятленне і аналізіраванне праблем і тэм перыяду сацыялістычнай рэканструкцыі, усё яшчэ пануе тэматыка перыяду грамадзянскай вайны альбо дробныя, неактуальныя пытанні быту, сям’і, якія штучна вазводзяцца ў «праблемы». Удзельная вага кінематаграфіі ў справе індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі нязначная. Вялікія магчымасці, якімі ўладае кінематаграфія для развіцця народнай асветы і, у прыватнасці, для ўсеагульнага абавязковага навучання і падрыхтоўкі кадраў, ніяк не рэалізаваны.

За 1929—1930 гг. прамфінпланы большасцю фабрык не выкананы. Забеспячэнне фільмамі шпарка растучай гаспадаркі і вясковай сеткі становіцца ўсё больш напружаным. Брак кінапрадукцыі павялічыўся ад 6—7% у 1929 г. да 16% у 1930 г. Усё гэта паказвае на тое, што савецкая кінематаграфія ў цэлым прадстаўляе сабой адзін з вельмі небяспечных участкаў культурнага фронту.

4. Белдзяржкіно, будучы самай маладой кінаарганізацыяй (6 год), мае ў сваім развіцці побач з уласцівымі яму недахопамі і пэўныя дасягненні. Прадукцыя Белдзяржкіно на фоне агульных прарываў у кінавытворчасці па сваёй мастацка-ідэалагічнай якасці, асабліва за 1930 г., з’яўляецца досыць значнай, аб чым сведчаць ацэнкі Галоўрэперткамаў БССР і РСФСР, а таксама дадзеныя грамадскіх праглядаў. Але тэмпы выканання грамадска-палітычных задач беларускім нацыянальным кіно, таксама як і ўсёй савецкай кінематаграфіі, значна адстаюць ад тэмпаў сацыялістычнай рэканструкцыі краіны.

3 усёй рашучасцю неабходна адзначыць, што хроніка Белдзяржкіно і значная частка палітасветфільмаў па свайму зместу і характару не паспяваюць адлюстроўваць баявыя задачы сацыялістычнага будаўніцтва БССР.

Існуючая геаграфічная адлегласць кінафабрыкі Белдзяржкіно ад пралетарскай грамадскасці БССР і ад крыніц вылучэння пралетарскіх нацыянальных кадраў сцэнарыстаў, рэжысёраў і іншых стварае для Белдзяржкіно рэальную небяспеку невыканання задач вытворчасці кінафільмаў, нацыянальных па форме і пралетарскіх па зместу (1930 г. толькі 40% прадукцыі падпарадкаваны задачам нацыянальнай палітыкі партыі).

5. Абвастрэнне класавай барацьбы на ідэалагічным фронце з усёй рашучасцю ставіць пытанне аб разгроме чуждых пралетарыяту буржуазных і шавіністычных тэорый у нацыянальна-культурным будаўніцтве БССР, у тым ліку і ў беларускім нацыянальным кіно [...].

6. Адной з галоўнейшых умоў ідэалагічнай і мастацкай каштоўнасці кінапрадукцыі з’яўляецца: палітычна вытрыманае кіраўніцтва ў кіно, наяўнасць у кіно блізкіх да ідэалогіі пралетарыяту працаўнікоў (сцэнарысты, рэжысёры, аператары, акцёры), а таксама актыўны ўдзел савецкай грамадскасці ў будаўніцтве кіно ва ўсіх яго звеннях.

А між тым, нягледзячы на пастановы кінапартнарады пры ЦК ВКП(б) (сакавік 1928 г.) і пры ЦК КП(б)Б (люты 1930 г.), Белдзяржкіно не забяспечана неабходная дапамога ў яго рабоце: не наладжана супольная работа арганізацый пралетарскіх пісьменнікаў і рабкораў з Белдзяржкіно, у выніку чаго перадавыя пісьменнікі, драматургі, працаўнікі тэатраў не выкарыстоўваюцца ў кіно, спецыяльны кінадрук і кінакрытыка ў агульным друку не стаяць на вышыні задач, якія прад’яўляюцца партыяй да савецкай кінематаграфіі, адсутнічаюць творчаскія кадры кінапрацаўнікоў з асноўных нацыянальнасцей БССР (з 48 адзінак мастацкіх прадстаўнікоў толькі 8 адзінак беларусаў).

7. Выкананню прамфінплану Белдзяржкіно на 1931 г. і стварэнню высокай якасці кінапрадукцыі перш за ўсё перашкаджае хранічны сцэнарны крызіс, які побач з агульнымі труднасцямі рэканструкцыйнага перыяду ў асноўныім тлумачыцца: а) адсутнасцю ў Белдзяржкіно палітычна і мастацка кваліфікаваных кадраў сцэнарыстаў, правільна рзумеючых усю сутнасць працэсу сацыялістычнага будаўніцтва, класавай барацьбы, здольных аўладаць усёй складанасцю і спецыфічнасцю беларускай тэматыкі, пры амаль поўным адсутнічанні падрыхтоўкі гэтых кадраў; б) адсутнасцю гібкай і чоткай арганізацыі планавага кіраўніцтва загатоўкай сцэнарыяў у праўленні Белдзяржкіно (у Мінску), вынікам чаго з’яўляецца ненармальнасць скарыстання існуючых сцэнарных кадраў і немагчымасць забяспечыць аўтарытэтную палітычную і кінематаграфічную кансультацыю пачынаючым сцэнарыстам; в) адсутнасцю цеснай увязкі ўсяго творчаскага працэсу стварэння фільма з масавай пралетарскай грамадскасцю БССР; г) адсутнасцю правільнага разумення ролі ў кінавытворчасці сцэнарыя як закончанага мастацкага твора і сцэнарыста; д) літаратурныя арганізацыі БССР, недаацэньваючы ролю кіно як палітычнай зброі ў руках пралетарыяту і партыі ў справе сацыялістычнага будаўніцтва, да самых апошніх часоў не дапамагалі кіно ў справе ліквідацыі сцэнарнага крызісу.

8. Ва ўсіх мерапрыемствах па ліквідацыі сцэнарнага крызісу і сацыялістычнай рэканструкцыі беларускай савецкай кінематаграфіі неабходна рашуча і настойліва працягваць барацьбу за чоткае правядзенне пралетарскай класавай лініі ў кіно, супроць усіх спроб адыходу ад актуальнай палітычнай тэматыкі рэканструкцыйнага перыяду, супроць усяго ўпрашчэнства і вульгарызацыі мастацкай падачы сацыяльных праблем, супроць фармалізма як галоўнай небяспекі ў савецкай кінематаграфіі, які вядзе кіно да адрыву ад масавага рабочага, калгаснага і сялянскага гледача і да выхалашчывання палітычнага зместу кіно.

9. Гукавое кіно ў руках пралетарыяту павінна з’явіцца адным з мацнейшых сродкаў культурнай рэвалюцыі. Аднак да гэтых часоў не арганізавана больш-менш здавальняюча вытворчасць гукавой апаратуры як праекцыйнай, так і здымачнай. Без дастатковай прапрацоўкі пытанняў амаль усе рэжысёры Белдзяржкіно імкнуцца перайсці на вытворчасць гукавых фільмаў. Між тым тонфільмам у бліжэйшы год мы зможам абслугоўваць толькі буйныя цэнтры СССР (у БССР толькі Мінск), і такім чынам шматлікія масы працоўных могуць быць пазбаўлены прадукцыі лепшых мастакоў.

