КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Замак у Косава. 1838гКатя Стас Настя Алина Катя На палітыка-адміністрацыйнай карце адлюстраваны межы шасці абласцей Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай,Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай. Усе багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі. Колькі нас, жыхароў Беларусі? У нашай рэспубліцы пражывае каля 10 мільёнаў чалавек. Як і кожная незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку и мову. 3 даўніх часоў людзі карыстаюцца знакамі, якія ў кароткай, нагляднай форме адлюстроўваюць тое, што асабліва дорага для іх, – Радзіму. Такімі знакамі-сімваламі з'яўляюцца герб, сцяг і гімн. Галоўны сімвал нашай Радзімы – Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ён мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядліваю справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – гэта колер Прыроды, нашай карміцелькі, нашай першамаці. Гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Нарэшце, белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды. Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную, характэрную рысу, яшчэ адну важную дэталь -– гэта чырвоны народны ўзор ці, інакш кажучы, арнамент. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працавітасць і працоўнае майстэрства. У цэнтры арнаменту – ромб з тоўстымі «кручкамі», ці «рагамі», якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Вероника: Мая Радзіма - Дзе з-за бору Узыходзіць месяц уначы, Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы Жылі калісьці крывічы. Рабілі зрубы залатыя, Нарогі, гонкія чаўны I сцены белыя Сафіі Над плынню быстрае Дзвіны. Гэтыя словы з'яўляюцца эпіграфам да наступнага слайду «Ганарымся культурнай спадчынай». – Архітэктуры – гэта летапіс гісторыі народа ў дрэве і камені. Крэпасці і замкі, ратушы і храмы ў сваіх лепшых узорах адлюстроўваюць талент народа, які стварыў іх. 1. “ Сафійскі сабор у Полацку”. Жамчужына беларускай архітэктуры пачатку 11 стагоддзя – Сафійскі сабор у Полацку. Сафійскі сабор быў цэнтрам і духоўнага, і дзяржаўнага жыцця княства. Тут праходзілі богаслужэнні, узносіліся малітвы, працавалі іканапісцы, была сабра- ная багатая калекцыя кніг і летапісаў, працавала школа. У цяперашні час Сафійскі сабор функцыянуе як храм духоўнай культуры. Тут праходзяць канцэрты арганнай музыкі. 2. Белая вежа Да сённяшніх дзён захавалася вежа ў Камянцы (13 ст.), круглая ў плане, таўшчыня сценаў – 2,5 м. Яна не мае якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў – толькі абарончага прызначэння. 3. Лідскі замак Надзвычай складаны гістарычны лёс Лідскага замка. Яго сцены не аднойчы вытрымлівалі націск крыжаносцаў, крымскіх татар. Не абышла яго і Вялікая Айчынная вайна. У замку трымалі ваеннапалонных, потым яго ператварылі ў склад боепрыпасыў. Зараз тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Плануецца размясціць на тэрыторыі замка рыцарскія клубы, а ў вежы арганізаваць выставу-экспазіцыю даспехаў і археалагічных знаходак. Гэта адзін з самых маладых замкаў на тэрыторыі Беларусі. Па ацэнках спецыялістаў, яго рэстаўрацыя абыдзецца ў 7 млн. $ ЗША. 5. Замак у Нясвіжы. Гэта былая рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. У 12 залах размяшчалася бібліятэка на 20 тысяч тамоў, партрэтная і карцінная галерэі, якія налічвалі больш за 1000 палотнаў, багатая калекцыя зброі, слуцкіх паясоў
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 433; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |