Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ТЭМА 25. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны 1919-1920 гг




ТЭМА 24. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці

(1917-1918 гг).

1. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917 г.).

2. I Усебеларускі з'езд.

3. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Багдановіч А. Праблемы нацыянальнай дзяржаўнасці: БНР, 1917–18 гг. // Беларуская думка. – 1996. – № 7.

2 Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 г. – Мінск: Беларусь, 1991.

3 Езавітаў К. Першы Усебеларускі кангрэс // Згода. – 1992. – № 1–2.

4 Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1992.

5 Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг). – Минск: Право и экономика, 1999.

6 Круталевич В.А. На путях самоопределения: БНР–БССР–РБ. – Минск: Право и экономика, 1995.

7 Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг). – Мінск: БДУ, 1999.

8 Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. – 1991. – № 4.

9 Рудовіч С.С. Пошукі шляхоў да беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 4.

10 Юхо Я. Беларускія ўрады 1918 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 4.

 

Адказваючы на першае пытанне, неабходна разгледзець наступныя падзеі: арганізацыйная канферэнцыя БСГ 25 сакавіка 1917 г., першы з'езд беларускіх партый і арганізацый і стварэнне БНК; другі з'езд беларускіх партый і арганізацый і стварэнне ЦР; першая сесія ЦР беларускіх партый і арганізацый; другая сесія ЦР беларускіх арганізацый і утварэнне ВБР; стварэнне ЦБВР. Высветліце пазіцыю беларускіх арганізацый па наступных пытаннях: адносіны да Часовага ўрада, да вайны; да вырашэння аграрнага пытання; да беларускай дзяржаўнасці. Выдзяліце поспехі і пралікі.

Па другому пытанню высветліце адносіны беларускіх арганізацый да кастрычніцкіх падзей у Петраградзе. Якія сілы вялі барацьбу за скліканне I Усебеларускага з'езда? Выдзяліце галоўнае пытанне, якое разглядалася на I Усебеларускім з'ездзе, партыйны і сацыяльна-класавы склад яго ўдзельнікаў і іх рашэнні. Вынікі разгону Усебеларускага з'езда для далейшых падзей барацьбы за стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці.

Па трэцяму пытанню неабходна закрануць мірныя перамовы Савецкай Расіі і Германіі ў Брэсце і захоп немцамі новых тэрыторый на Беларусі; прааналізаваць дзейнасць Выканкама Усебеларускага з'езда і віленскіх беларускіх арганізацый, выданне першай, другой і трэцяй Устаўных грамат; разгледзець дзейнасць Рады і Народнага Сакратарыята БНР, іх узаемаадносіны з германскімі ўладамі, краінамі Антанты і Савецкай Расіяй. Чым быў выкліканы палітычны крызіс Рады БНР у маі 1918 г.? Вызначце гістарычную ролю БНР.

 

1. Савецка-польская вайна. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы.

2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў.

3. Беларускі нацыянальны рух.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Брыгадзін П., Ладысеў У. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці канец нацыянальнага рамантызму // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 1.

2 Грыцкевіч А. Заканчэнне савецка-польскай вайны ў другой палове 1920 г. і постаць генерала Булах-Булаховіча // Спадчына. – 1995. – № 5.

3 Иностранная военная интервенция в Белоруссии, 1917–1920 гг. – Минск: Наука и техника, 1990.

4 Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг). – Минск: Право и экономика, 1999.

5 Круталевіч В. Рыжскі мірны дагавор // Спадчына. – 1990. – № 1.

6 Луцкевіч А. Польская акупацыя ў Беларусі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992.

7 Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг). – Мінск: БДУ, 1999.

8 Михутина И.В. Польско-советская война 1919–1920 гг. – М.: ИСБ РАН, 1994.

9 Сафонаў М.В. Польская інтэрвенцыя ў Беларусі ў 1919 г. і яе сувязь з міжнародным імперыялізмам // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1990. –№ 4.

 

Прааналізуйце мэты, якія ставілі кіруючыя колы Польскай дзяржавы падчас польскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Беларусі ў лютым 1919 г. і савецка-польскай вайны 1920 г. Асвяціце ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі і ўмовы падпісання мірнага дагавора.

Вызначце прычыны, што выклікалі ўздым барацьбы супраць акупантаў, і асноўныя яе формы. Якія палітычныя партыі і арганізацыі кіравалі барацьбой беларускага народа супраць польскай інтэрвенцыі?

Адказваючы на трэцяе пытанне, высветліце, як адносіліся дзеячы Рады БНР і іншыя беларускія арганізацыі да дзеянняў Польшчы. Чым быў выкліканы раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду БНР і на Народную Раду БНР у кастрычніку 1919 г.? Вынікі гэтага расколу.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1319; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.