10. Выходзячы з усяго вышэй паказанага, I Усебеларуская кінасцэнарная нарада лічыць неабходным:

а) прасіць праўленне Белдзяржкіно паставіць перад Саюзкіно, а таксама ў дырэктыўных і кіруючых органах БССР пытанне аб фарсіраванні пераводу фабрыкі з Ленінграда на тэрыторыю БССР;

б) складанне тэматычнага плана Белдзяржкіно на 1932 г. правесці ў выглядзе арганізацыйнай 2-месячнай (красавік—май) кампаніі з удзелам грамадскіх арганізацый, журналістаў, рабкораў, навуковых і краязнаўчых працаўнікоў і іншых, распрацаваўшы папярэдне пытанне метадалогіі тэматычнага планавання;

в) павялічыць ужо ў 1931 г. вытворчасць мастацкіх і палітасветфільмаў, па сваёй тэматыцы адказваючых на асноўныя актуальнейшыя пытанні сацыялістычнага будаўніцтва БССР (беларуская тэматыка), адлюстроўваючых палітыку партыі і Савецкай улады па бягучым гаспадарча-палітычным кампаніям (кінахроніка Белдзяржкіно), палепшыўшы якасць апошняй;

г) завастрыць барацьбу сродкамі кіно з вялікадзяржаўным расійскім шавінізмам як галоўнай небяспекай у даны перыяд, беларускім нацыянал-дэмакратызмам і шавінізмам усіх іншых колераў, за мабілізацыю пралетарскіх і працоўных мас вакол задач практычнага ажыццяўлення ленінскай нацыянальнай палітыкі;

д) стварыць такія ўмовы вытворчай работы ў Белдзяржкіно, пры якіх былі б забяспечаны мастацка-палітычны рост творчых кадраў (сцэнарысты, рэжысёры і інш.), павышэнне сацыяльнай актуальнасці іх вытворчасці, непарыўная сувязь з пралетарскай грамадскасцю, прыток свежых творчаскіх пралетарскіх сіл;

е) дабіцца змен сацыяльнага складу асноўных кадраў Белдзяржкіно як шляхам сістэматычнай падрыхтоўкі маладых пралетарскіх нацыянальных кадраў, так і шляхам перавыхавання блізкіх нам папутчыкаў пры бязлітаснай барацьбе з чуждымі і варожымі элементамі;

ж) арганізаваць у БССР шырокую пралетарскую грамадскую думку вакол Белдзяржкіно (ОДСКФ)[1]; растлумачэнне ў масах задач беларускай савецкай кінематаграфіі ў рэканструкцыйны перыяд, мабілізацыю гэтых мас на прэадаленне адставання кіно ад задач сацыялістычнага будаўніцтва;

з) арганізаваць у 1931 г. у Доме пісьменнікаў кароткатэрміновыя сцэнарныя курсы для пачынаючых сцэнарыстаў, галоўным чынам працаўнікоў літаратуры і рабкораў пры дапамозе кінафабрыкі і кінасекцыі Ленінградскага абласнога аддзялення і Маскоўскага абласнога аддзялення Усерасійскага таварыства драматургаў і кампазітараў;

і) забяспечыць сцэнарыстам, якія працуюць у БССР, сувязь з кінафабрыкай Белдзяржкіно ў Ленінградзе для практычнага іх азнаямлення з кінавытворчасцю;

к) распрацаваць і ўвесці ў жыццё адзіны тыпавы дагавор са сцэнарыстамі і тарыфныя нормы аплаты для ліквідацыі існуючага разнабою;

л) забяспечыць здавальняючыя ўмовы для вытворчасці палітасветфільмаў (агітпрапагандысцкага, навукова-навучальнага, дзіцяча-школьнага) і хронікі шляхам стварэння тэхнічнай базы для гэтай прадукцыі, арганізацыі сцэнарных загатовак, навуковай кансультацыі, адпаведных сродкаў, кваліфікаваных кадраў для пастаноўкі.

11. Прызнаючы за сцэнарыем значэнне як аднаго з відаў ідэалагічнай практыкі, неабходна забяспечыць адпаведнае месца сцэнарыяў і сцэнарыстаў у кінавытворчасці, для чаго выдаваць лепшыя сцэнарыі на аднолькавых падставах з літаратурнымі творамі, друкаваць сцэнарыі ў перыядычным друку, арганізуючы сцэнарныя старонкі і аддзелы кінадруку, а таксама арганізаваць спецыяльныя выстаўкі сцэнарыяў.

