Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ТЭМА 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі




1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі:

-- заняткі і прылады працы старажытных людзей у каменным веку;

-- жыцце ва умовах ледавіка.

2. Бронзавы век:

-- пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі;

-- рассяленне індаеўрапейскіх плямен на тэрыторыі Беларусі.

3. Жалезны век:

-- выплаўка і апрацоўка жалеза;

-- сацыяльна-эканамічнае развіццё плямёнаў;

-- зараджэнне вераванняў і ўзнікненне мастацтва.

ЛІТАРАТУРА:

1 Археалагія Беларусі. У 4 т. – Т.1. – Мінск: Беларуская навука, 1997.

2 Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭН, 1993.

3 Гісторыя Беларусі. У 6 т. – Т.1. Старажытная Беларусь. Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XII ст. – Мінск: Экаперспектыва, 2000.

4 Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры. – Минск: Изд-во БГУ, 1977.

5 Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1997.

6 Нарысы гісторыі Беларусі. – Т.1. – Мінск: Беларусь, 1994.

7 Пілецкі В.А. Старажытнае грамадства на Беларусі: Вуч. дапаможнік. – Мінск: БДПУ, 1996.

8 Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.

9 Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. – Мінск: Современная школа, 2006.

 

Першыя спробы старажытнага чалавека пранікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад, людзей таго часу называюць краманьёнцамі, чаму? Якія Вы ведаеце найстаражытнейшыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі, калі яны існавалі? У той час чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе, як называецца такі від гаспадаркі?

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. У гэты час з’яўляюцца вырабы з медзі і бронзы, але на тэрыторыі Беларусі не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Адкуль трапляюць медзь і волава на тэрыторыю Беларусі? Раскажыце пра асноўныя заняткі мужчын і пра ролю мужчынскай працы.

Зараджэнне вытворчых формаў гаспадарання – земляробства і жывелагадоўлі. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен.

Раскажыце аб розных канцэпцыях прарадзімы індаеурапейцаў: хто яны такія і адкуль прыйшлі.

У трэцім пытанні дайце храналагічныя рамкі жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. Якім спосабам людзі навучыліся здабываць жалезную руду?

Сацыяльна-эканамічнае развіццё плямёнаў эпохі жалеза. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.

 

ТЭМА 2. Паходжанне беларусаў

1. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне І тысячагоддзя н. э.

2. Балты і славяне.

3. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы, іх адносіны з суседзямі.

4. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік: у 2 ч. / Пад рэд. Я. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мінск: Універсітэцкае, 1998.

2 Грынблат М.Я. Беларусы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1968.

3 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. – Мінск: Беларусь, 1994.

4 Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. – Минск: Беларусь, 1991.

5 Седов В.В. Восточные славяне в VI – XIII вв. – М.: Наука, 1982.

6 Штыхаў Г.В. Крывічы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992.

7 Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985.

8 Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭН, 1989.

 

Праблема паходжання беларускага народа складаная і недастаткова вывучаная. Работа над гэтай тэмай, як і над усімі астатнімі, прадугледжвае глыбокае знаёмства з навуковай літаратурай, супастаўленне розных пунктаў гледжання.

У пачатку работы неабходна раскрыць змест паняццяў “этнічная тэрыторыя”, “этнас”, іх адзнакі, указаць асноўныя гістарычныя формы этнаса. Калі пачынаецца індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі?

Кажучы аб крывічах, радзімічах і дрыгавічах, пакажыце элементы ў іх культуры, якія былі характэрны балтам і славянам. Як паўплывалі на развіццё крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў кантакты з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі, яцьвягамі, літоўцамі, варагамі, Візантыйскай імперыяй, Хазарскім каганатам? Ці былі гэтыя кантакты варожымі, сяброўскімі, узаемавыгаднымі?

У 4 пытанні раскажыце аб розных пунктах гледжання на паходжанне беларусаў (польская, вялікаруская, балцкая, крывіцкая, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, фінская, старажытнаруская канцэпцыі).

ТЭМА 3. Старажытныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.

1. Полацкае княства ў ІХ – ХІ ст.

2. Тураўскае княства ў ІХ – ХІ ст.

3. Феадальная дробнасць на беларускіх землях.

4. Барацьба са знешняй агрэсіяй.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Алексеев Л. В. Полоцкая земля в ІХ–ХІІІ вв.: Очерки истории Северной Белоруссии. – М.: Наука, 1966.

2 Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск: Полымя, 2000.

3 Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 1. – Мінск: Экаперспектыва, 2000.

4 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭн, 1994.

5 Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ – ХІІІ стст.: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1998.

6 Загорульский Э. М. Генеалогия полоцких князей Изяславичей. – Минск: ВУЗ-ЮНИТИ, 1994.

7 Лысенко П. Ф. Туровская земля ІХ – ХІІІ вв. – Минск: Право и экономика, 1999.

8 Тарасаў С. В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991.

9 Филист Г.М. История “преступлений” Святополка Окаянного. – Минск: Беларусь, 1990.

10 Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли: (ІХ – ХІІІ вв.) – Минск: Наука и техника, 1978.

 

Прапанаваная тэма ахоплівае перыяд стварэння першых дзяржаў–княстваў на землях славянскіх этнічных супольнасцяў – крывічоў і дрыгавічоў. Неабходна разгледзець як сам працэс стварэння дзяржаў, так і асаблівасці іх палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця, а таксама раскрыць прычыны іх заняпаду.