II. Аб падрыхтоўцы кадраў сцэнарыстаў

1.Труднасці ў справе забеспячэння кінавытворчасці Белдзяржкіно неабходнай колькасцю і высокай ідэйна палітычнай якасці сцэнарыямі абумоўлены наступнага роду прычынамі:

а) адсутнасцю планавасці і сістэмы ў справе падрыхтоўкі сцэнарных кадраў Белдзяржкіно;

б) палітычнымі памылкамі ранейшага апартуністычнага кіраўніцтва Саюзкіно ў справе стварэння сцэнарных кадраў;

в) крызісам некаторай часткі папутнічаскіх кадраў сцэнарыстаў, якія не здолелі правільна зразумець сутнасць працэсаў сацыялістычнага будаўніцтва і класавай барацьбы.

2. Нарада лічыць, што адным з асноўных і найбольш грунтоўных мерапрыемстваў у справе стварэння кадраў пралетарскіх сцэнарыстаў з’яўляецца заклік рабочых-ударнікаў у кінематаграфію, канкрэтыымі формамі якога з’яўляюцца:

а) сцэнарна-тэматычныя гурткі на прадпрыемствах і ў буйнейшых саўгасах і калгасах; б) сцэнарныя секцыі пры існуючых рабкораўскіх і селькораўскіх літаратурных гуртках; в) кантрактацыя рабкораў у якасці сцэнарыстаў пры прымацаванні іх да лепшай найбольш кваліфікаванай і палітычна нам блізкай часткі сцэнарыстаў-прафесіяналаў, зараз працуючых на фабрыцы; г) сазданне рабкораўскіх брыгад для выканання асобных сцэнарных заданняў; д) сазданне брыгад змешанага тыпу, куды побач з рабкорамі і пісьменнікамі павінны ўключацца рэжысёры, аператары і сцэнарысты; е) сазданне кароткатэрміновых і працяглых сцэнарных курсаў у г. Мінску пры ўмове дастатковага забеспячэння гэтых курсаў суадпаведнымі прэпадавацельскімі сіламі, дазваляючымі правільна арганізаваць тэарэтычную вучобу і практыку сцэнарнай работы.

3. Побач з усімі гэтымі мерапрыемствамі неабходна:

а) узмацніць камплектаванне сцэнарнага факультэта Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве вучашчыміся з чысла асноўных народнасцей БССР, павялічыўшы агульны іх кантынгент;

б) на літаддзяленні ў БДУ арганізаваць сцэнарны семінар па сцэнарыю і ўвесці асобным прадметам увядзенне ў сацыялогію кінематаграфіі;

в) на газетным аддзяленні Камвуза Беларусі арганізаваць семінары па кінакрытыцы.

4. Белдзяржкіно, усяляк дапамагаючы аўладаць пісьменнікам сцэнарнай тэхнікай, павінна ўключыць пісьменнікаў ва ўсю сістэму па загатоўцы сцэнарнага матэрыялу і прыцягненне пісьменніцкіх арганізацый БССР, у першую чаргу БелАППа, к сцэнарнай рабоце зрабіць больш сістэматычным.

5. Падрыхтоўка сцэнарных кадраў упіраецца ў адсутнасць адпаведнай літаратуры, да выдання якой неабходна прыступіць (выданне сцэнарнай памяткі, лепшых сцэнарыяў і інш.).

6. Працэс расслаення сённяшніх сцэнарных кадраў патрабуе асаблівай увагі да сябе. Дапамагаючы лепшай частцы сцэнарыстаў-папутчыкаў перайсці на рэльсы саюзнікаў пралетарыяту, арганізоўваючы гурткі і семінары па перападрыхтоўцы іх, неабходна з усёй рашучасцю даць адпор тым самым кадрам, якія працягваюць заставацца на чуждых пралетарскай ідэалогіі пазіцыях.

 

Мастацтва Савецкай Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў у 2 т. - Мінск, 1976. - Т.1: 1917-1941. С. 221 – 226.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 734; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.024 сек.