У кантрольнай рабоце неабходна асвятліць працэс фарміравання тэрыторыі першых дзяржаў, іх адносіны з Наўгародскай і Кіеўскай Руссю, асаблівасці палітычнага ладу ў Полацкім і Тураўскім княствах. Адкуль прыйшлі першыя князі, якія заснавалі полацкую дынастыю? Хто такія Рагвалод, Рагнеда? Звярніце ўвагу на асобу Усяслава Чарадзея і палітыку, якую ён праводзіў. Асвятліце прычыны, што прывялі да феадальнай раздробленасці ў ХІІ ст., барацьбу супраць нападаў крыжакоў і мангола-татар.

 

ТЭМА 4. Сацыяльна-эканамічнае, рэлігійнае і культурнае становішча на беларускіх землях у ІХ – першай палове ХІІІ ст.

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ стст.:

-- арганізацыя сістэмы ўлады;

-- фарміраванне феадальных адносін;

-- развіццё гарадоў і рамёстваў.

2. Прыняцце хрысціянства.

3. Культура беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ стст.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Арлоў У. Асветніца з роду Усяслава. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989.

2 Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. – Мінск: Маст. літаратура, 1992.

3 Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭН, 1993.

4 Введение христианства на Руси / Отв. ред. А.Д. Сухов. – М.: Мысль, 1987.

5 Гісторыя беларускага мастацтва. – Т. 1 – Мінск: Навука і тэхніка, 1987.

6 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Т. 1. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987.

7 Мельнікаў А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі. Жыццё. Спадчына. Светапогляд. – Мінск: Беларусь, 1997.

8 Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.

9 Нарысы гісторыі Беларусі. – Т. 1. – Мінск: Беларусь, 1994.

10 Христианизация Руси и белорусская культура. – Минск: Наука и техника, 1988.

 

Стварэнне першых дзяржаў стала магчыма ў выніку развіцця феадальных адносін і стварэння новай сістэмы ўлады. Разгледзьце стан развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Каму ў гэты час належала зямля? На каго абапіраўся князь і калі з’яўляюцца залежныя катэгорыі насельніцтва (назавіце іх). Разгледзьце асаблівасці гарадскога жыцця, развіццё ўнутранага і знешняга гандлю.

Культурнае развіццё беларускіх зямель, іх уцягванне ў сферу ўплыву еўрапейскіх дзяржаў значна паскорылася з прыняццем хрысціянства і распаўсюджваннем сярод пануючых слаёў хрысціянскіх традыцый і культуры, асабліва пісьменнасці, літаратуры, права, мастацтва. Калі і як пранікла хрысціянства на беларускія землі? Выдатныя постаці беларускай культуры таго часу: Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Клемент Смаляціч. Якія на Беларусі склаліся архітэктурныя школы?

ТЭМА 5. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага

1. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага: ад Міндоўга да Віценя.

2. ВКЛ пры Гедыміне, Альгердзе, Вітаўце.

3. Крэўская унія і ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ у канцы ХІV – першай трэці ХV ст.

4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок. – Л.: Наука, 1981.

2 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994.

3 Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991.

4 Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяд. – Мінск: Маст. літаратура, 1990.

5 Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. – Мінск: ВЦ “Бацькаўшчына”, 1994.

6 Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. – Мінск: Бел. навука, 1998.

7 Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы. – Мінск: Полымя, 1993.

8 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. – Мінск: Беларусь, 1994.

9 Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. – М.: Изд-во АН СССР, 1959.

10 Пичета В.И. Белоруссия и Литва в XV–XVI вв. – М.: Изд-во АН СССР, 1961.

 

Дадзеная тэма ахоплівае вялікі храналагічны перыяд. Да разгляду прапаноўваецца некалькі ўзаемазвязаных праблем: утварэнне ВКЛ, унутраная і знешняя палітыка яго першых князёў, уключэнне беларускіх зямель у склад гэтай дзяржавы.

У першым пытанні раскажыце аб палітычнай сітуацыі на беларускіх землях у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст., аб прычынах феадальных войн у Паўднёва-Заходняй Русі. Асноўную ўвагу звярніце на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне ў яго склад беларускіх зямель. Якія існуюць канцэпцыі па гэтай праблематыцы? Хто з’яўляецца іх аўтарамі і да чаго зводзіцца іх сутнасць?

Дайце характырыстыку ВКЛ пры Міндоўге, Войшалке, Віцене, Гедыміне, Альгердзе. Вызначце прычыны дынастычнай барацьбы 70–90-х гадоу ХІV ст., прычыны заключэння Крэўскай уніі (1385 г.).

У выніку Востраўскага пагаднення 1392 г. вялікім князем стаў Вітаўт. Ен праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўзмацнення ўлады вялікага князя, якая ў гэты час дасягнула найбольшай магутнасці. Дакажыце гэта.

У чацвёртым пытанні раскажыце аб барацьбе з іншаземнымі захопнікамі ў часы ўтварэння і станаўлення ВКЛ. “Вялікая вайна” з Тэўтонскім ордэнам 1409 – 1411 гг. Грунвальдская бітва 1410 г. і яе значэнне.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1105; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.